Вы тут

«Выпісваю і іншым раю»


Жы­хар Бе­шан­ко­ві­чаў Ва­сіль Ва­сіль­е­віч Ма­то­ра, ме­ха­нік транс­парт­на­га цэ­ха Ві­цеб­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та», з за­да­валь­нен­нем вы­піс­вае «Звяз­ду» яшчэ з са­вец­кіх ча­соў. Пад­час на­шай гу­тар­кі ён з го­на­рам пры­знаў­ся, што ўжо афор­міў пад­піс­ку і бу­дзе чы­таць га­зе­ту ў 2015 го­дзе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Вы­пі­саў спа­чат­ку «Звяз­ду» на квар­тал. Бы­ло гэ­та ў 1980-я га­ды. Прый­шла­ся яна мне да­спа­до­бы ад­ра­зу. Па-пер­шае, бе­ла­рус­кая мо­ва па­да­ба­ец­ца, та­му чы­таю на ёй з за­да­валь­нен­нем. Па-дру­гое, «Звяз­да» на­са­мрэч доб­рая га­зе­та, бо ў ёй ёсць усё, што трэ­ба.

На­прык­лад, на пер­шай ста­рон­цы пі­шуць пра тое, што ска­заў Прэ­зі­дэнт, з кім су­стрэў­ся, ку­ды па­ехаў. Ёсць і ўра­да­выя на­ві­ны; ко­рат­ка і пра тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў све­це. Вель­мі па­да­ба­юц­ца мне фо­та­рэ­парт­ажы на га­лоў­най ста­рон­цы.

На ін­шых ста­рон­ках заў­сё­ды шмат ці­ка­вых ар­ты­ку­лаў — на­прык­лад, пра тое як пра­цяг­ва­ец­ца ад­ра­джэн­не бе­ла­рус­кай вёс­кі.

Так­са­ма вель­мі ці­ка­выя ўспа­мі­ны па­ва­жа­ных лю­дзей пра мі­ну­лае: пра тое, як яны жы­лі і пра­ца­ва­лі, ва­я­ва­лі... На ста­рон­ках ма­ёй лю­бі­май га­зе­ты ёсць і пуб­лі­ка­цыі ма­ла­дзёж­най тэ­ма­ты­кі. Але ха­це­ла­ся б, каб пі­са­лі жур­на­ліс­ты «Звяз­ды» не толь­кі пра тое, як і дзе ад­па­чы­ва­юць хлоп­цы і дзяў­ча­ты, а больш пра тое, як яны за­раб­ля­юць гро­шы, якія перс­пек­ты­вы ў мо­ла­дзі знай­сці да­стой­ную пра­цу, атры­маць жыл­лё. Так, «Звяз­да» пра гэ­та пі­ша, але ха­це­ла­ся б па­больш та­кіх пуб­лі­ка­цый.

Уваж­лі­ва пе­ра­чыт­ваю ар­ты­ку­лы ўклад­кі «Мяс­цо­вае са­ма­кі­ра­ван­не». Лю­бім­чы­каў ся­род жур­на­ліс­таў ня­ма, бо ва ўсіх ёсць уда­лыя пуб­лі­ка­цыі. Ха­це­ла­ся б, каб у «Звяз­дзе» час­цей дру­ка­ваў­ся На­вум Галь­пя­ро­віч, бо ён рас­кры­вае вель­мі ці­ка­выя тэ­мы і пі­ша, мож­на ска­заць, лёг­ка.

Шчы­ра раю ін­шым вы­піс­ваць «Звяз­ду». А тыя, хто зро­біць гэ­та ўпер­шы­ню, ду­маю, не па­шка­ду­юць.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.