Вы тут

Пытанне першараднай важнасці


Ды­вер­сі­фі­ка­цыя экс­пар­ту і по­шук но­вых рын­каў

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў час су­стрэ­чы з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Ула­дзі­мі­рам Ма­ке­ем за­па­тра­ба­ваў ды­вер­сі­фі­ка­ваць экс­парт і ак­тыў­на шу­каць но­выя рын­кі, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што з пунк­ту гле­джан­ня знеш­не­па­лі­тыч­ных пры­яры­тэ­таў і ін­та­рэ­саў усё склад­ва­ец­ца ня­дрэн­на. «Мы не ма­ем ні­я­кіх ам­бі­цый на між­на­род­най арэ­не, не па­зі­цы­я­ну­ем ся­бе гла­баль­ным гуль­цом, не ле­зем у чу­жыя праб­ле­мы і спра­вы. Дай Бог вы­ра­шыць свае, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Мы не хо­чам ства­раць ні­я­кіх праб­лем не толь­кі на­шым су­се­дзям, але і лю­бой дзяр­жа­ве ў све­це, ды і не здоль­ны гэ­тыя праб­ле­мы ства­раць. Мы не зга­да­ем ні­вод­на­га вы­пад­ку, каб нех­та з су­се­дзяў нам вы­ста­віў прэ­тэн­зіі, што мы пе­ра­шка­джа­ем жыць».

За­кра­на­ю­чы эка­на­міч­ную тэ­ма­ты­ку, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ўжо раз­гле­джа­ны шэ­раг пы­тан­няў. «Зра­зу­ме­ла, за­ста­юц­ца ста­рыя праб­ле­мы — гэ­та экс­парт. На­ша эка­но­мі­ка ад­кры­тая, і пе­ра­важ­ная боль­шасць уся­го, што вы­раб­ля­ец­ца ў кра­і­не, пра­да­ец­ца на знеш­ніх рын­ках. Ад­сюль на­ша знеш­не­эка­на­міч­ная стра­тэ­гія», — за­ўва­жыў ён.

«Учо­ра мы да­мо­ві­лі­ся, што па­він­ны вы­зна­чыц­ца ва ўра­дзе і звяр­нуць яшчэ боль­шую ўва­гу знеш­не­па­лі­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў Бе­ла­ру­сі на вы­ра­шэн­не гэ­тых праб­лем. Трэ­ба, каб кож­ны па­сол быў аза­да­ча­ны праб­ле­ма­мі экс­пар­ту, асаб­лі­ва ў су­вя­зі з тым, што ад­бы­ва­ец­ца на ра­сій­скім рын­ку. Гэ­та наш асноў­ны ры­нак, амаль па­ло­ву пра­дук­цыі, што вы­раб­ля­ем, мы пра­да­ва­лі ту­ды. І вы ба­чы­це, што там ад­бы­ва­ец­ца. У Ка­зах­ста­не так­са­ма сі­ту­а­цыя ня­прос­тая, не так даў­но яны дэ­валь­ва­ва­лі сваю на­цы­я­наль­ную ва­лю­ту. Зу­сім раз­бі­та Укра­і­на, так­са­ма адзін з на­шых асноў­ных рын­каў», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

У су­вя­зі з гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў: «Ды­вер­сі­фі­ка­цыя экс­пар­ту, по­шук но­вых рын­каў — пы­тан­не пер­ша­рад­най важ­нас­ці, пы­тан­не вы­жы­ван­ня на­шай кра­і­ны, і з гэ­та­га трэ­ба зы­хо­дзіць, перш за ўсё, Мі­ніс­тэр­ству за­меж­ных спраў».

«Для вы­ра­шэн­ня гэ­тых пы­тан­няў вы аса­біс­та па­він­ны за­дзей­ні­чаць усе рэ­сур­сы, якія ёсць у Бе­ла­ру­сі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да мі­ніст­ра.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.