Вы тут

Купляй сваё. Калі знойдзеш…


Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю за па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства аб ганд­лі пры­пы­ні­ла пра­цу ся­мі сет­ка­вых крам «Элект­ра­сі­ла» (у Мін­ску, Пін­ску, Ма­ла­дзеч­не, Ма­зы­ры) і «5 эле­мент» (у Го­ме­лі, Ваў­ка­выс­ку, Сло­ні­ме). Для на­вя­дзен­ня па­рад­ку ў ганд­лё­вых аб'­ек­тах кі­раў­ні­кам се­так ад­ве­дзе­на дзе­сяць дзён.

У рас­паў­сю­джа­най з гэ­тай на­го­ды мі­ніс­тэр­ствам ін­фар­ма­цыі га­во­рыц­ца, што па вы­ні­ках пра­вер­кі 27 крам вы­шэй­на­зва­ных се­так, якія рэа­лі­зоў­ва­лі пе­ра­важ­на ім­парт­ную бы­та­вую тэх­ні­ку і спа­да­рож­ныя та­ва­ры, па­ру­шэн­ні бы­лі вы­яў­ле­ны ў кож­ным ганд­лё­вым аб'­ек­це з лі­ку пра­ве­ра­ных. У пры­ват­нас­ці, у асоб­ных з іх бы­лі вы­яў­ле­ны фак­ты пад­ма­ну па­куп­ні­коў, не­за­ха­ван­ня асар­ты­мент­ных пе­ра­лі­каў, рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці (мый­ныя срод­кі, карт­ры­джы, срод­кі для чыст­кі і г. д.), ад­сут­нас­ці цэн­ні­каў, ін­фар­ма­цыі пра та­ва­ры на бе­ла­рус­кай ці рус­кай мо­вах, кра­і­нах іх па­хо­джан­ня, ана­та­цый з асноў­ны­мі тэх­ніч­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі і г. д.

На­прык­лад, як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Мін­ганд­лю, «у кра­ме «5 эле­мент» у Сло­ні­ме ў про­да­жы быў прад­стаў­ле­ны толь­кі адзін тэ­ле­ві­зар ай­чын­най вы­твор­час­ці з пя­ці, пра­ду­гле­джа­ных асар­ты­мент­ным пе­ра­лі­кам. Пры гэ­тым у на­яў­нас­ці ме­ла­ся 37 ві­даў ім­парт­ных тэ­ле­ві­за­раў. Так­са­ма ад­сут­ні­ча­лі ў кра­ме пра­сы бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці (ім­парт­ных бы­ло 12), меў­ся ў про­да­жы толь­кі адзін пы­ла­сос ай­чын­най вы­твор­час­ці з ча­ты­рох, пра­ду­гле­джа­ных асар­ты­мент­ным пе­ра­лі­кам (ім­парт­ных бы­ло 15). У гэ­тым ганд­лё­вым аб'­ек­це так­са­ма пра­па­ноў­ва­лі­ся эле­мен­ты сіл­ка­ван­ня са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці».

І «Гі­па» ту­ды ж…

З той жа са­май фар­му­лі­роў­кай дня­мі бы­лі за­чы­не­ны тры су­пер­мар­ке­ты «Гі­па»: у ста­лі­цы па ву­лі­цах Жу­коў­ска­га і Чар­вя­ко­ва, а так­са­ма ў вёс­цы Ба­ра­вая Мінск­ага ра­ё­на.

Уся­го Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю пра­ве­ры­ла сем крам «Гі­па». Пры гэ­тым ва ўсіх ганд­лё­вых аб'­ктах бы­лі вы­яў­ле­ны па­ру­шэн­ні: фак­ты рэа­лі­за­цыі та­ва­раў са скон­ча­ным тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці (каў­бас­ныя вы­ра­бы, ры­бы, пі­ва, мый­ныя срод­кі і інш.), рэ­кла­ма ал­ка­го­лю, не­за­ха­ван­не асар­ты­мент­ных пе­ра­лі­каў, ня­пра­віль­нае афарм­лен­не зні­жак і г. д.

На­прык­лад, у кра­ме па ву­лі­цы Жу­коў­ска­га бы­лі зной­дзе­ны пра­тэр­мі­на­ва­ныя та­ва­ры на су­му 3,5 міль­ё­на руб­лёў, у кра­ме па ву­лі­цы Чар­вя­ко­ва — на 3,2 міль­ё­на руб­лёў. А ў кра­ме ў вёс­цы Ба­ра­вая ад­сут­ні­ча­ла звыш 25 пра­цэн­таў та­ва­раў ай­чын­най вы­твор­час­ці, пра­ду­гле­джа­ных асар­ты­мент­ным пе­ра­лі­кам для да­на­га ты­пу аб'­ек­та.

Да­рэ­чы, па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю, па аб'­ёме роз­ніч­на­га та­ва­ра­зва­ро­ту сет­ка «Гі­па» ле­тась увай­шла ў пер­шую трой­ку сет­ка­вых крам кра­і­ны. Ця­пер яна ўклю­чае ў ся­бе дзе­сяць крам, у тым лі­ку сем у Мін­ску, па ад­ной — у Мін­скай, Го­мель­скай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цях. Ка­ля 75 пра­цэн­таў вы­руч­кі пры­па­дае на ганд­лё­выя аб'­ек­ты, раз­ме­шча­ныя ў ста­лі­цы і Мін­скім ра­ё­не.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.