Вы тут

10 тыповых прыкмет здрады


Не­звы­чай­ная ўва­га да вас. Ваш муж­чы­на стаў больш уваж­лі­вым да ва­шых па­трэб і па­чаў за­до­рваць вас па­да­рунка­мі без на­го­ды? Не спя­шай­це­ся ра­да­вац­ца: цал­кам маг­чы­ма, што гэ­та ад­бы­ва­ец­ца з-за па­чуц­ця ві­ны, вы­клі­ка­на­га здра­дай.

У яго па­ста­ян­ныя ка­ман­дзі­роў­кі. Муж па­чаў час­цей ез­дзіць у ка­ман­дзі­роў­кі і да­ваць вам знач­на больш пад­ра­бяз­ныя спра­ва­зда­чы пра свае па­езд­кі? Ка­лі пад­ра­бяз­нас­цяў ста­ла за­над­та шмат, гэ­та пры­кме­та та­го, што ён вас пад­ман­вае.

Ён вас па­збя­гае. Ваш вы­бран­нік эма­цы­я­наль­на ад­да­ля­ец­ца ад вас. Ка­лі вы ў яго пра штось­ці пы­та­е­це або хо­ча­це па­га­ва­рыць пра гэ­та, ён ста­ра­ец­ца ўхі­ліц­ца ад ад­ка­зу. Ва­шы звы­чай­ныя і на­ту­раль­ныя пы­тан­ні ён рас­цэнь­вае як праз­мер­нае аб­ме­жа­ван­не яго сва­бо­ды.

«Уцеч­кі» з ся­мей­на­га бюд­жэ­ту. За­ба­вы на ста­ра­не каш­ту­юць гро­шай, і ка­лі муж­чы­на здрадж­вае, то гэ­та ад­бі­ва­ец­ца на яго фі­нан­са­вым ста­не: ён менш ах­вот­на ўклад­вае гро­шы ў ся­мей­ныя па­куп­кі.

Ён ства­рае пры­чы­ны для сва­рак. Ён па­ста­ян­на зна­хо­дзіць за­чэп­кі, каб па­сва­рыц­ца. Пас­ля та­кіх сцэн ён на ней­кі час сы­хо­дзіць з до­му? Та­кім чы­нам ён атрым­лі­вае больш маг­чы­мас­цяў для су­стрэч з раз­луч­ні­цай.

У яго змя­ні­лі­ся звыч­кі ў бы­це, ежы, сек­се. Не так даў­но ён не рас­ста­ваў­ся з лю­бі­мы­мі джын­са­мі і рэд­ка га­ліў­ся, а ця­пер яго рап­там па­ча­лі ці­ка­віць ды­зай­нер­скія рэ­чы, і ча­су ка­ля люс­тэр­ка ён пра­во­дзіць больш, чым вы. Да­дай­це да гэ­та­га но­вую стрыж­ку, мод­ную пар­фу­му і па­ду­май­це: для ка­го ж ён так ста­ра­ец­ца?

Ён сам кла­дзе рэ­чы ў ма­шы­ну. Гэ­та не та­му, што ён па­чаў пра­яў­ляць боль­шую гас­па­дар­лі­васць, а для таго, каб вы не­зна­рок не на­ткну­лі­ся на сля­ды, па­кі­ну­тыя ў ма­шы­не ін­шай жан­чы­най, — па­ма­ду, пах ду­хоў або, яшчэ горш, адзен­не.

Па­да­рун­кі ні­ад­куль. У ва­ша­га муж­чы­ны з'яў­ляц­ца рэ­чы, за­над­та ўжо па­доб­ныя на не­чыя па­да­рун­кі. Парт­ма­нет, стыль­ная за­паль­ні­ца і ін­шая дро­бязь, якую звы­чай­на до­раць муж­чы­нам. Ня­дрэн­на бы­ло б па­ці­ка­віц­ца, ад­куль усё гэ­та.

Тэ­ле­фон­ныя тай­ны. Ён вы­хо­дзіць з па­коя, ка­лі раз­маў­ляе па тэ­ле­фо­не? Ужо не кі­дае свой ма­біль­нік дзе па­па­ла, а па­ста­ян­на но­сіць яго з са­бой? Спіс пры­ня­тых і ад­праў­ле­ных па­ве­дам­лен­няў вы­да­ля­ец­ца што­дня? Гэ­та ня­рэд­ка га­во­рыць пра тое, што муж­чы­на здрадж­вае.

Ён па­да­ец­ца дзіў­на­ва­тым па­боч­ным лю­дзям. Ва­шы агуль­ныя зна­ё­мыя зна­хо­дзяць яго «не та­кім» і пы­та­юц­ца ў вас, у чым спра­ва. Збо­ку ляг­чэй за­ўва­жыць на­пру­жа­насць і праб­ле­мы, што на­ме­ці­лі­ся ў ва­шых ад­но­сі­нах

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.