Вы тут

Я ў дызайнеры пайшоў бы,


ці Са­цы­яль­ная ад­каз­насць па-но­ва­му

На­ват у вы­пуск­ных кла­сах звы­чай­ным пад­лет­кам час­та бы­вае скла­да­на вы­зна­чыц­ца з бу­ду­чай пра­фе­сі­яй. Доб­ра, ка­лі ёсць маг­чы­масць атры­маць ка­рыс­ныя па­ра­ды ў сям'і ці шко­ле, прай­сці тэс­ты па праф­ары­ен­та­цыі... Мож­на ўя­віць, на­коль­кі скла­да­ней вы­ра­шыць за­да­чу са сва­ёй бу­ду­чай пра­цай дзе­цям, у якіх ня­ма сям'і аль­бо якія ма­юць асаб­лі­вас­ці раз­віц­ця. У да­па­мо­гу та­кім на­ву­чэн­цам ар­га­ні­за­ва­ны даб­ра­чын­ны ма­ра­фон, які склад­ва­ец­ца з шэ­ра­гу эк­скур­сій на прад­пры­ем­ствы з рас­по­ве­дам пра роз­ныя пра­фе­сіі.

Ма­ра­фон пра­хо­дзіць у ме­жах пра­гра­мы па праф­ары­ен­та­цыі для дзя­цей, якія рас­туць без баць­коў. Да даб­ра­чын­най ак­цыі ўжо да­лу­чы­лі­ся тры бе­ла­рус­кія кам­па­ніі, су­пра­цоў­ні­кі якіх зна­ё­мяць са спе­цы­фі­кай прад­стаў­ле­ных у іх пра­фе­сій на­ву­чэн­цаў з ся­мі на­ву­чаль­ных уста­ноў. З ад­на­го бо­ку, пра­гра­ма на­кі­ра­ва­на на тое, каб па­шы­рыць кру­га­гляд дзя­цей-сі­рот і да­па­маг­чы ім пра­віль­на вы­браць бу­ду­чую пра­фе­сію. З ін­ша­га бо­ку, яна да­па­ма­гае бе­ла­рус­ка­му біз­не­су вый­сці на но­вы ўзро­вень кар­па­ра­тыў­най са­цы­яль­най ад­каз­нас­ці і пе­рай­сці ад да­рэ­ння цу­ке­рак і ца­цак да да­па­мо­гі ў пад­рых­тоў­цы дзя­цей-сі­рот да да­рос­ла­га са­ма­стой­на­га жыц­ця. Бо для мно­гіх з іх, якія не ма­юць да­стат­ко­ва жыц­цё­вых ары­ен­ці­раў і пад­трым­кі бліз­кіх, вы­бар пра­фе­сіі — пер­шае да­рос­лае ра­шэн­не. Яно ўсклад­ня­ец­ца тым, што зна­хо­джан­не та­кіх дзя­цей у со­цы­у­ме аб­ме­жа­ва­нае і яны ма­юць не­да­стат­ко­ва яс­нае ўяў­лен­не аб роз­ных ві­дах дзей­нас­ці.

Пад­час пра­вя­дзен­ня ак­цыі стар­ша­клас­ні­кам рас­па­вя­да­юць пра спе­цы­яль­нас­ці, най­больш за­па­тра­ба­ва­ныя ў апош­нія 6—8 га­доў. І не толь­кі рас­па­вя­да­юць, але і па­каз­ва­юць, бо на­ват пры ўсім сва­ім пра­фе­сі­я­на­ліз­ме на­стаў­ні­кі і псі­хо­ла­гі не змо­гуць па­зна­ё­міць дзя­цей з роз­ны­мі ві­да­мі дзей­нас­ці так, як гэ­та зро­бяць ра­бот­ні­кі не­па­срэд­на ў кам­па­ні­ях, што пра­цу­юць у гэ­тых аб­лас­цях. Так, ра­ней дзе­ці ўжо на­ве­да­лі адзін з аў­та­цэнт­раў і ўба­чы­лі, як пра­да­юць, аб­слу­гоў­ва­юць і ра­ман­ту­юць аў­та­ма­бі­лі. Пад­час дру­гой ак­цыі, на якой мы па­бы­ва­лі, стар­ша­клас­ні­каў з дзі­ця­чай SOS-вёс­кі, што ў Мар'­і­най Гор­цы, і Мін­скай аб­лас­ной дзяр­жаў­най спе­цы­яль­най агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы-ін­тэр­на­та для дзя­цей з па­ру­шэн­нем слы­ху зна­ё­мі­лі з асаб­лі­вас­ця­мі вы­да­вец­ка­га біз­не­су. Для бу­ду­чых вы­пуск­ні­коў ар­га­ні­за­ва­лі эк­скур­сію па рэ­дак­цыі ад­на­го з буй­ных ме­ды­я­хол­дын­гаў, рас­па­вя­лі пра асноў­ныя яго па­са­ды: сак­ра­та­ра-спра­ва­во­да, ды­зай­не­ра, мар­ке­то­ла­га, бух­гал­та­ра, спе­цы­я­ліс­та па про­да­жах. Пас­ля эк­скур­сіі для на­ву­чэн­цаў пра­вя­лі кан­суль­та­цыю па вы­ба­ры пра­фе­сіі, а так­са­ма рас­ка­за­лі, дзе мож­на на­быць тую ці ін­шую спе­цы­яль­насць.»Мы ха­це­лі, каб ме­ра­пры­ем­ствы бы­лі на­гляд­ны­мі і ін­тэр­ак­тыў­ны­мі. Та­му на­шы су­пра­цоў­ні­кі не толь­кі рас­па­вя­да­лі пра сваю пра­цу, але і дэ­ман­стра­ва­лі ра­бо­чы пра­цэс. Дзе­ці на свае во­чы ўба­чы­лі, як рых­ту­ец­ца ну­мар га­зе­ты ў друк, як ды­зай­нер ства­рае рэ­клам­ны ба­нер для сай­та, як тэ­ле­фа­ну­юць клі­ен­там спе­цы­я­ліс­ты па про­да­жах», — па­дзя­лі­ла­ся ўра­жан­ня­мі ад удзе­лу ў ак­цыі HR-спе­цы­я­ліст На­дзея Па­по­ва.

Зрэш­ты, не­ка­то­рыя стар­ша­клас­ні­кі, прый­шоў­шы на эк­скур­сію ў рэ­дак­цыю, ужо вы­зна­чы­лі­ся з бу­ду­чы­мі пра­фе­сі­я­мі. Вы­ха­ван­ка дзі­ця­чай SOS-вёс­кі з Мар'­і­най Гор­кі дзе­вя­ці­клас­ні­ца Алі­на Мя­дзел бу­дзе па­сту­паць у пе­да­га­гіч­ны ка­ледж. Яе сяст­ра Тац­ця­на яшчэ ва­га­ец­ца, якой пра­фе­сіі пры­свя­ціць жыц­цё: ме­ды­цы­не ці фа­та­гра­фіі? А вось ад­на­клас­ні­ца дзяў­чат Ма­ша Лы­чык цвёр­да хо­ча быць цы­руль­ні­цай. З прад­стаў­ле­ных жа пад­час эк­скур­сіі спе­цы­яль­нас­цяў не­ка­то­рыя дзяў­ча­ты за­ці­ка­ві­лі­ся ды­зай­нер­скай пра­цай.

Зра­зу­ме­ла, не ўсе пра­па­на­ва­ныя спе­цы­яль­нас­ці па­ды­дуць вы­ха­ван­цам спец­шко­лы для дзя­цей з па­ру­шэн­нем слы­ху. Але спе­цы­я­ліс­ты ме­ды­я­хол­дын­га пе­ра­ка­на­ны: та­кія дзе­ці без праб­лем мо­гуць за­сво­іць пра­фе­сіі ды­зай­не­ра, бух­гал­та­ра, эка­на­міс­та. Мы спы­та­лі ў са­міх на­ву­чэн­цаў вы­пуск­но­га 12 кла­са, кім бы яны ха­це­лі стаць. Па­ша Па­шко даў­но вы­ра­шыў, што бу­дзе ма­ля­ром-тын­коў­шчы­кам, Са­ша Фа­дзе­еў — то­ка­рам. Мно­гія хлоп­чы­кі ці­ка­вяц­ца кам­п'ю­та­ра­мі, і хто ве­дае, маг­чы­ма, яны вы­бе­руць для ся­бе спе­цы­яль­насць пад­час на­ступ­най эк­скур­сіі, якая ад­бу­дзец­ца ў ад­ной з ІТ-кам­па­ній.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.