Вы тут

«Чакаем ад брастаўчан крэатыўных ідэй»


Куль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі чар­го­вы раз па­мя­ня­ла пра­піс­ку. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га тыд­ня мэр Грод­на пе­ра­даў эс­та­фе­ту ў вы­гля­дзе ва­зы з сім­во­лі­кай фес­ты­ва­лю на­цы­я­наль­ных куль­тур свай­му ка­ле­гу з Брэс­та. Але афі­цый­на го­рад-ге­рой пры­ме паў­на­моц­твы куль­тур­най ста­лі­цы кры­ху паз­ней, на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі «Сту­дзень­скія му­зыч­ныя ве­ча­ры». Як зме­ніц­ца го­рад у су­вя­зі з но­вым ста­ту­сам і якія сюр­пры­зы ча­ка­юць брас­таў­чан, «Звяз­да» па­ці­ка­ві­ла­ся ў на­мес­ні­ка стар­шы­ні Брэсц­ка­га гар­вы­кан­ка­ма Ге­на­дзя БА­РЫ­СЮ­КА.

17-34

— Ці­ка­ва, ча­му ме­на­ві­та Брэст атры­маў зван­не куль­тур­най ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі-2015?

— На ва­ша пы­тан­не ма­гу ад­ка­заць пы­тан­нем: «А ча­му не Брэст?» Брэст — адзін з са­мых ста­ра­жыт­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, які хут­ка бу­дзе ад­зна­чаць свой 1000-га­до­вы юбі­лей. Ён пер­шым атры­маў Маг­дэ­бург­скае пра­ва ў 1390 го­дзе, а ў 1553-м тут ад­кры­ла­ся пер­шая дру­кар­ня. У 2014 го­дзе Брэсту прысвоілі ста­тус «Го­рад, пры­яз­ны да дзя­цей». За зван­не «Куль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі» су­пер­ні­ча­лі з Ма­ла­дзеч­нам, але ка­ле­гія Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры ад­да­ла пе­ра­ва­гу нам. Ма­ла­дзеч­на — вель­мі пры­го­жы го­рад, з на­сы­ча­ным куль­тур­ным жыц­цём, су­час­ным Лет­нім ам­фі­тэ­ат­рам... Нель­га ка­заць, што ён чымсь­ці гор­шы за наш, ад­на­знач­на да­ча­ка­ец­ца свай­го ча­су. Ка­лі я прад­стаў­ляў ві­зіт­ную карт­ку го­ра­да, зра­біў ак­цэнт на двух мо­ман­тах: ме­ра­пры­ем­ствах, пры­мер­ка­ва­ных да 70-год­дзя з дня Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, і на тым, што на­ступ­ны год аб­ве­шча­ны Го­дам мо­ла­дзі.

— Ге­надзь Іо­сі­фа­віч, які­мі ме­ра­пры­ем­ства­мі па­ра­ду­е­це брас­таў­чан і гас­цей го­ра­да ў на­ступ­ным го­дзе?

— Мы пра­па­на­ва­лі на­сы­ча­ную пра­гра­му куль­тур­ных ме­ра­пры­ем­стваў, пад якія за­клад­ва­ец­ца пэў­нае фі­нан­са­ван­не. Але дэ­та­лё­ва пра гэ­та мож­на бу­дзе ка­заць у па­чат­ку го­да, ка­лі Брэст афі­цый­на пач­не пра­цу як куль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі.

Вя­до­ма ж, ні­хто не ад­ме­ніць тра­ды­цый­ныя і та­кія ча­ка­ныя га­ра­джа­на­мі фес­ты­ва­лі, як «Бе­лая Ве­жа», «Сту­дзень­скія му­зыч­ныя ве­ча­ры». Мы га­на­рым­ся бай­кер­скім фес­ты­ва­лем, які ў нас пра­хо­дзіць у па­чат­ку чэр­ве­ня. 9 мая і 22 чэр­ве­ня дзя­сят­кі ты­сяч лю­дзей едуць у Брэсц­кую крэ­пасць, каб уша­на­ваць па­мяць за­гі­ну­лых. Ні­ко­га не па­кі­дае абы­яка­вым рэ­кан­струк­цыя ва­ен­ных па­дзей па­чат­ку Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пла­ну­ем пра­вес­ці но­вае ме­ра­пры­ем­ства з удзе­лам абл­вы­кан­ка­ма — вы­ста­ву экс­ліб­ры­саў, пры­мер­ка­ва­ную да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Пра тое, што Брэст ста­не куль­тур­най ста­лі­цай, да­ве­да­лі­ся лі­та­раль­на ня­даў­на. Та­му мы ад­кры­тыя для крэ­а­тыў­ных пра­па­ноў, га­то­вы вы­слу­хаць лю­быя ідэі га­ра­джан. Вы­дат­на бы­ло б, каб да гэ­тай маш­таб­най куль­тур­ніц­кай ак­цыі пад­клю­ча­ла­ся мо­ладзь. Мы бу­дзем вы­сту­паць ма­дэ­ра­та­ра­мі, бу­дзем пры­маць ідэі га­ра­джан праз ін­тэр­нэт, ін­шы­мі спо­са­ба­мі, за­тым іх аб­мяр­коў­ваць і вы­бі­раць. Лю­бая ра­зум­ная іні­цы­я­ты­ва мо­жа знай­сці пад­трым­ку.

— Ці пла­ну­ец­ца ў Брэс­це бу­даў­ніц­тва кан­цэрт­най за­лы?

— Мы спа­дзя­ём­ся, што гэ­тае пы­тан­не зру­шыц­ца з мёрт­ва­га пунк­та. Да 2014 го­да за­ста­ва­лі­ся толь­кі дзве воб­лас­ці, дзе не бы­ло кан­цэрт­ных зал, — Гро­дзен­ская і Брэсц­кая. У Грод­не, куль­тур­най ста­лі­цай Бе­ла­ру­сі ў 2014 го­дзе, пы­тан­не з кан­цэрт­най за­лай вы­ра­шы­лі. Та­му ў нас ёсць на­дзея, што та­кая за­ла бу­дзе па­бу­да­ва­на і ў на­шым го­ра­дзе. Нам яе не ха­пае. Мы ве­да­ем гэ­тую праб­ле­му і не ўтой­ва­ем яе. Ду­маю, ка­лі не сё­ле­та, то да юбі­лею го­ра­да яна бу­дзе па­бу­да­ва­на, мы як­раз вы­зна­ча­ем­ся з мес­цам. У Брэс­це бу­ду­ец­ца да­стат­ко­ва шмат жыл­ля, куль­тур­ных аб'­ек­таў. Так, сё­ле­та на Дзень го­ра­да ад­кры­лі цу­доў­ны бу­ды­нак ха­рэа­гра­фіч­най шко­лы ў цэнт­ры го­ра­да. Мно­гія не ве­ры­лі, ду­ма­лі, што гэ­ты гіс­та­рыч­ны бу­ды­нак ад­да­дуць пад ка­мер­цый­ныя мэ­ты. Але яго ад­да­лі дзе­цям. Там цу­доў­ная тан­ца­валь­ная за­ла, дзе не со­рам­на пра­во­дзіць ба­лы. Ра­ней у тым бу­дын­ку бы­ло атэлье і жы­лыя ква­тэ­ры. Каб ад­крыць ха­рэа­гра­фіч­ную шко­лу, да­вя­ло­ся ад­ся­ліць тры ква­тэ­ры. Лю­дзі не толь­кі атры­ма­лі но­вае жыл­лё, але і сер­ты­фі­ка­ты, якія да­юць пра­ва іх дзе­цям, уну­кам ву­чыц­ца ў гэ­тай ха­рэа­гра­фіч­най шко­ле бяс­плат­на. За­вяр­ша­ец­ца рэ­кан­струк­цыя тэ­ат­ра ля­лек. Мы пры­кла­дзём усе на­ма­ган­ні, каб ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся ў на­ступ­ным го­дзе.

— Але куль­тур­ная ста­лі­ца — гэ­та не толь­кі кан­цэрт­ныя пра­гра­мы, ме­ра­пры­ем­ствы з пры­цяг­нен­нем вя­до­мых ар­тыс­таў... Ці я не маю ра­цыі?

— Так, згод­ны з ва­мі, не толь­кі коль­кас­цю кан­цэр­таў вы­зна­ча­ец­ца куль­ту­ра го­ра­да. Куль­ту­ра — гэ­та вель­мі шы­ро­кае па­няц­це. Гэ­та па­важ­лі­выя ад­но­сі­ны па­са­жы­раў у гра­мад­скім транс­пар­це. Куль­ту­ра — гэ­та ка­лі лю­дзі кі­да­юць аб­горт­ку не са­бе пад но­гі, а ў смет­ні­цу. Я га­на­ру­ся на­шы­мі пе­ша­хо­да­мі, ка­лі ба­чу, як яны (хоць ма­шын на га­ры­зон­це ня­ма) ча­ка­юць, ка­лі за­га­рыц­ца зя­лё­нае свят­ло. Гэ­та так­са­ма куль­ту­ра. Ёсць і ін­шы бок ме­да­ля. Ка­лі га­ра­джа­не без­гус­тоў­на рас­піс­ва­юць сце­ны го­ра­да, ла­ма­юць лаў­кі... Мы спра­бу­ем з гэ­тым зма­гац­ца, вы­ка­ра­няць лю­быя пра­явы ван­да­ліз­му. Зна­хо­дзім мес­цы, дзе тыя ж са­мыя ву­ліч­ныя мас­та­кі мо­гуць за­кон­на пра­явіць свае здоль­нас­ці. Як прык­лад — мост ля Брэсц­кай крэ­пас­ці: пад ім бы­ла глу­хая сця­на, мы там зра­бі­лі пад­свет­ку і да­зво­лі­лі ма­ла­дым гра­фі­ціс­там яе аздо­біць у сты­лі ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня. У на­ступ­ным го­дзе — гэ­та ад­на з ідэй на­ша­га мэ­ра — па ву­лі­цы Са­вец­кай пла­ну­ем уста­на­віць сцэ­ну для твор­чай мо­ла­дзі. Ку­ды б мож­на бы­ло б прый­сці, уклю­чыць у ра­зет­ку свой ін­стру­мент і спя­ваць, чы­таць вер­шы. З та­кіх на пер­шы по­гляд дро­бя­зяў і скла­да­ец­ца куль­ту­ра го­ра­да, кам­форт­насць пра­жы­ван­ня. Ста­тус «куль­тур­ная ста­лі­ца», спа­дзя­ю­ся, па­спры­яе та­му, што га­ра­джа­не па-ін­ша­му па­гля­дзяць на свой го­рад.

— Вы як ка­рэн­ны брас­таў­ча­нін, які лю­біць свой го­рад, ку­ды б па­ра­і­лі за­ві­таць ту­рыс­там у пер­шую чар­гу?

— Вя­до­ма, цэнт­рам пры­цяг­нен­ня ту­рыс­таў і га­ра­джан за­ста­ец­ца ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс «Брэсц­кая крэ­пасць-ге­рой». Раю пра­гу­ляц­ца па буль­ва­ры Го­га­ля, па ву­лі­цы Са­вец­кай, па­на­зі­раць за на­шай тра­ды­цы­яй за­паль­ван­ня ліх­та­роў, сфа­та­гра­фа­вац­ца з ліх­тар­ні­кам. Ву­лі­ца Са­вец­кая — гэ­та наш го­нар, ка­лі ве­ча­рам пра­хо­дзіш па сэр­цу на­ша­га го­ра­да, ві­даць, што Брэст ста­но­віц­ца еў­ра­пей­скім го­ра­дам. Вя­до­ма, та­кіх мес­цаў у го­ра­дзе па­він­на быць больш, больш па­він­на быць і ўтуль­ных ка­вяр­няў. Я сам люб­лю спорт, та­му ма­гу ска­заць, што ў нас доб­рыя спар­тыў­ныя пля­цоў­кі, у пры­ват­нас­ці, ганд­боль­ны клуб. Ад­ным сло­вам, нам ёсць чым га­на­рыц­ца, але спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым не збі­ра­ем­ся, бу­дзем раз­ві­вац­ца.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Мер­ка­ван­не

На­мес­нік стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ле­а­нід Цуп­рык:

— Сім­ва­ліч­на, што ў год свят­ка­ван­ня 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі па­чэс­ны ты­тул «Куль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі» пе­ра­хо­дзіць ме­на­ві­та го­ра­ду-ге­рою Брэс­ту. Наш го­рад, лі­чу, вар­ты гэ­та­га зван­ня. Па-пер­шае, та­му, што тут гіс­та­рыч­на жы­вуць вель­мі куль­тур­ныя, вы­ха­ва­ныя, аду­ка­ва­ныя лю­дзі, якія звяз­ва­юць сваю бу­ду­чы­ню з раз­віц­цём на­цы­я­наль­най куль­ту­ры. Па-дру­гое, Брэст, ня­гле­дзя­чы на сваю доў­гую, амаль ты­ся­ча­га­до­вую гіс­то­рыю, за­ста­ец­ца ма­ла­дым го­ра­дам з яр­кім, раз­на­стай­ным і на­сы­ча­ным куль­тур­ным жыц­цём. Заў­сё­ды вель­мі ці­ка­ва ў нас пра­хо­дзяць на­ва­год­нія свя­ты. Лю­дзі што­год з не­цяр­пен­нем ча­ка­юць фес­ты­валь кла­січ­най му­зы­кі, між­на­род­ны тэ­ат­раль­ны фес­ты­валь і г.д...

17-38

Ёсць прапанова

Твор­чыя брас­таў­ча­не хацелі б упры­го­жыць Бе­ла­русь роз­на­ка­ля­ро­вы­мі зуб­ра­мі. Па іх за­дум­цы, у Брэс­це трэ­ба спа­чат­ку ства­рыць сем скульп­тур гэ­тай жы­вё­лы: па ад­ной на кож­ную воб­ласць і Мінск. За­тым пра­па­на­ваць мас­та­кам з роз­ных рэ­гі­ё­наў кра­і­ны да­слаць свае ва­ры­ян­ты ка­ля­ро­ва­га афарм­лен­ня фі­гур. Па­жа­да­на, каб ва­ры­янт тым ці ін­шым чы­нам рас­па­вя­даў пра звы­чаі, гіс­то­рыю, куль­ту­ру Бе­ла­ру­сі. Спа­чат­ку роз­на­ка­ля­ро­выя скульп­ту­ры ад­пра­вяць у па­да­рож­жа па Бе­ла­ру­сі, а за­тым — у тур па Еў­ро­пе. Пас­ля ванд­ро­вак пла­ну­ец­ца ўста­ля­ваць зуб­роў у зна­ка­вых мес­цах Брэс­та і праз не­ка­то­ры час мя­няць іх мес­ца­зна­хо­джан­не. На кон­кур­се твор­чых прац па мар­ке­тын­гу тэ­ры­то­рый, ар­га­ні­за­ва­на­га ў рам­ках V між­на­род­на­га фо­ру­му «Імідж Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: ства­ра­ем і рэа­лі­зу­ем пра­ек­ты», пра­ект брас­таў­чан за­няў дру­гое мес­ца.

Да­рэ­чы, ідэя з пе­ра­соў­ны­мі скульп­ту­ра­мі — не но­вая для шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх кра­ін. Так, на ву­лі­цах Бер­лі­на мож­на ўба­чыць раз­ма­ля­ва­ных мядз­ве­дзяў, у Дорт­мун­дзе — на­са­ро­гаў з кры­ла­мі, у лат­вій­скім го­ра­дзе Вент­спілс — ка­роў, у Лі­вер­пу­лі — вы­ду­ма­на­га жы­вёль­на­га «су­пер­лэм­ба­на­на» («гіб­ры­да» яг­ня­ці і ба­на­на)...

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.