Вы тут

Канструктыўны падыход


На­ша дзяр­жа­ва цал­кам пад­трым­лі­вае раў­на­праў­нае су­пра­цоў­ніц­тва па­між кра­і­на­мі, па­збаў­ле­нае на­ціс­ку і пры­му­су

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, пры­ма­ю­чы да­вер­чыя гра­ма­ты па­слоў 10 дзяр­жаў — Аф­га­ні­ста­на, Бал­га­рыі, Егіп­та, Кон­га, Ма­зам­бі­ка, Па­кі­ста­на, Пар­ту­га­ліі, Сі­рыі, Эк­ва­до­ра і Эс­то­ніі, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ады­хо­дзя­чы 2014 год стаў ад­ным з са­мых скла­да­ных у су­свет­най па­лі­ты­цы за апош­нія не­каль­кі га­доў. «Не­ка­то­рыя дзяр­жа­вы імк­нуц­ца ўплы­ваць не толь­кі на рэ­гі­я­наль­ныя пра­цэ­сы, але і спра­бу­юць змя­ніць гла­баль­ны ба­ланс сіл», — за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле яго слоў, «вы­нік ві­да­воч­ны — рост на­пру­жа­нас­ці ў све­це, зні­жэн­не да­ве­ру да парт­нё­раў, санк­цый­нае су­праць­ста­ян­не».

«Бе­ла­русь цал­кам пад­трым­лі­вае раў­на­праў­нае су­пра­цоў­ніц­тва па­між кра­і­на­мі, па­збаў­ле­нае на­ціс­ку і пры­му­су, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Мы вы­сту­па­ем за ад­ме­ну якіх бы там ні бы­ло санк­цый, па­коль­кі яны ўплы­ва­юць не­па­срэд­на на ўзро­вень жыц­ця лю­дзей».

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, скла­да­насць су­час­най сі­ту­а­цыі, зні­жэн­не ро­лі між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый у вы­ра­шэн­ні су­свет­ных праб­лем па­вы­ша­юць знач­насць двух­ба­ко­вых су­вя­зяў, друж­бы і кан­струк­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між дзяр­жа­ва­мі. «У гэ­тым пла­не на­ша кра­і­на на­стро­е­на на ак­тыў­ную ра­бо­ту», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён вы­ка­заў над­зею, што і дзей­насць дып­ла­ма­таў бу­дзе спры­яць ума­ца­ван­ню ўза­е­ма­вы­гад­ных су­вя­зяў па­між Бе­ла­рус­сю і кра­і­на­мі, з якіх яны пры­бы­лі.

«Ця­пер мы ад­кры­ва­ем но­вую ста­рон­ку з дру­жа­люб­ным Эк­ва­до­рам, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Па­сол гэ­тай кра­і­ны ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі двух­ба­ко­вых ад­но­сін уру­чае да­вер­чыя гра­ма­ты». Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў упэў­не­насць, што ра­бо­та кі­раў­ні­ка дып­мі­сіі дасць маг­чы­масць іс­тот­на ак­ты­ві­за­ваць між­дзяр­жаў­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не ў рэа­лі­за­цыі су­мес­ных пра­ек­таў, аба­зна­ча­ных у хо­дзе ві­зі­ту прэ­зі­дэн­та Эк­ва­до­ра ў Мінск у 2013 го­дзе.

Пры­ма­ю­чы да­вер­чыя гра­ма­ты па­сла Сі­рыі ў Бе­ла­ру­сі, кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў: «Бе­ла­русь уваж­лі­ва со­чыць за раз­віц­цём па­дзей у Сі­рыі. На між­на­род­най арэ­не мы пра­доў­жым вы­сту­паць за вяр­тан­не мі­ру і зго­ды на сі­рый­скую зям­лю». Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі так­са­ма ад­зна­чыў: «Спа­дзя­ём­ся на хут­кае пе­ра­адо­лен­не кры­зі­су ў тра­ды­цый­на дру­жа­люб­най нам кра­і­не і ад­наў­лен­не ра­ней­ша­га ўзроў­ню двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва».

Пры­ма­ю­чы да­вер­чыя гра­ма­ты па­слоў Бал­га­рыі, Эс­то­ніі, Пар­ту­га­ліі ў Бе­ла­ру­сі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што Бе­ла­русь і еў­ра­пей­скія кра­і­ны звя­за­ны ду­хоў­най агуль­на­сцю, гіс­то­ры­яй, куль­ту­рай, і гэ­та з'яў­ля­ец­ца на­дзей­ным фун­да­мен­там для раз­віц­ця ад­но­сін па­між кра­і­на­мі ў ду­ху ўза­ем­най па­ва­гі.

«Мы раз­ліч­ва­ем на кан­струк­тыў­ны па­ды­ход пры­сут­ных прад­стаў­ні­коў еў­ра­пей­скіх кра­ін да ацэн­кі сі­ту­а­цыі ў Бе­ла­ру­сі. Гэ­та па­слу­жыць да­лей­шай нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін на­шай кра­і­ны з Еў­ра­пей­скім са­юзам», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва на­рошч­ваць аб'­ёмы су­пра­цоў­ніц­тва з Бал­га­ры­яй у пра­мыс­ло­вас­ці, сель­скай гас­па­дар­цы, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най і ін­вес­ты­цый­най га­лі­нах, ума­цоў­ваць рэ­гі­я­наль­ныя і гу­ма­ні­тар­ныя су­вя­зі.

Звяр­та­ю­чы­ся да па­сла Эс­то­ніі ў Бе­ла­ру­сі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь раз­гля­дае Эс­то­нію як важ­на­га парт­нё­ра ў Бал­тый­скім рэ­гі­ё­не. На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, не­аб­ход­на мак­сі­маль­на поў­на рэа­лі­за­ваць іс­ну­ю­чыя маг­чы­мас­ці ў тра­ды­цый­ных для двух­ба­ко­вых ад­но­сін сфе­рах, та­кіх як транс­парт, тран­зіт.

Га­во­ра­чы пра ад­но­сі­ны Бе­ла­ру­сі і Пар­ту­га­ліі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн-
­ка ад­зна­чыў па­тэн­цы­ял ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва дзвюх кра­ін. На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, на ця­пе­раш­нім эта­пе трэ­ба вы­лу­чыць сфе­ры, якія ўяў­ля­юць най­боль­шы ўза­ем­ны ін­та­рэс, і прад­мет­на па іх пра­ца­ваць.

Пры­ма­ю­чы да­вер­чыя гра­ма­ты па­слоў Егіп­та, Кон­га, Ма­зам­бі­ка ў Бе­ла­ру­сі, Прэ­зі­дэнт па­цвер­дзіў за­ці­каў­ле­насць Бе­ла­ру­сі ў ак­ты­ві­за­цыі ўза­е­ма­дзе­ян­ня з дзяр­жа­ва­мі Аф­ры­кі, знач­насць якой у су­свет­най па­лі­ты­цы і эка­но­мі­цы па­ста­ян­на ўзрас­тае. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на тое, што мно­гія аф­ры­кан­скія кра­і­ны дэ­ман­стру­юць ура­жаль­ныя тэм­пы эка­на­міч­на­га раз­віц­ця.

«Мы па­він­ны зра­біць усё не­аб­ход­нае, каб ад­на­віць поў­на­фар­мат­нае су­пра­цоў­ніц­тва з Араб­скай Рэс­пуб­лі­кай Егі­пет. Гэ­та не толь­кі эка­на­міч­ны і па­лі­тыч­ны парт­нёр Бе­ла­ру­сі, але і адзін з на­шых най­важ­ней­шых «пунк­таў апо­ры» на ўсім Аф­ры­кан­скім кан­ты­нен­це», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да па­сла Егіп­та ў Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ўру­чэн­не гра­мат па­слом Кон­га Бе­ла­русь раз­гля­дае як доб­рую маг­чы­масць для на­ладж­ван­ня і раз­віц­ця су­пра­цоў­ніц­тва па цэ­лым спект­ры за­па­тра­ба­ва­ных на­прам­каў.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што перс­пек­тыў­ным уяў­ля­ец­ца раз­віц­цё ўза­е­ма­дзе­ян­ня з Ма­зам­бі­кам. «Гэ­ты год даў старт на­ша­му двух­ба­ко­ва­му дыя­ло­гу. Важ­на рэа­лі­за­ваць на­ме­ча­ныя пра­ек­ты ў га­лі­не пра­мыс­ло­вас­ці і сель­скай гас­па­дар­кі, каб вы­вес­ці ад­но­сі­ны на но­вы іс­тот­ны ўзро­вень», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, звяр­та­ю­чы­ся да па­сла Ма­зам­бі­ка ў Бе­ла­ру­сі.

Бе­ла­русь га­то­ва раз­ві­ваць су­пра­цоў­ніц­тва з Па­кі­ста­нам і Аф­га­ні­ста­нам, пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт, пры­ма­ю­чы да­вер­чыя гра­ма­ты па­слоў гэ­тых дзяр­жаў у Бе­ла­ру­сі. «Мы не ста­вім ні­я­кіх умоў. Які ёсць Па­кі­стан, а гэ­та ма­гут­ная кра­і­на, які ёсць Аф­га­ні­стан — мы га­то­вы з ва­мі су­пра­цоў­ні­чаць з та­кі­мі, які­мі вы з'яў­ля­е­це­ся», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва пра­па­на­ваць цэ­лы спектр па­слуг. «Ду­маю, што і свой ін­та­рэс вы зной­дзе­це ў нас у Бе­ла­ру­сі», — ад­зна­чыў ён.

Што да­ты­чыц­ца Па­кі­ста­на, то Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь сён­ня на­дае вя­лі­кае зна­чэн­не раз­віц­цю двух­ба­ко­вых ад­но­сін з гэ­тай кра­і­най, якая ады­гры­вае важ­кую ро­лю ў му­суль­ман­скім све­це. Па­вод­ле яго слоў, кан­крэт­ным кро­кам па па­глыб­лен­ні су­пра­цоў­ніц­тва ста­ла ра­шэн­не аб ад­крыц­ці па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Іс­ла­ма­ба­дзе. «Мы га­то­вы пад­тры­маць су­стрэч­ную пра­па­но­ву аб ства­рэн­ні дып­прадс­таў­ніц­тва Па­кі­ста­на ў на­шай кра­і­не», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мы шчы­ра спа­дзя­ём­ся на ста­бі­лі­за­цыю сі­ту­а­цыі ў Аф­га­ні­ста­не, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, звяр­та­ю­чы­ся да па­сла Аф­га­ні­ста­на ў Бе­ла­ру­сі. — Па­зі­цыя бе­ла­рус­ка­га бо­ку грун­ту­ец­ца на не­аб­ход­нас­ці кан­са­лі­да­цыі аф­ган­ска­га гра­мад­ства, на­цы­я­наль­ным пры­мі­рэн­ні і за­бес­пя­чэн­ні тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці кра­і­ны». Ён так­са­ма да­даў, што Бе­ла­русь ад­кры­та да дыя­ло­гу па раз­віц­ці двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва за­бяс­пе­чыць усе не­аб­ход­ныя ўмо­вы для эфек­тыў­най ра­бо­ты дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў. «Вы змо­жа­це ўба­чыць, што ад­бы­ва­ец­ца ў на­шай кра­і­не, як жы­вуць і да ча­го імк­нуц­ца бе­ла­ру­сы. Мы пра­па­ну­ем вес­ці шчы­ры дыя­лог па са­мых роз­ных пы­тан­нях і зна­хо­дзіць уза­е­ма­вы­гад­ныя ра­шэн­ні», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.