Вы тут

Чалавек з двума жыццямі


«Ка­лек­цы­я­нер» — так на­зы­ва­ец­ца но­вая кні­га, якая ня­даў­на вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да»
і бы­ла прэ­зен­та­ва­на шы­ро­кай гра­мад­скас­ці

Гэ­ты збор­нік су­мес­на ства­ра­лі роз­ныя ка­лек­цы­я­не­ры. Яны па­ста­ра­лі­ся прэ­зен­та­ваць на ста­рон­ках вы­дан­ня як ма­га больш ар­тэ­фак­таў, якія ў іх за­хоў­ва­юц­ца, каб даць маг­чы­масць боль­шай коль­кас­ці лю­дзей па­зна­ё­міц­ца з імі.

16-32

«Пер­шая кар­та ВКЛ 1595 го­да і апі­сан­не Літ­вы яе ства­раль­ні­ка­мі» — та­кі ар­ты­кул для збор­ні­ка пад­рых­та­ваў Та­дэ­вуш Зя­лен­скі. «Вя­лі­кае Княст­ва Лі­тоў­скае на еў­ра­пей­скіх кар­тах і гра­вю­рах XVІІ — XVІІІ ста­год­дзяў» су­мес­на прад­ста­ві­лі Дзміт­рый Гу­лец­кі і Сяр­гей Ло­бач. «Пла­ны га­ра­доў Бе­ла­ру­сі з ка­лек­цыі Яна Ге­ор­га Мак­сі­міль­я­на фон Фюрс­тэн­хо­фа» прэ­зен­та­ваў Алесь Бе­лы. Акра­мя ай­чын­ных да­след­чы­каў і збі­раль­ні­каў, у збор­ні­ку вы­сту­пі­лі так­са­ма ка­лек­цы­я­не­ры Поль­шчы, Гер­ма­ніі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі і ЗША.

Ад­ным з укла­даль­ні­каў гэ­та­га вы­дан­ня вы­сту­піў су­час­ны бе­ла­рус­кі да­след­чык у га­лі­не ну­міз­ма­ты­кі і ма­тэ­ры­яль­най куль­ту­ры Дзміт­рый ГУ­ЛЕЦ­КІ, які ад­зна­чыў:

— Гэ­тая кні­га раз­лі­ча­на не столь­кі на ка­лек­цы­я­не­раў, коль­кі на лю­дзей, у якіх ня­ма ча­су зай­мац­ца ка­лек­цы­я­на­ван­нем, але якія хо­чуць да­ве­дац­ца пра штось­ці но­вае з на­ша­га мі­ну­ла­га. За­ці­каў­ле­насць гіс­то­ры­яй на на­шых зем­лях бы­ла тра­ды­цый­най — у пры­ват­нас­ці, у асоб пры­ві­ле­я­ва­на­га са­слоўя. Яны маг­лі са­бе да­зво­ліць не пра­ца­ваць увесь час: днём зай­мац­ца спра­ва­мі, а ве­чар пры­свя­ціць не­ча­му ці­ка­ва­му — на­прык­лад, па­чы­таць кні­гі па гіс­то­рыі. Та­му і сён­ня та­кая тра­ды­цыя жы­вая. А ка­лек­цы­я­не­ры — ад­ны з заў­зя­тых яе пры­хіль­ні­каў.

На дум­ку да­след­чы­ка, шмат ці­ка­вых ас­пек­таў у на­шых пад­руч­ні­ках па гіс­то­рыі апус­ка­ец­ца, фак­ты да­юц­ца без тлу­ма­чэн­няў. Та­му за­ці­каў­ле­ным лю­дзям вар­та звяр­тац­ца не­па­срэд­на да ар­тэ­фак­таў і той ін­фар­ма­цыі, якую праз іх мож­на атры­маць.

Гэ­тая кні­га фак­тыч­на пры­све­ча­на тым прад­ме­там, якія дай­шлі да нас з ча­соў Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га і Рэ­чы Па­спа­лі­тай.

Асаб­лі­ва шмат ува­гі ў гэ­тым вы­дан­ні ад­ве­дзе­на гіс­та­рыч­ным кар­там. Змі­цер Гу­лец­кі з гэ­тай на­го­ды па­тлу­ма­чыў:

— Маг­чы­ма, мно­гіх з прад­стаў­ле­ных у збор­ні­ку рэ­чаў ня­ма на­ват у му­зе­ях, але яны іс­ну­юць — на­прык­лад, ста­ра­жыт­ныя кар­ты. Боль­шасць з іх вы­да­ва­ла­ся ў Еў­ро­пе, для та­го каб за­ход­ні ча­ла­век ары­ен­та­ваў­ся ў све­це. На на­шы зем­лі яны трап­ля­лі рэд­ка. Іх асоб­ні­каў тут прак­тыч­на не бы­ло. Ад­нак ця­пер дзя­ку­ю­чы вір­ту­аль­най пра­сто­ры, ін­тэр­нэ­ту на­шы ка­лек­цы­я­не­ры мо­гуць за­мо­віць з-за мя­жы і атры­маць па по­шце рэ­аль­ныя ар­тэ­фак­ты, якія прад­стаў­ля­юць на­шу кра­і­ну. Та­кім чы­нам, за пры­ват­ныя срод­кі на­ша стра­ча­ная ма­тэ­ры­яль­ная спад­чы­на вяр­та­ец­ца з-за мя­жы.

16-61

Сам Змі­цер Гу­лец­кі ка­лек­цы­я­нуе ма­не­ты. Гэ­та захапленне з'я­ві­ла­ся яшчэ ў дзя­цін­стве, ка­лі яму ў ча­ты­ры га­ды зна­ё­мыя ба­бу­лі пры­вез­лі ма­не­ту з Аф­ры­кі. У апош­нія час, па яго сло­вах, вяр­нуў­ся да ну­міз­ма­ты­кі з яшчэ боль­шай за­ці­каў­ле­нас­цю. Яго лю­бі­мы экс­па­нат — злі­так се­раб­ра пад наз­вай «із­рой» — гэ­та пер­шая гра­шо­вая адзін­ка, якая з'я­ві­ла­ся ў Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім. Ён уяў­ляе са­бой бру­сок ме­та­лу ва­гой ка­ля ста гра­маў, ад­лі­ты амаль з чыс­та­га се­раб­ра.

Ка­жуць, што тыя лю­дзі, якія ма­юць за­хап­лен­ні, па­спя­ва­юць пра­жыць ад­ра­зу два жыц­ці. А чым за­хап­ля­е­це­ся або што ка­лек­цы­я­ну­е­це вы?..

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.