Вы тут

Мы хочам жыць у міры і спакоі


Але ні­ко­му не бу­дзе да­зво­ле­на раз­маў­ляць з на­шай кра­і­най з па­зі­цыі сі­лы

У Бе­ла­ру­сі па­він­ны быць за­бяс­пе­ча­ны ва­ен­ная бяс­пе­ка і са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ная ста­біль­насць у гра­мад­стве. Та­кую за­да­чу па­ста­віў кі­раў­нік дзяр­жа­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на па­ся­джэн­ні Са­ве­та бяс­пе­кі Бе­ла­ру­сі, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што сі­ту­а­цыя ва­кол Бе­ла­ру­сі іс­тот­на змя­ні­ла­ся, кар­ды­наль­на зве­да­лі транс­фар­ма­цыю фор­мы і спо­са­бы вя­дзен­ня не толь­кі ба­раць­бы, але і вай­ны. «Ма­быць, ні­ко­лі яшчэ ў су­час­най гіс­то­рыі по­гля­ды на ва­ен­ную спра­ву не змя­ня­лі­ся так ра­ды­каль­на і хут­ка. І ні­ко­лі яшчэ кан­флік­ты не ўспых­ва­лі і не раз­ві­ва­лі­ся так не­прад­ка­заль­на і імк­лі­ва. Гэ­та, на жаль, на­ша рэ­аль­насць, у якой мы жы­вём і на якую мы не прос­та па­він­ны рэ­ага­ваць, а ра­біць ад­па­вед­ныя вы­ва­ды і прак­тыч­ныя кро­кі», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, усё час­цей да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з сі­ту­а­цы­я­мі, якія ра­ней не ме­лі ана­ла­гаў. «Уз­ні­ка­юць так зва­ныя гіб­рыд­ныя па­гро­зы, раз­мы­ва­ец­ца па­няц­це тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці дзяр­жа­вы. Шы­ро­кае рас­паў­сюдж­ван­не атрым­лі­вае рас­пра­ца­ва­ная за­ход­ні­мі экс­пер­та­мі стра­тэ­гія не пра­мых дзе­ян­няў, у якой асаб­лі­вая ро­ля ў да­сяг­нен­ні мэт пра­да­стаў­ля­ец­ца ня­ўра­да­вым ар­га­ні­за­цы­ям ра­ды­каль­най на­кі­ра­ва­нас­ці і ін­шым та­кім ар­га­ні­за­цы­ям, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Пры гэ­тым ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца па­тэн­цы­ял пры­ват­ных ва­ен­ных кам­па­ній, а по­тым — ва­ен­ная ма­гут­насць ар­міі. Вя­лі­кае зна­чэн­не на­бы­ва­юць ін­фар­ма­цый­ныя вой­ны, ак­ты­ві­за­цыя так зва­ных «пя­тых ка­лон» і фар­мі­ра­ван­не не­га­тыў­най гра­мад­скай дум­кі з да­па­мо­гай срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і ін­тэр­нэ­ту».

Кро­ва­пра­ліц­це, якое не спы­ня­ец­ца ва Укра­і­не, з'яў­ля­ец­ца ўро­кам для лю­бой су­ве­рэн­най дзяр­жа­вы. «Су­пя­рэч­нас­ці ўнут­ры яе па­лі­тыч­на­га ўкла­ду, ка­руп­цыя і раз­ла­жэн­не ўла­ды, сла­басць сіс­тэ­мы за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі дзяр­жа­вы пры­вя­лі да Май­да­на і гра­ма­дзян­скай вай­ны — да ты­сяч за­гі­нулых, ха­о­су ў эка­но­мі­цы. Кра­і­на ра­за­дра­на на част­кі, цер­пяць бяз­він­ныя лю­дзі. І ў той жа час там на­за­па­шва­ец­ца па­тэн­цы­ял ня­на­віс­ці і экс­пар­ту «ка­ля­ро­вай рэ­ва­лю­цыі», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. «Мы не мо­жам быць абы­яка­вы­мі да гэ­та­га кан­флік­ту. На­ша па­зі­цыя ў гэ­тых ад­но­сі­нах за­яў­ле­на дак­лад­на і вы­раз­на. Па­куль ня­ма не­аб­ход­нас­ці змя­няць на­шу па­зі­цыю, час да­ка­заў пра­віль­насць на­шых учын­каў», — да­даў ён.

Не менш на­сця­рож­вае на­рошч­ван­не ва­ен­на­га па­тэн­цы­я­лу НА­ТА ўздоўж за­ход­ніх гра­ніц Бе­ла­ру­сі. «Уз­рас­та­ю­чая коль­касць ме­ра­пры­ем­стваў пад­рых­тоў­кі сіл Паў­ноч­на­ат­лан­тыч­на­га са­ю­за, уз­мац­нен­не раз­вед­валь­най дзей­нас­ці, раз­горт­ван­не ва­ен­ных аб'­ек­таў на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы і кра­ін Бал­тыі да­юць маг­чы­масць зра­біць вы­вад аб тым, што За­хад мэ­та­на­кі­ра­ва­на пра­цяг­вае ра­біць стаў­ку на ва­ен­ную сі­лу для за­бес­пя­чэн­ня сва­іх геа­па­лі­тыч­ных ін­та­рэ­саў», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Па­вод­ле яго слоў, усё гэ­та свед­чыць аб тым, што Бе­ла­ру­сі не­аб­ход­на раз­ві­ваць і ўма­цоў­ваць сваю аба­раназ­доль­насць.

«Пры гэ­тым я не ха­чу ўтой­ваць і ўсход­ня­га кі­рун­ку ў гэ­тай сі­ту­а­цыі», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. «Па­во­дзі­ны на­ша­га ўсход­ня­га род­на­га бра­та не мо­гуць не на­сця­рож­ваць. Але мы па­куль не ро­бім з гэ­та­га ней­кіх вы­ва­даў, я ў тым лі­ку, да раз­мо­вы з Прэ­зі­дэн­там Ра­сіі», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. «Я ха­чу ўсё ж та­кі вы­свет­ліць, на­вош­та па­трэб­на та­кая па­лі­ты­ка Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ад­нос­на Бе­ла­ру­сі», — да­даў ён. «Але не ўліч­ваць гэ­та­га, вя­до­ма ж, нель­га, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Мы не дра­ма­ты­зу­ем сі­ту­а­цыю. Мы прос­та хо­чам яс­нас­ці».

«Мы з ва­мі не­ка­лі кан­ста­та­ва­лі, што га­лоў­ныя па­гро­зы для на­шай кра­і­ны кры­юц­ца ў эка­но­мі­цы. Ін­шай ней­кай па­гро­зы, у тым лі­ку з бо­ку ня­ўра­да­вых ар­га­ні­за­цый, ней­кай ра­ды­каль­най апа­зі­цыі, яшчэ ча­го-не­будзь, ня­ма і быць не мо­жа. Пры­нам­сі, ула­ды яшчэ ад­па­вя­да­юць ін­та­рэ­сам на­ро­да, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў нас не­ка­то­рыя кры­лы апус­ці­лі і пе­ра­ста­лі пра­ца­ваць, на­род цер­піць гэ­тую ўла­ду».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што эка­но­мі­ка для лю­бой дзяр­жа­вы — вель­мі не­бяс­печ­ны на­пра­мак уда­ру, асаб­лі­ва для экс­парт­на ары­ен­та­ва­най і асаб­лі­ва ў ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі.

«Усе па­він­ны ра­зу­мець, што ні­ко­му не бу­дзе да­зво­ле­на раз­маў­ляць з на­шай кра­і­най з па­зі­цыі сі­лы. Мы не гі­ганц­кая дзяр­жа­ва, не ма­ем сі­лы ядзер­най зброі, але на­ша ар­мія да­стат­ко­ва бая­здоль­ная, каб ад­ка­заць на лю­бую па­гро­зу. І не толь­кі ар­мія — увесь на­род», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Мы не хо­чам ха­дзіць пад бі­зу­ном і каб нас па­пі­ха­лі дзень пры дні, кож­ную га­дзі­ну. Та­му мы бу­дзем бе­раг­чы свой ка­ва­лак зям­лі, сваю дзяр­жаў­насць і сваю не­за­леж­насць», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Мы яс­на ра­зу­ме­ем, што ста­біль­насць і бяс­пе­ка кра­і­ны — гэ­та тое, што ў пер­шую чар­гу за­бяс­печ­вае ўстой­лі­вае раз­віц­цё дзяр­жа­вы. Мы не ста­вім са­бе за мэ­ту раз­вя­заць вай­ну, але аба­вя­за­ны ра­біць усё, што ад нас за­ле­жыць, каб за­бяс­пе­чыць ва­ен­ную бяс­пе­ку і са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ную ста­біль­насць у гра­мад­стве», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Па­вод­ле яго слоў, «ка­лі нех­та ду­мае, што мы спе­цы­яль­на на­гня­та­ем аб­ста­ноў­ку ўнут­ры на­ша­га гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, ка­лі нех­та ду­мае, што мы спе­цы­яль­на шу­ка­ем ней­кіх знеш­ніх во­ра­гаў, то глы­бо­ка па­мы­ля­ец­ца». «У нас як­раз та­кі пе­ры­яд раз­віц­ця і іс­на­ван­ня дзяр­жа­вы, ка­лі нам не па­трэб­ны ні знеш­нія во­ра­гі, у вы­гля­дзе ней­ка­га пу­дзі­ла, ні ней­кая ўнут­ра­ная на­сця­ро­жа­насць, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Нам па­трэб­ны мір і спа­кой. Толь­кі ў гэ­тай сі­ту­а­цыі мы змо­жам да­стой­на раз­ві­вац­ца і про­ці­ста­яць лю­бым вы­клі­кам».

Прэ­зі­дэнт да­даў, што «ка­лі ў не­ка­га ўзнік­не дум­ка прый­сці да нас з мя­чом, то ён так­са­ма па­ві­нен быць упэў­не­ны, што ад гэ­та­га мя­ча і атры­мае».

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ці­ка­віў­ся ва ўдзель­ні­каў па­ся­джэн­ня, на­коль­кі ўлі­ча­ны су­час­ныя тэн­дэн­цыі, фор­мы, спо­са­бы вя­дзен­ня ўзбро­е­най ба­раць­бы, як ацэ­не­на з пунк­ту гле­джан­ня за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі Бе­ла­ру­сі іс­ну­ю­чая ва­ен­на-па­лі­тыч­ная і стра­тэ­гіч­ная аб­ста­ноў­ка, а так­са­ма як бу­дуць уплы­ваць тыя ці ін­шыя па­гро­зы на кра­і­ну. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на не­аб­ход­насць ацэнь­ваць сі­ту­а­цыю рэ­аль­на і пра­па­ноў­ваць ра­шэн­ні з улі­кам іс­ну­ю­чых маг­чы­мас­цяў.

На па­ся­джэн­ні быў дэ­та­лё­ва раз­гле­джа­ны план аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі на на­ступ­ную пя­ці­год­ку. План рас­пра­ца­ва­ны з улі­кам глы­бо­ка­га ана­лі­зу сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца ця­пер у све­це і ў кра­і­не.

Прэ­зі­дэнт за­слу­хаў дак­ла­ды шэ­ра­гу служ­бо­вых асоб па ажыц­цяў­лен­ні гэ­та­га пла­на, дэ­та­лё­ва ўні­ка­ю­чы ва ўсе пы­тан­ні, і па­ста­віў шэ­раг за­дач, якія да­ты­чац­ца пэў­ных ню­ан­саў вы­ка­нан­ня пла­на на роз­ных эта­пах.

Па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь — Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чы Уз­бро­е­ны­мі Сі­ла­мі пад­пі­саў ра­шэн­не і ды­рэк­ты­ву на аба­ро­ну дзяр­жа­вы.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.