Вы тут

Налета кошт жылля з дзяржпадтрымкай будзе стабільным


А ПДВ па лі­зін­гу не­ру­хо­мас­ці для на­сель­ніц­тва адменяць

Ды­на­мі­ка рос­ту ца­ны квад­рат­на­га мет­ра пры бу­даў­ніц­тве жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай зні­жа­ец­ца. «Мы ста­бі­лі­за­ва­лі ры­нак бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў і па­слуг, а на на­ступ­ны год па­стаў­ле­на за­да­ча аб тым, што бу­даў­ніц­тва жыл­ля па дзярж­за­ка­зу па­він­на вый­сці на мі­ні­маль­ны ін­дэкс», — па­ве­да­міў у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла АНТ мі­ністр ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі Ана­толь Чор­ны.

Гэ­та са­праў­ды сур'­ёз­ны крок з бо­ку бу­даў­ні­чай га­лі­ны. Кі­раў­ніц­тва мі­ніс­тэр­ства пла­нуе за­ма­ро­зіць цэ­ны сё­ле­та ў снеж­ні, пас­ля ча­го ўпэў­не­на, што і пад­стаў па­вя­ліч­ваць іх на­да­лей не бу­дзе. Спа­дар Чор­ны раз­ліч­вае, што кош­ты па бу­даў­ніц­тве та­ко­га жыл­ля бу­дуць ста­біль­ны­мі ўвесь на­ступ­ны год. Зні­жэн­не рос­ту кош­ту квад­рат­на­га мет­ра тлу­ма­чыц­ца тым фак­там, што ін­дэкс бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот сён­ня ўпер­шы­ню апус­ціў­ся ні­жэй за ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн. Пры­рост да кош­ту мет­ра за 9 ме­ся­цаў сё­ле­та склаў уся­го 30% (630 ты­сяч руб­лёў), а ле­тась гэ­ты па­каз­чык быў на ўзроў­ні ка­ля 50% (1,3 млн руб­лёў). «Мы па­ды­шлі да та­го, што мо­жам вый­сці на ста­біль­ны кошт квад­рат­на­га мет­ра, які ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням рын­ку», — да­даў мі­ністр.

Ана­толь Чор­ны так­са­ма за­кра­нуў тэ­му атэс­та­цыі бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый. Ця­пер атэс­та­ва­на больш за 2,7 ты­ся­чы ар­га­ні­за­цый і ка­ля 10,73 ты­ся­чы спе­цы­я­ліс­таў. «Мы мо­жам вы­да­ваць да­зво­лы як мі­ні­мум ад­ной ты­ся­чы ар­га­ні­за­цый за ме­сяц у роз­ных рэ­гі­ё­нах кра­і­ны. Праб­лем, чэр­гаў і не­за­да­во­ле­нас­цяў з бо­ку бу­даў­ні­коў ня­ма», — за­ўва­жыў кі­раў­нік га­лі­ны. Спы­ніў­ся мі­ністр і на тэ­ме даў­га­бу­даў, якіх ця­пер 26. Гэ­тыя да­мы на вы­шэй­шым па­ста­ян­ным кант­ро­лі. Сту­пень га­тоў­нас­ці па­доб­на­га жыл­ля скла­дае 70-90%, та­му яшчэ ёсць маг­чы­масць вый­сці з мі­ні­маль­най коль­кас­цю даў­га­бу­даў да кан­ца го­да, ад­зна­чыў Ана­толь Чор­ны.

Так­са­ма ў эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла АНТ пра­гу­ча­ла на­ві­на аб ад­ме­не ПДВ пры пра­да­стаў­лен­ні ў лі­зінг ма­ё­мас­ці фі­зіч­ным асо­бам. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла на­мес­нік мі­ніст­ра па па­дат­ках і збо­рах Бе­ла­ру­сі Эла Ся­ліц­кая.

Та­кім чы­нам на­ле­та пры пе­ра­да­чы лі­зін­га­даў­цамі аб'­ек­таў не­ру­хо­мас­ці (у пры­ват­нас­ці, жыл­ля або та­ва­раў пра­цяг­ла­га спа­жы­ван­ня) фі­зіч­ным асобам пра­ду­гле­джа­на вы­зва­лен­не ад апла­ты па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць. Сё­ле­та быў пад­пі­са­ны ад­па­вед­ны ўказ, які рас­паў­сюдж­вае дзе­ян­не лі­зін­гу ў да­чы­нен­ні да фі­зіч­ных асоб, а ўста­наў­лен­не та­кой ну­ля­вой стаў­кі да­па­мо­жа па­вы­сіць эфек­тыў­насць гэ­та­га на­прам­ку, ска­за­ла на­мес­нік мі­ніст­ра.

Акра­мя та­го, у да­чы­нен­ні да жыл­ля, якое гра­ма­дзя­нін на­быў у лі­зінг, бу­дзе дзей­ні­чаць ма­ё­мас­ны вы­лік. Ін­шы­мі сло­ва­мі, да­хо­ды, якія бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца на «лі­зін­га­вае жыл­лё», вы­зва­ля­юц­ца ад па­да­ход­на­га па­да­тку. Та­кая льго­та даў­но дзей­ні­чае для тых, хто бу­дуе жыл­лё ў якас­ці ма­ю­чых па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў.

У тэ­ле­эфі­ры Эла Ся­ліц­кая так­са­ма па­ве­да­мі­ла, што з на­ступ­на­га го­да па­дат­ка­ві­кі па­він­ны атры­маць до­ступ да ін­фар­ма­цый­ных ка­та­ло­гаў, дзе раз­ме­шча­ны звест­кі аб здзел­ках па куп­лі-про­да­жы гра­ма­дзя­на­мі ва­лю­ты. Гэ­тыя звест­кі трап­ля­лі да па­дат­ка­ві­коў і ра­ней, але толь­кі па за­пы­це пры пра­вер­цы кан­крэт­на­га гра­ма­дзя­ні­на. «Па­доб­ная ін­фар­ма­цыя бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца пад­атко­вы­мі ор­га­на­мі для ажыц­цяў­лен­ня кант­ро­лю. Мы змо­жам за­па­тра­ба­ваць дэк­ла­ра­цыю аб да­хо­дах і ма­ё­мас­ці і па­гля­дзець, за кошт якіх кры­ніц на­бы­ва­ец­ца ва­лю­та, ці ёсць у суб'­ек­та да­хо­ды, якія да­зва­ля­юць яму на­бы­ваць знач­ныя су­мы», — па­тлу­ма­чы­ла на­мес­нік мі­ніст­ра.

Сяр­гей КУР­КАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.