Вы тут

Асцярожна, ёлка!


Як абы­хо­дзіц­ца з га­лоў­ным на­ва­год­нім ат­ры­бу­там, каб не са­пса­ваць свя­та

Ат­мас­фе­ра на­ва­год­ніх свят ад­чу­ва­ец­ца ўжо сён­ня: з кож­ным ве­ча­рам у го­ра­дзе ста­но­віц­ца больш вок­наў, якія зі­ха­цяць і пе­ра­лі­ва­юц­ца роз­на­ка­ля­ро­вы­мі агень­чы­ка­мі. Але пры гэ­тым трэ­ба па­мя­таць, што ёл­ка — гэ­та не толь­кі свя­точ­нае ўпры­га­жэн­не жыт­ла, але і кры­ні­ца па­вы­ша­най па­жар­най не­бяс­пе­кі. «Звяз­да» пра­цяг­вае рас­каз­ваць у на­шай тра­ды­цый­най руб­ры­цы пра тое, як бяс­печ­на су­стрэць Но­вы год.

17-21

Раз­мя­шча­ем пра­віль­на

— Уста­наў­лі­ваць ёл­ку трэ­ба як ма­га да­лей не толь­кі ад ін­шых элект­рыч­ных і на­гра­валь­ных пры­бо­раў, але і кры­ніц ад­кры­та­га агню — на­прык­лад, га­за­вых пліт або ка­мі­наў, — рас­каз­вае на­чаль­нік рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра пра­па­ган­ды МНС Але­на Дміт­рук. — Спра­ва ў тым, што хвоя ўспых­вае амаль ім­гнен­на, а па­ту­шыць яе да­во­лі цяж­ка. Са­ма ж ёл­ка не па­він­на быць за­над­та вя­лі­кай для па­мяш­кан­ня, дзе яе збі­ра­юц­ца ста­віць. Та­му, перш чым ад­праў­ляц­ца на кір­маш па дрэ­ва, лепш аб­ме­рай­це ўсе не­аб­ход­ныя га­ба­ры­ты. Вяр­шы­ня ёл­кі му­сіць быць пры­клад­на на паў­мет­ра ні­жэй­шая за столь. Гэ­та важ­на асаб­лі­ва та­ды, ка­лі столь аб­шы­та ма­тэ­ры­я­лам, які лёг­ка за­га­ра­ец­ца. З гэ­тых жа мер­ка­ван­няў не вар­та ста­віць дрэ­ва ўшчыль­ную да сця­ны, ка­лі яна аб­кле­е­на шпа­ле­ра­мі, і по­бач са што­ра­мі. Не трэ­ба раз­мя­шчаць дрэ­ва і так, каб яно пе­ра­шка­джа­ла ха­дзіць. Ка­лі, крый Бо­жа, зда­рыц­ца ней­кая над­звы­чай­ная сі­ту­а­цыя, абы-як па­стаў­ле­нае дрэ­ва бу­дзе толь­кі пе­ра­шка­джаць па­кі­нуць па­мяш­кан­не.

Каб ства­рыць свя­точ­ную і ад­на­ча­со­ва з тым ра­ман­тыч­ную ат­мас­фе­ру, як пра­ві­ла, вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца свеч­кі. Але іх нель­га ста­віць бліз­ка ад ёл­кі і тым больш упры­гож­ваць імі дрэ­ва. Хай свеч­кі ста­яць там, дзе ім і на­ле­жыць — на ста­ле, ад­нак і тут іх нель­га па­кі­даць без на­гля­ду. Ка­лі вы па­кі­да­е­це па­мяш­кан­не, то аба­вяз­ко­ва іх за­ту­шы­це.

«Ха­лод­ны» агонь з «га­ра­чы­мі» на­ступ­ства­мі

Яшчэ ад­ным тра­ды­цый­ным ат­ры­бу­там на­ва­год­ніх свят, акра­мя ёл­кі, ста­лі бен­галь­скія аг­ні. Бяс­шкод­ны­мі яны зда­юц­ца толь­кі на пер­шы по­гляд. Усё-та­кі гэ­та так­са­ма пі­ра­тэх­ніч­ны вы­раб — пры­го­жыя іск­ры раз­ля­та­юц­ца з-за та­го, што га­рыць спе­цы­яль­ная су­месь, якой на­ма­за­ны ме­та­ліч­ны прут. Але ка­лі ра­ке­ты і са­лю­ты за­пус­ка­юц­ца на ву­лі­цы, то фан­тан­чы­кі ха­лод­на­га агню за­паль­ва­юц­ца, як пра­ві­ла, у до­ме. І з імі так­са­ма трэ­ба абы­хо­дзіц­ца вель­мі асця­рож­на. Тры­маць іх трэ­ба на ад­лег­лас­ці як мі­ні­мум вы­цяг­ну­тай ру­кі — вы­пад­ко­вая іск­ра мо­жа не­зна­рок за­ля­цець прос­та ў во­ка або стаць пры­чы­най узга­ран­ня.

— Па­доб­ны вы­па­дак ад­быў­ся ў Слуц­ку, — пры­гад­вае Але­на Дміт­рук. — Кам­па­нія ма­ла­дых лю­дзей ад­зна­ча­ла Но­вы год. Хлоп­цы і дзяў­ча­ты за­паль­ва­лі бен­галь­скія аг­ні. Праз не­ка­то­ры час яны да­га­рэ­лі і ві­зу­аль­на як быц­цам па­тух­лі. Гас­па­дар ква­тэ­ры і гос­ці па­кла­лі рэшт­кі на стол і вый­шлі на лес­віч­ную пля­цоў­ку па­ку­рыць. Вяр­ну­лі­ся яны і ўба­чы­лі, як... яр­кім по­лы­мем га­рыць стол! Та­му на­дзей­ней за ўсё па­клас­ці пру­ці­кі ў ёміс­тасць з ва­дой.

Бен­галь­скія аг­ні не­бяс­печ­ныя і для са­мой ёл­кі. І на­ту­раль­нае, і штуч­нае дрэ­вы га­раць вель­мі хут­ка. Штуч­ныя ёл­кі да та­го ж вы­лу­ча­юць пры га­рэн­ні яда­ві­тыя рэ­чы­вы, «пла­вяц­ца» і рас­ця­ка­юц­ца. Як вы­нік, лік­ві­да­ваць па­жар з-за та­го, што яго пло­шча рэз­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца, бу­дзе яшчэ скла­да­ней.

Для свя­точ­на­га кар­на­валь­на­га ўбо­ру дзі­ця­ці лепш вы­браць на­ту­раль­ны ма­тэ­ры­ял. Са­май бяс­печ­най тка­ні­най лі­чыц­ца льня­ная. Сін­тэ­ты­ка ж, на пер­шы по­гляд, мае шэ­раг вон­ка­вых пе­ра­ваг — яна больш яр­кая і не ка­ме­чыц­ца так моц­на. Ад­нак жа і за­га­рэц­ца кас­цю­му з та­кой тка­ні­ны знач­на ляг­чэй. Спра­ва­ка­ваць гэ­та мо­жа на­ват вы­пад­ко­вая іск­ра ад звы­чай­на­га бен­галь­ска­га агню ў ру­ках ма­ло­га...

17-20

Мак­сі­мум тры гір­лян­ды

Каб на­даць свя­точ­на­му дрэ­ву ма­ляў­ні­часць і ары­гі­наль­насць, мы ўсе вы­ка­рыс­тоў­ва­ем элект­рыч­ныя гір­лян­ды. Ад­нак гэ­ты роз­на­ка­ля­ро­вы зі­хат­лі­вы лан­цу­жок так­са­ма мо­жа на­ра­біць бя­ды. У Грод­не су­пра­цоў­ні­кі кра­мы не­як не вы­клю­чы­лі пас­ля за­крыц­ця гір­лян­ду на вок­нах. І поз­на ўна­чы ўнут­ры бу­дын­ка ўзня­ло­ся по­лы­мя. Доб­ра яшчэ, што па­жар за­ўва­жыў вы­пад­ко­вы мі­нак, які на­браў на ма­біль­ні­ку «101»... Па­доб­ны вы­па­дак ад­быў­ся і ў ста­лі­цы. Гас­па­ды­ня до­ма ў ад­ным з ма­сі­ваў пры­ват­на­га сек­та­ра ку­дысь­ці пай­шла па сва­іх спра­вах і за­бы­ла­ся ад­клю­чыць гір­лян­ду. Ад­бы­ло­ся ка­рот­кае за­мы­кан­не. За­па­ла­ла кух­ня, на вок­нах якой і ві­се­ла гір­лян­да. І зноў жа дом ака­заў­ся вы­ра­та­ва­ны дзя­ку­ю­чы ча­ла­ве­ку, які ішоў мі­ма і за­ўва­жыў па­жар...

— Перш чым на­бы­ваць у кра­ме гір­лян­ду, не са­ро­мей­це­ся па­пра­сіць пра­даў­ца, каб ён па­ка­заў на яе ад­па­вед­ны сер­ты­фі­кат, — рэ­ка­мен­дуе Але­на Дміт­рук. — Пры­бор су­мніў­най вы­твор­час­ці не бя­ры­це ні ў якім вы­пад­ку, хай са­бе ён і знач­на тан­ней­шы. На­бы­вай­це не вель­мі ма­гут­ныя гір­лян­ды. Уваж­лі­ва пра­чы­тай­це ін­струк­цыю і ін­фар­ма­цыю на ўпа­коў­цы. Лепш за ўсё спы­ніць вы­бар на тых гір­лян­дах, якія па­кры­ты вог­не­тры­ва­лым рэ­чы­вам і прай­шлі тэс­ці­ра­ван­не ў су­час­най ла­ба­ра­то­рыі.

На гір­лян­дах аба­вяз­ко­ва му­сяць быць уста­ля­ва­ны за­сце­ра­галь­ні­кі. Ка­лі іх ня­ма, то пры скач­ках на­пру­жан­ня прыбор можа за­га­рэц­ца. Ні ў якім ра­зе не ўклю­чай­це гір­лян­ду з аго­ле­ны­мі пра­ва­да­мі або з са­ма­роб­ны­мі злу­чэн­ня­мі. Гір­лян­да не па­він­на су­да­ты­кац­ца і з «дож­джы­кам» — пры на­яў­нас­ці на­ват не­вя­ліч­кіх па­шко­джан­няў іза­ля­цыі пра­ва­доў фоль­га мо­жа ўстро­іць ка­рот­кае за­мы­кан­не. І не па­кі­дай­це элект­рыч­нае ўпры­га­жэн­не без піль­на­га кант­ро­лю.

Пра­вя­раць гір­лян­ду трэ­ба пе­рад уклю­чэн­нем. У хат­ніх умо­вах рэ­ка­мен­ду­ец­ца ад­на­ча­со­ва вы­ка­рыс­тоў­ваць не больш за тры гір­лян­ды. Ка­лі на на­леж­ным мес­цы ня­ма ха­ця б ад­ной лям­пач­кі або вы­яві­лі­ся ві­да­воч­ныя па­шко­джан­ні, «лан­цу­жок» вы­ка­рыс­тоў­ваць за­ба­ро­не­на.

І, вя­до­ма ж, не за­бы­вай­це­ся на тое, што лю­бы элект­рыч­ны пры­бор мае пэў­ны тэр­мін служ­бы. Да­ты­чыц­ца гэ­та і гір­лян­ды. Ка­лі яе «ўзрост» пе­ра­ва­ліў за гра­ніч­ны, па­зна­ча­ны ў паш­пар­це, лепш ку­пі­це но­вы пры­бор, як бы пры­го­жа ні зі­ха­цеў ста­ры.

Каб дзі­ця не траў­ма­ва­ла­ся

Гір­лян­ду на ёл­цы трэ­ба па­ве­сіць так, каб да яе не да­цяг­ну­лі­ся ма­лыя дзе­ці. Яны цяг­нуц­ца да ўся­го, што пры­го­жа міг­ціць. Ды і са­му ёл­ку неабходна ўста­на­віць на тры­ва­лую пад­стаў­ку, а цац­кі на ёй трэ­ба раз­мер­ка­ваць раў­на­мер­на. Штуч­нае дрэ­ва не­аб­ход­на збі­раць у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з ін­струк­цы­яй. У па­коі, дзе ста­іць ёл­ка, нель­га па­кі­даць дзя­цей ад­ных. Са­мо дрэ­ва для боль­шай бяс­пе­кі лепш упры­го­жыць прад­ме­та­мі, якія не­маг­чы­ма раз­біць і па­рэ­за­цца аскол­ка­мі, — бан­та­мі, шыш­ка­мі, вы­ра­ба­мі з плас­ты­ку... Ма­ца­ван­ні ца­цак му­сяць быць на­дзей­ны­мі. Ды і лепш не чап­ляць цяж­кія прад­ме­ты на гнут­кія га­лін­кі.

Фаль­шы­выя дзве­ры ста­нуць паст­кай

Пад­час ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў з дзець­мі аба­вяз­ко­ва па­він­ны зна­хо­дзіц­ца дзя­жур­ныя вы­клад­чы­кі або вы­ха­валь­ні­кі. У бу­дын­ках з драў­ля­ны­мі пе­ра­крыц­ця­мі на­ва­год­нія свя­ты му­сяць пра­во­дзіц­ца толь­кі на пер­шым па­вер­се. Ды і ў са­мім па­коі па­він­на быць не менш за два эва­ку­а­цый­ныя вы­ха­ды. І, вя­до­ма ж, усе сіс­тэ­мы апа­вя­шчэн­ня і ту­шэн­ня му­сяць пра­ца­ваць.

— Ёсць аб­ме­жа­ван­ні і для аздаб­лен­ня па­мяш­кан­няў, — тлу­ма­чыць пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня на­гля­ду і пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір Су­во­раў. — Ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ро­не­на вы­ка­рыс­тоў­ваць дэ­ка­ра­цыі і сцэ­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не, вы­раб­ле­ныя з га­ру­чых сін­тэ­тыч­ных ма­тэ­ры­я­лаў. Для боль­шай пры­га­жос­ці па­коя не­ка­то­рыя гас­па­да­ры ўста­наў­лі­ва­юць фаль­шы­выя дзве­ры. Але ж гэ­та мо­жа ака­заць мядз­ве­джую па­слу­гу, ка­лі рап­там да­вя­дзец­ца ўця­каць ад па­жа­ру. За­ба­ро­не­на так­са­ма на­ўмыс­на змян­шаць шы­ры­ню пра­хо­даў па­між ра­да­мі, ста­віць у пра­хо­дах крэс­лы ці ін­шыя прад­ме­ты, а так­са­ма цал­кам вы­клю­чаць свят­ло пад­час спек­так­ляў ці ін­шых па­доб­ных ме­ра­пры­ем­стваў... Уз­га­дай­це тра­ге­дыю ў ра­сій­скім нач­ным клу­бе «Куль­га­вы конь», якая ад­бы­ла­ся пяць га­доў та­му, ка­лі за­гі­ну­ла 156 ча­ла­век...

Як ба­чым, пад­рых­та­вац­ца да та­го, каб су­стрэць Но­вы год бяс­печ­на, не так і скла­да­на. Га­лоў­нае — па­ды­сці да гэ­тай спра­вы з ад­каз­нас­цю, каб за знеш­нім бляс­кам ха­ва­ла­ся і пра­ду­ма­ная па­жар­ная пра­фі­лак­ты­ка. І та­ды свя­та не бу­дзе азмро­ча­на!

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.