Вы тут

Чаму ступня бывае плоскай?


Ад плос­ка­ступ­нё­вас­ці па­ку­туе амаль кож­ны пя­ты школь­нік, хоць боль­шас­ці з нас ад на­ра­джэн­ня да­ста­юц­ца зда­ро­выя но­гі, і ад нас са­міх за­ле­жыць, ці за­ха­ва­ем мы іх у па­рад­ку да ста­рас­ці.

— Плос­ка­ступ­нё­васць — гэ­та дэ­фар­ма­цыя ступ­ні, — ка­жа ўрач ля­чэб­на-фіз­куль­тур­на­га комп­лек­су 3‑й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ан­та­ні­на ТОП­ТУН.— На­огул ступ­ня скла­да­ец­ца са мно­гіх кас­цей, звя­зак, су­ха­жыл­ляў і мыш­цаў, якія ўтва­ра­юць два зво­ду: па­пя­рэч­ны і пра­доль­ны. Гэ­ты фун­да­мент на­ша­га це­ла да­па­ма­гае нам за­хоў­ваць раў­на­ва­гу і аба­ра­няць не толь­кі ка­лен­ны, та­зас­цег­на­вы, га­лён­кас­туп­нё­вы су­ста­вы, але і па­зва­ноч­нік.

Пры плос­ка­ступ­нё­вас­ці ступ­ня па­тоў­шча­ная і па­шы­ра­ная ў пя­рэд­няй і ся­рэд­няй част­ках, па­доў­жны звод апу­шча­ны, пят­ка ад­хі­ля­ец­ца вон­кі. Па­пя­рэд­ні звод — гэ­та вы­ем­ка ў асно­ве паль­цаў. Пры яе ад­сут­нас­ці скрыў­ля­ец­ца вя­лі­кі па­лец, з уз­рос­там дэ­фар­му­ец­ца су­стаў пер­ша­га паль­ца — рас­це «кос­тач­ка», на па­дэ­шве ўтва­ра­ец­ца цвёр­ды ма­золь, ха­да ста­но­віц­ца ня­зграб­най. Дзі­ця з та­кой па­та­ло­гі­яй скар­дзіц­ца на тое, што ў яго ба­ляць нож­кі, яно стам­ля­ец­ца пас­ля пра­цяг­лай ха­ды.

І са­бе, і дзе­цям пад­бі­рай­це абу­так пра­віль­на.

Абу­так па­ві­нен быць па па­ме­ры, гнут­кім, з на­ту­раль­най, элас­тыч­най ску­ры. На­сок — мяк­кі, пра­стор­ны, каб не сціс­каў паль­цы. Аба­вяз­ко­вы ат­ры­бут — аб­ца­сы. Не­да­пу­шчаль­ная для дзя­цей ад­кры­тая пят­ка. Са­мы вя­лі­кі во­раг ступ­ні — вы­со­кія і ка­сыя аб­ца­сы, па­дэ­швы-плат­фор­мы. Вы­со­кі аб­цас ціс­не на пя­рэд­нюю част­ку ступ­ні, рас­плюшч­вае яе. Абу­так не­аб­ход­на пад­бі­раць з су­пі­на­та­рам або клас­ці сціл­ку-су­пі­на­тар, якая пад­тры­мае на­ту­раль­ную вы­шы­ню зво­даў ступ­ні. У не­ка­то­рых вы­пад­ках трэ­ба на­бы­ваць ар­та­пе­дыч­ны абу­так.

Ума­ца­ваць мы­шач­на-звя­зач­ны апа­рат ступ­ні мож­на з да­па­мо­гай ля­чэб­най гім­нас­ты­кі, але пры ўмо­ве, ка­лі ра­біць яе што­дня. Вы­кон­ваць спе­цы­яль­ныя прак­ты­ка­ван­ні ле­пей ра­ні­цай, па­куль мыш­цы не ста­мі­лі­ся. Паў­та­раць кож­нае прак­ты­ка­ван­не 10–12 ра­зоў. Ву­чы­це та­кім прак­ты­ка­ван­ням і сва­іх дзя­цей.

* Сядзь­це, па­стаў­це ступ­ню на край тоў­стай кні­гі. Сціс­ка­ю­чы паль­цы, аб­ха­пі­це край кні­гі.

* За­ха­пі­це паль­ца­мі ступ­ні які-не­будзь дроб­ны прад­мет, пе­ра­ня­сі­це з ад­на­го мес­ца ў дру­гое.

* Пры­ціс­ні­це да пад­ло­гі мяч і ка­чай­це спа­чат­ку ад­ной на­гой, пас­ля дру­гой.

* Пры­ціс­ні­це паль­цы ног і тры­май­це 3–6 хві­лін.

* На­сту­пі­це на пал­ку на­гой і ка­чай­це яе.

* Пад­цяг­ні­це паль­ца­мі ног ма­лень­кі ды­ва­нок.

* Стань­це ба­са­нож на пад­ло­гу, па­раў­нуй­це на­скі. Ад­на­ча­со­ва згі­на­ю­чы паль­цы і не ад­ры­ва­ю­чы пят­кі ад пад­ло­гі, ру­хай­це­ся на­пе­рад «ву­се­ніч­ным кро­кам».

* Прай­дзі­це­ся на на­сках у поў­ным пры­сес­це.

* Зра­бі­це пе­ра­пад з на­скоў на пят­кі.

* Ха­дзі­це на на­сках з спру­жы­ніс­тым кро­кам.

* Ха­дзі­це на на­сках, пят­ках, на вон­ка­вым і на ўнут­ра­ным краі ступ­ні.

* Ха­дзі­це ба­са­нож па дроб­ных ка­мя­нях, ско­ша­най тра­ве, рых­лай зям­лі.

Дзі­ця, якое раз­ві­ва­ец­ца пра­віль­на, па­чы­нае ха­дзіць на­пры­кан­цы пер­ша­га го­да. Час­та яно спра­буе стаць на нож­кі ра­ней, а баць­кі яшчэ і пры­спеш­ва­юць гэ­ты мо­мант, чым на­но­сяць не­па­праў­ную шко­ду. Ран­няе стаў­лен­не на нож­кі з'яў­ля­ец­ца праз­мер­най на­груз­кай для крох­кіх кас­цей і сла­ба­раз­ві­тых мыш­цаў. Як вы­нік — дэ­фар­ма­цыя но­жак і плос­ка­ступ­нё­васць.

Пра­ду­хі­лі­це дэ­фар­ма­цыю ступ­няў

Пра­віль­на пад­бі­рай­це абу­так.

Тры­май­це по­стаць.

Што­дня ра­бі­це агуль­на­ўма­ца­валь­ную гім­нас­ты­ку.

Вя­дзі­це ў цэ­лым ру­ха­вы лад жыц­ця.

Святлана БАРЫСЕНКА. 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.