Вы тут

Бразільскія талісманы сыграюць у тэлесерыяле


Чым жыў алім­пій­скі рух у снеж­ні?

17-8

1. Збор­ныя воб­ра­зы бра­зіль­скай фаў­ны і фло­ры ста­лі та­ліс­ма­на­мі Алім­пі­я­ды і Па­ра­лім­пі­я­ды, якія прой­дуць у 2016 го­дзе ў Рыа-дэ-Жа­ней­ра. Сім­вал бра­зіль­скай фаў­ны чымсь­ці на­гад­вае ка­та, а фло­ра прад­стаў­ле­на сі­не-зя­лё­ным та­ліс­ма­нам, у якім мож­на па­ба­чыць ры­сы звы­чай­най паль­мы. Мя­нуш­кі ад­ным з га­лоў­ных ге­ро­яў Гуль­няў ужо пры­ду­ма­лі — Ві­ні­сі­ус і Том. Гэ­тыя ім­ёны бы­лі вы­бра­ны ў го­нар вя­до­мых бра­зіль­скіх кам­па­зі­та­раў Ві­ні­сі­у­са дзі Ма­рай­са і То­ма Жа­бі­ма.

Ар­га­ні­за­та­ры Алім­пі­я­ды пла­ну­юць вы­ста­віць на ры­нак 12 тысяч та­ва­раў з алім­пій­скай сім­во­лі­кай і вы­ру­чыць ка­ля 400 млн до­ла­раў. А каб за­ці­ка­віць Гуль­ня­мі ма­ла­дзёж­ную аў­ды­то­рыю, за год да стар­ту Алім­пі­я­ды на бра­зіль­скім тэ­ле­ба­чан­ні па­ка­жуць се­ры­ял з удзе­лам та­ліс­ма­наў.

2. На­цы­я­наль­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт Ко­са­ва пры­ня­лі ў алім­пій­скую сям'ю. Гэ­тая па­дзея ста­ла га­лоў­най на 127‑й се­сіі Між­на­род­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та. Сер­бія рэз­ка асу­дзі­ла дзе­ян­ні МАК, спа­слаў­шы­ся на тое, што ў да­лей­шым бу­дзе скла­да­на за­ха­ваць прын­цы­пы спор­ту пас­ля пры­няц­ця «та­ко­га па­лі­тыч­на ма­ты­ва­ва­на­га ра­шэн­ня, якое ства­ры­ла прэ­цэ­дэнт».

Ця­пер ко­саў­скія спарт­сме­ны змо­гуць пры­няць удзел у Алім­пі­я­дзе‑2016. Сён­ня ў склад НАК Ко­са­ва, ство­ра­на­га ў 1992 го­дзе, ува­хо­дзіць больш за трыц­цаць фе­дэ­ра­цый па роз­ных ві­дах спор­ту, тры­нац­цаць з якіх з'яў­ля­юц­ца алім­пій­скі­мі. А яшчэ шэсць з іх — паў­на­вар­тас­ныя чле­ны між­на­род­ных фе­дэ­ра­цый. Пад­крэс­лім, што ра­шэн­не аб пры­няц­ці Ко­са­ва ў МАК бы­ло ад­на­га­лос­ным.

3. Ру­мын­скі Бра­шаў аль­бо швей­цар­ская Ла­за­на пры­муць трэ­ція зі­мо­выя юнац­кія Алім­пій­скія гуль­ні 2020 го­да. Пас­ля чар­го­вай се­сіі МАК ме­на­ві­та гэ­тыя га­ра­ды за­ста­лі­ся ў шорт-ліс­це. Ацэ­на­чная ка­мі­сія бу­дзе пра­цяг­ваць не толь­кі раз­гля­даць абод­ва пра­ек­ты, але і пра­во­дзіць ві­дэа­кан­фе­рэн­цыі з прад­стаў­ні­ка­мі ар­га­ні­за­цый­ных ка­мі­тэ­таў абод­вух га­ра­доў-кан­ды­да­таў. Пас­ля ча­го на 128‑й се­сіі МАК, якая ад­бу­дзец­ца ў лі­пе­ні 2015 го­да ў Ку­а­ла-Лум­пу­ры, бу­дзе вы­ба­ра­на ста­лі­ца зі­мо­вай юнац­кай Алім­пі­я­ды‑2020. Ад­зна­чым, што блі­жэй­шыя зі­мо­выя юнац­кія Гуль­ні прой­дуць у нар­веж­скім Лі­ле­ха­ме­ры ў 2016 го­дзе, а Бу­э­нас-Ай­рэс пры­ме лет­нюю юнац­кую Алім­пі­я­ду‑2018.

Пад­рых­та­ва­ла Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.