Вы тут

Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­зна­чыў:

Жы­лін­ска­га Ма­ра­та Ге­на­дзье­ві­ча — рэк­та­рам Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Га­ля Анд­рэя Ва­дзі­ма­ві­ча — кі­раў­ні­ком дзяр­жаў­най уста­но­вы «Ад­мі­ніст­ра­цыя Кі­тай­ска-Бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка «Ін­дуст­ры­яль­ны парк «Вя­лі­кі ка­мень»;

Рэў­та Вя­ча­сла­ва Ге­на­дзье­ві­ча — ды­рэк­та­рам Дэ­парт­амен­та фі­нан­са­ва­га ма­ні­то­рын­гу Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю;

Дзем­чу­ка Мі­ка­лая Мі­ка­ла­е­ві­ча — па­ста­ян­ным паў­на­моц­ным прад­стаў­ні­ком Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры ста­тут­ных і ін­шых ор­га­нах Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма даў зго­ду на пры­зна­чэн­не:

Ста­шэў­ска­га Сяр­гея Вік­та­ра­ві­ча — кі­раў­ні­ком ад­мі­ніст­ра­цыі Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на
г. Ві­цеб­ска;

Алей­ні­ка­ва Дзміт­рыя Ва­дзі­ма­ві­ча — кі­раў­ні­ком ад­мі­ніст­ра­цыі Са­вец­ка­га ра­ё­на
г. Го­ме­ля;

Бу­ла­ка Аляк­санд­ра Іва­на­ві­ча — стар­шы­нёй Іў­еў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Ха­ру­жы­ка Ге­на­дзя Ва­сіль­е­ві­ча — стар­шы­нёй Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Га­луш­ко­ва Мі­ха­і­ла Ле­а­ні­да­ві­ча — кі­раў­ні­ком ад­мі­ніст­ра­цыі Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на
г. Ма­гі­лё­ва;

Лап­це­ва Вік­та­ра Сяр­ге­е­ві­ча — на­мес­ні­кам стар­шы­ні Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма;

Дзе­мі­дзен­кі Ула­дзі­мі­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам ААТ «Ма­гі­лёў­скі за­вод «Стром­ма­шы­на»;

Ба­ра­дзі­на Але­га Іга­ра­ві­ча — ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам дзяр­жаў­на­га на­ву­ко­ва-вы­твор­ча­га аб'­яд­нан­ня «На­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі па бія­рэ­сур­сах»;

Луц­ка­га Іга­ра Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі;

Ер­ма­ло­ві­ча Мак­сі­ма Ле­а­ні­да­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра фі­нан­саў;

Лап­ко Дзміт­рыя Мі­ка­ла­е­ві­ча — на­мес­ні­кам стар­шы­ні Праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Даў­га­по­ла­вай Воль­гі Іва­наў­ны — ге­не­раль­ным кон­су­лам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у г. Мі­ла­не (Італь­ян­ская Рэс­пуб­лі­ка);

Клі­ма­ва Ула­дзі­мі­ра Ва­сіль­е­ві­ча — ге­не­раль­ным кон­су­лам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у г. Даў­гаў­піл­се (Лат­вій­ская Рэс­пуб­лі­ка);

За­хар­чу­ка Ула­дзі­мі­ра Анд­рэ­е­ві­ча — чле­нам Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма;

Ку­хаў­ца Мі­ка­лая Мі­ка­ла­е­ві­ча — чле­нам Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма;

Афа­нась­е­ва Аляк­сея Вік­та­ра­ві­ча — чле­нам Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма.

Прад­стаў­ні­кам мяс­цо­вай вер­ты­ка­лі ўла­ды Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў ап­ты­мі­за­ваць струк­ту­ры пад­па­рад­ка­ва­ных ім ар­га­ні­за­цый. «Спе­цы­яль­на звяр­таю на гэ­та ўва­гу, каб мы на­рэш­це на­вя­лі па­ра­дак ва ўсіх сфе­рах і га­лі­нах, а не ча­ка­лі да­дат­ко­вых ука­зан­няў. Усё па­він­на быць прос­та і зра­зу­ме­ла», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Звяр­та­ю­чы­ся да ўзгод­не­на­га на па­са­ду на­мес­ні­ка стар­шы­ні Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма Вік­та­ра Лап­це­ва, кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­няў праб­ле­му даў­га­бу­даў. «Не гле­дзя­чы ні на ка­го, вы гэ­тую праб­ле­му па­він­ны вы­ра­шаць, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Я ўпэў­не­ны, што лю­дзі пла­цяць сум­лен­на, па да­мо­ве. Ёсць тыя, хто па­ві­нен бу­да­ваць. Ба­ю­ся, што там праб­ле­мы ў бу­даў­ні­коў. Імем рэ­ва­лю­цыі вы па­він­ны вы­ра­шыць гэ­тыя пы­тан­ні!»

Бы­ла за­кра­ну­та так­са­ма сі­ту­а­цыя на знеш­ніх рын­ках. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы зноў ак­цэн­та­ваў ува­гу на не­аб­ход­нас­ці ды­вер­сі­фі­ка­цыі экс­пар­ту. Ён ад­зна­чыў, што кі­раў­ні­кі мяс­цо­вай вер­ты­ка­лі ўла­ды па­він­ны так­са­ма ўні­каць у пра­цу прад­пры­ем­стваў, якія зна­хо­дзяц­ца на іх тэ­ры­то­рыі, ня­гле­дзя­чы на іх ве­да­мас­ную пад­па­рад­ка­ва­насць. «Сі­ту­а­цыя ў све­це ня­прос­тая, а тым больш у на­шым рэ­гі­ё­не. Па­ві­нен ска­заць, што та­кой сі­ту­а­цыі на­огул ні­ко­лі не бы­ло. І нам у гэ­тай сі­ту­а­цыі трэ­ба па­ка­заць сваю са­ма­стой­насць, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — На­ступ­ны год — гэ­та наш іс­пыт. Як бы ні бы­ло скла­да­на, нас лю­дзі па­він­ны зра­зу­мець, а каб яны нас зра­зу­ме­лі, трэ­ба даць вы­нік, як бы цяж­ка ні бы­ло».

Уз­гад­ня­ю­чы пры­зна­чэн­не но­ва­га кі­раў­ні­ка Ма­гі­лёў­ска­га за­во­да «Стром­ма­шы­на» Ула­дзі­мі­ра Дзе­мі­дзен­кі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў шу­каць но­выя рын­кі збы­ту пра­дук­цыі, пры­чым ра­біць гэ­та трэ­ба з улі­кам за­па­тра­ба­ва­нас­ці та­ва­раў як на ўнут­ра­ных, так і на знеш­ніх рын­ках. Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў ак­тыў­най пра­цы і ад кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Кі­тай­ска-Бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка Анд­рэя Га­ля.

Пры­зна­ча­ю­чы рэк­та­рам Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ма­ра­та Жы­лін­ска­га, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу на фар­мі­ра­ван­не бан­ка да­ных адо­ра­най мо­ла­дзі і пра­па­на­ваў но­ва­му рэк­та­ру Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня ўнес­ці па ім свае пра­па­но­вы.

Па­са­да аба­вяз­вае

Но­ва­га рэк­та­ра Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ка­лек­ты­ву ВНУ прад­ста­віў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр Радзь­коў, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Ака­дэ­мія кі­ра­ван­ня — га­лоў­ная ВНУ кра­і­ны. Яна па­він­на вы­лу­чац­ца не толь­кі ар­га­ні­за­ва­ным ка­лек­ты­вам, аў­та­ры­тэт­ным кі­раў­ніц­твам, ад­каз­най аў­ды­то­ры­яй, але і ства­рэн­нем но­вых яр­кіх пра­ек­таў, якія бу­дуць са­дзей­ні­чаць раз­віц­цю сіс­тэ­мы аду­ка­цыі кра­і­ны ў сфе­ры пад­рых­тоў­кі дзяр­жаў­ных слу­жа­чых і кі­ру­ю­чых кад­раў», — лі­чыць Аляк­сандр Радзь­коў. На яго дум­ку, па­са­да рэк­та­ра та­кой прэ­стыж­най на­ву­чаль­най уста­но­вы аба­вяз­вае да да­сяг­нен­ня вель­мі вы­со­кіх вы­ні­каў.

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.