Вы тут

Тэрарысты захапілі школу ў Пакістане, 126 чалавек загінулі


Не менш за 126 ча­ла­век бы­лі за­бі­ты ў вы­ні­ку за­хо­пу шко­лы ў па­кі­стан­скім го­ра­дзе Пе­ша­вар ба­е­ві­ка­мі ру­ху «Та­лі­бан» ра­ні­цай 16 снеж­ня. Па да­ных па­кі­стан­скай га­зе­ты Thе Tіmеs оf Іndіа, адзін з шас­ці за­хоп­ні­каў пры­вёў у дзе­ян­не по­яс з уз­рыў­чат­кай. Афі­цый­на па­цвер­джа­на, што коль­касць ах­вяр ся­род дзя­цей скла­ла 84, яшчэ ка­ля сот­ні бы­ло па­ра­не­на. Ін­фар­ма­цыя ўдак­лад­ня­ец­ца, пі­ша Іndіа Tоdау.

A soldier escorts schoolchildren after they were rescued from the Army Public School that is under attack by Taliban gunmen in Peshawar

Па да­ных вы­дан­ня, з 500 вуч­няў шко­лы боль­шасць дзя­цей бы­ла па­спя­хо­ва эва­ку­і­ра­ва­на. Прэм'­ер-мі­ністр Па­кі­ста­на На­ваз Ша­рыф вы­ле­цеў у Пе­ша­вар і ўзяў на кант­роль вы­ра­та­валь­ную апе­ра­цыю. На мо­мант пад­пі­сан­ня ну­ма­ра шко­ла бы­ла ачэп­ле­на ва­ен­ны­мі, боль­шасць на­ву­чэн­цаў эва­ку­і­ра­ва­на, але пе­ра­кры­жа­ва­ны агонь па­між вай­скоў­ца­мі і тэ­ра­рыс­та­мі пра­цяг­ваў­ся. Адзін вай­ско­вец быў за­бі­ты ў вы­ні­ку штур­му. Прад­стаў­ні­кі ру­ху «Та­лі­бан» на­зва­лі на­пад на шко­лу ад­ка­зам на зні­шчэн­не ба­е­ві­коў, якое пра­во­дзіць па­кі­стан­ская ар­мія.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.