Вы тут

Казкі мужчын: верыць ці не верыць?


Так ужо жыц­цё ўстро­е­на: боль­шас­ці за­муж­ніх жан­чын кож­ны ве­чар пры­хо­дзіц­ца іг­раць ро­лю Пе­не­ло­пы. Гэ­та зна­чыць цярп­лі­ва ча­каць у ся­мей­ным гняз­дзеч­ку пры­хо­ду му­жа. Якім ён прый­дзе? Злёг­ку вя­сё­лень­кім пас­ля та­го, як па­ся­дзе­лі з сяб­ра­мі ў ба­ры і пе­ра­ку­лі­лі «па гра­муль­цы»? Кры­ху ўзру­ша­ным: «Быў ата­ка­ва­ны тры­ма шы­коў­ны­мі блан­дзін­ка­мі... Ледзь ад­біў­ся — вер­ны та­бе». Або змроч­ным, як чэр­вень­ская хма­ра пе­рад на­валь­ні­цай: «Я гэ­та­га шэ­фа ка­лі-не­будзь пад­піль­ную ў цём­ным за­вул­ку, да­стаў ужо!». Але тут га­вор­ка ідзе пра ака­дэ­міч­нае спаз­нен­не, гэ­та зна­чыць — да паў­га­дзі­ны. А што ра­біць, ка­лі ма­біль­ны тэ­ле­фон су­жэн­ца ад­каз­вае го­ла­сам жан­чы­ны-ро­ба­та «Аба­нент не­да­ступ­ны, пе­ра­зва­ні­це паз­ней»?

Мі­нае га­дзі­на, дзве, тры і, на­рэш­це, блі­жэй да паў­но­чы ў за­моч­ную шчы­лі­ну аку­рат­на ўстаў­ля­ец­ца ключ, дзве­ры ці­хень­ка, без ры­пен­ня ад­чы­ня­юц­ца, і доў­га­ча­ка­ны муж, кра­ду­чы­ся, спра­буе прай­сці не­за­ўва­жа­ным у спаль­ню... Вя­до­ма ж, са­мыя піль­ныя з нас ча­су не мар­ну­юць. Ужо і ка­чал­ка пры­ем­на ад­цяг­вае ру­ку, і «цяж­кая ар­ты­ле­рыя» ў вы­гля­дзе це­шчы з га­то­вы­мі са­рвац­ца з вус­наў сло­ва­мі: «Ты дзе швэн­даў­ся, па­ра­зіт? Та­неч­ка не спіць, хва­лю­ец­ца!», тут як тут. А не­ка­то­рыя, ка­лі це­шча ад­сут­ні­чае, тры­ма­юць на ру­ках не­маў­ля, каб «па­гля­дзе­ла ў во­чы та­ту!» І тут, як па ўзма­ху ча­ра­дзей­най па­лач­кі, на­ват не са­мы га­вар­кі муж­чы­на пе­ра­тва­ра­ец­ца ў... Ган­са Крыс­ці­я­на Ан­дэр­се­на. Або ў бра­тоў Грым. Або ў ка­та Ба­ю­на, які толь­кі і ра­біў, што за­ка­лых­ваў пра­ста­душ­ных лю­дзей, на­вя­ва­ю­чы на іх сон...

І пра што ж ён рас­па­вя­дае?

Каз­ка пер­шая.
«Да­ра­гая, я тра­піў у за­тор...»

Гэ­тую бай­ку ўжы­ва­юць у асноў­ным жы­ха­ры га­ра­доў, у якіх бы­вае не­маг­чы­ма да­брац­ца з кан­ца ў ка­нец за га­дзі­ну. На­прык­лад, у ста­лі­цы з каз­кай пра тое, што на да­ро­зе ўзнік за­тор з дзя­сят­каў ма­шын, мож­на па­га­дзіц­ца, а вось у якім-не­будзь ра­ён­ным га­рад­ку та­ко­му хіт­ры­ку жан­чы­на на­ўрад ці па­ве­рыць. Але ж муж­чы­ны — на­род вы­на­ход­лі­вы. У іх на­па­га­то­ве «слё­за­та­чы­вая гіс­то­рыя» пра тое, як «мя­не вы­ра­шыў пад­кі­нуць на сва­ёй «дзя­вят­цы» Пят­ро­віч. Па­ся­рэ­дзі­не да­ро­гі ў прад­стаў­ні­цы ра­сій­ска­га аў­та­ма­бі­ле­бу­да­ван­ня рап­там ад­мо­віў ру­ха­вік, спра­ба­ва­лі за­вес­ці, «за­бі­лі» на гэ­та дзве га­дзі­ны, а по­тым ру­ка­мі штур­ха­лі гэ­тую ста­рыз­ну ў га­раж». Каб апо­вед гу­чаў больш пе­ра­ка­наў­ча, муж­чы­на мо­жа «за­гнаць пад па­зног­ці» не­каль­кі мі­лі­літ­раў ма­шын­на­га мас­ла, а так­са­ма на­нес­ці «след» ад са­лі­до­лу на ад­ну са шчок або лоб.

Пра­сцей за ўсё ад­ра­зу ж па­тэ­ле­фа­на­ваць Пят­ро­ві­чу. Муж аль­бо бу­дзе ад­бі­вац­ца: «На­вош­та? Ён ад за­сму­чэн­ня бу­тэль­ку га­рэл­кі вы­піў і спіць без зад­ніх ног!», аль­бо, ка­лі ўсё ўзгод­не­на з Пят­ро­ві­чам, абы­яка­ва ска­жа: «А-а, тэ­ле­фа­нуй!»

Па­ра­да: на­ват ка­лі ад­бы­ло­ся штось­ці страш­нае (муж вам здра­дзіў), па­ча­кай­це да ра­ні­цы. Нач­ныя раз­бор­кі ні да ча­го доб­ра­га не пры­вя­дуць. За гэ­ты час вы доб­ра па­ду­ма­е­це, як яго па­ка­раць. Аль­бо зу­сім ад­лу­чыць ад су­жэн­скай па­сце­лі, аль­бо, на­ад­ва­рот, на­ла­дзіць «сек­су­аль­ную рэ­ва­лю­цыю» (каб ён на ін­шых гля­дзець не мог!).

Каз­ка дру­гая.
«Мне ня­ём­ка бы­ло ад­мо­віць»

Так ужо атры­ма­ла­ся, што ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень і ў гэ­тую га­дзі­ну Пят­ро­ві­чу спат­рэ­бі­ла­ся пе­ра­ста­віць мэб­лю па фэн-шуі («пе­ра­вез­ці на да­чу це­шчу», «за­ку­піць пра­дук­ты да юбі­лею») і г.д. Тут у якас­ці «мас­кі­ро­вач­ных» пры­кмет бу­дзе све­жая дра­пі­на на тыль­ным ба­ку да­ло­ні, выд­ра­ны з «мя­сам» ка­ва­лак па­зног­ця, за­пе­ча­ная кроў на паль­цы. Ды ці ма­ла што яшчэ? Аба­вяз­ко­вы пах ал­ка­го­лю — каб мэб­ля даў­жэй ста­я­ла («це­шча ад­дзя­чы­ла», «трош­кі пры­гу­бі­лі з юбі­лей­най бу­тэль­кі»). Тут зва­нок сяб­ру на­ўрад ці да­па­мо­жа: муж­чы­ны час­та «пры­кры­ва­юць» адзін ад­на­го, і гэ­та на­зы­ва­ец­ца «муж­чын­ская са­лі­дар­насць».

Па­ра­да: ра­ні­цой аба­вяз­ко­ва па­тэ­ле­фа­нуй­це жон­цы Пят­ро­ві­ча і ня­він­на так спы­тай­це: «А праў­да, што на ця­бе ўна­чы ледзь не зва­лі­ла­ся па­лі­ца, якую мой муж пры­біў на тым мес­цы, дзе ў вас яшчэ ня­даў­на ста­я­ла ша­фа?» Мо­жа­це не су­мня­вац­ца: яна тут жа вы­кла­дзе ўсё, што ду­мае, і пра ва­ша­га му­жа, і пра Пят­ро­ві­ча, а так­са­ма пра тое, што ад­бы­ло­ся ўчо­ра.

Каз­ка трэ­цяя.
«У мя­не — не­за­пла­на­ва­ная су­стрэ­ча»

«Сён­ня пас­ля абе­ду мя­не вы­клі­каў шэф і па­ве­да­міў, што праз га­дзі­ну ў аэ­ра­порт пры­бы­вае са­ма­лёт з да­ра­гім гос­цем з Па­ры­жа (Лон­да­на, Нью-Ёр­ка). Мя­не ён пры­зна­чыў су­пра­ва­джаль­най асо­бай. Прый­шло­ся па­каз­ваць яму му­зеі, кар­цін­ную га­ле­рэю, а за­ад­но па­вя­чэ­раць з ім у рэ­ста­ра­не. Мо­жаш па­тэ­ле­фа­на­ваць шэ­фу і спы­таць, ка­лі мне не ве­рыш». У якас­ці «апраў­даль­на­га зай­ца» вам бу­дзе прэ­зен­та­ва­ны не­вя­лі­кі фла­кон­чык «па­рыж­скай» ту­а­лет­най ва­ды, паш­тоў­ка з ві­да­мі Таў­э­ра і да т.п. Па­клаў­шы ру­ку на сэр­ца: хто з нас, жан­чын, кан­так­туе па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не з бо­сам му­жа? Адзін­кі! На гэ­та і раз­лік.

Па­ра­да: шэ­фу тэ­ле­фа­на­ваць не­аба­вяз­ко­ва — да­стат­ко­ва зра­біць зва­нок яго сак­ра­тар­цы. І па­ве­да­міць пра тое, што госць з Па­ры­жа, Лон­да­на або Нью-Ёр­ка вы­пад­ко­ва згу­біў сваю ві­зі­тоў­ні­цу. Муж пры­нёс яе да­до­му, а вось на пра­цу ўзяць за­быў­ся. Ці мож­на яе пад­вез­ці?

Каз­ка чац­вёр­тая. Прос­та пыл у во­чы

Ваш вы­бран­нік ста­іць на па­ро­зе з вя­ліз­ным бу­ке­там кве­так і тлу­ма­чыць, што аб­бегаў паў­го­ра­да, па­куль знай­шоў гэ­ты цуд фло­ры. Неш­та больш сціп­лае браць не за­ха­цеў, бо сён­ня... Пры гэ­тым ён быц­цам вы­пад­ко­ва ро­біць паў­зу, да­ючы вам маг­чы­масць да­га­ва­рыць пра тое, якое сён­ня свя­та (ка­лі ён не пры­ду­маў гэ­та­га па да­ро­зе да­до­му). І ва­шы па­да­зрэн­ні, звя­за­ныя з тым, што ўсе квет­ка­выя кра­мы даў­но за­чы­не­ны, бу­дуць тут жа бліс­ку­ча раз­ве­я­ны. Ён ад­пра­віў­ся па бу­кет — у су­сед­ні го­рад, у аэ­ра­порт, дзе раз­гру­жа­лі са­ма­лёт з Га­лан­дыі, на да­чу да Пят­ро­ві­ча і г.д.

Па­ра­да: па­ца­луй­це яго ў шча­ку за та­кі «над­звы­чай­ны па­да­ру­нак» — не так ужо і час­та му­жы нам до­раць квет­кі. Ве­рыць або не ве­рыць у «квет­ка­вую гіс­то­рыю», вы­ра­шаць вам. Але бу­кет жа — вось ён, вы яго ба­чы­це, яго мож­на па­ста­віць у ва­зу.

І на­пры­кан­цы: ні­ко­лі не ду­май­це пра свай­го муж­чы­ну горш, чым ён ёсць на са­мой спра­ве. У трох­га­дзін­ным спаз­нен­ні не заў­сё­ды ві­на­ва­та ін­шая жан­чы­на. Мо­жа, яму са­праў­ды за­ха­це­ла­ся па­ся­дзець і па­піць з сяб­ра­мі піў­ка. А вы яго за гэ­та ве­ні­кам па фэй­се. Да­руй­це, бу­ке­там...

Ве­ра ФЕ­МІ­НА

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.