Вы тут

У скарбонцы беларусаў 6 залатых медалёў


У Мін­ску ад­быў­ся ад­кры­ты Ку­бак СНД — Ку­бак све­ту па та­эк­ван­до ІTF. У вы­ні­ку за тры дні спа­бор­ніц­тваў бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны за­ва­я­ва­лі 36 уз­на­га­род, ся­род якіх 6 — за­ла­тых! 4 з іх — у мінскіх спартсменаў.

17-11

На­пэў­на, да­лё­ка не кож­ны ве­дае, што і ў та­кім ды­на­міч­ным спор­це, як та­эк­ван­до, іс­нуе дзве вер­сіі. У ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі спа­бор­ні­ча­лі як­раз у не­алім­пій­скай дыс­цып­лі­не. Але ў чым ад­роз­нен­не?

— У на­шай вер­сіі, акра­мя ўда­раў на­га­мі, мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць уда­ры ру­ка­мі, — ка­жа Фах­рэд­дзін Ума­раў, стар­шы суд­дзя на ды­ва­не. — Атрым­лі­ва­ец­ца кан­такт­нае і вель­мі ві­до­вішч­нае адзі­на­бор­ства.

Агу­лам за 200 кам­плек­таў уз­на­га­род на ве­ла­дро­ме «Мінск-Арэ­ны» зма­га­лі­ся каля 1200 спарт­сме­наў з 13 кра­ін ва ўзрос­це ад 7 да 39 га­доў. У ка­манд­ным за­лі­ку вік­то­рыю свят­ка­ва­лі прад­стаў­ні­кі Кі­е­ва. На дру­гім і трэ­цім рад­ках апы­ну­лі­ся ка­ман­ды з Маск­вы і Санкт-Пе­цяр­бур­га.

17-10

— Па вя­лі­кім ра­хун­ку, умо­вы і са­ма за­ла, дзе ад­бы­ва­лі­ся спа­бор­ніц­твы, мне спа­да­ба­лі­ся, — пры­зна­ец­ца ўкра­ін­скі та­эк­ван­дзіст Дзміт­рый Слынь­ко. — Спа­бор­ніц­твы да­во­лі якас­ныя ў пла­не пад­бо­ру спарт­сме­наў. Тут вы­сту­па­юць шмат моц­ных та­эк­ван­дзіс­таў з Ра­сіі, Та­джы­кі­ста­на, Укра­і­ны, зма­гац­ца з які­мі да­во­лі ці­ка­ва. Пе­ра­мо­га да­ец­ца ня­лёг­ка. Трэ­ба бу­дзе аба­вяз­ко­ва яшчэ раз пры­ехаць на спа­бор­ніц­твы ў Мінск.

— Апош­нія 7 га­доў на­шы спарт­сме­ны ўдзель­ні­ча­юць ва ўсіх буй­ных між­на­род­ных спа­бор­ніц­твах, — пад­крэс­лі­вае Ула­дзі­слаў Бер­жац, трэ­нер юні­ёр­скай збор­най Бе­ла­ру­сі. — Для на­шай кра­і­ны гэ­та да­во­лі ма­ла­ды від спор­ту, але мы ўжо да­гна­лі тыя кра­і­ны, у якіх ён раз­ві­ва­ец­ца 30 га­доў. Ру­ха­ем­ся ў пра­віль­ным кі­рун­ку.

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.