Вы тут

Вецер, мокры снег і дождж


А ў пят­ні­цу пры­грэе да плюс 9

На гэ­тым тыд­ні да нас за­ві­тае чар­го­вая пор­цыя зі­мо­вай ад­лі­гі, ка­лі апад­каў ча­ка­ец­ца шмат, а вось ма­ра­зоў не бу­дзе на­ват уна­чы, па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны сі­ноп­тык Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Свят­ла­на Ры­ба­ко­ва.

У се­ра­ду ўна­чы паў­сюд­на, а ўдзень мес­ца­мі — мок­ры снег і дождж. Уна­чы і ра­ні­цай ту­ман, сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Уна­чы на се­ра­ду ад мі­нус 2 да плюс 3 гра­ду­саў, уна­чы — ад 0 да 5 цяп­ла. У чац­вер но­вая хва­ля ат­мас­фер­ных фран­тоў пры­ня­се нам ка­рот­ка­ча­со­выя апад­кі ў вы­гля­дзе спа­чат­ку мок­ра­га сне­гу, а по­тым даж­джу. Па паў­ноч­ным за­ха­дзе кра­і­ны мес­ца­мі праг­на­зу­ец­ца ўзмац­нен­не вет­ру, па­ры­ва­мі да 15-18 м/с. Уна­чы ад мі­нус 4 да плюс 2 гра­ду­саў, удзень — 1-6 цяп­ла.

А вось са­мым цёп­лым днём на гэ­тым тыд­ні ста­не пят­ні­ца. На пра­ця­гу ўся­го дня паў­сюд­на ча­ка­ец­ца дождж, мес­ца­мі па­ры­віс­ты ве­цер да 15-18 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на пят­ні­цу не бу­дзе ні­жэй­шай за 0 — плюс 5 гра­ду­саў, а ўдзень бу­дзе ад 2 да 9 цяп­ла. Сі­ноп­ты­кі ад­зна­ча­юць, што та­кі тэм­пе­ра­тур­ны фон ад­па­вя­дае не снеж­ню, а пер­шай па­ло­ве ліс­та­па­да.

У су­бо­ту апад­кі ча­ка­юц­ца вы­ключ­на ў вы­гля­дзе даж­джу. Мес­ца­мі ча­ка­ец­ца ўзмац­нен­не вет­ру, па­ры­ва­мі 15-18 м/с. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу су­так — ад 0 да 5 цяп­ла, а ўдзень мес­ца­мі па поўд­ні кра­і­ны да плюс 7 гра­ду­саў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.