Вы тут

Буйным планам


Дзень на­ра­джэн­ня бе­ла­рус­ка­га кі­но — свя­та ўсе­агуль­нае, та­му што ўсе мы так ці інакш ма­ем да яго да­чы­нен­не. Прос­та нех­та на­ле­жыць да ства­раль­ні­каў, а нех­та — да па­тэн­цый­ных гле­да­чоў ай­чын­на­га кі­но. Вя­до­ма, ства­раль­ні­каў він­шу­юць сён­ня са свя­там. Але нас, гле­да­чоў, трэ­ба він­ша­ваць з тым, што яны ёсць, і з тым, што зра­бі­лі і ро­бяць. Та­му мы пра­па­ну­ем ра­зам з дзея­ча­мі кі­но і экс­пер­та­мі па­раз­ва­жаць над пы­тан­нем: З чым бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф прый­шоў да свай­го 90-год­дзя і які­мі філь­ма­мі ён мо­жа га­на­рыц­ца?

17-46СильвановичАлег Сіль­ва­но­віч, ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм»:

— Да 90-год­дзя бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф прый­шоў з но­вай сіс­тэ­май дзяр­жаў­най пад­трым­кі кі­на­га­лі­ны. Гэ­та прын­цы­по­вы мо­мант, та­му што з'я­ві­ла­ся кон­курс­ная пра­цэ­ду­ра, усё ста­ла больш спра­вяд­лі­ва ў да­чы­нен­ні да вы­зна­чэн­ня пе­ра­мож­цы. Мо­жа быць, не ўсё пра­цуе ідэа­льна, але яно ўсё ж пра­цуе, і га­лоў­нае, што ёсць ра­зу­мен­не: бу­ду­чае бе­ла­рус­ка­га кі­но — за но­вым па­ка­лен­нем. Та­му дзяр­жа­ва пра­піс­вае ў кож­ным кон­кур­се пад­трым­ку дэ­бю­таў. Гэ­та зна­чыць, што ў но­ва­га па­ка­лен­ня ёсць бу­ду­чы­ня.

Што ты­чыц­ца філь­маў, мне па­да­ба­ец­ца «Вя­нок са­не­таў», яго рыт­мі­ка. Гу­чаць са­не­ты Бэ­лы Ахма­ду­лі­най — у гэ­тым ёсць ме­ды­та­тыў­насць. Ды ёсць шмат бе­ла­рус­кіх філь­маў, якія мне па­да­ба­юц­ца: «Знак бя­ды», «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха», «Ус­ход­ні ка­лі­дор». Шмат вы­дат­ных да­ку­мен­таль­ных філь­маў, ёсць ані­ма­цыя вель­мі за­баў­ная. Дзе­ці, ка­лі яны не ары­ен­та­ва­ны на аме­ры­кан­скую ані­ма­цыю, гля­дзяць на­шы філь­мы з ці­ка­вас­цю, тым больш яны зроб­ле­ны ў роз­ных тэх­ні­ках (а на «Бе­ла­русь­філь­ме» бы­ло шмат ме­то­дык)...

17-48ПерегудоваЛюд­мі­ла Пе­ра­гу­да­ва, кі­на­кры­тык, га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «На эк­ра­нах»:

— Да­та не прос­та круг­лая — яна вель­мі пры­го­жая і эле­гант­ная. Не кож­на­му па­шчас­ціць да­жыць да та­ко­га ўзрос­ту. Бе­ла­рус­кае кі­но не толь­кі да­жы­ло, але і за­ха­ва­ла пэў­ны за­пас ба­дзё­рас­ці, ап­ты­міз­му і твор­чай энер­гіі. І на­ват ад­зна­чае свой 90-ы дзень на­ра­джэн­ня гуч­най прэм'­е­рай дэ­бю­тан­та. Улі­ван­не ма­ла­дой кры­ві па­він­на даб­ра­твор­на паў­плы­ваць на зда­роўе бе­ла­рус­ка­га кі­но. Ва ўся­кім вы­пад­ку, на гэ­та спа­дзя­ец­ца і сам ве­тэ­ран, і ма­ла­дыя до­на­ры, і мы, гле­да­чы, пра­фе­сі­я­на­лы і ама­та­ры.

Да 90-год­дзя бе­ла­рус­ка­му кі­но пад­рых­та­ва­на не­каль­кі па­да­рун­каў. Адзін з іх — но­вы фільм з эмб­ле­май На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі ў ціт­рах: дэ­бют Аляк­санд­ры Бу­тар «Бе­лыя ро­сы. Вяр­тан­не». Яшчэ адзін па­да­ру­нак аў­та­рам гэ­та­га філь­ма і кі­на­сту­дыі пры­нёс сам лёс — пер­шы на­цы­я­наль­ны кон­курс на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад». Та­кім чы­нам, но­вы бе­ла­рус­кі фільм вы­хо­дзіць на між­на­род­ны ўзро­вень, улі­ва­ец­ца ў су­час­ны су­свет­ны кі­на­пра­цэс.

17-47СукмановІгар Су­кма­наў, пра­грам­ны ды­рэк­тар кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад»:

— Для та­го, каб зра­зу­мець, чым га­на­рыц­ца бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф, мож­на звяр­нуц­ца да спі­са, які ство­ра­ны па вы­ні­ках апы­тан­ня кі­на­кры­ты­каў, пра­фе­сі­я­на­лаў, кі­не­ма­та­гра­фіс­таў Бе­ла­ру­сі. Гэ­та «Ідзі і гля­дзі», «Го­рад май­строў», «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха»... Да ча­го за­раз прый­шоў бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф?.. Да та­кой да­стат­ко­ва скла­да­най сі­ту­а­цыі, та­му што, з ад­на­го бо­ку, пра­цяг­вае іс­на­ваць моц­ная да­ку­мен­та­ліс­ты­ка і ані­ма­цыя, з дру­го­га — у ней­кім кры­зі­се зна­хо­дзіц­ца кі­не­ма­то­граф іг­ра­вы. Не ма­гу сфар­му­ля­ваць, ці ёсць у гэ­тым бе­ла­рус­кім іг­ра­вым кі­не­ма­то­гра­фе ім­ёны ся­род ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, на якія вар­та ары­ен­та­вац­ца. Ёсць, па сут­нас­ці, ра­за­выя пра­ек­ты, ся­род якіх скла­да­на ад­соч­ваць ней­кую тэн­дэн­цыю. У якас­ці над­зеі бе­ла­рус­ка­га кі­но гэ­та іс­нуе, але вель­мі хо­чац­ца, каб нех­та та­ле­на­ві­ты меў маг­чы­масць рэа­лі­за­ваць ся­бе на­поў­ні­цу, а не ўва­саб­ляць свае пра­ек­ты дзесь­ці яшчэ.

17-43саенковаЛюд­мі­ла Са­ян­ко­ва, кі­на­кры­тык, за­гад­чык ка­фед­ры лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай кры­ты­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ:

— Пач­ну з кры­тыч­най за­ўва­гі, та­му што ў бе­ла­рус­кім кі­но, ад яко­га ча­ка­юць ней­кіх мас­тац­кіх ад­крыц­цяў ды па­ста­но­вак на­цы­я­наль­ных філь­маў, удач ня­ма. Ка­лі не ска­заць больш жорст­ка: уво­гу­ле ні­чо­га ня­ма. Тыя філь­мы, якія вы­хо­дзяць на эк­ран, — усё ж та­кі вы­твор­чыя адзін­кі, але да та­ко­га па­няц­ця як «мас­тац­тва», не ма­юць да­чы­нен­ня.

Але мож­на за­ўва­жыць та­кія тэн­дэн­цыі, якія да­зва­ля­юць ду­маць пра ней­кае раз­віц­цё. Мож­на га­ва­рыць, што ідзе по­шук но­вых фор­маў ці фар­ма­таў. Ад­на з та­кіх тэн­дэн­цый — «Бе­ла­русь­фільм» вы­хо­дзіць на су­пра­цоў­ніц­тва з ін­шы­мі кра­і­на­мі: ства­ра­юц­ца філь­мы-кап­ра­дук­цыі. Тры кар­ці­ны, якія ство­ра­ны за апош­ні час, — «Ро­ля» Кан­стан­ці­на Ла­пу­шан­ска­га, «У ту­ма­не» Сяр­гея Лазні­цы і «Я не вяр­ну­ся» Іль­ма­ра Ра­а­га — свед­чаць аб тым, што «Бе­ла­русь­фільм» вы­сту­пае ў гэ­тых па­ста­ноў­ках як роў­ны парт­нёр. Гэ­тыя кар­ці­ны кан­ку­рэн­та­здоль­ныя і пры­кмет­ныя, ня­гле­дзя­чы на тое, што фес­ты­валь­ны лёс ва ўсіх роз­ны. Што ты­чыц­ца за­лі­каў у бок «Бе­ла­русь­філь­ма», яны атры­ма­ны.

Бе­ла­рус­кае кі­но мо­жа га­на­рыц­ца шмат чым. Ані­ма­цый­ная шко­ла і да­ку­мен­таль­ная — гэ­та са­праў­ды сла­ва бе­ла­рус­ка­га кі­но. У нас бы­ло і іг­ра­вое кі­но, якое атры­ма­ла па­пу­ляр­насць ся­род гле­да­чоў не толь­кі Са­вец­ка­га Са­ю­за. Да­стат­ко­ва ўспом­ніць та­кія філь­мы, як «Дзі­кае па­ля­ван­не ка­ра­ля Ста­ха» ці «Праз мо­гіл­кі». У бе­ла­рус­кім кі­но скла­лі­ся тра­ды­цый­ныя кі­рун­кі: на­прык­лад, ва­ен­ная тэ­ма­ты­ка. Ня­гле­дзя­чы на іс­на­ван­не іра­ніч­на­га вы­зна­чэн­ня «Пар­ты­зан­фільм», тэ­ма вай­ны ў на­шым кі­но прад­стаў­ле­на ці­ка­ва і глы­бо­ка. Ма­гу на­зваць яшчэ філь­мы «Я ро­дам з дзя­цін­ства» і «Ідзі і гля­дзі» (лі­чыц­ца, што гэ­ты фільм быў вяр­шы­няй у ва­ен­най тэ­ме). Да та­го ж у бе­ла­рус­кім кі­но ад­мет­ны дзі­ця­чы кі­не­ма­то­граф. Тут так­са­ма бы­ло шмат удач. Да­стат­ко­ва ўспом­ніць твор­часць Ле­а­ні­да Ня­ча­е­ва, Ула­дзі­мі­ра Быч­ко­ва (у роз­ных па­ка­лен­няў вы­клі­кае за­хап­лен­не яго фільм «Го­рад май­строў»). У бе­ла­рус­кім кі­но бы­лі філь­мы, якія не знік­нуць з кі­на­кар­ты. На­прык­лад, фільм Ва­ле­рыя Ры­ба­ра­ва «Чу­жая баць­каў­шчы­на», які ад­кры­ваў тэ­му ад­ра­джэн­ня на­цы­я­наль­най са­ма­свя­до­мас­ці. Ці «Мя­не за­вуць Ар­ле­кі­на» — у свой час са­мы ка­са­вы фільм. Па­шчас­ці­ла бе­ла­рус­ка­му кі­но з тым, што тут жыў і пра­ца­ваў та­кі май­стар, як Ва­ле­рый Ру­бін­чык. Трэ­ба, каб прый­шлі та­кія аў­та­ры, якія маг­лі б ства­раць сваё кі­но.

17-45аслюкВік­тар Аслюк, рэ­жы­сёр, член Еў­ра­пей­скай кі­на­ака­дэ­міі:

— Фак­тыч­на пра бе­ла­рус­кае кі­но за­раз іс­ну­юць толь­кі раз­мо­вы і ўспа­мі­ны. Гэ­та спра­ва, хут­чэй, аб­стракт­ная, чым рэ­аль­ная. На­ват кі­не­ма­та­гра­фіч­на­га ася­род­ка ў нас ня­ма. Ру­хаць кі­но ў сён­няш­няй сі­ту­а­цыі мо­жа толь­кі дзяр­жа­ва. Ка­лі гэ­та і да­лей бу­дзе ад­бы­вац­ца так, як у гэ­тым го­дзе (амаль ад­сут­ні­чае фі­нан­са­ван­не), то бе­ла­рус­кае кі­но ў хут­кім ча­се за­вер­шыць сваю гіс­то­рыю.

17-44кудиненкоАнд­рэй Ку­дзі­нен­ка, рэ­жы­сёр:

— Да 90-год­дзя бе­ла­рус­кае кі­но прый­шло ў поў­най раз­губ­ле­нас­ці. Я па­мя­таю свят­ка­ван­не 20 га­доў та­му і на­ват не мог уя­віць та­го, што ёсць за­раз. Па­дзей у апош­ні час не бы­ло аб­са­лют­на, «Бе­ла­русь­фільм» — у ру­і­нах, якія на­зы­ва­юць рэ­кан­струк­цы­яй. Але га­лоў­ная ру­і­на — ін­тэ­ле­кту­аль­ная, з кад­ра­мі. Ня­ма ўжо не толь­кі дру­го­га звя­на, але і рэ­жы­сё­раў. 20 га­доў та­му бы­лі і Ту­раў, і Пта­шук, і Даб­ра­лю­баў, і Ні­кі­фа­раў, і два кур­сы сту­дэн­таў-рэ­жы­сё­раў, апе­ра­та­раў і мас­та­коў, якія бы­лі поў­ныя агню і ўжо ад­зна­ча­ныя між­на­род­ны­мі пры­за­мі. Ця­пер — раз­губ­ле­насць і пус­тэ­ча, пра­вал у на­шай га­лі­не. Са­юз кі­не­ма­та­гра­фіс­таў, які па­збаў­ле­ны пло­шчаў, прак­тыч­на мёрт­вы; «Бел­ві­дэа­цэнтр», па­збаў­ле­ны бу­дын­ка, — так­са­ма. Па­вод­ле афі­цый­най ста­тыс­ты­кі, ра­бот­ні­кі кі­но ад­ны з са­мых ніз­ка­аплат­ных (ка­лі мер­ка­ваць па ся­рэд­ніх за­роб­ках) у дзярж­сек­та­ры. Па­зі­тыў ёсць хі­ба што ў ма­ла­дых лю­дзях, якія не­за­леж­ным спо­са­бам зды­ма­юць свае філь­мы (доб­ра, што ліч­ба­вая тэх­на­ло­гія гэ­та да­зва­ляе) і пра­соў­ва­юць іх на фес­ты­ва­лі і ў ін­тэр­нэ­це.

17-42юркевичДа­р'я Юр­ке­віч, рэ­жы­сёр, пераможца Нацыянальнага конкурсу «Лістапад» у «кароткім метры»:

— Я ма­гу на­зваць тыя кар­ці­ны, якія ме­на­ві­та мя­не кра­ну­лі: дзі­ця­чы фільм «Не па­кі­дай» Л. Ня­ча­е­ва, да­ку­мен­таль­ныя стуж­кі «Мы жы­вём на краю» В. Аслю­ка і «Бо­жа мой» Г. Ада­мо­віч, сту­дэнц­кі фільм Лю­бо­ві Біт­но «Уро­кі май­стра»...

Ларыса ЦІМОШЫК, Ірэна КАЦЯЛОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.