Вы тут

Баланс інтарэсаў і адказнасці


Ка­мен­ту­ю­чы пад­пі­са­ны Прэ­зі­дэн­там дэ­крэт №5, кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Анд­рэй Ка­бя­коў ска­заў:

— Гэ­ты да­ку­мент — свай­го ро­ду ба­ланс ін­та­рэ­саў, ба­ланс ад­каз­нас­ці кі­раў­ні­коў і ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый. Гэ­та жорст­кі да­ку­мент, але ён ад­па­вя­дае ду­ху і па­тра­ба­ван­ням ча­су і па­слу­жыць та­му, каб і кі­раў­ні­кі, і ра­бот­ні­кі са­бра­лі­ся, скан­цэнт­ра­ва­лі­ся. Той ня­прос­ты час, які на­ды­хо­дзіць у све­це (фак­тыч­на, мы ўжо жы­вём у гэ­тай сі­ту­а­цыі), мы па­він­ны прай­сці з мі­ні­маль­ны­мі, ка­лі рап­там скла­дзец­ца та­кая сі­ту­а­цыя, стра­та­мі або з мак­сі­маль­ным эфек­там, які мо­жа быць пра­да­стаў­ле­ны нам маг­чы­мас­ця­мі рын­ку.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі, да­ку­мент перш за ўсё на­кі­ра­ва­ны на па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці гас­па­да­ран­ня, за­бес­пя­чэн­не на­леж­ных умоў пра­цы ў ар­га­ні­за­цы­ях як дзяр­жаў­най, так пры­ват­най фор­маў улас­нас­ці, па­вы­шэн­не якас­ці пра­дук­цыі і ў цэ­лым на па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі.

Анд­рэй Ка­бя­коў звяр­нуў ува­гу на імк­лі­выя зме­ны, якія ад­бы­ва­юц­ца ў све­це, у пры­ват­нас­ці, у блі­жэй­шых кра­і­нах — эка­на­міч­ных парт­нё­рах Бе­ла­ру­сі. «Гэ­та змя­нен­не сі­ту­а­цыі па­тра­буе ад­па­вед­най адэ­кват­най рэ­ак­цыі з бо­ку рэс­пуб­лі­кан­скіх ор­га­наў ула­ды. Та­му Прэ­зі­дэнт пры­няў ра­шэн­не аб тым, каб у мак­сі­маль­най сту­пе­ні за­дзей­ні­чаць той рэ­сурс, які перш за ўсё зна­хо­дзіц­ца ў рас­па­ра­джэн­ні ў нас у кра­і­не. Гэ­та дыс­цып­лі­на і па­ра­дак», — за­явіў Анд­рэй Ка­бя­коў, да­даў­шы, што «на­ша кра­і­на не на­столь­кі ба­га­тая, каб ней­кія праб­лем­ныя пы­тан­ні вы­ра­шаць шля­хам двух або трох кач­коў наф­ты. Та­му вы­хад з ня­прос­тай эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца на знеш­ніх рын­ках, — перш за ўсё ў на­вя­дзен­ні па­рад­ку і дыс­цып­лі­ны на кож­ным ра­бо­чым мес­цы» .

Ад­ной з асноў­ных на­ва­цый дэ­крэ­та з'яў­ля­ец­ца вы­раз­ная за­ба­ро­на на «пе­ра­са­джван­не з крэс­ла ў крэс­ла» кі­ру­ю­чых ра­бот­ні­каў, якія пра­ва­лі­лі спра­ву на да­ру­ча­ным ім пра­цоў­ным мес­цы.

Да­ку­мен­там ра­зам з па­вы­шэн­нем па­тра­ба­ван­няў да кі­раў­ні­коў на­да­юц­ца і больш шы­ро­кія пра­вы ў ад­но­сі­нах да пад­на­ча­ле­ных ра­бот­ні­каў. Пры гэ­тым ад­па­вед­ныя нор­мы ў тым лі­ку ўзя­тыя з за­ка­на­даў­стваў ін­шых дзяр­жаў, якія пры­ня­та ад­но­сіць да лі­ку рын­ка­вых эка­но­мік. «Кі­раў­нік на­дзя­ля­ец­ца маг­чы­мас­ця­мі па больш іс­тот­ным і глы­бо­кім кі­ра­ван­ні ка­лек­ты­ва­мі, каб адэ­кват­на рэ­ага­ваць на на­яў­ную ры­нач­ную сі­ту­а­цыю ў тым ці ін­шым мес­цы», — ска­заў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. «Але ёсць і «пер­нік» у вы­гля­дзе маг­чы­мас­ці да­дат­ко­вых вы­плат сты­му­лю­ю­ча­га ха­рак­та­ру без аб­ме­жа­ван­ня іх па­ме­ру за кошт пры­быт­ку прад­пры­ем­ства, якая за­ста­ла­ся пас­ля вы­пла­ты па­дат­каў. Па мер­ка­ван­ні кі­раў­ні­ка мож­на вы­пла­ціць лю­бую за­ра­бот­ную пла­ту, якую ён па­лі­чыць не­аб­ход­най і ад­па­вед­най пра­цоў­на­му ўкла­ду та­го ці ін­ша­га ра­бот­ні­ка ар­га­ні­за­цыі, якой ён кі­руе», — за­ўва­жыў Анд­рэй Ка­бя­коў.

Акра­мя та­го, знач­на па­вы­ша­ец­ца ро­ля мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых ор­га­наў ула­ды. «Для ар­га­ні­за­цый, у тым лі­ку пры­ват­ных, пра­пі­са­на па­тра­ба­ван­не, што ка­лі кі­раў­нік мяс­цо­ва­га вы­ка­наў­ча­га ор­га­на ўла­ды за­па­тра­ба­ваў пры­няц­ця мер і па­ка­ран­ня ві­на­ва­тых, то яны аба­вя­за­ны гэ­та ра­біць. Гэ­та пра­пі­са­на ў якас­ці пад­ста­вы для рэ­ага­ван­ня», — рас­па­вёў кі­раў­нік Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі.

Што ты­чыц­ца пра­цоў­ных пра­воў ра­бот­ні­каў, Анд­рэй Ка­бя­коў пад­крэс­ліў, што ні­я­ка­га па­ра­жэн­ня ў пра­вах ня­ма, і ўсе нор­мы Пра­цоў­на­га ко­дэк­са, са­цы­яль­ныя га­ран­тыі пра­цяг­ва­юць дзей­ні­чаць. Ра­зам з тым кры­ху больш жорст­ка пра­пі­са­ны не­ка­то­рыя ню­ан­сы з пунк­ту гле­джан­ня па­вы­шэн­ня кі­ра­валь­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.