Вы тут

Прэзідэнт падпісаў Дэкрэт №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый»


Да­ку­мент на­кі­ра­ва­ны на вы­ка­ра­нен­не без­гас­па­дар­час­ці, ума­ца­ван­не вы­твор­ча-тэх­на­ла­гіч­най, пра­цоў­най і вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны, а так­са­ма спы­нен­не фак­таў пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ня­доб­ра­сум­лен­ных кі­раў­ні­коў на но­вую кі­ру­ю­чую па­са­ду, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Так, на кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­цый дзяр­жаў­най і пры­ват­най фор­маў улас­нас­ці дэ­крэ­там ус­кла­да­ец­ца пер­са­наль­ная ад­каз­насць за за­бес­пя­чэн­не вы­твор­ча-тэх­на­ла­гіч­най, вы­ка­наль­ніц­кай і пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны, на­леж­нае ўтры­ман­не бу­дын­каў, па­мяш­кан­няў і аб­ста­ля­ван­ня, за­ха­ван­не ўмоў пра­цы ра­бот­ні­каў. Пры не­вы­ка­нан­ні па­тра­ба­ван­няў кі­раў­нік бу­дзе пры­цяг­вац­ца да дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці аж да зваль­нен­ня. Гэ­тыя да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі ацэн­кі ра­бо­ты кі­раў­ні­ка бу­дуць уліч­вац­ца пры яго атэс­та­цыі і пры пры­няц­ці ра­шэн­ня аб пра­ця­гу з ім кант­рак­та.

Ад­на­ча­со­ва з уста­наў­лен­нем ад­каз­нас­ці кі­раў­ні­коў пра­ду­гледж­ва­ец­ца на­дзя­лен­не іх да­дат­ко­вы­мі пра­ва­мі, якія да­зва­ля­юць за­бяс­пе­чыць на­леж­ную вы­твор­чую і пра­цоў­ную дыс­цып­лі­ну, апе­ра­тыў­ную рэа­лі­за­цыю ра­шэн­няў, якія пры­мае кі­раў­нік. У пры­ват­нас­ці, кі­раў­ні­кі ар­га­ні­за­цый атры­ма­юць пра­ва змя­няць іс­тот­ныя ўмо­вы пра­цы ра­бот­ні­ка ў су­вя­зі з аб­грун­та­ва­ны­мі вы­твор­чы­мі, ар­га­ні­за­цый­ны­мі або эка­на­міч­ны­мі пры­чы­на­мі, па­пя­рэ­дзіў­шы ра­бот­ні­ка не менш чым за 7 ка­лян­дар­ных дзён (па­куль іс­на­ваў ме­сяч­ны тэр­мін па­пя­рэ­джан­ня). Па­мян­шэн­не тэр­мі­ну па­пя­рэ­джан­ня да­зво­ліць больш апе­ра­тыў­на змя­няць умо­вы пра­цы ра­бот­ні­каў (на­прык­лад, рэ­жым пра­цоў­на­га ча­су або сіс­тэ­му апла­ты пра­цы), а зна­чыць, больш хут­ка рэ­ага­ваць на змя­нен­не кан'­юнк­тур­ных і знеш­ніх фак­та­раў.

Кі­раў­нік змо­жа ўжы­ваць да ра­бот­ні­каў, якія па­ру­шы­лі дыс­цып­лі­ну, у якас­ці са­ма­стой­най ме­ры дыс­цып­лі­нар­на­га спаг­нан­ня дэ­прэ­мі­ра­ван­не на тэр­мін да два­нац­ца­ці ме­ся­цаў (па дзей­ных пра­ві­лах ме­ра­мі дыс­цып­лі­нар­на­га спаг­нан­ня з'яў­ля­юц­ца за­ўва­га, вы­мо­ва і зваль­нен­не). Увя­дзен­не ма­тэ­ры­яль­на­га ві­ду дыс­цып­лі­нар­на­га спаг­нан­ня да­зво­ліць больш гнут­ка рэ­ага­ваць на да­пу­шча­ныя ра­бот­ні­кам па­ру­шэн­ні, па­вы­сіць пра­цоў­ную дыс­цып­лі­ну і бу­дзе з'яў­ляц­ца больш дзейс­най ме­рай дыс­цып­лі­нар­на­га ўздзе­ян­ня, чым вы­мо­ва і за­ўва­га. Пры­мя­няц­ца дэ­прэ­мі­ра­ван­не бу­дзе ў да­чы­нен­ні да ўжо пры­зна­ча­ных прэ­мій.

Так­са­ма кі­раў­нік ар­га­ні­за­цыі змо­жа не­ад­клад­на ад­хі­ляць ра­бот­ні­каў ад пра­цы ў вы­пад­ку здзяйс­нен­ня імі дыс­цып­лі­нар­ных пра­він­нас­цяў, якія пры­вя­лі або мо­гуць пры­вес­ці да пры­чы­нен­ня ар­га­ні­за­цыі шко­ды. Гэ­тая ме­ра да­зво­ліць апе­ра­тыў­на спы­ніць лю­бое па­ру­шэн­не дыс­цып­лі­ны і, та­кім чы­нам, не аплач­ваць пе­ры­яд, на пра­ця­гу яко­га ра­бот­нік быў ад­хі­ле­ны ад пра­цы.

Кі­раў­нік атры­мае пра­ва зваль­няць ра­бот­ні­каў, якія да­пус­ці­лі па­ру­шэн­не дыс­цып­лі­ны, што па­цяг­ну­ла пры­чы­нен­не ар­га­ні­за­цыі шко­ды ў па­ме­ры, які пе­ра­вы­шае тры ся­рэд­ня­ме­сяч­ныя за­ра­бот­ныя пла­ты па рэс­пуб­лі­цы (з ад­на­ча­со­вым па­ве­дам­лен­нем праф­са­ю­зу). Увя­дзен­не гэ­тай пад­ста­вы зваль­нен­ня дасць маг­чы­масць па­вы­сіць дыс­цып­лі­ну пра­цы і бе­раж­лі­вае стаў­лен­не ра­бот­ні­каў да да­ру­ча­ных срод­каў вы­твор­час­ці. Па­мер на­не­се­най шко­ды, які бу­дзе з'яў­ляц­ца пад­ста­вай для зваль­нен­ня, до­сыць вы­со­кі і сён­ня скла­дае па­рад­ку
Br19 млн. Маг­чы­масць зваль­нен­ня ра­бот­ні­ка па гэ­тай пад­ста­ве з'яў­ля­ец­ца пра­вам кі­раў­ні­ка, а не яго аба­вяз­кам.

Акра­мя та­го, кі­раў­нік ар­га­ні­за­цыі змо­жа ўтрым­лі­ваць з за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­ка ў кошт па­крыц­ця шко­ды, на­не­се­най па ві­не ра­бот­ні­ка, да трох яго ся­рэд­ня­ме­сяч­ных за­роб­каў без па­да­чы іс­ку ў суд (сён­ня най­маль­нік мае пра­ва ўтрым­лі­ваць шко­ду ў па­ме­ры ад­ной ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты). Гэ­та дасць най­маль­ні­ку больш гнут­кі ін­стру­мен­та­рый па­крыц­ця страт ад на­не­се­най ра­бот­ні­кам шко­ды, сэ­ка­но­міць ча­са­выя і фі­нан­са­выя вы­дат­кі. Пры гэ­тым за ра­бот­ні­кам за­хоў­ва­ец­ца пра­ва аб­скар­дзіць пры­ня­тае най­маль­ні­кам ра­шэн­не ў су­до­вым па­рад­ку.

Кі­раў­нік бу­дзе мець пра­ва ўста­наў­лі­ваць ра­бот­ні­ку, які не да­пус­кае па­ру­шэн­няў дыс­цып­лі­ны, да­дат­ко­выя вы­пла­ты сты­му­лю­ю­ча­га ха­рак­та­ру без аб­ме­жа­ван­ня іх па­ме­ру (за кошт пры­быт­ку).

У дэ­крэ­це за­ма­цоў­ва­ец­ца пе­ра­лік дыс­крэ­ды­ту­ю­чых аб­ста­він зваль­нен­ня, у ад­па­вед­нас­ці з які­мі пра­цоў­ныя да­га­во­ры (кант­рак­ты) мо­гуць быць ска­са­ва­ны кі­раў­ні­ком да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну іх дзе­ян­ня. Пе­ра­лік з'яў­ля­ец­ца вы­чар­паль­ным і ўклю­чае ўсе іс­ну­ю­чыя ў за­ка­на­даў­стве пад­ста­вы зваль­нен­ня, звя­за­ныя з не­на­леж­ным вы­ка­нан­нем пра­цоў­ных аба­вяз­каў.

За ўтой­ван­не дыс­крэ­ды­ту­ю­чых пад­стаў зваль­нен­ня ра­бот­ні­ка (на­прык­лад, зваль­нен­не «па па­гад­нен­ні ба­коў» ра­бот­ні­ка, які ўчы­ніў п'ян­ку на пра­цоў­ным мес­цы) кі­раў­ні­кі бу­дуць пры­цяг­вац­ца да дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці аж да зваль­нен­ня.

Да­ку­мен­там так­са­ма ўвод­зяц­ца за­ба­ро­ны і аб­ме­жа­ван­ні пры пры­зна­чэн­ні на кі­ру­ю­чыя па­са­ды асоб, зволь­не­ных па дыс­крэ­ды­ту­ю­чых аб­ста­ві­нах.

У пры­ват­нас­ці, уста­наў­лі­ва­ец­ца за­ба­ро­на пры­зна­чэн­ня на па­са­ды, уклю­ча­ныя ў кад­ра­выя рэ­ест­ры кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, ура­да, абл­вы­кан­ка­маў (Мін­гар­вы­кан­ка­ма), ра­ён­ных, га­рад­скіх вы­кан­ка­маў, мяс­цо­вых ад­мі­ніст­ра­цый ра­ё­наў у га­ра­дах, асоб, зволь­не­ных па дыс­крэ­ды­ту­ю­чых аб­ста­ві­нах, на пра­ця­гу пя­ці га­доў з дня та­ко­га зваль­нен­ня.

Пры­зна­чэн­не та­кіх асоб (на пра­ця­гу пя­ці га­доў пас­ля зваль­нен­ня па дыс­крэ­ды­ту­ю­чых аб­ста­ві­нах) на ін­шыя кі­ру­ю­чыя па­са­ды ў ар­га­ні­за­цыі дзяр­жаў­най і пры­ват­най фор­маў улас­нас­ці бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца са зго­ды ра­ён­на­га, га­рад­ско­га вы­кан­ка­ма, мяс­цо­вай ад­мі­ніст­ра­цыі. Та­кое ўзгад­нен­не бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца на пад­ста­ве ін­фар­ма­цыі пра кан­ды­да­та, у тым лі­ку па­да­чы ма­ты­ва­ва­на­га ха­дай­ніц­тва ар­га­ні­за­цыі і ха­рак­та­рыс­тык з па­пя­рэд­ніх мес­цаў пра­цы за апош­нія пяць га­доў.

За па­ру­шэн­не пра­ду­гле­джа­на­га дэ­крэ­там па­рад­ку пры­зна­чэн­ня на кі­ру­ю­чыя па­са­ды, ад­мо­ву ў вы­да­чы або па­ру­шэн­не тэр­мі­наў вы­да­чы ха­рак­та­рыс­тык кі­раў­ні­кі бу­дуць пры­цяг­вац­ца да дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці аж да зваль­нен­ня. Пры гэ­тым асо­ба, пры­зна­ча­ная на па­са­ду з па­ру­шэн­нем па­тра­ба­ван­няў дэ­крэ­та, бу­дзе пад­ля­гаць без­умоў­на­му зваль­нен­ню ў су­вя­зі з па­ру­шэн­нем уста­ноў­ле­ных пра­віл пры­ёму на пра­цу.

Па­тра­ба­ван­ні, якія ўвод­зяц­ца да­ку­мен­там, бу­дуць рас­паў­сюдж­вац­ца на ра­бот­ні­каў і кі­раў­ні­коў як дзяр­жаў­ных, так і пры­ват­ных ар­га­ні­за­цый.

Дэ­крэт ус­ту­пае ў сі­лу з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.