Вы тут

Сыры гаспадыні Мальвіны


На Навагрудчыне ёсць свае брэнды, якія захоўваюць пераемнасць з XIX ст.

Ус­кра­і­на Люб­чы. Па да­ро­зе на Дзя­ля­ці­чы пра­яз­джаю Вой­на­ва, бы­лую пан­скую ся­дзі­бу. Па ле­вы бок за све­жа­па­фар­ба­ва­ны­м вы­со­кім пло­там раз­ме­шча­ны бу­ды­нак су­час­на­га сыр­цэ­ха На­ва­груд­ска­га мас­ла­роб­на­га кам­бі­на­та.

16-36Хто б мог па­ду­маць, што гэ­ты сы­ра­роб­ны цэх мае даў­нія тра­ды­цыі... Трэ­ба бы­ло су­стрэц­ца з мяс­цо­вым края­знаў­цам, на­стаў­ні­кам, бы­лым ды­рэк­та­рам Люб­чан­скай шко­лы Мі­ха­і­лам Мі­хай­ла­ві­чам Кар­по­ві­чам, каб па­чуць та­кую гіс­то­рыю.

На тэ­ры­то­рыі су­час­на­га сыр­цэ­ха ў ХІХ ста­год­дзі быў фаль­ва­рак На­ргя­ле­ві­чаў. Сяст­ра Ула­дзі­сла­ва Ды­боў­ска­га Маль­ві­на вый­шла за­муж за На­ргя­ле­ві­ча, ула­даль­ні­ка ся­дзі­бы Вой­на­ва. Тут яна ар­га­ні­за­ва­ла не­вя­лі­кую сы­ра­роб­ную вы­твор­часць. За­ха­ва­ла­ся ле­ген­да, што гас­па­ды­ня фаль­вар­ка вы­пус­ка­ла сы­ры па рэ­цэп­тах сла­ву­тых фран­цуз­скіх, та­кіх як ка­мам­бер і рак­фор.

Тут жа пры да­ро­зе тры па­ха­ван­ні: са­мо­га Ула­дзі­сла­ва Ды­боў­ска­га, яго сяст­ры Маль­ві­ны На­ргя­ле­віч і яе му­жа. Над­ма­гіл­ле ву­чо­на­га, як і са­мо па­ха­ван­не, бы­ло раз­бу­ра­на яшчэ пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ця­пер там уста­ля­ва­ны па­мят­ны знак, які ад­роз­ні­ва­ец­ца ад су­сед­ніх па сты­лі. Гэ­тыя два пом­ні­кі, як і раз­бу­ра­ны Ды­боў­ска­га, бы­лі вы­ка­на­ны ў вы­гля­дзе ка­лон вя­лі­кіх па­ме­раў. Іх ві­даць зда­лё­ку, як толь­кі па­чы­на­еш на­блі­жац­ца ад Люб­чы да сыр­цэ­ха.

Пры­да­рож­ны па­го­рак з ма­гі­ла­мі гус­та за­рос тра­вой. Улет­ку ў це­ні дрэў шмат са­ка­ві­тай сніт­кі, дзьму­хаў­цоў, пры­воль­на і без уся­ля­ка­га су­пын­ку рас­це кра­пі­ва, якая джа­ліць но­гі, не пус­кае.

Кі­раў­ніц­тва кам­бі­на­та маг­ло б гэ­ты сум­ны ку­ток, звя­за­ны з гіс­та­рыч­ны­мі ім­ёна­мі На­ва­груд­скай зям­лі, пры­вес­ці ў больш год­ны і вы­са­ка­род­ны вы­гляд.

На­пі­са­ла ліст ды­рэк­та­ру На­ва­груд­ска­га мас­ла­сыр­за­во­да, рас­ка­за­ла пра сум­нае ві­до­ві­шча, якое ад­кры­ва­цца на гэ­тай гіс­та­рыч­на ад­мет­най зям­лі. На днях мне па­тэ­ле­фа­на­ва­лі з пры­ём­най мас­ла­сыр­за­во­да, ад­мі­ніст­ра­цыя прад­пры­ем­ства пры­ня­ла ра­шэн­не вяс­ной 2015 года пры­вес­ці ўсё ў больш год­ны і вы­са­ка­род­ны вы­гляд. Вось ужо са­праў­ды, сту­кай­це­ся — і вам ад­чы­няць.

Ча­му б кі­раў­ніц­тву прад­пры­ем­ства не вы­пус­ціць но­вае най­мен­не сы­ру, на­прык­лад, пад наз­вай «Гас­па­ды­ня Маль­ві­на» ці неш­та ў гэ­тым ро­дзе?! Гу­чыць пры­го­жа і за­хоў­ва­ец­ца пе­ра­ем­насць, даў­няя тра­ды­цыя з ХІХ ста­год­дзя.

Мар­ке­то­ла­гі су­час­ных бе­ла­рус­кіх брэн­даў, та­кіх як лід­скае пі­ва ці бя­ро­заў­скае шкло, лю­бяць пад­крэс­ліць, што іх мар­ка вы­рас­ла не на пус­тым мес­цы, мае даў­нюю гіс­то­рыю. Ёсць у гэ­тым інт­ры­га, доб­ры рэ­клам­ны ход, вы­гад­ная стра­тэ­гія па рэа­лі­за­цыі, та­му і ёсць свой па­куп­нік у Маск­ве і Санкт-Пе­цяр­бур­гу.

На пад­ра­бяз­най кар­це На­ва­груд­ска­га ра­ё­на (маш­таб 1:100000) ёсць шмат умоў­ных па­зна­чэн­няў, у пры­ват­нас­ці, вы­лу­ча­ны ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты, дзе раз­ме­шча­ны пом­ні­кі гіс­то­рыі і ар­хі­тэк­ту­ры. Ра­ён Вой­на­ва ад­зна­ча­ны толь­кі знач­ком «Пом­ні­кі і па­мят­ныя мяс­ці­ны, звя­за­ныя з па­дзея­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны 1941—1945 гг.», але ня­ма на кар­це зна­ка «Пом­ні­кі і па­мят­ныя мяс­ці­ны, звя­за­ныя з ім­ёна­мі сла­ву­тых зем­ля­коў», а дар­ма.

Ду­маю, та­кі знак аба­вяз­ко­ва з'я­віц­ца на ту­рыс­тыч­ным марш­ру­це Люб­ча — На­ва­гру­дак, але пры ад­ной не­вя­лі­кай умо­ве: не­аб­ход­на зра­біць ма­лое — акуль­ту­рыць пры­да­рож­ны па­го­рак з па­ха­ван­ня­мі вя­до­мых лю­дзей На­ва­груд­скай зям­лі.

Іры­на Ша­ты­ро­нак.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.