Вы тут

Перамога, князь, балет і ЕАЭС


Нац­банк за­цвер­дзіў пе­ра­лік па­мят­ных ма­нет, што пла­ну­юц­ца да вы­пус­ку ў 2015 го­дзе

На­прык­лад, у су­вя­зі са свят­ка­ван­нем зна­ка­вай гіс­та­рыч­най па­дзеі — юбі­лею Пе­ра­мо­гі — за­пла­на­ва­ны вы­пуск ма­не­ты «70 га­доў Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не».

Акра­мя та­го, па­ве­дам­ляе ўпраў­лен­не ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў На­цы­я­наль­на­га бан­ка, на­ле­та ўвесь пра­ва­слаў­ны свет бу­дзе свят­ка­ваць 1000-год­дзе спа­чы­ну свя­то­га роў­на­апост­аль­на­га кня­зя Ула­дзі­мі­ра, які 1 жніў­ня 988 го­да пры­зна­чыў дзень усе­на­род­на­га Хры­шчэн­ня ў во­дах Дняп­ра. На­цы­я­наль­ным бан­кам пра­ду­гле­джа­ны вы­пуск у аба­ра­чэн­не ма­нет, пры­све­ча­ных гэ­тай па­мят­най да­це.

Се­рыя па­мят­ных ма­нет «Ума­ца­ван­не і аба­ро­на дзяр­жа­вы» бу­дзе пра­цяг­ну­та вы­пус­кам ма­нет «Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Чор­ны», 500-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня яко­га бу­дзе ад­зна­чац­ца ў 2015 го­дзе.

На­пя­рэ­дад­ні 2016 го­да ў пра­цяг се­рыі «Кі­тай­скі ка­лян­дар» бу­дзе вы­пу­шча­ная па­мят­ная ма­не­та «Год Мал­пы». Так­са­ма бу­дзе пра­цяг­ну­та се­рыя па­мят­ных ма­нет «За­дыя­каль­ны га­ра­скоп».

З улі­кам па­пу­ляр­нас­ці бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та і ці­ка­вас­ці, пра­яў­ле­най да гэ­тай тэ­ма­ты­кі з бо­ку як на­шых гра­ма­дзян, так і за­меж­ных ну­міз­ма­таў, у 2015 го­дзе з'я­вяц­ца па­мят­ныя ма­не­ты «Бе­ла­рус­кі ба­лет. 2015».

Ста­ла ўжо тра­ды­цы­яй вы­пус­каць па­мят­ныя ма­не­ты, пры­све­ча­ныя «птуш­цы го­да», якую вы­зна­чае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны». У 2015 го­дзе та­кой птуш­кай бу­дзе «Ву­шас­тая са­ва».

На­пя­рэ­дад­ні 500-год­дзя вы­ха­ду Біб­ліі Фран­цыс­ка Ска­ры­ны На­цы­я­наль­ны банк па­чы­нае вы­пуск па­мят­ных ма­нет се­рыі «Шлях Ска­ры­ны». У 2015 го­дзе бу­дуць вы­пу­шча­ны ў аба­ра­чэн­не дзве ма­не­ты: «Шлях Ска­ры­ны. По­лацк» і «Шлях Ска­ры­ны. Кра­каў». Уся­го ж у рам­ках гэ­тай се­рыі ў 2015-2017 гг. пла­ну­ец­ца вы­пус­ціць 5 ма­нет з вы­явай га­ра­доў, у якіх жыў і пра­ца­ваў Фран­цыск Ска­ры­на (По­лацк, Кра­каў, Па­дуя, Віль­ня і Пра­га).

З 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ў ад­па­вед­нас­ці з да­га­во­рам, пад­пі­са­ным прэ­зі­дэн­та­мі Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на і Ра­сіі 29 мая 2014 го­да ў Аста­не, па­чы­нае функ­цы­я­на­ваць Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз (ЕА­ЭС). Зы­хо­дзя­чы з гіс­та­рыч­най знач­нас­ці гэ­тай па­дзеі, у снеж­ні 2015 усі­мі кра­і­на­мі — удзель­ні­ца­мі ЕА­ЭС пла­ну­ец­ца сін­хрон­ны вы­пуск па­мят­ных ма­нет, пры­све­ча­ных ства­рэн­ню Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.