Вы тут

«У маім тэлефоне дагэтуль ёсць нумар Салея»


Вяр­тац­ца ў ха­кей­ную збор­ную Бе­ла­ру­сі — доб­рая звыч­ка. Сле­дам за Гле­нам Хэн­ла­нам на­шу збор­ную ўзна­ча­ліў ін­шы ка­на­дзец — Дэйв Лью­іс.

16-39

У 2008–2010‑м ён пра­ца­ваў асіс­тэн­там Гле­на Хэн­ла­на. Ця­пер жа Лью­і­су пра­па­на­ва­лі кант­ракт га­лоў­на­га трэ­не­ра. Па сло­вах кі­раў­ні­ка ха­кей­най фе­дэ­ра­цыі Іга­ра Рач­коў­ска­га, пер­шая част­ка да­га­во­ра раз­лі­ча­на да кан­ца се­зо­на — гэ­та, так бы мо­віць, вы­пра­ба­валь­ны тэр­мін. Тым не менш, па­гад­нен­не з ка­над­скім спе­цы­я­ліс­там пра­ду­гле­джа­на да 2018 го­да. На сва­ёй пер­шай афі­цый­най прэс-кан­фе­рэн­цыі но­вы на­стаў­нік на­шай збор­най шмат ус­па­мі­наў пра Рус­ла­на Са­лея, здзіў­ляў ве­дан­нем ста­тыс­ты­кі і за­пэў­ні­ваў, што гэ­ты яго пры­ход у ка­ман­ду хут­кім не бу­дзе.

—Якія ўспа­мі­ны ў вас за­ста­лі­ся пра па­пя­рэд­ні бе­ла­рус­кі этап ва­шай кар'­е­ры?

—Па­мя­таю, як раз­віт­ваў­ся з ка­ман­дай пас­ля чэм­пі­я­на­ту све­ту 2009 года. А за­тым, пе­рад са­май Алім­пі­я­дай у Ван­ку­ве­ры, мне па­тэ­ле­фа­на­ваў Рус­лан Са­лей і пра­па­на­ваў да­лу­чыц­ца да збор­най. Та­ды па­цяр­пе­лі вель­мі крыўд­нае па­ра­жэн­не ад Швей­ца­рыі — усё вы­ра­шыў адзін бу­літ. Пас­ля мат­ча Са­лей па­клі­каў мя­не на пі­ва з ку­ры­ны­мі крыль­ца­мі. Мя­не гэ­та здзі­ві­ла, бо звы­чай­на пас­ля та­кіх мат­чаў ха­ке­іс­ты хо­чуць па­быць сам-на­сам з са­бой ці ў кам­па­ніі бліз­кіх лю­дзей. Ён быў не толь­кі вы­дат­ны спарт­смен, але і ча­ла­век з вя­лі­кім сэр­цам. Та­кі тып гуль­ца, як Рус­лан, — ас­но­ва ка­ман­ды. Ха­ке­іст, які да­вя­рае парт­нё­рам і яко­му да­вя­ра­юць парт­нё­ры. Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы та­кім спарт­сме­нам усе чле­ны збор­най, ад трэ­не­раў да ма­са­жыс­таў, — на ад­ной хва­лі. І толь­кі та­ды пос­пех маг­чы­мы. Да­рэ­чы, у ма­ім тэ­ле­фо­не да­гэ­туль «за­бі­ты» ну­мар Са­лея…

—А ка­го з бе­ла­рус­кіх ха­ке­іс­таў па­мя­та­е­це?

—З тых, хто быў у абой­ме ча­ты­ры га­ды та­му, — Анд­рэй Стась, бра­ты Кас­ці­цы­ны, Ула­дзі­мір Дзя­ні­саў, Анд­рэй Ан­то­наў. Мі­ха­іл Гра­боў­скі — адзін з леп­шых ха­ке­іс­таў све­ту. У Ван­ку­ве­ры, да­рэ­чы, яго вель­мі не ха­па­ла ка­ман­дзе. У ня­дзе­лю на­зі­раў за мат­чам «Ды­на­ма», ура­зіў Аляк­сей Ка­люж­ны. Яму быц­цам 27 га­доў, а не 37!

—Тым не менш Ка­люж­ны не за­яў­ле­ны на пер­шы збор…

—У Аляк­сея, як і ў не­ка­то­рых ін­шых гуль­цоў, ёсць аса­біс­тыя спра­вы, якія яны па­він­ны вы­ра­шыць. Ка­люж­на­га, на­прык­лад, ча­кае ме­ды­цын­скае аб­сле­да­ван­не. Ад­нак ён усё роў­на па­е­дзе ў Швей­ца­рыю, ха­ця і не змо­жа вый­сці на лёд. Як ка­пі­тан ка­ман­ды, ён ра­зу­мее, што па­трэб­ны сва­ім па­плеч­ні­кам, та­му і пры­няў та­кое ра­шэн­не.

—Якія мэ­ты ста­ві­це на гэ­ты кэмп?

—У нас пра­ду­гле­джа­ны тры трэ­ні­роў­кі. Ха­чу паэ­кспе­ры­мен­та­ваць, пры­мя­ніць не­каль­кі но­вых схем. Але ў пер­шую чар­гу трэ­ба па­зна­ё­міц­ца з гуль­ца­мі, на­ла­дзіць кан­такт.

—Хто бу­дзе ва­шы­мі асіс­тэн­та­мі?

—На пер­шы кэмп са мной па­едуць Алег Ан­то­нен­ка, Аляк­сандр Жу­рык і Андрэй Ка­ва­лёў.

—У збор­най Укра­і­ны вы пра­ца­ва­лі з Мі­ха­і­лам За­ха­ра­вым. Пас­ля ва­ша­га пры­ез­ду ў Бе­ла­русь ён звяз­ваў­ся з ва­мі?

—Так, у мя­не бы­ла ка­рот­кая тэ­ле­фон­ная раз­мо­ва з За­ха­ра­вым. Без кан­крэт­ных тэм. Для больш прад­мет­ных аб­мер­ка­ван­няў па­трэб­ны час.

—У ва­шы аба­вяз­кі бу­дзе ўва­хо­дзіць вы­ключ­на пра­ца са збор­най ці пла­ну­е­це да­па­ма­гаць вы­бу­доў­ваць сіс­тэ­му ха­кея ў кра­і­не?

—Мой пры­яры­тэт — на­цы­я­наль­ная ка­ман­да Бе­ла­ру­сі. Тым не менш я ад­кры­ты, каб дзя­ліц­ца во­пы­там з трэ­не­ра­мі, ма­ла­ды­мі гуль­ца­мі, ста­лы­мі ха­ке­іс­та­мі. З гэ­тай на­го­ды збі­ра­ю­ся на­ве­даць трэ­ні­роў­кі юні­ёр­скай і ма­ла­дзёж­най ка­манд. Да та­го ж мы ўжо аб­мяр­коў­ва­лі ў агуль­ных ры­сах з кі­раў­ніц­твам фе­дэ­ра­цыі, як мож­на да­па­маг­чы дзі­ця­ча­му і ма­ла­дзёж­на­му ха­кею ў Бе­ла­ру­сі. Так што чым зма­гу — да­па­ма­гу.

—Якія плю­сы і мі­ну­сы ба­чы­це ў збор­най Бе­ла­ру­сі?

—У апош­ні час я ак­тыў­на вы­ву­чаў ста­тыс­ты­ку вы­ступ­лен­няў бе­ла­рус­кай збор­най на чэм­пі­я­на­тах све­ту. Ха­чу па­дзя­ліц­ца не­ка­то­ры­мі на­зі­ран­ня­мі. У гуль­ні ў боль­шас­ці ка­ман­да звы­чай­на дэ­ман­струе 15–16‑ы вы­нік. Зра­зу­ме­ла, што яго трэ­ба па­ляп­шаць. А вось у мен­шас­ці, на чэм­пі­я­на­це све­ту‑2012, бе­ла­ру­сы бы­лі леп­шы­мі. Тым не менш, ка­лі ўзяць агуль­ную роз­ні­цу за­бі­тых/пра­пу­шча­ных шай­баў за апош­нія тры тур­ні­ры, атрым­лі­ва­ем не­су­ця­шаль­ную ліч­бу «-23». Ду­маю, з гэ­тых да­ных ві­даць, над які­мі эле­мен­та­мі гуль­ні трэ­ба пра­ца­ваць у пер­шую чар­гу.

—Ра­шэн­не пе­ра­брац­ца ў Еў­ро­пу не па­ка­за­ла­ся ва­шай сям'і спрэч­ным?

—Жон­ка ад­ра­зу пад­тры­ма­ла мя­не. А вось ма­лень­кі ўнук на­ўрад ці зра­зу­меў, ку­ды знік дзед (усмі­ха­ец­ца). Ска­жу так: жыц­цё — шту­ка не­прад­ка­заль­ная. Мо­жа, так скла­дзец­ца, што гэ­тае ра­шэн­не ста­не леп­шым у ма­ім жыц­ці.

—А ка­лі жыц­цё ака­жац­ца на­столь­кі не­прад­ка­заль­ным, што «Дэт­ройт» («Дэт­ройт Рэд Уінгз» — ка­ман­да НХЛ. — Аўт.) пра­па­нуе вам кант­ракт?

—Та­ко­га не зда­рыц­ца, па­вер­це мне. Я 18 га­доў ад­пра­ца­ваў у гэ­тым клу­бе і ўпэў­не­ны, што кант­ракт мне не пра­па­ну­юць. Блі­жэй­шыя не­каль­кі га­доў я збі­ра­ю­ся пры­свя­ціць пра­цы на ка­рысць бе­ла­рус­ка­га ха­кея.

—Ці­ка­вае су­па­дзен­не: вы на­ра­дзі­лі­ся 3 лі­пе­ня, ка­лі Бе­ла­русь свят­куе Дзень Не­за­леж­нас­ці…

—Што я ма­гу ска­заць? Ду­маю, мы зла­дзім вы­дат­ную ве­ча­ры­ну (смя­ец­ца). По­бач і ін­шыя важ­ныя да­ты, Дзень Не­за­леж­нас­ці ў ЗША і Ка­на­дзе. Так што гэ­та ад­на­знач­на бу­дзе вель­мі на­сы­ча­ны ад­рэ­зак.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.