Вы тут

Першай прыгажуняй свету стала будучы медык з ПАР


У ня­дзе­лю ў ста­лі­цы Вя­лі­ка­бры­та­ніі за­вяр­шыў­ся 64-ы кон­курс пры­га­жос­ці «Міс све­ту-2014». Пе­ра­мо­гу ў ім атры­ма­ла прад­стаў­ні­ца Паўд­нё­ва-Аф­ры­кан­скай Рэс­пуб­лі­кі Ро­лен Строс, якую, да­рэ­чы, яшчэ за­доў­га да фі­на­лу бук­ме­ке­ры раз­гля­да­лі як ад­ну з най­больш ве­ра­год­ных фа­ва­ры­так. Дру­гое мес­ца за­ня­ла Эдзі­на Кул­шар з Венг­рыі, трэ­цяе да­ста­ла­ся прад­стаў­ні­цы ЗША Элі­за­бет Саф­рыт.

16-41

Ня­гле­дзя­чы на тое, што сё­ле­та шоу та­лен­таў і дзя­во­ча­га ха­раст­ва бы­ло азмро­ча­на гі­бел­лю ад­ной з яго ўдзель­ніц (19-га­до­вая «Міс Ган­ду­рас» Ма­рыя Ха­се Аль­ва­ра­да бы­ла за­стрэ­ле­на бой­фрэн­дам сва­ёй сяст­ры), ін­шых кан­кур­сан­так гэ­та не спа­ло­ха­ла. Больш за 120 дзяў­чат з роз­ных кра­ін све­ту пры­еха­лі не­каль­кі тыд­няў та­му ў Лон­дан, каб па­спа­бор­ні­чаць за пе­ра­ход­ны ты­тул ка­ра­ле­вы пры­га­жос­ці. Ся­род іх прэ­тэн­да­ва­ла на пе­ра­мо­гу і прад­стаў­ні­ца на­шай кра­і­ны Вік­то­рыя Мі­га­но­віч. Дзяў­ча­ты ўдзель­ні­ча­лі ў па­пя­рэд­ніх кон­кур­сах, каб на­браць да­дат­ко­выя ба­лы і мець больш шан­цаў на вы­хад у фі­нал: яны дэ­ман­стра­ва­лі свае твор­чыя здоль­нас­ці і спар­тыў­ныя та­лен­ты, на­цы­я­наль­ныя кас­цю­мы і вя­чэр­нія ўбо­ры, дэ­фі­лі­ра­ва­лі ў ку­паль­ні­ках і рас­каз­ва­лі пра свае даб­ра­чын­ныя ці ін­шыя са­цы­яль­на знач­ныя пра­ек­ты, а так­са­ма да­ва­лі пер­са­наль­ныя ін­тэр­в'ю су­дзейс­кай ка­ле­гіі... За­ста­ва­ла­ся ў на­пру­жа­ным рэ­пе­ты­цый­на-трэ­ні­ро­вач­ным гра­фі­ку дзяў­чат і мес­ца для пад­рых­та­ва­най ар­га­ні­за­та­ра­мі куль­тур­най пра­гра­мы — на­вед­ван­ня зна­ка­мі­та­га мю­зік­ла «Пры­від опе­ры» ў тэ­ат­ры Яе Вя­лі­кас­ці, агляд­ных эк­скур­сій па Окс­фар­дзе і Він­дзо­ры і г.д.

На жаль, хоць Вік­то­рыя Мі­га­но­віч вы­дат­на па­ка­за­ла ся­бе, а так­са­ма ўбо­ры ай­чын­на­га ды­зай­не­ра На­тал­лі Ля­ха­вец, у топ-25 бе­ла­рус­ка не тра­пі­ла. Гэ­так­са­ма і прад­стаў­ні­ца Ра­сіі На­стас­ся Кас­тэн­ка, якая прай­шла ў чвэрць­фі­нал кон­кур­су, вы­бы­ла ўжо на на­ступ­ным эта­пе шоу.

Пра но­вую «Міс све­ту» вя­до­ма, што 22-га­до­вая Ро­лен ву­чыц­ца на 4-м кур­се ме­ды­цын­ска­га фа­куль­тэ­та і збі­ра­ец­ца стаць ура­чом.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Кон­курс «Міс Све­ту» — адзін з най­ста­рэй­шых і са­мых прэ­стыж­ных кон­кур­саў пры­га­жос­ці — упер­шы­ню ад­быў­ся ў Вя­лі­ка­бры­та­ніі ў 1951 го­дзе. Акра­мя ўлас­на вы­ба­ру са­мых пры­го­жых дзяў­чат све­ту, ён мае моц­ны даб­ра­чын­ны склад­нік, аб чым свед­чыць дэ­віз «Пры­га­жосць з сэн­сам». Па­вод­ле пра­ві­лаў, кож­ная пе­ра­мож­ца «Міс све­ту» атрым­лі­вае ра­зам з ка­ро­най пра­ва ця­гам го­да пра­жы­ваць у Лон­да­не і га­на­ро­вы аба­вя­зак удзель­ні­чаць у раз­на­стай­ных даб­ра­чын­ных пра­ек­тах як прад­стаў­нік «Mіss World Organіsatіon».

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.