Вы тут

Там, дзе вечную песню пяе Белавежа


На­пя­рэ­дад­ні 75-год­дзя ства­рэн­ня за­па­вед­ні­ка ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы мы да­ве­да­лі­ся, што зна­чыць ува­ход на­цпар­ку ў спіс су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА, на­вош­та ваў­кам «да­сы­лаць» SMS і ча­му не ста­рэе Дзед Ма­роз

Гэ­ты на­цы­я­наль­ны парк — без­умоў­ны го­нар і ві­зі­тоў­ка на­шай кра­і­ны. Агуль­ная пло­шча яго тэ­ры­то­рыі — 150,1 тыс. га, больш за 1500 кв. км — наша пры­род­нае ба­гац­це. Толь­кі ўя­ві­це: у пу­шчан­скіх гу­шча­рах здо­ле­лі за­ха­вац­ца ўчаст­кі амаль не кра­ну­тых пер­ша­быт­ных ля­соў Еў­ро­пы з над­звы­чай ба­га­тай рас­лін­нас­цю і жы­вёль­ным све­там. Пры­чым ся­рэд­ні ўзрос­т гэ­та­га ле­су — 110 га­доў! У той жа час Бе­ла­веж­скя пу­шча, як вя­лі­кі жы­вы ар­га­нізм, не пе­ра­стае раз­ві­вац­ца: кож­ны раз, пры­яз­джа­ю­чы сю­ды, аба­вяз­ко­ва су­стрэ­неш неш­та но­вае, спат­ка­еш ня­зве­да­нае, зной­дзеш, ча­му па­дзі­віц­ца. Што ўжо ка­заць пра ўра­жан­ні тых, хто на­вед­вае пу­шчу ўпер­шы­ню! Ад­на­знач­на, тут, у гэ­тым ле­се дзі­во­саў, на­вед­валь­ні­ка ча­ка­юць ад­ны з най­леп­шых ім­гнен­няў у яго жыц­ці — ім­гнен­ні яд­нан­ня з пры­ро­дай, до­ты­ку да са­праўд­на­га, спрад­веч­на­га, муд­ра­га — та­ко­га, як ма­гут­ныя ве­ка­выя пу­шчан­скія ду­бы і вя­ліз­ныя во­ла­ты-зуб­ры...

Ад­мет­на, што, апроч спрад­веч­най пры­род­най муд­рас­ці і спа­кою, у пу­шчы ёсць мес­ца і но­ва­му, су­час­на­му. З су­пра­цоў­ні­ка­мі Дзяр­жаў­най пры­ро­да­ахоў­най уста­но­вы «На­цы­я­наль­ны парк «Бе­ла­веж­ская пу­шча» мы па­гу­та­ры­лі не толь­кі пра за­ха­ван­не рэд­кіх ві­даў рас­лін і жы­вёл, што доў­гія ча­сы на­ся­ля­лі гэ­ты ўні­каль­ны пры­род­ны комп­лекс, але і пра раз­віц­цё эка­но­мі­кі, ту­рыз­му і на­йноўшыя навуковыя рас­пра­цоў­кі.

gerb1 копия

Він­ша­ван­не ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра ДПУ «НП «Бе­ла­веж­ская пу­шча» Аляк­санд­ра Бу­ра­га з на­ды­хо­дзя­чым 75-год­дзем ства­рэн­ня пер­ша­га за­па­вед­ні­ка ў Бе­ла­ру­сі:

Да­ра­гія ка­ле­гі! З глы­бі­ні вя­коў мы атры­ма­лі ў спад­чы­ну не­ацэн­ны па сва­ёй каш­тоў­нас­ці ўні­каль­ны пры­род­ны па­да­ру­нак — Бе­ла­веж­скі лес. Ужо шэсць ста­год­дзяў та­му на­шы прод­кі ра­зу­ме­лі, які скарб яны ма­юць, і па­ча­лі ра­біць за­ха­ды для яго за­ха­ван­ня. Ад­нак пер­шае ўста­наў­лен­не тут за­па­вед­нас­ці на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні ад­бы­ло­ся ад­нос­на ня­даў­на — 75 га­доў та­му. І наш свя­ты аба­вя­зак — ра­зам пра­цяг­ваць гэ­тую спра­ву для та­го, каб за­ха­ваць ба­га­цей­шую ві­да­вую раз­на­стай­насць пу­шчы для бу­ду­чых па­ка­лен­няў. Та­му ад усёй ду­шы він­шую вас з на­шым агуль­ным юбі­ле­ем і зы­чу да­лей­ша­га плё­ну ў гэ­тай вы­са­ка­род­най спра­ве!

IMG_9958

Лес, які яд­нае лю­дзей

Тры га­ды та­му ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ДПУ «На­цы­я­наль­ны парк «Бе­ла­веж­ская пу­шча» Аляк­сандр БУ­РЫ за­сту­паў на па­са­ду з цвёр­дым на­ме­рам: не ся­чы, а за­хоў­ваць. І па­ста­віў за­да­чу пе­ра­ары­ен­та­ваць эка­но­мі­ку прад­пры­ем­ства з пра­мыс­ло­вай на эка­ла­гіч­ную, што і бы­ло па­спя­хо­ва зроб­ле­на.

— Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб наш асноў­ны від дзей­нас­ці пры­но­сіў як мі­ні­мум шко­ды На­цы­я­наль­на­му пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча». У нас пло­шча за­па­вед­ных участ­каў па­вя­лі­ча­на з 30 да 57 ты­сяч гек­та­раў (гэ­та 38% тэ­ры­то­рыі На­цы­я­наль­на­га пар­ку), 90% ста­ра­ўзрос­та­вых ля­соў вы­клю­ча­на з гас­па­дар­ча­га ка­ры­стан­ня дзе­ля за­ха­ван­ня на­ша­га ўні­каль­на­га пры­род­на­га аб'­ек­та, — на­га­даў Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч.

[caption id="attachment_64777" align="alignnone" width="600"]IMG_0225 За­гад­чык ад­дзе­ла ту­рыз­му Ак­са­на Ба­га­лей­ша і на­чаль­нік ад­дзе­ла ахо­вы ле­су Мі­ка­лай Вай­ця­хоў­скі.[/caption]

Уво­гу­ле, па­вод­ле да­сле­да­ван­няў гіс­то­ры­каў, пер­шыя (хоць, вар­та ад­зна­чыць дзе­ля спра­вяд­лі­вас­ці, да­во­лі аў­та­ры­тар­ныя) спро­бы ўста­ля­ван­ня за­па­вед­на­га рэ­жы­му ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы ад­бы­лі­ся пры ка­ра­лю Ягай­лу. Ёсць мер­ка­ван­не, ні­бы слаў­ная Грун­валь­д­ская біт­ва 1410 го­да ста­ла для лі­тоў­ска-поль­ска­га вой­ска пе­ра­мож­най дзя­ку­ю­чы та­му, што для яго пра­кор­му ў пу­шчы на­рых­та­ва­лі ка­ля 100 ты­сяч тон мя­са. Уба­чыў­шы, які па­тэн­цы­ял мае гэ­ты лес, ка­роль поль­скі за­ба­ра­ніў тут усе­агуль­нае па­ля­ван­не і толь­кі сам ка­рыс­таў­ся яго да­ра­мі. Па­ду­маць толь­кі — гэ­та бы­ло больш за 600 га­доў та­му!

А не­ўза­ба­ве, 25 снеж­ня, наш са­мы вя­лі­кі і сла­ву­ты лес ча­кае яшчэ ад­на вель­мі знач­ная і пры­го­жая да­та. У гэ­ты дзень 75 га­доў та­му, пас­ля яд­нан­ня За­ход­няй і Ус­ход­няй Бе­ла­ру­сі, на ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­веж­скай пу­шчы, па­вод­ле ра­шэн­ня спе­цы­яль­най ка­мі­сіі Саў­нар­ка­ма, быў ство­ра­ны пер­шы бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны за­па­вед­нік.

[caption id="attachment_64773" align="alignnone" width="600"]IMG_0104 Га­лоў­ны бух­гал­тар Ва­лян­ці­на Пра­кап­чук (трэ­цяя спра­ва) і яе ка­ле­гі: На­дзея Бу­гук, Па­лі­на Не­вар, Але­на Да­ка­ла, Ала Кіс­ляк, Тац­ця­на Са­ўчук, На­талля Шос­цік, Але­на Сі­да­рук.[/caption]

Ця­пер за за­ха­ван­нем за­па­вед­на­га рэ­жы­му ў На­цы­я­наль­ным пар­ку, а так­са­ма за тым, каб гас­па­дар­чая дзей­насць у ім не вы­хо­дзі­ла за рам­кі за­ка­на­даў­ства, піль­на со­чыць ад­дзел ахо­вы ле­су на ча­ле з Мі­ка­ла­ем ВАЙ­ЦЯ­ХОЎ­СКІМ. Гэ­та мо­жа па­д­ац­ца са­праўд­ным вар­вар­ствам для куль­тур­на­га ча­ла­ве­ка, але, на жаль, яшчэ ёсць тыя, хто мо­жа не толь­кі без згры­зот сум­лен­ня пад­няць ру­ку на са­праўд­ную бе­ла­рус­кую свя­ты­ню — Бе­ла­веж­скі лес, але і не грэ­буе за­раб­ляць на гэ­тым гро­шы. Ад­нак та­кіх «вы­на­ход­ні­каў» час­цей за ўсё ўда­ец­ца вы­лі­чыць, і та­ды ўжо ім да­во­дзіц­ца не са­лод­ка: сё­ле­та спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­ла зла­ві­лі па­ру­шаль­ні­каў, на якіх за­вя­лі 248 ад­мі­ніст­ра­цый­ных і 5 кры­мі­наль­ных су­до­вых спраў.

Су­час­нае па­ве­лі­чэн­не за­па­вед­нас­ці На­цы­я­наль­на­га пар­ку і ска­ра­чэн­не ле­са­ка­ры­стан­ня, без­умоў­на, вы­му­шае ўста­но­ву шу­каць но­выя шля­хі для па­вы­шэн­ня эка­на­міч­ных па­каз­чы­каў пу­шчы. Ад­нак ге­не­раль­ны ды­рэк­тар лі­чыць гэ­ты крок апраў­да­ным, бо важ­насць гэ­та­га ле­су, па яго сло­вах, «не па­він­на вы­мя­рац­ца ку­ба­мет­ра­мі».

Ды і ска­заць, што эка­на­міч­ныя па­каз­чы­кі Бе­ла­веж­скай пу­шчы ніз­кія, язык не па­вер­нец­ца. Агуль­ны за­ро­бак уста­но­вы з экс­пар­ту та­ва­раў і па­слуг ужо скла­дае больш за 6,3 міль­ё­на до­ла­раў — пры тым, што год яшчэ не скон­чыў­ся і на­цы­я­наль­ны парк рых­ту­ец­ца да пі­ку ту­рысц­кай ак­тыў­нас­ці на на­ва­год­нія і ка­ляд­ныя свя­ты. Больш ні­вод­нае прад­пры­ем­ства ле­са­гас­па­дар­ча­га про­фі­лю ў кра­і­не з экс­пар­ту так доб­ра не за­раб­ляе, ад­зна­ча­юць спе­цы­я­ліс­ты.

Адзін са склад­ні­каў, якія за­бяс­печ­ва­юць та­кі за­ро­бак, — пра­мыс­ло­вая вы­твор­часць. Хоць гэ­та не асноў­ны від дзей­нас­ці ў пу­шчы, тым не менш, ён не­аб­ход­ны. І тут не без го­на­ру за­яў­ля­юць: 90% вы­раб­ле­най пра­дук­цыі (за­мест 60%, якія па­тра­буе кі­раў­нік дзяр­жа­вы) ідзе на экс­парт, а яе пе­ра­ход­ная рэш­та што­ме­сяц скла­дае не больш за 10%. Да­рэ­чы, экс­парт та­ва­раў у па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам сё­ле­та па­вя­лі­ча­ны на 120%. На­чаль­нік дрэ­ва­ап­ра­цоў­ча­га цэ­ха Мі­ка­лай КА­ВАЛЬ­ЧУК пра­цуе тут уся­го толь­кі год, а ста­ноў­чая ды­на­мі­ка вы­твор­час­ці пад яго кі­раў­ніц­твам ужо на­ві­да­во­ку. У на­леж­ны са­ні­тар­ны стан пры­ве­дзе­ны і сам цэх апра­цоў­кі драў­ні­ны. Але са­мае га­лоў­нае — тут ад­бы­ла­ся вель­мі ці­ка­вая і на­ват узор­ная ма­дэр­ні­за­цыя, якую маг­лі б узяць за прык­лад не­ка­то­рыя прад­пры­ем­ствы. У вы­ні­ку яе лі­нія, якая сён­ня каш­туе ка­ля 500 ты­сяч еў­ра, гас­па­дар­цы пу­шчы абы­дзец­ца ў... 10 ты­сяч еў­ра і пры гэ­тым бу­дзе пры­но­сіць той жа эфект.

— На лі­ніі ар­га­ні­за­ва­на пе­ра­пра­цоў­ка та­вар­най драў­ні­ны ў экс­парт­ную та­ру, — рас­па­вёў тэх­но­лаг Ві­таль КУЗЬ­МІН, па­каз­ва­ю­чы нам аб­ста­ля­ван­не цэ­ха. Ме­на­ві­та Ві­таль стаў ад­ным з аў­та­раў ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­час­ці.

Для за­пус­ку лі­ніі на­бы­лі ўся­го адзін но­вы ста­нок 2001 го­да вы­пус­ку. А ас­тат­нія пяць (ня­мец­кія, поль­скія і прос­та са­бра­ныя тут, у цэ­ху, з та­го, што бы­ло), уз­рост якіх ад­ліч­ва­ец­ца з 1978 го­да, — ад­ра­ман­та­ва­лі. Ад­мет­на, што гэ­тыя стан­кі бы­лі ад­ноў­ле­ны ўлас­ны­мі ру­ка­мі ра­бо­чых. Тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці на­ступ­ная: у ста­нок па­сту­пае буй­ны лес дыя­мет­рам да 20 сан­ты­мет­раў і даў­жы­нёй да ча­ты­рох мет­раў. Да­лей ён рас­тар­цоў­ва­ец­ца на пэў­ную даў­жы­ню — атрым­лі­ва­ец­ца паў­брус. «Паў­фаб­ры­кат» ад­праў­ля­ец­ца ў так зва­ны апол­ка­вы ста­нок, ад­куль вы­хо­дзіць ужо экс­парт­ная (аль­бо па­лет­ная) дош­ка, з якой вы­раб­ля­юць пад­до­ны — так­са­ма для экс­пар­ту. Вы­твор­часць атрым­лі­ва­ец­ца амаль што без­ад­ход­най: сы­ра­ві­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца да шчэп­кі. Аб'­ёмы гэ­та­га не­вя­лі­ка­га цэ­ха ў ся­рэд­нім скла­да­юць ка­ля трох­сот «ку­боў» драў­ні­ны ў ме­сяц, і вы­кон­вае іх мі­ні­маль­на маг­чы­мая коль­касць лю­дзей — пя­цё­ра.

[caption id="attachment_64775" align="alignnone" width="600"]IMG_0134 Эк­скур­са­вод Юлія Па­на­сюк ве­дае шмат ці­ка­вых пад­ан­няў пра мі­ну­лае за­па­вед­най пу­шчы.[/caption]

«У нас тон­кі лес, які, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ня­ма ку­ды дзя­ваць. Ра­ней яго сар­та­ва­лі ў не­вы­твор­часць, а ця­пер ён мо­жа іс­ці ў вы­твор­часць», — тлу­ма­чаць га­лоў­ны сэнс ма­дэр­ні­за­цыі ра­бо­чыя.

Та­кім чы­нам, ра­бо­та ідзе сур'­ёз­ная, і вы­нік яе на­ві­да­во­ку. Сур'­ёз­ныя і ін­вес­ты­цыі, якія за­бяс­печ­ва­юць гэ­ты вы­нік: на­прык­лад, сё­ле­та прад­пры­ем­ства за­ку­пі­ла ле­са­воз­ную і тра­лё­вач­ную тэх­ні­ку.

Апроч гэ­та­га, ідзе ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці так зва­най пра­дук­цыі па­боч­на­га ка­ры­стан­ня — ягад, гры­боў, мя­са. За­ку­па­ец­ца но­вае аб­ста­ля­ван­не ў цэ­хі, ідзе іх бу­даў­ніц­тва і ра­монт. Сё­ле­та ў пу­шчы бы­ло на­рых­та­ва­на ні мно­га ні ма­ла 15 тон ягад, 7 тон гры­боў, 300 кг мё­ду (пры гэ­тым ад­зна­ча­ец­ца, што гэ­ты год на мёд быў ня­ўда­лы) і 1,5 то­ны ле­ка­вых рас­лін.

На дум­ку ды­рэк­та­ра, асноў­ны ўхіл ця­пер усё ж трэ­ба ра­біць на раз­віц­цё ту­рыз­му і, што не менш важ­на, вы­ха­ваў­чую дзей­насць. І ня­ма­ла кро­каў тут ужо зроб­ле­на, пры­чым у абод­вух кі­рун­ках. Так, га­во­ра­чы аб апош­нім, вар­та ўзга­даць, што сё­ле­та ў ве­рас­ні па­спя­хо­ва за­вяр­шы­ла­ся трох­ба­ко­вая «Лет­няя ака­дэ­мія» для сту­дэн­таў Гер­ма­ніі, Поль­шчы і Бе­ла­ру­сі. У Бе­ла­веж­скай пу­шчы яны пра­вя­лі 10 не­за­быў­ных дзён. «Лет­няя ака­дэ­мія» — аду­ка­цый­ная пра­гра­ма, якая ажыц­цяў­ля­ец­ца ў рам­ках уста­ля­ва­на­га трох­ба­ко­ва­га транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між пры­род­ны­мі тэ­ры­то­ры­я­мі, што пад­ля­га­юць асаб­лі­вай ахо­ве, — На­цы­я­наль­ным пар­кам «Бе­ла­веж­ская пу­шча», Бе­ла­веж­скім на­цы­я­наль­ным пар­кам і на­цы­я­наль­ным пар­кам «Да­лі­на Ніж­ня­га Одэ­ра». У яе ўвай­шлі па 10 сту­дэн­таў і не­каль­кі вы­клад­чы­каў з ВНУ Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Гер­ма­ніі: ле­са­гас­па­дар­ча­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, Ляс­но­га ад­дзя­лен­ня ў Гай­наў­цы Бе­ла­стоц­ка­га по­лі­тэх­ні­ку­ма і Уні­вер­сі­тэ­та ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця г. Эберс­вальд. Ка­ар­ды­на­та­рам і іні­цы­я­та­рам гэ­та­га пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца кі­раў­нік ад­дзе­ла ка­ар­ды­на­цыі і раз­віц­ця фа­куль­тэ­та ляс­ной гас­па­дар­кі і на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Уні­вер­сі­тэ­та ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця г. Эберс­вальд (Гер­ма­нія) Крыс­тоф На­віц­кі. Фі­нан­са­ван­не пра­ек­та ажыц­цяў­ля­ец­ца за кошт срод­каў Ня­мец­ка­га фе­дэ­раль­на­га фон­ду ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя (DBU). Пра­ект раз­лі­ча­ны на тры га­ды. Ле­тась «Лет­няя ака­дэ­мія» ад­бы­ла­ся ўпер­шы­ню і пра­хо­дзі­ла на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы ў Бе­ла­веж­скім на­цы­я­наль­ным пар­ку. У гэ­тым го­дзе сту­дэн­ты трох кра­ін са­бра­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі.

Пу­шчан­ская ат­мас­фе­ра спры­яе пра­вя­дзен­ню не толь­кі аду­ка­цый­ных, але і са­мых раз­на­стай­ных ве­да­мас­ных і між­на­род­ных се­мі­на­раў. Так, рас­па­вёў ген­ды­рэк­тар, пас­ля ад­на­го між­на­род­на­га фо­ру­му отарына­ла­рын­го­ла­гаў, што пра­хо­дзіў тут, па­між спе­цы­я­ліс­та­мі з роз­ных кра­ін за­вя­за­лі­ся вы­дат­ныя пра­фе­сій­ныя ста­сун­кі, бы­лі пад­пі­са­ны ўза­е­ма­вы­гад­ныя кант­рак­ты, плён­на ста­ла раз­ві­вац­ца на­ву­ко­вая пра­ца; і не дзі­ва, што ця­пер удзель­ні­кі та­го ме­ра­пры­ем­ства зноў ма­раць тра­піць у пу­шчу. «Гэ­ты лес яд­нае лю­дзей», — пе­ра­ка­на­ны Аляк­сандр Бу­ры.

[caption id="attachment_64776" align="alignnone" width="600"]IMG_0180 На­чаль­нік ад­дзе­ла ахо­вы жы­вёль­на­га све­ту і вя­дзен­ня па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі Алег ШЧЫ­ТОЎ.[/caption]

Пес­ня пра зуб­ра, або На­вош­та ваў­ку GPS?

Пра ро­лю га­лоў­на­га ба­гац­ця пу­шчан­скай гас­па­дар­кі — ле­су — не стам­ля­ец­ца га­ва­рыць кі­раў­нік На­цпар­ку, які пры­свя­ціў гу­шча­рам усё сваё жыц­цё. Аляк­сандр Ва­сіль­е­віч прай­шоў прак­тыч­ны шлях ад май­стра ле­су да ды­рэк­та­ра ле­са­гас­па­дар­ча­га прад­пры­ем­ства. «Лес — гэ­та маё жыц­цё», — прос­та га­во­рыць ён. І ста­но­віц­ца зра­зу­ме­ла: на­цы­я­наль­нае пры­род­нае ба­гац­це са­праў­ды ў ру­ках да­свед­ча­ных пра­фе­сі­я­на­лаў. Ня­даў­на на­цы­я­наль­ны парк атры­маў сер­ты­фі­ка­ты ад­па­вед­нас­ці сіс­тэ­мы PEFC «Ле­са­кі­ра­ван­не і ле­са­ка­ры­стан­не» і «Ідэн­ты­фі­ка­цыя ляс­ной пра­дук­цыі па пры­кме­це па­хо­джан­ня» (за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў Рэ­ест­ры На­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы па­цвяр­джэн­ня ад­па­вед­нас­ці Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пад № ВY / 112 08.01.075.0080 і № ВY / 112 08.02.075.0625). Гэ­тыя сер­ты­фі­ка­ты свед­чаць пра тое, што сіс­тэ­ма ле­са­кі­ра­ван­ня і ле­са­ка­ры­стан­ня ўста­но­вы ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням СТБ 1708-2006 «Устой­лі­вае ле­са­кі­ра­ван­не і ле­са­ка­ры­стан­не. Асноў­ныя па­ла­жэн­ні», а вы­раб­ле­ная Дзяр­жаў­най пры­ро­да­ахоў­най уста­но­вай «На­цы­я­наль­ны парк «Бе­ла­веж­ская пу­шча» пра­дук­цыя сер­ты­фі­ка­ва­на па пры­кме­це па­хо­джан­ня ў ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі СТБ П 2157-2011 «Ідэн­ты­фі­ка­цыя ляс­ной пра­дук­цыі па пры­кме­це па­хо­джан­ня. Асноў­ныя па­тра­ба­ван­ні». Ця­пер за­да­ча прад­пры­ем­ства — атры­маць між­на­род­ныя сер­ты­фі­ка­ты.

Зда­ва­ла­ся б, во­пыт­на­га ту­рыс­та цяж­ка пры­ва­біць «прос­та» вя­лі­кім ляс­ным ма­сі­вам, ня­хай у ім на­ват су­стра­ка­юц­ца дрэ­вы, якім па не­каль­кі со­цень га­доў. Ад­нак у тым і пры­ваб­насць, і ча­роў­насць Бе­ла­веж­скай пу­шчы, што тут, аку­рат­на ўвод­зя­чы на­він­кі ту­рыс­тыч­най і пра­мыс­ло­вай ін­дуст­рыі, здо­ле­лі за­ха­ваць ста­ра­жыт­ную пры­род­ную спрад­веч­насць, абе­ра­га­ю­чы больш за 10 ты­сяч прад­стаў­ні­коў фаў­ны, звыш 1000 ві­даў рас­лін, столь­кі ж ві­даў гры­боў, ка­ля 550 ві­даў ім­хоў і лі­шай­ні­каў. Вось едзеш ты па ас­фаль­та­ва­най да­ро­зе на ма­шы­не, і па­аба­пал шля­ху — вы­са­чэз­ныя дрэ­вы і ма­ляў­ні­чы бу­ра­лом, зу­сім як на кар­ці­нах Шыш­кі­на. І рап­там ба­чыш на­пе­ра­дзе чор­ныя кро­пач­кі роз­ных па­ме­раў. Пры­гля­да­еш­ся — а гэ­та да­ро­гу пе­ра­бя­гае ся­мей­ства дзі­коў. Пра­яз­джа­еш яшчэ коль­кі дзя­сят­каў мет­раў — і вось з ад­на­го краю да­ро­гі зры­ва­ец­ца неш­та аран­жа­вае, на якую хві­лю спы­ня­ец­ца па­ся­рэ­дзі­не, ці­каў­на па­зі­ра­ю­чы на ма­шы­ну, і лёг­кай ма­лан­кай зні­кае ў гу­шча­ры па дру­гі бок тра­сы. І толь­кі па ўзма­ху пу­шыс­та­га ры­жа­га хвас­та зда­гад­ва­еш­ся: гэ­та ж бы­ла са­праўд­ная лі­са! Ад­нак і на гэ­тым ці­ка­выя су­стрэ­чы не за­кан­чва­юц­ца: на­ступ­ным на да­ро­гу вы­бя­гае вы­са­ка­род­ны пры­га­жун-алень і, бяс­страш­на за­тры­маў­шы­ся на да­ро­зе і звы­со­ку па­гля­дзеў­шы ў наш бок, лёг­кім пос­ка­кам на­кі­роў­ва­ец­ца да­лей па сва­іх спра­вах. Ну дзе ж яшчэ ў боль­шас­ці сва­ёй урба­ні­за­ва­на­му су­час­на­му ча­ла­ве­ку мож­на на­пат­каць та­кія дзі­во­сы дзі­кай пры­ро­ды?.. Але ж, без­умоў­на, са­мая вя­лі­кая ўда­ча — су­стрэць у пу­шчы яе ца­ра, зуб­ра.

[caption id="attachment_64784" align="alignnone" width="600"]IMG_0454 На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па на­ву­цы Ва­сіль АР­НОЛЬ­БІК.[/caption]

Пад­час ад­на­го з пра­па­на­ва­ных у пу­шчы ту­рыс­тыч­ных марш­ру­таў вар­та па­зна­ё­міц­ца і з не­ка­то­ры­мі ад­мет­ны­мі дрэ­ва­мі за­па­вед­ні­ка. Ад­но з іх эк­скур­са­во­ды паэ­тыч­на на­зы­ва­юць Дуб-па­тры­ярх. Ён мае ўжо больш за 600 га­доў (ра­вес­нік па­чат­ку за­па­вед­най дзей­нас­ці ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы!), ха­ця тут ёсць і ста­ра­жыт­ней­шыя дрэ­вы. Увы­шы­ню гэ­ты во­лат да­ся­гае больш за 30 мет­раў, а яго дыя­метр — больш за два мет­ры.

Ба­га­тыя і ва­да­ёмы ў На­цы­я­наль­ным пар­ку. У іх во­дзіц­ца 30 ві­даў рыб. У пры­ват­нас­ці, у ад­ным толь­кі во­зе­ры Ляд­скім — са­мым буй­ным з ту­тэй­шых, ство­ра­ным штуч­на пад­час ме­лі­я­ра­цыі, мож­на вы­ла­віць шчу­па­ка, лі­ня, ка­ра­ся, аку­ня, плот­ку, бе­ла­га аму­ра, таў­ста­ло­бі­ка... Праў­да, ры­бал­ка ў за­па­вед­ных азё­рах, вя­до­ма, плат­ная і пра­хо­дзіць пад стро­гім кант­ро­лем спе­цы­я­ліс­таў з ад­дзе­ла ахо­вы ле­су. Зрэш­ты, як і па­ля­ван­не.

Хоць у за­па­вед­ні­ку пер­ша­па­чат­ко­вая за­да­ча — за­ха­ван­не ві­даў, па­ля­ван­не на роз­ных яго на­сель­ні­каў да­зва­ля­ец­ца ў пэў­ныя се­зо­ны. І ка­лі за­стрэ­ліць дзі­ка ці та­го ж але­ня для заў­зя­тых па­ляў­ні­чых — не та­кая ўжо рэд­касць, то па­ля­ван­не на зуб­ра — са­праўд­ная эк­зо­ты­ка. Як гэ­та маг­чы­ма на­раў­не з ажыц­цяў­лен­нем за­ха­даў па ра­та­ван­ні па­пу­ля­цыі гэ­та­га зве­ра? Спра­ва ў тым, што ў пу­шчы ёсць зуб­ры асноў­на­га і рэ­зерв­овага ге­на­фон­даў. У апош­ні ўва­хо­дзяць са­мцы, ста­рэй­шыя за 15 га­доў, і са­мкі, якім больш за 18 га­доў. Гэ­та жы­вё­лы, якія ўжо не мо­гуць раз­мна­жац­ца. Так­са­ма ў склад рэ­зер­ву ўва­хо­дзяць хво­рыя асо­бі­ны. Трап­ля­юць жы­вё­лы ў та­кі ге­на­фонд, вя­до­ма, не прос­та так, а на асно­ве да­след­чай да­ку­мен­та­цыі і па­вод­ле за­клю­чэн­ня ка­мі­сіі, у якую ўва­хо­дзяць аб­лас­ны ка­мі­тэт пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, ве­тэ­ры­нар­ныя служ­бы, спе­цы­я­ліс­ты пу­шчы. І ме­на­ві­та на та­кіх звя­роў да­зва­ля­ец­ца па­ля­ван­не, ка­лі ёсць ах­вот­ныя. Праў­да, іх зна­хо­дзіц­ца не так шмат (ле­тась — 6 ча­ла­век, сё­ле­та — 10), бо па­ля­ван­не на пу­шчан­ска­га во­ла­та — спра­ва зу­сім не тан­ная: у за­леж­нас­ці ад роз­ных кры­тэ­ры­яў і тра­фей­ных якас­цяў зда­бы­чы яно каш­туе ад пя­ці да двац­ца­ці ты­сяч еў­ра.

Без­умоў­на, та­кія за­ба­вы бы­лі б прос­та не­маг­чы­мыя без піль­ных да­сле­да­ван­няў зуб­ра ў пры­ват­нас­ці і яго ўдзе­лу ў су­куп­нас­ці ўсіх пра­цэ­саў у пу­шчы ўцэ­лым. Гэ­тым зай­ма­юц­ца су­пра­цоў­ні­кі на­ву­ко­ва­га ад­дзе­ла. Рас­пра­цоў­ка на­ву­ко­вых ра­бот, якім по­тым зна­хо­дзяць прак­тыч­нае пры­мя­нен­не ў На­цы­я­наль­ным пар­ку, су­пра­цоў­ніц­тва са спе­цы­я­ліс­та­мі Ака­дэ­міі на­вук, Мі­ніс­тэр­ствам пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, а так­са­ма з пар­ка­мі ін­шых кра­ін і пры­мя­нен­не між­на­род­на­га во­пы­ту — усё гэ­та ля­жыць на «пля­чах» на­ву­ко­вай га­лі­ны, на ча­ле якой ста­іць Ва­сіль Мі­хай­ла­віч Ар­ноль­бік. У сіс­тэ­ме за­па­вед­ні­каў і на­цы­я­наль­ных пар­каў Бе­ла­ру­сі ён пра­цуе ўжо 30 га­доў. Ва­сіль Мі­хай­ла­віч рас­па­вя­дае нам, што асно­ву на­ву­ко­вай ра­бо­ты ў пу­шчы скла­дае тэ­ма­тыч­ны план, рас­пра­ца­ва­ны на пяць га­доў. Яго тэ­ма­ты­ка — на­ву­ко­выя асно­вы за­ха­ван­ня пры­род­ных комп­лек­саў і кі­ра­ван­не Бе­ла­веж­скай пу­шчай. Гэ­ты кі­ру­нак уклю­чае шэсць раз­дзе­лаў. Ся­род іх — рас­пра­цоў­ка ме­ра­пры­ем­стваў па за­ха­ван­ні па­пу­ля­цыі зуб­ра ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы, ге­не­ты­ка-се­лек­цый­ная ацэн­ка ля­соў (су­мес­на з Ін­сты­ту­там ле­су НАН) — для та­го, каб вы­явіць і за­ха­ваць уні­каль­ны ге­на­фонд за­па­вед­ні­ка, вы­рошч­ва­ю­чы са­джан­цы елак і ду­боў у пі­том­ні­ку, ства­ра­ю­чы ле­са­на­сен­ныя план­та­цыі, «вы­пра­ба­валь­ныя куль­ту­ры», за які­мі вя­дзец­ца на­зі­ран­не. На­ступ­ны раз­дзел — вы­ву­чэн­не і рас­пра­цоў­ка ме­ра­пры­ем­стваў па ахо­ве рэд­кіх ві­даў рас­лін, уне­се­ных у Чыр­во­ную кні­гу. Так­са­ма ў струк­ту­ры на­ву­ко­ва­га ад­дзе­ла ёсць ар­ні­то­ла­гі, што да­сле­ду­юць пту­шы­нае на­сель­ніц­тва пу­шчы. Вы­ву­ча­юць тут і на­ся­ко­мых. А яшчэ вось ужо больш за 60 га­доў у за­па­вед­ні­ку вя­дзец­ца ле­та­піс пры­ро­ды, дзе ад­соч­ва­юц­ца ўсе яго зме­ны. Гэ­та­му са­дзей­ні­чае і ўлас­ная ме­тэа­стан­цыя, дзе ідуць па­ста­ян­ныя рэ­жым­ныя на­зі­ран­ні за пэў­ны­мі клі­ма­тыч­ны­мі па­ра­мет­ра­мі. Па­вод­ле гэ­тых да­ных мож­на праг­на­за­ваць да­лей­шае раз­віц­цё ві­даў у пу­шчы.

IMG_4856

На­ву­ко­вая ра­бо­та тут не спы­ня­ец­ца ні на хві­лі­ну. Апроч унут­ра­ных на­зі­ран­няў, у пу­шчы па­ста­ян­на пра­вод­зяц­ца да­сле­да­ван­ні роз­ных маш­та­баў. Так, ужо трэ­ці год рэа­лі­зу­ец­ца пра­ект па вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі пу­шчан­скіх па­жа­раў і та­го, як пас­ля іх фар­мі­ра­ва­ла­ся струк­ту­ра ля­соў. Ра­бо­та па гэ­тым кі­рун­ку ідзе су­мес­на з поль­скім бо­кам. Апроч та­го, па пра­гра­ме Са­юз­най дзяр­жа­вы іс­нуе да­моў­ле­насць па­між Мінп­ры­ро­ды Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па пра­ек­та­ван­ні на­ву­ко­ва-се­лек­цый­на­га цэнт­ра па вы­ву­чэн­ні, ахо­ве і ўстой­лі­вым ка­ры­стан­ні па­пу­ля­цыі зуб­ра. Ту­ды па­мес­цяць 50 жы­вёл, бу­дуць да­сле­да­ваць іх ге­не­ты­ку; пас­ля з агуль­най коль­кас­ці асаб­лі­ва каш­тоў­ных жы­вёл ад­бя­руць ма­лад­няк, з яко­га з ча­сам бу­дуць ство­ра­ны стат­кі. Гэ­тая доў­га­тэр­мі­но­вая пра­гра­ма раз­лі­ча­на на ства­рэн­не но­вай па­пу­ля­цыі зуб­ра ў Ра­сіі. У ад­роз­нен­не ад нас, там гэ­та да­зва­ляе тэ­ры­то­рыя. Ця­пер па ўсёй на­шай кра­і­не на­ліч­ва­ец­ца 1100 зуб­роў, што больш чым да­стат­ко­ва. З іх у На­цы­я­наль­ным пар­ку — ка­ля 470 жы­вёл. Пры тым, што ап­ты­маль­ная коль­касць зуб­роў для пу­шчы (гэ­та зна­чыць, ка­лі эка­сіс­тэ­ма са­ма­стой­на мо­жа іх пра­кар­міць) скла­дае 300 асо­бін. Трэ­ба ска­заць, што бе­ла­веж­скія зуб­ры ўжо не­каль­кі га­доў, так бы мо­віць, асвой­ва­юць ра­сій­скія тэ­ры­то­рыі. На­прык­лад, шэсць асо­бін па­еха­лі ў Ка­рэ­лію, сё­ле­та не­каль­кі жы­вёл ад­пра­ві­лі­ся ў Мя­шчэр­скі на­цы­я­наль­ны парк, ідуць пе­ра­мо­вы на­конт про­да­жу дзе­ся­ці зуб­роў у Ка­зах­стан. Лёс жы­вё­лін, якія вы­во­зяц­ца за мя­жу, ад­соч­ва­ец­ца су­пра­цоў­ні­ка­мі Бе­ла­веж­скай пу­шчы, так што за стан га­да­ван­цаў бе­ла­рус­кай зям­лі мож­на не хва­ля­вац­ца.

Так­са­ма рас­пра­ца­ва­ны шэ­раг на­ву­ко­ва-да­след­чых пра­ек­таў, што фі­нан­су­юц­ца Франк­фурц­кім заа­ла­гіч­ным та­ва­рыст­вам, яко­му ўжо 150 га­доў. Так, ці­ка­выя да­сле­да­ван­ні су­пра­цоў­ні­кі На­цы­я­наль­на­га пар­ку су­мес­на з ар­га­ні­за­цы­яй «Ахо­ва пту­шак Баць­каў­шчы­ны» пла­ну­юць пра­вес­ці па вы­ву­чэн­ні воў­ка і ры­сі. Пра­гра­ма больш да­ты­чыц­ца пер­ша­га дра­пеж­ні­ка, а дак­лад­ней та­го, як ён уплы­вае на коль­касць ка­пыт­ных жы­вёл, а тыя, у сваю чар­гу, — на ле­са­ад­наў­лен­не.

— Для да­сле­да­ван­ня нам не­аб­ход­на ад­ла­віць пяць ваў­коў, на­ча­піць на іх ашый­ні­кі з GPS-на­ві­га­та­ра­мі, каб ад­соч­ваць пе­ра­мя­шчэн­ні жы­вёл, іх бія­ло­гію, эка­ло­гію, уз­дзе­ян­не на ка­пыт­ных жы­вёл, а праз іх — на ляс­ныя эка­сіс­тэ­мы, — тлу­ма­чыць скла­да­ны на­ву­ко­вы лан­цу­жок на­чаль­нік ад­дзе­ла ахо­вы жы­вёль­на­га све­ту і вя­дзен­ня па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі Алег ШЧЫ­ТОЎ.

Ка­лі та­кія су­час­ныя ін­стру­мен­ты да­сле­да­ван­няў, як фо­та­паст­кі, ужо вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для вы­ву­чэн­ня эка­ло­гіі воў­ка як у Поль­шчы, так і ў Бе­ла­ру­сі, то вы­ка­ры­стан­не тэ­ле­мет­рыі пе­ра­мя­шчэн­ня (гэ­та зна­чыць, дыс­тан­цый­на­га са­чэн­ня за раз­мя­шчэн­нем жы­вёл у бе­ла­рус­кай част­цы пу­шчы) зна­хо­дзіц­ца на эта­пе пад­рых­тоў­кі. Ця­пер у Гер­ма­ніі вы­раб­ля­юц­ца спе­цы­яль­ныя GPS/GSM пе­ра­дат­чы­кі, якія бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­ваць сет­кі ма­біль­ных апе­ра­та­раў для пе­ра­да­чы тэ­ле­мет­рыч­най ін­фар­ма­цыі ад вы­шэй­на­зва­ных жы­вёл з да­па­мо­гай SMS-па­ве­дам­лен­няў. Са­мым скла­да­ным пры пра­вя­дзен­ні гэ­тых ра­бот, ка­жуць на­ву­коў­цы, з'яў­ля­ец­ца ад­лоў і па­збаў­лен­не ру­хо­мас­ці дзі­кіх жы­вёл, на якіх бу­дуць змя­шчац­ца пе­ра­дат­чы­кі.

[caption id="attachment_64783" align="alignnone" width="600"]IMG_0448 Да­ро­га, якой мы пра­еха­лі па гэ­тых мяс­ці­нах, ві­ла­ся пад вы­шэз­ны­мі дрэ­ва­мі, вя­ла праз мас­ты са ста­ра­жыт­ны­мі ме­та­ліч­ны­мі гер­ба­мі.[/caption]

У но­вым ста­ту­се

Бе­ла­веж­скую пу­шчу пе­ра­ся­кае так зва­ная Цар­ская да­ро­га — ва­ен­на-стра­тэ­гіч­ная ша­ша Пру­жа­ны — Бе­ла­ве­жа — Гай­наў­ка. Ад­кры­ваць яе ў 1903 го­дзе па­ві­нен быў ім­пе­ра­тар Аляк­сандр ІІІ, але да гэ­тай па­дзеі ён не да­жыў, та­му гэ­та зра­біў Мі­ка­лай ІІ. А стуж­ку пад­час ад­крыц­ця пе­ра­ра­за­ла са­ма ім­пе­ра­тры­ца Аляк­санд­ра Фё­да­раў­на. Ча­сам да­ро­га пра­хо­дзі­ла праз вод­ныя па­то­кі, та­му ўздоўж яе і ця­пер мож­на су­стрэць чы­гун­ныя мас­ты з сім­ва­лам Ра­сій­скай ім­пе­рыі — двух­га­ло­вы­мі ар­ла­мі, якія за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён. У 1920-я, ка­лі гэ­тая част­ка бе­ла­рус­кіх зем­ляў апы­ну­ла­ся пад Поль­шчай, мас­ты спра­ба­ва­лі ўза­рваць, ад­нак зра­біць гэ­та не атры­ма­ла­ся, та­му поль­скія ўла­ды за­га­да­лі прос­та збіць з мас­тоў ар­лоў. Ця­пер гэ­тыя ар­лы ад­ноў­ле­ны і з 2005 го­да зноў упры­гож­ва­юць аў­тэн­тыч­ныя па­рэ­нчы мас­тоў. Да­рэ­чы, на бе­ла­рус­кай част­цы пу­шчы та­кіх мас­тоў за­ха­ва­ла­ся 10, а на поль­скай, дзе іх і так бы­ло ня­шмат, — тры.

Та­кім чы­нам, мяк­ка ка­жу­чы, не вель­мі доб­ра­зыч­лі­выя ста­сун­кі Поль­шчы з ра­сій­скім (а пас­ля — са­вец­кім) бо­кам ад­бі­лі­ся і на гіс­то­рыі Бе­ла­веж­скай пу­шчы. Ад­нак ця­пер мож­на з чыс­тым сум­лен­нем ска­заць, што ўсё гэ­та за­ста­ло­ся ў мі­ну­лым. Пра гэ­та свед­чаць і вы­ні­кі ця­пе­раш­ня­га цес­на­га і — гэ­та не­маг­чы­ма не пры­знаць — над­звы­чай плён­на­га су­пра­цоў­ніц­тва бе­ла­рус­ка­га і поль­ска­га ба­коў за­па­вед­ні­ка.

IMG_0377

Так, ба­дай, ад­ной з важ­ней­шых сё­лет­ніх па­дзей для пу­шчы стаў ува­ход у спіс су­свет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА ў но­вым дасье на 140 ты­сяч гек­та­раў су­мес­на з поль­скім бо­кам у якас­ці транс­гра­ніч­на­га аб'­ек­та пад адзі­ным кі­ра­ван­нем двух на­цы­я­наль­ных пар­каў — поль­ска­га (60 ты­сяч га) і бе­ла­рус­ка­га (80 ты­сяч га). Ка­лі ра­ней Бе­ла­веж­ская пу­шча зна­хо­дзі­ла­ся ў спі­се су­свет­най пры­род­най спад­чы­ны па кры­тэ­рыі VІІ (рас­пра­ца­ва­ны Між­на­род­ным са­юзам ахо­вы пры­ро­ды), які мае на ўва­зе, што аб'­ект ва­ло­дае вы­біт­най эс­тэ­тыч­най каш­тоў­нас­цю, то ця­пер пры­род­ны комп­лекс быў на­мі­на­ва­ны па больш пры­дат­ных пры­род­ных кры­тэ­ры­ях ІX і X. Пер­шы з іх свед­чыць аб тым, што аб'­ект з'яў­ля­ец­ца ўні­каль­ным пры­кла­дам пра­хо­джан­ня важ­ней­шых эка­ла­гіч­ных і бія­ла­гіч­ных пра­цэ­саў у эва­лю­цыі і раз­віц­ці на­зем­ных эка­сіс­тэм і су­поль­нас­цяў рас­лін і жы­вёл. Дру­гі — што аб'­ект уклю­чае ў ся­бе най­больш важ­ныя і знач­ныя пры­род­ныя мес­цы для за­ха­ван­ня бія­ла­гіч­най раз­на­стай­нас­ці, у тым лі­ку ві­даў, якія зні­ка­юць і якія ма­юць вы­дат­ную ўні­вер­саль­ную каш­тоў­насць з пунк­ту гле­джан­ня на­ву­кі або ахо­вы.

Ад­мет­на, што не мно­гія кра­і­ны, якія ма­юць па­доб­ныя су­мес­ныя тэ­ры­то­рыі, ры­зы­ку­юць на­мі­ні­ра­ваць іх як адзі­ны транс­гра­ніч­ны аб'­ект. Бо для гэ­та­га не­аб­ход­на пра­вес­ці ве­лі­зар­ную пра­цу, каб аб­грун­та­ваць сваю за­яў­ку і па­раў­наць аб'­ект з ін­шы­мі па­доб­ны­мі ў све­це. Але гэ­ты крок быў зроб­ле­ны, скла­дзе­на но­вае на­мі­на­цый­нае дасье, кар­ты, аб­грун­та­ван­не, і сё­ле­та ў чэр­ве­ні па гэ­тай за­яў­цы бы­ло атры­ма­на ста­ноў­чае ра­шэн­не.

Ад­нак прос­та (хоць, вя­до­ма ж, гэ­та да­лё­ка не прос­та) стаць аб'­ек­там су­свет­най спад­чы­ны не­да­стат­ко­ва. На­прык­лад, на­мі­на­цыя па эва­лю­цыі пра­ду­гледж­вае, каб гэ­тыя пра­цэ­сы пра­цяг­ва­лі­ся, а па бія­раз­на­стай­нас­ці — каб яна за­хоў­ва­ла­ся і на­да­лей. Як ка­заў адзін з ге­ро­яў лю­бі­ма­га мно­гі­мі гу­ма­рыс­тыч­на­га тэ­ле­ча­со­пі­са «Ера­лаш», важ­на не столь­кі па­ста­віць рэ­корд, коль­кі яго ўтры­маць. Та­му ця­пер у блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве ў су­пра­цоў­ні­каў на­ву­ко­ва­га ад­дзе­ла су­мес­на з поль­скі­мі ка­ле­га­мі — рас­пра­цоў­ка пла­на кі­ра­ван­ня транс­гра­ніч­ным аб'­ек­там су­свет­най спад­чы­ны ў яго но­вых ме­жах, рас­па­вёў жур­на­ліс­там «Звяз­ды» на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па на­ву­цы Ва­сіль АР­НОЛЬ­БІК.

— Ка­лі сё­ле­та мы бы­лі ўклю­ча­ны ў спіс ЮНЕС­КА, экс­пер­ты між­на­род­на­га ўзроў­ню з Між­на­род­на­га са­ю­за ахо­вы пры­ро­ды нам за­яві­лі, што на ўсім кан­ты­нен­це Еў­ра­зія пу­шча — са­мы пер­шы, эта­лон­ны аб'­ект пры­ро­да­ахоў­на­га зна­чэн­ня, — пад­крэс­ліў, у сваю чар­гу, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар.

Па сло­вах Аляк­санд­ра Бу­ра­га, Еў­ра­пей­скі са­юз уво­гу­ле вель­мі сур'­ёз­на ста­віц­ца да на­ша­га аб'­ек­та. Ця­пер на За­ха­дзе на­зі­ра­юц­ца праб­ле­мы ў пла­не эка­ло­гіі. На­прык­лад, там зні­кае шэ­раг пту­шак — ска­жам, та­кіх звык­лых для нас, як ве­раб'і і шпа­кі.

— Ім не ха­пае пры­род­на­га па­тэн­цы­я­лу, які ёсць у Бе­ла­ру­сі. Наш лес і на­шы ба­ло­ты — гэ­та лёг­кія ўсёй пла­не­ты, та­му за­ход­не­еў­ра­пей­скія кра­і­ны, па вя­лі­кім ра­хун­ку, прос­та аба­вя­за­ны ін­вес­ці­ра­ваць і ўклад­ваць свой ка­пі­тал для та­го, каб за­ха­ваць гэ­та мес­ца на ка­рысць іх жа са­міх, — пад­су­ма­ваў ды­рэк­тар.

[caption id="attachment_64779" align="alignnone" width="600"]IMG_0300 Тут жы­ве бе­ла­веж­скі Дзед Ма­роз.[/caption]

На­ву­ко­вая тэх­на­ло­гія на­ва­год­ніх цу­даў

Каб раз­на­ста­іць спа­кой ве­ка­во­га ле­су, ту­рыс­там пра­па­ну­юць за­баў­ляль­ную пра­гра­му. Апроч та­го,тут ёсць ба­сейн, са­ўна, тэ­ніс­ны корт, трэ­на­жор­ная за­ла, біль­ярд, вы­да­ец­ца на­пра­кат спар­тыў­ны ін­вен­тар і ве­ла­сі­пе­ды.

Ад­нак жа ж ту­рыст бы­вае роз­ны, пры­зна­юц­ца су­пра­цоў­ні­кі. Не­ка­то­рыя гос­ці мо­гуць і ў рэ­ста­ра­не па­бу­я­ніць, і ў гас­ці­ні­цы і на­ват за­мах­нуц­ца на адзін з га­лоў­ных ат­ры­бу­таў пу­шчы — Дзе­да Ма­ро­за, ту­за­нуў­шы яго за ба­ра­ду.

Зрэш­ты, Дзя­ду­ля Ма­роз — пер­са­наж муд­ры, і крыў­ды на над­та га­рэз­лі­вых гас­цей не тры­мае. Ён з ра­дас­цю су­стра­кае кож­на­га, хто за­віт­вае да яго, на па­ро­зе сва­ёй ся­дзі­бы (а на­пя­рэ­дад­ні свят коль­касць ві­зі­цё­раў да­хо­дзіць і да шас­ці ты­сяч ча­ла­век у дзень!), рас­пыт­вае пра жыц­цё-быц­цё, пра тое, чым на­вед­валь­нік зай­маў­ся на­пра­ця­гу го­да, якія доб­рыя спра­вы зра­біў.

Вось і нас, зай­шоў­шых у це­рам з ма­ро­зу, Дзя­ду­ля лас­ка­ва за­пра­сіў сес­ці ля ка­мі­на, у якім го­ра­ча раз­га­ра­юц­ца і ве­се­ла па­трэск­ва­юць га­лін­кі дрэў. І рас­па­вёў нам страш­ную та­ям­ні­цу. Аказ­ва­ец­ца, у на­ва­год­нюю ноч ча­раў­нік вы­яз­джае з ся­дзі­бы з... пус­тым ме­хам. А як жа па­да­рун­кі, якія ён па­ві­нен па­клас­ці пад ялін­ку для кож­на­га ма­лень­ка­га жы­ха­ра пла­не­ты? Цуд ад­бы­ва­ец­ца апоў­на­чы, ка­лі для ўсіх звы­чай­ных лю­дзей час ста­іць на мес­цы. Спра­ва ў тым, што над це­ра­мам Дзе­да Ма­ро­за ві­сіць га­дзін­нік. Ён — не­звы­чай­ны. Яго стрэл­кі па­каз­ва­юць без шас­ці хві­лін два­нац­цаць. Але гэ­та не зна­чыць, што га­дзін­нік ста­іць на мес­цы. Ён пра­цуе, але толь­кі адзін раз на год. І вось, 31 снеж­ня ў гэ­ты час стрэл­кі зру­шац­ца з мес­ца. Роў­на ад­ну хві­лі­ну зой­ме шлях Дзе­да Ма­ро­за да Па­ля­ны два­нац­ца­ці ме­ся­цаў, і ў мо­мант, ка­лі Сне­жань бу­дзе пе­ра­да­ваць Сту­дзе­ню ча­роў­ны по­сах, час спы­ніц­ца. Па­куль ён бу­дзе ста­яць, га­дзін­нік Дзя­ду­лі здзейс­ніць поў­ны аба­рот, а сам Ма­роз за гэ­ты час на­ча­руе па­да­рун­кі пад ёл­ка­мі ў кож­ным до­ме.

[caption id="attachment_64778" align="alignnone" width="600"]IMG_0268 — За­пра­ша­ем у каз­ку! — су­стрэ­ла нас ка­ля бра­мы ся­дзі­бы Дзе­да Ма­ро­за яго па­моч­ні­ца.[/caption]

Да­рэ­чы, у гэ­тай та­ям­ні­цы — і сак­рэт уз­рос­ту Дзе­да Ма­ро­за. Бо ён жы­ве так доў­га і не ста­рэе дзя­ку­ю­чы та­му, што яго час ру­ха­ец­ца ўся­го раз на год. Атрым­лі­ва­ец­ца, што кож­ны год ён пра­жы­вае толь­кі 12 га­дзін свай­го ка­зач­на­га жыц­ця. Ка­неш­не, увесь ас­тат­ні час Дзя­ду­ля так­са­ма жы­ве, пры­ма­ю­чы гас­цей у сва­ёй рэ­зі­дэн­цыі ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы, ад­нак у звы­чай­ным, ча­ла­ве­чым ча­се, які ідзе зу­сім не так, як ка­зач­ны, і іс­нуе ў ін­шым вы­мя­рэн­ні. І вось ме­на­ві­та на па­меж­жы гэ­тых двух вы­мя­рэн­няў і здзяйс­ня­юц­ца цу­ды...

Зрэш­ты, па­куль мы гу­та­ры­лі з пу­шчан­скім ча­раў­ні­ком пра спра­вы цу­доў­ныя, ён не за­бы­ваў­ся і на на­дзён­ныя.

— Я спа­дзя­ю­ся, што сё­ле­та да мя­не пры­е­дзе не менш гас­цей, чым ле­тась, ды і ка­рэс­пан­дэн­цыі прый­дзе шмат на мой ад­рас, бо кож­ны ад­праў­ле­ны мне ліст сі­лу ча­роў­ную па­вя­ліч­вае, — за­гад­ка­ва ўсміх­нуў­ся Дзед Ма­роз.

Між тым ця­пер гас­па­дар ся­дзі­бы су­стра­кае гас­цей не адзін. Яму на да­па­мо­гу пры­яз­джа­юць улю­бё­ная ўнуч­ка Сня­гур­ка, жон­ка Ма­ту­ля-Зі­ма, тры дач­кі — Мя­це­лі­ца, За­ві­ру­ха і Сцю­жа, а так­са­ма ге­роі на­ва­год­ніх ка­зак.

Ад­мет­на, што гас­цей ка­зач­ны Дзя­ду­ля пры­мае круг­лы год, так што на­ват улет­ку мож­на пры­ехаць да яго і рас­па­вес­ці пра сваё са­мае за­па­вет­нае жа­дан­не. Хто ве­дае, мо­жа, чым ра­ней ча­раў­нік пра яго да­ве­да­ец­ца, тым боль­шай бу­дзе ве­ра­год­насць яго здзяйс­нен­ня? На­пэў­на, гэ­тым і кі­ру­юц­ца пры­нам­сі тыя 1,5—2 ты­ся­чы на­вед­валь­ні­каў, якія што­дня за­хо­дзяць да Ма­ро­за ў цёп­лы пе­ры­яд го­да. Да­рэ­чы, пры­яз­джа­юць сю­ды не толь­кі дзе­ці, якія ве­раць у ажыц­цяў­лен­не цу­даў, але і да­рос­лыя — для та­го, каб хоць не­на­доў­га аку­нуц­ца ў каз­ку і стаць кры­шач­ку дзець­мі. Та­кіх гас­цей, якія ўжо ма­юць паш­парт, у рэ­зі­дэн­цыі бы­вае на­ват больш, чым ма­лень­кіх. І гэ­тым Дзед Ма­роз так­са­ма ўсце­ша­ны.

— У цу­ды ве­рыць трэ­ба, та­му што са­праўд­ныя за­па­вет­ныя жа­дан­ні, ка­лі быць упэў­не­ны­мі ў іх, здзяйс­ня­юц­ца. Гэ­та да­ка­за­на афі­цый­най на­ву­кай, імя якой — кван­та­вая фі­зі­ка. Са­праў­ды, іс­нуе тэ­о­рыя, якая га­во­рыць пра тое, што дум­кі ча­ла­ве­ка ма­тэ­ры­яль­ныя. Та­му мой га­лоў­ны кло­пат — пе­ра­ка­наць яго, што тое, ча­го ён больш за ўсё жа­дае ў жыц­ці, да­ся­галь­на. Ка­лі ў мя­не гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца, то мой ча­роў­ны дар, а так­са­ма ча­роў­ны дар, што ёсць у кож­ным ча­ла­ве­ку ад на­ра­джэн­ня, мо­жа гэ­та ажыц­ця­віць.

zubry

Май­стэр­ства гас­цін­нас­ці

На­ўрад ці хто ста­не спра­чац­ца, што пры­маць гас­цей на­ват до­ма — спра­ва, якая па­тра­буе асаб­лі­ва­га па­ды­хо­ду. І мож­на толь­кі зда­гад­вац­ца, на­коль­кі ўсклад­ня­ец­ца гэ­тая за­да­ча на та­кім ма­гут­ным прад­пры­ем­стве, як На­цы­я­наль­ны парк «Бе­ла­веж­ская пу­шча», ку­ды пры­яз­джа­юць мно­гія ты­ся­чы ту­рыс­таў з уся­го све­ту. Бо ад доб­ра­зыч­лі­вас­ці, па­ва­гі, шчы­рас­ці і хле­ба­соль­нас­ці гас­па­да­роў за­ле­жаць ура­жан­ні гос­ця, яго доб­ры на­строй і жа­дан­не вяр­нуц­ца сю­ды. І ў пу­шчу — вяр­та­юц­ца. Та­му не дзіў­на, што ка­лі ў 2010 го­дзе до­ля ту­рыз­му ад усёй вы­твор­час­ці скла­да­ла 10%, то сё­ле­та — 50%. Ле­тась На­цы­я­наль­ны парк на­ве­да­лі 450 ты­сяч ча­ла­век. Сё­ле­та, ка­лі мер­ка­ваць па коль­кас­ці за­явак, якія па­сту­пі­лі ў ту­рыс­тыч­ны ад­дзел, так­са­ма ча­ка­юць вя­лі­кі на­плыў на­вед­ні­каў. І хоць іль­ві­ную (ці, каб ад­па­вя­даць тэ­ме, пра­віль­ней бу­дзе ска­заць — зуб­ры­ную) до­лю гас­цей скла­да­юць са­мі бе­ла­ру­сы, а з за­меж­ных (65%) — ра­сі­я­не, цяж­ка ўспом­ніць, прад­стаў­ні­кі якіх кра­ін тут яшчэ не па­бы­ва­лі. Без­умоў­на, па­шы­рэн­ню геа­гра­фіі ту­рыс­таў Бе­ла­веж­скай пу­шчы па­спры­яў кон­курс пры­га­жос­ці «Міс Ін­тэр­кан­ты­нен­таль», што пра­хо­дзіў у Бе­ла­ру­сі ў 2009 го­дзе. Та­ды ў за­па­вед­нік з ві­зі­там пры­еха­лі пры­га­жу­ні з мно­гіх кра­ін све­ту.

[caption id="attachment_64774" align="alignnone" width="600"]IMG_0112 Ін­жы­нер-ле­са­па­то­лаг Але­на Дзе­мян­чук.[/caption]

Па­гля­дзець тут са­праў­ды ёсць што. Пер­шае — без­умоў­на, валь­е­ры з жы­вё­ла­мі, дзе мож­на ўба­чыць вы­са­ка­род­на­га але­ня, ла­ся, зуб­ра, воў­ка, дзі­ка, ка­зу­лю, лі­сі­цу, рысь, бу­ра­га мядз­ве­дзя, а так­са­ма аклі­ма­ты­за­ва­ных на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі яно­та­падобнага са­ба­ку, пят­ніс­та­га але­ня, да­ні­э­ляў. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба ўба­чыць шы­коў­ны Му­зей пры­ро­ды. За­лы му­зея тэ­ма­тыч­ныя: ад­на рас­па­вя­дае пра гіс­то­рыю пу­шчы, дру­гая — пра яе на­сель­ні­каў, трэ­цяя — пра жыц­цё ле­су ў роз­ныя по­ры го­да... Тут мож­на па­слу­хаць за­пі­сы га­ла­соў пту­шак і звя­роў, а так­са­ма му­зы­ку Ві­валь­дзі «По­ры го­да» ў ад­най­мен­най за­ле. Пры­мя­нен­не раз­на­стай­ных свет­ла­вых, кам­па­зі­цый­ных і му­зыч­ных эфек­таў ства­рае ат­мас­фе­ру пу­шчы на­столь­кі на­ту­раль­на, што мно­гія эк­скур­сан­ты пас­ля на­вед­ван­ня ка­жуць, ні­бы яны па­бы­ва­лі ў са­праўд­ным ле­се. Так­са­ма вар­та на­ве­даць рэ­зі­дэн­цыю бе­ла­рус­ка­га Дзе­да Ма­ро­за.

Для тых, ка­му бу­дзе ма­ла гэ­та­га «кас­ця­ка» ту­рыс­тыч­ных аб'­ек­таў, ёсць 55-кі­ла­мет­ро­вая агляд­ная аў­то­бус­ная эк­скур­сія па На­цы­я­наль­ным пар­ку. Уво­гу­ле што­год Бе­ла­веж­ская пу­шча ра­дуе сва­іх гас­цей но­вы­мі ту­рыс­тыч­ны­мі марш­ру­та­мі. Ся­род іх — пе­шыя, аў­та­ма­біль­ныя, ро­вар­ныя, раз­лі­ча­ныя на ту­рыс­таў роз­ных уз­рос­таў, ін­та­рэ­саў, фі­зіч­най тры­ва­лас­ці... Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ро­вар­ныя марш­ру­ты з кож­ным го­дам ка­рыс­та­юц­ца ўсё боль­шым по­пы­там. Ад­ны толь­кі наз­вы іх ужо за­ва­рож­ва­юць: «Цар­ская па­ля­на», «Звя­ры­ны пе­ра­ход», «Ляс­ныя та­ям­ні­цы», «Вя­лі­кая ванд­роў­ка»...

IMG_0434

Апроч марш­ру­таў, па­сту­по­ва з'яў­ля­юц­ца ў за­па­вед­ні­ку і но­выя ту­рыс­тыч­ныя аб'­ек­ты. Так, лі­та­раль­на тры ме­ся­цы та­му ў пу­шчы ад­крыў­ся но­вы Му­зей на­род­на­га по­бы­ту і ста­ра­жыт­ных тэх­на­ло­гій. Тут усё ар­га­ні­за­ва­на так, як на ся­лян­скім бе­ла­рус­кім пад­вор­ку, якія іс­на­ва­лі яшчэ ў на­шых вёс­ках да мі­ну­ла­га ста­год­дзя. У му­зеі мож­на па­зна­ё­міц­ца з укла­дам жыц­ця на­шых прод­каў, да­ве­дац­ца, які­мі тра­ды­цый­ны­мі ра­мёст­ва­мі зай­ма­лі­ся бе­ла­ру­сы, прай­сці­ся па ся­лян­скай ха­це, дзе мност­ва рэ­чаў — аў­тэн­тыч­ныя прад­ме­ты по­бы­ту, зда­бы­тыя су­пра­цоў­ні­ка­мі ў экс­пе­ды­цы­ях па на­ва­коль­ных вёс­ках. І мож­на на­ват, так бы мо­віць, апра­ба­ваць на са­бе ро­лю, ска­жам, гас­па­ды­ні до­ма, сеў­шы за крос­ны пад­час май­стар-кла­са па ткац­тве, якія ча­сам тут пра­вод­зяць. Да­рэ­чы, ці­ка­вы факт: у Брэсц­кай воб­лас­ці толь­кі ў Ка­мя­нец­кім і Бя­ро­заў­скім ра­ё­нах за­ха­ва­ла­ся ад­мет­ная тэх­на­ло­гія па­двое­на­га ткац­тва. Гэ­та ка­лі по­сціл­ку ці руч­нік тка­лі та­кім чы­нам, што сця­ліць іх мож­на бы­ло на лю­бы з двух ба­коў — абод­ва яны атрым­лі­ва­лі­ся пры­го­жа аздоб­ле­ныя ўзо­ра­мі і не бы­ло ад­ва­рот­на­га бо­ку.

[caption id="attachment_64781" align="alignnone" width="600"]IMG_0411 Му­зей на­род­на­га по­бы­ту і ста­ра­жыт­ных тэх­на­ло­гій здзіў­ляе рэд­кі­мі экс­па­на­та­мі і ці­ка­вай ін­фар­ма­цы­яй.[/caption]

Ёсць по­бач з ха­тай і карч­ма, дзе мож­на па­каш­та­ваць пры­га­та­ва­ныя ў са­мым сэр­цы за­па­вед­най Бе­ла­ру­сі стра­вы. Ад­мет­нае мес­ца ў комп­лек­се зай­мае са­праўд­ны бро­вар, спра­ек­та­ва­ны су­мес­на з су­пра­цоў­ні­ка­мі Ака­дэ­міі на­вук. У кошт бі­ле­та ў му­зей ува­хо­дзяць 50 гра­маў дух­мя­на­га пу­шчан­ска­га на­пою з гэ­та­га бро­ва­ра, бу­тэрб­род з хле­бам, са­лам і са­лё­ным агур­ком і ку­бак бя­ро­за­ва­га со­ку.

Яшчэ адзін аб'­ект, што ня­даў­на «ўвай­шоў у строй» пу­шчан­скіх сла­ву­тас­цяў пас­ля ра­мон­ту, — дом гра­фа Тыш­ке­ві­ча, што ў Жар­каў­шчы­не, па­бу­да­ва­ны ў 1936 го­дзе ў сты­лі ХІХ ста­год­дзя. Апроч та­го, што бу­ды­нак граф­скай ся­дзі­бы сам па са­бе з'яў­ля­ец­ца ці­ка­вым аб'­ек­там, тут аб­ста­ля­ва­на не­вя­лі­кая гас­ці­ні­ца на 9 мес­цаў, ёсць і маг­чы­масць да­дат­ко­ва­га раз­мя­шчэн­ня, так што са­ма­стой­на па­спы­таць, што та­кое кам­форт «па-граф­ску», цал­кам рэ­аль­на.

Ад­на­знач­на, не­каль­кіх дзён не­да­стат­ко­ва для та­го, каб агле­дзець усё ба­гац­це Бе­ла­веж­скай пу­шчы. Для та­го, каб гос­ці маг­лі спа­кой­на па­гу­ляць, па­зна­ё­міц­ца з мяс­цо­вы­мі ці­ка­він­ка­мі, атры­маць аса­ло­ду ад яд­нан­ня з пры­ро­дай, у На­цы­я­наль­ным пар­ку ак­тыў­на ства­ра­юць ту­рыс­тыч­ную інф­ра­струк­ту­ру. За апош­нія не­каль­кі га­доў у са­мым сэр­цы пу­шчы — цэнт­раль­най яе част­цы — вы­рас гас­ці­ніч­ны комп­лекс з трох кар­пу­соў, асоб­ная гас­ці­ні­ца — уся­го тут ад­на­ча­со­ва мо­гуць раз­мяс­ціц­ца 250 гас­цей. Ёсць тут і ка­вяр­ні, і кан­фе­рэнц-за­лы для пра­вя­дзен­ня раз­на­стай­ных ме­ра­пры­ем­стваў і біз­нес-се­мі­на­раў. А ў рэ­ста­ра­не з шас­ці ўтуль­ных за­лаў на 250 па­са­дач­ных мес­цаў, аформ­ле­ных у ары­гі­наль­ным сты­лі, гос­ці змо­гуць атры­маць аса­ло­ду ад страў на­цы­я­наль­най кух­ні і па­слу­хаць жы­вую му­зы­ку. Так­са­ма пра­па­ну­ец­ца шы­ро­кі вы­бар фір­мен­ных пры­сма­каў з да­роў пу­шчы — ры­бы, дзі­чы­ны, гры­боў і ягад. Па жа­дан­ні клі­ен­та су­пра­цоў­ні­кі рэ­ста­ра­на і пік­нік на Цар­скай па­ля­не ар­га­ні­зу­юць. Каб раз­на­ста­іць спа­кой ве­ка­во­га ле­су, ту­рыс­там пра­па­ну­юць за­баў­ляль­ную пра­гра­му. Апроч та­го, тут ёсць ба­сейн, са­ўна, тэ­ніс­ны корт, трэ­на­жор­ная за­ла, біль­ярд, вы­да­ец­ца на­пра­кат спар­тыў­ны ін­вен­тар і ве­ла­сі­пе­ды. Так што ў Бе­ла­веж­скай пу­шчы мож­на і доб­ра ад­па­чы­ваць, і плён­на пра­ца­ваць на ўлон­ні род­най пры­ро­ды.

[caption id="attachment_64785" align="alignnone" width="600"]IMG_0555 Ад­ноў­ле­ная ся­дзі­ба гра­фа Тыш­ке­ві­ча — на­він­ка эк­скур­сій­на­га марш­ру­ту.[/caption]

Як да­брац­ца:

Дзяр­жаў­ная пры­ро­да­ахоў­ная ўста­но­ва «На­цы­я­наль­ны парк «Бе­ла­веж­ская пу­шча»
зна­хо­дзіц­ца па ад­ра­се: Брэсц­кая воб­ласць, Ка­мя­нец­кі ра­ён, вёс­ка Ка­мя­ню­кі, 225063.

Да­дат­ко­вую ін­фар­ма­цыю мож­на атры­маць на сай­це www.npbp.brest.by аль­бо па тэ­ле­фо­нах:

Факс +375(01631) 56-3-98,

пры­ём за­явак +375(01631)56-2-00,

Му­зей пры­ро­ды +375(01631)56-2-67,

рэ­ста­ран +375(01631)56-4-36.

[caption id="attachment_64772" align="alignnone" width="600"]IMG_0090 Сак­ра­тар кі­раў­ні­ка На­талля Анд­рай­чук.[/caption]

Матэрыялы падрыхтавалі Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК, Але­на ДАЎ­ЖА­НОК, Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ (фо­та).

УНП 200056212

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».