Вы тут

А яны ўсё вяртаюцца


Не­ка­то­рыя з нас настойліва спра­бу­юць вы­ле­піць са свай­го це­ла неш­та па­доб­нае на ўба­ча­нае ў рэ­кла­ме ці кі­но. І так мы з ся­бе здзе­ку­ем­ся, і гэ­так. А кі­ла­гра­мы ўсё вяр­та­юц­ца. Ча­му?

У роз­ных лю­дзей па-роз­на­му, ад­нак ад 40 да 70 пра­цэн­таў ма­сы на­ша­га це­ла аб­умоў­ле­на ге­не­ты­кай. Гэ­та азна­чае, што кі­ра­ваць мы мо­жам толь­кі 30–60 пра­цэн­та­мі.

Па-дру­гое, тлу­шча­выя клет­кі нам па­трэб­ны. Яны не­вя­до­ма з якіх ча­соў спры­я­лі ад­наў­лен­ню па­пу­ля­цыі і яе вы­жы­ван­ню. Зна­чыць, на­ша це­ла мае здоль­насць на­за­па­шваць тлушч пас­ля кож­на­га пе­ры­я­ду га­ла­дан­ня ці не­да­ядан­ня. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца дзяў­ча­так пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту, ка­лі ад­бы­ва­ец­ца па­ла­вое вы­спя­ван­не.

Аб­ме­жа­валь­ная ды­е­та мо­жа пры­вес­ці да «пе­ра­вы­твор­час­ці» кле­так «на ўся­кі вы­па­дак» (ска­жам, не пяць міль­ё­наў, а шэсць). Тлу­шча­выя «фаб­ры­кі» пас­ля ды­е­ты мо­гуць пра­ца­ваць з па­двое­най ма­гут­нас­цю.

Вя­до­ма, што ў «га­лод­ны» пе­ры­яд це­ла спаль­вае не толь­кі тлушч, але і мы­шач­ную ткан­ку. Та­му лю­бая аб­ме­жа­валь­ная ды­е­та пра­цуе да та­го ча­су, па­куль яе пры­трым­лі­ва­еш­ся. Чым мац­ней аб­ме­жа­ван­ні, тым вы­шэй­шы шанц, што ўсё за­ба­ро­не­нае ра­на ці поз­на бу­дзе з'е­дзе­на.

Ча­ла­век улад­ка­ва­ны так, што яму па­да­ба­ец­ца раз­на­стай­насць. А та­му ся­дзець усё жыц­цё на жорст­ка аб­ме­жа­ва­най ды­е­це не­маг­чы­ма. І не­бяс­печ­на: па­гра­жае псі­хіч­ны­мі рас­строй­ства­мі.

Што ра­біць?

Спе­цы­я­ліс­ты ця­пер ра­яць не прос­та больш ру­хац­ца і менш ес­ці, а спа­чат­ку вы­свет­ліць свае ад­но­сі­ны з ежай. Па­вод­ле на­зі­ран­няў, асноў­най пры­чы­най на­бо­ру ва­гі ў боль­шас­ці вы­пад­каў з'яў­ля­ец­ца псі­ха­ла­гіч­нае пе­ра­ядан­не — за­ядан­не смач­ным ту­гі, смут­ку, не­зда­валь­ня­ю­чых ста­сун­каў з бліз­кі­мі ці не­аб­ход­нас­ці ха­дзіць на не­на­віс­ную пра­цу. Шчас­лі­выя і ўлад­ка­ва­ныя лю­дзі не пе­ра­яда­юць. Як жа стаць та­кім? На па­лі­цах ап­тэк на гэ­тае пы­тан­не ад­каз не знай­сці. Мо­жа, час сха­дзіць да псі­хо­ла­га?

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.