Вы тут

Журналіст назаўсёды


Не да­жыў­шы кры­ху да дзе­вя­нос­та­год­дзя, пай­шоў з жыц­ця вя­до­мы бе­ла­рус­кі жур­на­ліст, бы­лы га­лоў­ны рэ­дак­тар «Чыр­во­най зме­ны» і «Мін­скай праў­ды», удзель­нік вай­ны і ве­тэ­ран пра­цы Мі­ха­іл Анд­рэ­е­віч СУ­ША.

У 1944-м ён пай­шоў у ар­мію. Пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі ў 1950 го­дзе атры­маў жур­на­лісц­кую аду­ка­цыю ў Маск­ве, за­кон­чыў гіс­та­рыч­ны фа­куль­тэт БДУ. У тым жа 1950 го­дзе ў сал­дац­кай гім­нас­цёр­цы ён упер­шы­ню прый­шоў у рэ­дак­цыю га­зе­ты «Чыр­во­ная зме­на». На до­лю жур­на­ліс­та, ма­ла­досць яко­га ўжо бы­ла аб­па­ле­на вай­ной, вы­паў скла­да­ны, але ці­ка­вы час — час ад­наў­лен­ня рэс­пуб­лі­кі, уз­няц­ця яе з ру­ін і по­пе­лу. Ства­ра­ю­чы но­вую гіс­то­рыю сва­ёй кра­і­ны, Мі­ха­іл Анд­рэ­е­віч прай­шоў шлях ад улас­на­га ка­рэс­пан­дэн­та да га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра (уз­на­чаль­ваў «Чыр­во­ную зме­ну» з 1962 па 1967 год). По­тым пра­ца­ваў на­мес­ні­кам га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра га­зе­ты «Звяз­да», га­лоў­ным рэ­дак­та­рам га­зе­ты «Мін­ская праў­да» (1968—1971 і 1984—1988). Пра­цяг­лы час, з 1971 па 1984 год, Мі­ха­іл Су­ша быў на­мес­ні­кам стар­шы­ні Дзярж­тэ­ле­ра­дыё Бе­ла­рус­кай ССР.

Яму на­ле­жаць шмат­лі­кія ар­ты­ку­лы, на­ры­сы, рэ­парт­ажы, ка­мен­та­рыі ў га­зе­тах, ча­со­пі­сах і кні­гах; ён з'яў­ля­ец­ца аў­та­рам ары­гі­наль­ных ра­дыё­кам­па­зі­цый.

Ак­тыў­ны гра­мад­скі дзе­яч, Мі­ха­іл Су­ша ўзна­чаль­ваў Мін­скую аб­лас­ную жур­на­лісц­кую ар­га­ні­за­цыю, ува­хо­дзіў у склад Цэнт­раль­най рэ­ві­зій­най ка­мі­сіі Са­ю­за жур­на­ліс­таў СССР, вы­бі­раў­ся дэ­пу­та­там Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та двух склі­кан­няў (1968—1972 і 1984—1988).

Мі­ха­іл Анд­рэ­е­віч Су­ша ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га і 11 ме­да­ля­мі, у тым лі­ку «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй» (1946), «За пра­цоў­ную ад­зна­ку» (1962); Усе­са­юз­ным га­на­ро­вым зна­кам «Вы­дат­нік тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё­вя­шчан­ня»; ча­тыр­ма Га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР і ін­шы­мі. З'яў­ляў­ся чле­нам ка­мі­сіі па Дзяр­жаў­ных прэ­мі­ях БССР (1969—1971), меў зван­не «За­слу­жа­ны ра­бот­нік куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі».

Су­пра­цоў­ні­кі РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» вы­каз­ва­юць глы­бо­кае спа­чу­ван­не род­ным і бліз­кім ня­бож­чы­ка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.