Вы тут

Што маладому добра, тое пажылому — стрэс


Усе мы ня­прос­та пе­ра­но­сім роз­ныя жыц­цё­выя цяж­кас­ці, не­пры­ем­нас­ці. Эма­цый­нае на­пру­жан­не, якое пры гэ­тым уз­ні­кае, мо­жа стаць пры­чы­най нер­во­ва­га зры­ву, які ў па­жы­лых мо­жа пра­ця­каць у вель­мі вост­рай фор­ме — усё ж та­кі ахоў­ныя сі­лы ар­га­ніз­ма ўжо не тыя.

17-4

Што, як вы лі­чы­це, з'яў­ля­ец­ца са­мым эфек­тыў­ным спо­са­бам за­ха­ван­ня ду­шэў­най раў­на­ва­гі? Аказ­ва­ец­ца, усё прос­та. Ак­тыў­ная жыц­цё­вая пра­зі­цыя! Чым больш шы­ро­кія ін­та­рэ­сы ў ча­ла­ве­ка, чым больш у яго аба­вяз­каў — тым ле­пей ён адап­та­ва­ны, тым пра­сцей яму пе­ра­нес­ці не­пры­ем­нас­ці і ня­ўда­чы, ад­зна­чае псі­хо­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Воль­га ХВЯ­ЖЭН­КА.

Ста­рэн­не, за­хвор­ван­ні, ней­кія жыц­цё­выя сі­ту­а­цыі мо­гуць мя­няць на­шы ста­ту­сы ў гра­мад­стве і сям'і. Пры­чым для па­жы­лых важ­най бу­дзе на­ват не столь­кі зме­на ста­ту­су са­ма па са­бе, коль­кі стаў­лен­не да гэ­та­га на­ва­коль­ных.

Лю­дзі ва ўзрос­це ця­жэй пры­ста­соў­ва­юц­ца да змя­нен­ня жыц­цё­вых умоў. Зда­ец­ца, звы­чай­ная па­дзея — пе­ра­езд на но­вае мес­ца пра­жы­ван­ня, а для не­ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка гэ­та ма­гут­ны стрэс! Вель­мі доў­гі час пе­ра­ся­лен­цу ўсё бу­дзе зда­вац­ца ня­зруч­ным, ня­ўтуль­ным, чу­жым. Да гэ­тых ад­чу­ван­няў да­лу­чац­ца яшчэ раз­губ­ле­насць і тры­во­га, ка­лі пе­ра­езд бу­дзе звя­за­ны са зме­на­мі ста­сун­каў унут­ры сям'і — не­аб­ход­нас­цю з'е­хац­ца ці раз'­ехац­ца з да­рос­лы­мі дзець­мі.

Не леп­шае агуль­нае са­ма­ад­чу­ван­не, пэў­ныя ўз­рос­та­выя зме­ны спры­я­юць не­ўро­зу. Раз­мо­ва ідзе пра пе­ра­бу­до­ву ар­га­ніз­ма. Па­чы­на­ец­ца яна ў 47–50 га­доў і ў муж­чын на фі­зі­я­ла­гіч­ным уз­роў­ні пра­яў­ля­ец­ца зні­жэн­нем па­ла­вой функ­цыі, а ў жан­чын — клі­мак­сам. Зра­зу­ме­ла, гэ­тыя пра­цэ­сы су­пра­ва­джа­юц­ца пе­ра­жы­ван­ня­мі: дум­ка­мі пра ста­расць і ад­сут­насць перс­пек­тыў, пра не­па­збеж­ную смерць, па­чуц­цём адзі­но­ты. Вель­мі мно­гія лю­дзі цяж­ка пе­ра­жы­ва­юць знеш­нія пра­явы ста­рас­ці. Як, да­рэ­чы, і ўсё, што звя­за­на з па­ла­вой сфе­рай — лю­бая дро­бязь па­чы­нае трак­та­вац­ца ня­пра­віль­на.

Вя­до­ма, што жан­чы­ны ця­жэй за муж­чын пе­ра­жы­ва­юць пе­ры­яд клі­мак­су. Пры­го­жы пол па­ку­туе ча­сам ад та­го, што ні­бы­та страч­вае здоль­насць да нар­маль­на­га па­ла­во­га жыц­ця і ўва­хо­дзіць у пе­ры­яд поў­на­га фі­зіч­на­га зга­сан­ня. Па-пер­шае, гэ­та не ад­па­вя­дае рэ­ча­іс­нас­ці, а па-дру­гое, да кож­на­га эта­пу жыц­ця мож­на і трэ­ба адап­та­вац­ца.

Ня­рэд­ка па­жы­лыя скар­дзяц­ца на бяс­сон­ні­цу, ран­няе абу­джэн­не, сон з пе­ра­пын­ка­мі. Гэ­та вы­бі­вае з раў­на­ва­гі, псуе на­строй на ўвесь дзень, па­гар­шае іму­ні­тэт. Па­чы­наць тут трэ­ба не са снат­вор­ных, не­аб­ход­ных не так і час­та. Спа­чат­ку вар­та ра­за­брац­ца з праб­ле­ма­мі стра­ва­валь­най сіс­тэ­мы, вы­свет­ліць, ці ня­ма рас­цяг­ван­ня ма­ча­во­га пу­зы­ра, пра­мой кіш­кі… Не­аб­ход­на пе­ра­стаць ес­ці пе­рад сном. Апош­ні пры­ём ежы па­ві­нен быць не менш як за тры га­дзі­ны да сну. Са­ма ежа па­він­на быць лёг­кай. Гэ­та да­па­мо­жа па­збег­нуць ця­жа­ру ў страў­ні­ку, па­чуц­ця ціс­ку на дыя­фраг­му.

Ля­чэн­не бяс­сон­ні­цы па­він­на быць стро­га ін­ды­ві­ду­аль­ным, па­коль­кі цал­кам бу­дзе скі­ра­ва­на на асаб­лі­вас­ці кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка. Ка­лі ўжо га­ва­рыць пра тыя ж снат­вор­ныя, то ў тэ­ра­пеў­тыч­ных до­зах яны не га­ран­ту­юць сон, а толь­кі спры­я­юць яго ўзнік­нен­ню. Пас­ля пры­ёму прэ­па­ра­та за­снуць мож­на толь­кі ў зруч­най по­зе і пры ад­сут­нас­ці знеш­ніх раз­драж­няль­ні­каў. Ад­нак пры вы­ка­нан­ні та­кіх умоў вы мо­жа­це за­снуць і без хі­міі. Доб­ра­му сну спры­я­юць пра­гул­кі на све­жым па­вет­ры і пра­вет­ры­ван­не па­мяш­кан­ня.

Пра­цэс ста­рэн­ня — гэ­та аслаб­лен­не ўсіх функ­цый ар­га­ніз­ма, па­ру­шэн­не аб­ме­ну рэ­чы­ваў, пэў­ныя зме­ны ў са­су­дзіс­тай сіс­тэ­ме, у тым лі­ку ў са­су­дах га­лаў­но­га моз­га, рас­строй­ства па­мя­ці. Да­рэ­чы, каб пра­ду­хі­ліць рас­строй­ства па­мя­ці, не трэ­ба ра­біць ні­чо­га над­звы­чай­на­га. Шу­кай­це на­го­ду для ста­ноў­чых эмо­цый, за­бяс­печ­вай­це са­бе ўме­ра­ныя ра­зу­мо­выя і фі­зіч­ныя на­груз­кі, гу­ляй­це на све­жым па­вет­ры. Шмат­га­до­выя на­зі­ран­ні па­каз­ва­юць, што ад­сут­насць ін­тэ­ле­кту­аль­ных сты­му­лаў раз­бу­рае па­мяць мац­ней за ўзрос­та­выя зме­ны.

Ёсць зме­ны і ў эмо­цы­ях — ад ка­рот­кіх пе­ры­я­даў дрэн­на­га на­строю да моц­ных дэ­прэ­сіў­ных рас­строй­стваў. Па­жы­лы ча­ла­век па­чы­нае вель­мі пе­сі­міс­тыч­на ацэнь­ваць сваё жыц­цё, ад­чу­вае ся­бе ня­вар­тым быць ся­род лю­дзей, ка­рыс­тац­ца ўсі­мі да­бро­та­мі жыц­ця.

Мо­гуць на­зі­рац­ца і атра­фіч­ныя за­хвор­ван­ні га­лаў­но­га моз­га, на­прык­лад, се­ніль­нае зні­жэн­не ін­тэ­ле­кту. Ін­тэ­лект пры гэ­тым зні­жа­ец­ца па­сту­по­ва — сці­ра­юц­ца ўлас­ці­выя ры­сы ха­рак­та­ру, ча­ла­век ні­бы­та страч­вае сваю ін­ды­ві­ду­аль­насць. Зні­ка­юць усе ра­ней­шыя ін­та­рэ­сы, губ­ля­юц­ца схіль­нас­ці і пры­вя­за­нас­ці, пра­яў­ля­юц­ца бурк­лі­васць, чэр­ствасць, злос­насць. Хво­ры за­бы­вае наз­вы ву­ліц, не мо­жа па­знаць бліз­кіх, пры­га­даць час, дзень, свае проз­ві­шча-імя-уз­рост. Па­сту­по­ва на­ды­хо­дзіць су­цэль­ная без­да­па­мож­насць. Та­кім лю­дзям не абы­сці­ся без пад­трым­кі бліз­кіх. Тым больш што псі­хіч­ны рас­пад па­сту­по­ва і ня­ўхіль­на бу­дзе ўзмац­няц­ца. Ля­чэн­не, як пра­ві­ла, не пры­но­сіць важ­ка­га вы­ні­ку.

Су­стра­ка­юц­ца ў поз­нім уз­рос­це і рас­строй­ствы, звя­за­ныя з трыз­нен­нем. На іх уз­нік­нен­не ўплы­ва­юць стра­та ра­ней­шай ста­біль­нас­ці, шлюб­на­га парт­нё­ра, ад­чу­ван­не не­па­трэб­нас­ці, па­чуц­цё адзі­но­ты, дэ­фі­цыт ува­гі з бо­ку бліз­кіх, на­ват ка­лі та­кая ўва­га і ёсць, на­огул сам факт ста­рэн­ня і фі­зіч­най сла­бас­ці. Усё гэ­та пра­ва­куе ад­сут­насць па­ра­зу­мен­ня з на­ва­коль­ны­мі. Ад­сюль сур'­ёз­ныя кан­флік­ты.

За­да­ча сва­я­коў у та­кім вы­пад­ку — згладж­ваць па­доб­ныя не­па­ра­зу­мен­ні. Для гэ­та­га спат­рэ­біц­ца вель­мі шмат цяр­пен­ня і пад­трым­ка ўра­ча-псі­хі­ят­ра. Сі­ту­а­цыю мож­на зра­біць менш вост­рай, ка­лі па­спра­ба­ваць на­ла­дзіць для па­жы­ло­га пры­маль­ную для яго ма­раль­ную ат­мас­фе­ру.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Як пра­яў­ляец­ца не­ўроз?

Звы­чай­на пры­гне­ча­нас­цю, смут­кам, бес­пры­чын­най тры­во­гай, зні­жэн­нем на­строю, рас­строй­ствам апе­ты­ту і сну. Па­жы­лыя пры гэ­тым мо­гуць скар­дзіц­ца на ад­чу­ван­не ця­жа­ру ў гру­дзях, па­кол­ван­ні пад клю­чы­цай ці пад ла­пат­кай, за­мі­ра­нні сэр­ца. Са­мыя ня­знач­ныя зме­ны ў ра­бо­це сэр­ца вы­клі­ка­юць дум­кі пра сур'­ёз­ныя за­хвор­ван­ні і пра­ва­ку­юць страх смер­ці. У ста­рых час­та су­стра­ка­юц­ца так зва­ныя псеў­да­не­ўра­ла­гіч­ныя за­хвор­ван­ні, якія прос­та імі­ту­юць тыя ці ін­шыя за­хвор­ван­ні.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.