Вы тут

Космагеолаг, урбаніст-эколаг і лічбавы лінгвіст


Якія спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны праз 15-20 га­доў? Біз­нес-шко­ла «Скол­ка­ва» і Агенц­тва стра­тэ­гіч­ных іні­цы­я­тыў вы­пус­ці­лі «Ат­лас но­вых пра­фе­сій». Forbes вы­ву­чыў ат­лас і ада­браў 25 са­мых ці­ка­вых пра­фе­сій, ба­за­вую аду­ка­цыю па якіх мо­жа атры­маць ужо за­раз.

16-48

16-48

 

Ін­жы­нер-кам­па­зіт­чык. Пад­бі­рае кам­па­зіт­ныя ма­тэ­ры­я­лы, у тым лі­ку з вы­ка­ры­стан­нем 3D-дру­ку, для вы­твор­час­ці ро­ба­та­тэх­ніч­ных устрой­стваў з за­да­дзе­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі.

ІТ-ге­не­тык. Пра­гра­муе ге­ном для ля­чэн­ня спад­чын­ных за­хвор­ван­няў і ге­не­тыч­ных праб­лем у дзя­цей.

Урба­ніст-эка­лог. Пра­ек­туе но­выя, эка­ла­гіч­на чыс­тыя га­ра­ды.

Бу­даў­нік «ра­зум­ных» да­рог. Вы­бі­рае і ўста­наў­лі­вае «ра­зум­нае» да­рож­нае па­крыц­цё з дат­чы­ка­мі кант­ро­лю за ста­нам да­ро­гі, а так­са­ма «ра­зум­ныя» зна­кі, раз­мет­ку і сіс­тэ­мы ві­дэа­на­зі­ран­ня.

Ацэн­шчык ін­тэ­ле­кту­аль­най улас­нас­ці. Вы­зна­чае кошт не­ма­тэ­ры­яль­ных ак­ты­ваў (ідэй, вы­на­ход­ніц­тваў, біз­нес-ма­дэ­ляў і г.д.)

Ме­не­джар краў­дфан­дзін­га­вых і краў­дін­вес­тын­га­вых плат­форм. Ар­га­ні­зуе ра­бо­ту краў­дфан­дзін­га­вых плат­форм, па­пя­рэд­не ацэнь­вае пра­ек­ты для краў­дфан­дзін­га­ва­га фі­нан­са­ван­ня, раз­бі­рае кан­флік­ты па­між уклад­чы­ка­мі і аў­та­ра­мі пра­ек­та.

Ме­не­джар кос­ма­ту­рыз­му. Рас­пра­цоў­вае ту­рыс­тыч­ныя пра­гра­мы ў ка­ля­зем­най пра­сто­ры, а паз­ней бу­дзе рас­пра­цоў­ваць ту­рыс­тыч­ныя марш­ру­ты на ме­ся­цо­выя ба­зы і ін­шыя кас­міч­ныя збу­да­ван­ні.

Ма­ле­ку­ляр­ны ды­е­то­лаг. Рас­пра­цоў­вае ін­ды­ві­ду­аль­ную схе­му хар­ча­ван­ня, зы­хо­дзя­чы з ма­ле­ку­ляр­на­га са­ста­ву ежы і вы­ні­каў ге­не­тыч­на­га ана­лі­зу ча­ла­ве­ка.

Ге­не­тыч­ны кан­суль­тант. Ана­лі­зуе да­ныя, атры­ма­ныя з ды­яг­нас­тыч­ных устрой­стваў, дае за­клю­чэн­ні і рэ­ка­мен­да­цыі па да­лей­шай схе­ме ля­чэн­ня.

Сі­ці-фер­мер. Вы­рошч­вае са­да­ві­ну і га­род­ні­ну на да­хах і сце­нах гма­хаў.

Ды­зай­нер вір­ту­аль­на­га све­ту. Ства­рае вір­ту­аль­ныя су­све­ты са сва­ёй пры­ро­дай, ар­хі­тэк­ту­рай і сва­і­мі за­ко­на­мі.

Кан­суль­тант па зда­ро­вай ста­рас­ці. Рас­пра­цоў­вае ап­ты­маль­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі, лад жыц­ця і сіс­тэ­му хар­ча­ван­ня для не­ма­ла­дых лю­дзей.

Пра­раб-вот­чар. Спе­цы­я­ліст па бу­даў­ніц­тве, які ацэнь­вае і, ка­лі трэ­ба, ка­рэк­туе ход бу­даў­ніц­тва з да­па­мо­гай ліч­ба­вых пра­ек­таў бу­дын­каў.

Экап­ра­па­вед­нік. Пра­па­ве­дуе эка­ла­гіч­ны лад жыц­ця, рэа­лі­зуе аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы для дзя­цей і да­рос­лых.

Спе­цы­я­ліст па пе­ра­адо­лен­ні сіс­тэм­ных эка­ла­гіч­ных ка­та­строф. Па­пя­рэдж­вае ка­та­стро­фы, якія ўсве­дам­ля­юц­ца людзь­мі па­сту­по­ва: ма­ец­ца на ўва­зе за­брудж­ван­не ва­кол пра­мыс­ло­вых цэнт­раў, ра­ды­я­цый­ныя звал­кі, ле­да­ві­кі, якія рас­та­юць.

ІТ-ме­дык. Спе­цы­я­ліст з ве­дан­нем ІТ, які ства­рае ба­зы фі­зі­я­ла­гіч­ных да­ных па­цы­ен­таў і кі­руе імі, а так­са­ма пра­ек­туе пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не для ля­чэб­на­га і ды­яг­нас­тыч­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

Кос­ма­бі­ё­лаг. Да­сле­дуе, як па­вод­зяць ся­бе ар­га­ніз­мы ў кос­ма­се, ці ад­бы­ва­юц­ца ген­ныя змя­нен­ні, і ства­рае эка­сіс­тэ­мы для ар­бі­таль­ных стан­цый і ме­ся­цо­вых баз.

Кос­ма­ге­о­лаг. Зай­ма­ец­ца раз­вед­кай і зда­бы­чай ка­рыс­ных вы­кап­няў на Ме­ся­цы і астэ­ро­і­дах.

Пра­ек­ці­роў­шчык «ра­зум­на­га» ася­род­дзя. Ства­рае пра­грам­ныя і тэх­на­ла­гіч­ныя ра­шэн­ні, якія да­зва­ля­юць да­мам і офі­сам рэ­ага­ваць на па­трэ­бы ка­рыс­таль­ні­каў.

Сет­ка­вы юрыст. Рас­пра­цоў­вае за­ка­на­даў­ства для вір­ту­аль­на­га све­ту і се­так, а так­са­ма раз­бі­ра­ец­ца ў пы­тан­нях аба­ро­ны вір­ту­аль­най улас­нас­ці.

Пра­ек­ці­роў­шчык ме­ды­цын­скіх ро­ба­таў. Пра­ек­туе ро­ба­таў і кі­берп­ры­ла­ды для ме­ды­цы­ны: ды­яг­нас­тыч­ныя ро­ба­ты, ро­ба­ты-хі­рур­гі, кі­берп­ра­тэ­зы.

Элект­ра­за­праў­шчык. Аб­слу­гоў­вае за­праў­кі для элект­ра­транс­пар­ту.

Пра­ек­ці­роў­шчык 3D-дру­ку ў бу­даў­ніц­тве. Пра­ек­туе ма­ке­ты кан­струк­цый і пад­бі­рае най­леп­шыя кам­па­не­нты для іх дру­ку.

Сіс­тэм­ны гор­ны ін­жы­нер. Цал­кам кант­ра­люе рас­пра­цоў­ку мес­цаў зда­бы­чы ка­рыс­ных вы­кап­няў ад по­шу­ка­ва-раз­ве­дач­ных ра­бот да за­крыц­ця ра­до­ві­шча.

Ліч­ба­вы лінг­віст. Рас­пра­цоў­вае лінг­віс­тыч­ныя сіс­тэ­мы се­ман­тыч­на­га пе­ра­кла­ду (пе­ра­клад з улі­кам кан­тэкс­ту і сэн­су), апра­цоў­кі тэкс­та­вай ін­фар­ма­цыі (у тым лі­ку се­ман­тыч­ны по­шук у ін­тэр­нэ­це) і но­выя ін­тэр­фей­сы зно­сін па­між ча­ла­ве­кам і кам­п'ю­тарам на на­ту­раль­ных мо­вах.

Падрыхтавала На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.