Вы тут

Грыбок не спіць!


Чу­жое не на­сіць, ба­дзяж­ных ка­тоў не ціс­каць

Вель­мі вя­лі­кая коль­касць мік­ра­ска­піч­ных гры­боў мо­жа па­ра­зі­та­ваць у ар­га­ніз­ме ча­ла­ве­ка і жы­вёл. Гры­бы мо­гуць па­шкодж­ваць ску­ру, ва­ла­сы, па­зног­ці, слі­зіс­тыя аба­лон­кі, роз­ныя ўнут­ра­ныя ор­га­ны. Як вы­нік — не­пры­ем­ныя за­хвор­ван­ні. Пад­ра­бяз­ней пра тых, што па­шкодж­ва­юць ску­ру і яе пры­дат­кі — ва­ла­сы з па­зног­ця­мі — рас­каз­вае за­гад­чык ам­бу­ла­тор­на-дэр­ма­та­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня Мінск­ага га­рад­ско­га скур­на-ве­не­ра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра Ле­а­нід КАС­ПЯ­РО­ВІЧ.

17-2

СКУ­РА. За­ра­зіц­ца гры­ба­мі мо­жна пры цес­ным кан­так­це з хво­рым ча­ла­ве­кам або са­ба­кам, ка­том, а мож­на і праз тыя прад­ме­ты і рэ­чы (руч­нік, бя­ліз­ну, ма­чал­ку і г. д.), які­мі ка­рыс­таў­ся хво­ры, а так­са­ма праз прад­ме­ты до­гля­ду жы­вёл. Ня­рэд­ка гры­ба­мі за­ра­жа­юц­ца дзе­ці ад тых жа ба­дзяж­ных ка­тоў і са­бак. Па­чыр­ва­нен­ні са смы­лен­нем і лу­шчэн­нем мо­гуць з'я­віц­ца як на це­ле, так і на ва­ла­сіс­тай част­цы га­ла­вы. Праз ней­кі час мо­гуць па­цяр­пець і ва­ла­сы — пры­чым во­лас мо­жа па­ку­та­ваць як звон­ку, так і знут­ры.

Ад­ным з шы­ро­ка вя­до­мых скур­ных па­шко­джан­няў з'яў­ля­ец­ца рознакаляровы лі­шай, пры якім па­ку­туе са­мы па­вяр­хоў­ны слой ску­ры. Ачаж­кі ма­юць круг­лую фор­му роз­на­га па­ме­ру з ко­ле­рам ад жоў­та­га да свет­ла-ка­рыч­не­ва­га. Пры па­тлі­вас­ці ача­гі мо­гуць злі­вац­ца ў вя­лі­кія пля­мы. Уль­тра­фі­я­ле­та­выя пра­мя­ні част­ко­ва вы­леч­ва­юць ад гэ­та­га за­хвор­ван­ня, ад­нак, як пра­ві­ла, не абы­сці­ся без ма­зяў і рас­тво­раў з су­праць­грыб­ко­вы­мі ан­ты­бі­ё­ты­ка­мі.

Мік­ра­спа­рыя, тры­ха­фі­ція — гэ­та так­са­ма пля­мы пра­віль­най фор­мы, чыр­во­на­га ко­ле­ру, з лу­шчэн­нем. У гэ­тай лус­цы зна­хо­дзіц­ца вя­лі­кая коль­касць гры­боў, якая пад­час ку­пан­ня мо­жа раз­но­сіц­ца на ін­шыя ўчаст­кі ску­ры. Пры на­яў­нас­ці ача­гоў на ва­ла­сіс­тай част­цы ску­ры га­ла­вы, бро­вах ва­ла­сы па­чы­на­юць ла­мац­ца на вы­шы­ні 0,5–1 см (гэ­та ўжо стры­гу­чы лі­шай). Па­ку­ту­юць у асноў­ным дзе­ці, якія за­ра­жа­юц­ца ад ка­ця­нят, шча­нят, мар­скіх сві­нак і ха­мяч­коў.

Ля­чэн­не за­клю­ча­ец­ца ў пра­цяг­лым мяс­цо­вым ужы­ван­ні су­праць­грыб­ко­вых прэ­па­ра­таў, якія пры­гня­та­юць раз­мна­жэн­не гры­боў, пры­ёме су­праць­грыб­ко­вых ан­ты­бі­ё­ты­каў унутр.

ПА­ЗНОГ­ЦІ. Час­цей па­шкодж­ва­юц­ца ў лю­дзей па­жы­лых. У зда­ро­выя па­зног­ці гры­бы не ма­юць шан­цаў тра­піць, бо ім па­трэб­ны пэў­ныя ўмо­вы — каб па­зног­ці бы­лі рых­лы­мі, сла­і­лі­ся. І та­кія ўмо­вы ча­ла­век ства­рае з уз­рос­там, ка­лі ў яго з'яў­ля­ец­ца атэ­раск­ле­роз са­су­даў. Па­шко­джан­не са­су­даў па­гар­шае сіл­ка­ван­не тка­нак, па­зног­ці па­чы­на­юць па­ку­та­ваць і ста­но­вяц­ца лёг­кай зда­бы­чай для па­та­ген­на­га грыб­ка. А мо­жа быць і так: не­ка­лі ча­ла­век моц­на траў­ма­ваў паль­цы на­гі, па­зног­ці. Праз ней­кі час усё ні­бы­та за­га­і­ла­ся, ад­нак цыр­ку­ля­цыя кры­ві ў па­шко­джа­ным мес­цы ўжо не бу­дзе ра­ней­шай, што ста­не ў больш ста­лым уз­рос­це пад­ста­вай для грыб­ко­ва­га па­шко­джан­ня.

Больш за тое, пас­ля 40–50 га­доў пад па­гро­зай та­ко­га за­ра­жэн­ня бу­дуць вя­лі­кі па­лец і ме­зе­нец у тых муж­чын і жан­чын, якія па ма­ла­до­сці на­сі­лі над­та цес­ны абу­так. Гэ­та звы­чай­на пры­во­дзіць да ад­мі­ра­ння вель­мі дроб­ных са­су­даў.

А як толь­кі па­чы­на­юць па­ку­та­ваць дроб­ныя са­су­ды рук і ног, то па­зног­ці па­таў­шча­юц­ца, сла­яц­ца, што і аб­ляг­чае пра­нік­нен­не гры­боў. Спа­чат­ку па­шко­джан­не так­са­ма мо­жа аха­піць толь­кі ску­ру ступ­ні, а пас­ля рас­паў­сю­дзіц­ца на па­зног­ці на­гі.

ВА­ЛА­СЫ. Лу­шчэн­не ску­ры на га­ла­ве (тое, што мы на­зы­ва­ем пер­хац­цю) — гэ­та не аба­вяз­ко­ва па­та­ген­ны гры­бок, які спра­ва­куе за­хвор­ван­не. Ка­лі з'я­ві­ла­ся пер­ха­ці звыш та­го, што бы­вае звы­чай­на, мож­на пе­ры­я­дыч­на (па­ру ра­зоў на тыд­ні) ка­рыс­тац­ца шам­пу­нем з дзёг­цем або «Ні­за­ра­лам» (ці ін­шым — з су­праць­грыб­ко­вы­мі рэ­чы­ва­мі). Гэ­та да­па­мо­жа па­леп­шыць мік­ра­фло­ру ску­ры, вы­да­ліць не толь­кі гры­бы, але і мік­ро­бы.

Як аба­ра­ніц­ца?

1. Не­аб­ход­на рэ­гу­ляр­на мыц­ца з мы­лам, ка­рыс­тац­ца асоб­ны­мі руч­ні­ка­мі для це­ла, ног і г. д.

2. Ка­лі но­гі моц­на па­це­юць, гэ­та па­вы­шае ры­зы­ку ін­фі­цы­ра­ван­ня, а та­му вар­та 2–3 ра­зы на тыд­ні пра­ці­раць пас­ля ду­шу па­дэ­швы во­ца­там.

3. Не на­сіць вуз­кі абу­так і кра­соў­кі з дрэн­най вен­ты­ля­цы­яй, у якіх па­ста­ян­на па­це­юць но­гі.

4. Не на­сіць чу­жыя та­пач­кі.

5. Шкар­пэт­кі мя­няць што­дня. Не на­дзя­ваць чу­жых шкар­пэ­так.

6. У лаз­ні, ба­сей­не ка­рыс­тац­ца слан­ца­мі.

7. Асаб­лі­выя ме­ры за­сця­ро­гі па­він­ны вы­трым­лі­ваць лю­дзі з цук­ро­вым дыя­бе­там, па­коль­кі яны вель­мі ўраз­лі­выя для грыб­ко­вых па­шко­джан­няў.

8. Звяр­ні­це ўва­гу на за­хвор­ван­ні страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту. Бы­вае, да­стат­ко­ва пра­ля­чыць гаст­рыт, як і стан ску­ры га­ла­вы так­са­ма па­ляп­ша­ец­ца.

9. Звяр­ні­це ўва­гу на хар­ча­ван­не. Ка­лі іс­тот­на аб­ме­жа­ваць тлус­тую ежу, гэ­та мо­жа вы­клі­каць дэ­фі­цыт ві­та­мі­ну А, ад­сюль бу­дуць і крох­кія па­зног­ці. Для пры­го­жых ва­ла­соў, па­зног­цяў, ску­ры спат­рэ­бяц­ца так­са­ма ві­та­мін Е, С, ві­та­мі­ны гру­пы В. Плюс мік­ра­эле­мент цынк.

Як вы­ле­чыць?

} Пры па­шко­джан­ні толь­кі ску­ры па­трэб­ны дэз­ын­фі­ку­ю­чыя рас­тво­ры, якія пры­гня­та­юць рост гры­боў.

} У ідэа­ле не­аб­ход­на па­зба­віц­ца та­го адзен­ня, якім ка­рыс­та­лі­ся пад­час ля­чэн­ня.

} Абу­так па­жа­да­на апра­ца­ваць унут­ры рас­тво­рам во­ца­ту, фар­ма­лі­ну, па­кі­нуць на ней­кі час для поў­на­га вы­вет­ры­ван­ня.

} Пры­маць ан­ты­грыб­ко­выя ан­ты­бі­ё­ты­кі ў таб­лет­ках у раз­лі­ку на кі­ла­грам ва­гі.

} Для вон­ка­вай апра­цоў­кі па­шко­джа­ных участ­каў (з за­хо­дам на зда­ро­вую ску­ру) пры­мя­ня­ец­ца рас­твор і крэм эк­за­дэ­ры­лу. Гэ­та не так агрэ­сіў­на, як мо­жа быць з апра­цоў­кай ёдам.

} Па­жы­лым трэ­ба мець на ўва­зе, што пра­цэс ля­чэн­ня бу­дзе ма­руд­ным.

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.