Вы тут

Рысы футбольнага года


Чар­го­вая пе­ра­мо­га БА­ТЭ ў чэм­пі­я­на­це, фі­яс­ка ў Лі­зе чэм­пі­ё­наў, не­зра­зу­ме­лая гуль­ня збор­най і аб­мен бе­ла­рус­кіх трэ­не­раў у Крас­на­да­ры. На­пры­кан­цы го­да «Звяз­да» вы­ра­шы­ла склас­ці свой рэй­тынг фут­боль­ных па­дзей.

17-9

1. Ба­ры­саў­скі БА­ТЭ 11‑ы раз стаў чэм­пі­ё­нам кра­і­ны па фут­бо­ле. Сё­лет­ні чэм­пі­я­нат для на­ша­га ге­ге­мо­на атры­маў­ся са­мым цяж­кім у па­раў­на­нні з мі­ну­лы­мі пер­шын­ства­мі. На­ўрад ці ў ся­рэ­дзі­не тур­нір­най дыс­тан­цыі нех­та мог з упэў­не­нас­цю за­явіць, што ба­ры­саў­ча­не здо­ле­юць за­ва­я­ваць чар­го­выя за­ла­тыя ме­да­лі. Мін­скае «Ды­на­ма» на­вя­за­ла «жоў­та-бла­кіт­ным» са­праў­ды доб­рую кан­ку­рэн­цыю. Але ме­на­ві­та БА­ТЭ здо­леў больш роў­на пра­вес­ці за­вяр­шаль­ны этап чэм­пі­я­на­ту і ў вы­ні­ку атры­маць чар­го­вую пе­ра­мо­гу. Вар­та ад­зна­чыць, што 11 па лі­ку чэм­пі­ён­ства ба­ры­саў­ча­не ка­ва­лі на но­вым ста­ды­ё­не. У маі афі­цый­на ад­кры­ла­ся 13‑ты­сяч­ная «Ба­ры­саў-Арэ­на». На ёй свае хат­нія мат­чы пра­во­дзіць не толь­кі БА­ТЭ, але і збор­ная Бе­ла­ру­сі. Гэ­та гу­чыць па­ра­дак­саль­на, але ў Мін­ску па­куль ня­ма ста­ды­ё­на, на якім мож­на пра­во­дзіць мат­чы вы­со­ка­га між­на­род­на­га ўзроў­ню.

2. Ка­лі ў род­ным пер­шын­стве ба­ры­саў­ча­не здо­ле­лі вы­ка­наць па­стаў­ле­ныя за­да­чы, у Лі­зе чэм­пі­ё­наў яны… уста­на­ві­лі ан­ты­рэ­корд. На­ша ка­ман­да пра­пус­ці­ла больш за ўсіх (24 га­лы) у гру­па­вой ста­дыі лі­гі за ўвесь час пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў. Ра­ней па 22 ра­зы пра­пус­ка­лі хар­вац­кае «Ды­на­ма» і дац­кі «Норд­шэ­ланд». Праб­ле­мы ў еў­ра­куб­ках у ба­ры­саў­чан з'я­ві­лі­ся яшчэ на ква­лі­фі­ка­цый­най ста­дыі, але ка­ман­да ўсё ж та­кі здо­ле­ла пе­ра­адо­лець бар'­ер у вы­гля­дзе ал­бан­ска­га «Шкен­дэр­беу», вен­гер­ска­га «Дэ­брэ­цэ­на» і сла­вац­ка­га «Сло­ва­на». Ад­нак на гру­па­вым эта­пе БА­ТЭ быў лі­та­раль­на зні­шча­ны да­не­цкім «Шах­цё­рам» (0:7, 0:5), пар­ту­галь­скім «Пор­ту» (0:6, 0:3). Ба­раць­бу за трэ­цяе мес­ца, якое да­ва­ла маг­чы­масць пра­доў­жыць вы­ступ­лен­ні ў Лі­зе Еў­ро­пы, па­да­печ­ныя Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча вя­лі з іс­пан­скім «Ат­ле­ты­кам». Ад­ной­чы пе­ра­маг­лі, але ўсё роў­на за­вяр­шы­лі тур­нір на апош­нім мес­цы.

3. Пе­ра­мо­га над «Фі­я­рэн­ці­най» — га­лоў­нае да­сяг­нен­не мінск­ага «Ды­на­ма» ў сё­лет­нім ро­зыг­ры­шы Лі­гі Еў­ро­пы. Так, чэм­пі­ён­скую гон­ку Мінск Ба­ры­са­ву са­сту­піў, але сва­ім ба­лель­шчы­кам гуль­цы «Ды­на­ма» па­да­ры­лі са­праўд­ную еў­ра­куб­ка­вую во­сень. «Ды­на­маў­цы» ўпер­шы­ню ў сва­ёй гіс­то­рыі згу­ля­лі ў гру­па­вой ста­дыі Лі­гі Еў­ро­пы. Да­сяг­нен­не, якім і фут­ба­ліс­там, і трэ­нер­ска­му шта­бу са­праў­ды га­на­рыц­ца трэ­ба. Са сва­ёй гру­пы бе­ла­ру­сы, у якой ім су­праць­ста­я­лі грэ­час­кі ПА­ОК, фран­цуз­скі «Ген­гам» і італь­ян­ская «Фі­я­рэн­ці­на», так і не вый­шлі, але здо­ле­лі ства­рыць ма­лень­кую сен­са­цыю. У апош­нім ту­ры Ігар Ста­се­віч і кам­па­нія ў Фла­рэн­цыі пе­ра­маг­лі мяс­цо­вую «Фі­я­рэн­ці­ну» 2:1. Він­чэн­ца Ман­тэ­ла, сла­ву­ты ў мі­ну­лым фут­ба­ліст, а сён­ня га­лоў­ны трэ­нер фла­рэн­цій­цаў, пас­ля гэ­тай су­стрэ­чы пры­знаў­ся, што яму со­рам­на за вы­нік, за гуль­ню. Та­кі вось не­вя­ліч­кі ўдар па рэ­пу­та­цыі вя­до­май італь­ян­скай ка­ман­ды.

Ці­ка­ва, што яшчэ за­доў­га да су­стрэ­чы ў прэ­се з'я­ві­ла­ся па­га­лос­ка аб тым, што пас­ля се­зо­на па­са­ду га­лоў­на­га трэ­не­ра «Ды­на­ма» па­кі­не Ула­дзі­мір Жу­ра­вель. СМІ ўжо на­ват на­зы­ва­юць на­ступ­ні­ка Жу­раў­ля. На гэ­тую па­са­ду ак­тыў­на «сва­та­юць» Юрыя Мак­сі­ма­ва, вя­до­ма­га ўкра­ін­ска­га фут­ба­ліс­та, які да ня­даў­ня­га ча­су ўзна­чаль­ваў ра­сій­скую «Мар­до­вію».

4. На на­шу дум­ку, жо­дзін­скае «Тар­пе­да» — ад­крыц­цё чэм­пі­я­на­ту. Сё­ле­та вы­дат­на ся­бе ў еў­ра­куб­ках пра­явіў са­лі­гор­скі «Шах­цёр». Хлоп­цы Сяр­гея Ба­роў­ска­га дай­шлі да раў­нда плэй-оф, дзе са­сту­пі­лі больш рэй­тын­га­ва­му га­ланд­ска­му ПСВ. У чэм­пі­я­на­це «гар­ня­кі» зноў прэ­тэн­да­ва­лі на ме­да­лі, але здо­ле­лі ўско­чыць на трэцюю прыступку п'е­дэс­тала на апош­ніх хві­лі­нах мат­ча з БА­ТЭ. І ка­лі б са­лі­гар­ча­не ў апош­нім ту­ры не зраў­ня­лі лік у су­стрэ­чы з дру­жы­най Ана­то­ля Кап­ска­га, быць бы ім за ме­жа­мі ме­да­лё­вай трой­кі. У гэ­тым вы­пад­ку свя­та маг­ло б прый­сці ў аў­та­град — да жо­дзін­ска­га «Тар­пе­да». Бе­ла­за­ўская ка­ман­да яшчэ ні­ко­лі не бы­ла ў пры­зё­рах. І, шчы­ра ка­жу­чы, пер­шы этап пер­шын­ства на­ўрад ці даў жо­дзін­скім заў­зя­та­рам мо­ман­ты для ап­ты­міз­му. А тут яшчэ з'я­ві­лі­ся праб­ле­мы з вы­пла­тай за­роб­каў фут­ба­ліс­там, якія, без­умоў­на, па­зі­тыў­на на гуль­ню паў­плы­ваць не змаг­лі. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та «чор­на-бе­лыя» пра­вя­лі фе­на­ме­наль­ную кан­цоў­ку, якая да­зво­лі­ла прэ­тэн­да­ваць на брон­за­выя ўзна­га­ро­ды. Апош­ні матч чэм­пі­я­на­ту су­праць на­ва­по­лац­ка­га «Наф­та­на» на­огул пе­ра­тва­рыў­ся ў са­праўд­ную дра­му. Жо­дзін­цы ўпэў­не­на вя­лі су­стрэ­чу да пе­ра­мо­гі, ба­лель­шчы­кі ў эй­фа­рыі ўжо рых­та­ва­лі­ся іс­ці «за­моч­ваць» ме­да­лі, але гол Мі­ка­лая Яну­ша ў ва­ро­ты БА­ТЭ ацвя­ро­зіў пры­сут­ных на ста­ды­ё­не «Тар­пе­да». Жо­дзін­ская ка­ман­да чац­вёр­ты раз за­ня­ла чац­вёр­тае мес­ца ў чэм­пі­я­на­тах кра­і­ны.

5. Бе­ла­русь пе­ра­маг­ла Мек­сі­ку. На­ша на­цы­я­наль­ная збор­ная за­вяр­шы­ла год на ма­жор­най но­це пе­ра­мо­гай у та­ва­рыс­кай су­стрэ­чы над мек­сі­кан­ца­мі (2:1). Маг­чы­ма гэ­та і так, але вы­нік га­лоў­най ка­ман­ды ў ква­лі­фі­ка­цыі пер­шын­ства Еў­ро­пы — пра­валь­ны. Бе­ла­русь згу­ля­ла ўні­чыю з Люк­сем­бур­гам, са­сту­пі­ла па чар­зе Укра­і­не, Сла­ва­кіі і Іс­па­ніі. Ге­ор­гій Кан­драць­еў, які збі­раў­ся па­бу­да­ваць но­вую збор­ную, як ві­даць, ні­чо­га ў пла­не вы­ні­ку не да­сяг­нуў і быў ад­праў­ле­ны ў ад­стаў­ку. У мат­чы з Мек­сі­кай ка­ман­дай кі­ра­ваў Анд­рэй Зыг­ман­то­віч, асіс­тэнт Кан­драць­е­ва, а ўжо пас­ля фе­дэ­ра­цыя аб­ра­ла но­ва­га трэ­не­ра. Ха­дзі­лі чут­кі, што ся­род кан­ды­да­таў на гэ­тую па­са­ду бы­лі Ды­е­га Ма­ра­до­на, Джа­ва­ні Тра­па­то­ні, а пе­ра­мог бе­ла­рус, бы­лы трэ­нер рэ­зер­віс­таў кі­еў­ска­га «Ды­на­ма» Аляк­сандр Хац­ке­віч.

6. Леп­шым фут­ба­ліс­там кра­і­ны пры­зна­лі Сяр­гея Крыў­ца. Доб­рую част­ку се­зо­на Кры­вец пра­вёў у БА­ТЭ, але не­ча­ка­на для мно­гіх пад­пі­саў кант­ракт з «Ме­цам», клу­бам эліт­на­га фран­цуз­ска­га ды­ві­зі­ё­на. На но­вым мес­цы Сяр­гей доў­га не раз­ва­руш­ваў­ся, амаль ад­ра­зу па­чаў ра­да­ваць ба­лель­шчы­каў га­ла­мі і га­ля­вы­мі пе­ра­да­ча­мі. На сне­жань 2014 го­да Кры­вец з'яў­ля­ец­ца адзі­ным прад­стаў­ні­ком Бе­ла­ру­сі ў эліт­ным фут­боль­ным чэм­пі­я­на­це, а та­му пры­знан­не Сяр­гея — цал­кам за­слу­жа­нае.

7. А вось леп­шым ай­чын­ным трэ­не­рам вы­бра­лі Вік­та­ра Ган­ча­рэн­ку. Бы­лы трэ­нер БА­ТЭ ня­бла­га пра­ца­ваў з крас­на­дар­скай «Ку­бан­ню», але стаў ах­вя­рай дзіў­ных ра­шэн­няў кі­раў­ні­коў клу­ба. Ка­ман­да зна­хо­дзі­ла­ся ў верх­няй част­цы тур­нір­най таб­лі­цы, ад­нак бо­саў «Ку­ба­ні» не за­да­валь­ня­ла мяк­касць Ган­ча­рэн­кі ў кан­так­це з гуль­ца­мі. Больш аб­сурд­най вер­сіі для зваль­нен­ня трэ­не­ра пры не­бла­гіх па­каз­чы­ках і не пры­ду­маць. Ці­ка­ва, што но­вым «коў­чам» «Ку­ба­ні» пры­зна­чы­лі яшчэ ад­на­го бе­ла­ру­са — Ле­а­ні­да Ку­чу­ка, бы­ло­га трэ­не­ра мас­коў­ска­га «Ла­ка­ма­ты­ва», які ка­лісь­ці ўжо трэ­ні­ра­ваў крас­на­дар­цаў. А вось яшчэ ад­на­го бе­ла­рус­ка­га фут­боль­на­га спе­цы­я­ліс­та Але­га Ку­ба­ра­ва мал­даў­скія ама­та­ры ў апы­тан­ні на фут­боль­ным ін­тэр­нэт-пар­та­ле пры­зна­лі леп­шым трэ­не­рам го­да. А вось там­тэй­шая фут­боль­ная фе­дэ­ра­цыя пос­пе­хі клу­ба і трэ­не­ра пра­іг­на­ра­ва­ла і ўзна­га­ро­дзі­ла зу­сім ін­ша­га ча­ла­ве­ка. Бы­лы трэ­нер жо­дзін­ска­га «Тар­пе­да» і «Го­ме­ля» ўзна­ча­ліў «Зімб­ру» ў ве­рас­ні 2013‑га. Пры ім кі­шы­нёў­цы за­ва­я­ва­лі Ку­бак і Су­пер­ку­бак Мал­до­вы, а ў Лі­зе Еў­ро­пы, як і наш «Шах­цёр», дай­шлі да раў­нда плэй-оф. Для ка­ман­ды гэ­та не­ве­ра­год­ны пос­пех. Праў­да, да­гу­ляць гэ­ты се­зон пад кі­раў­ніц­твам Ку­ба­ра­ва «Зімб­ру» не на­ка­на­ва­на. З‑за праб­лем наш спе­цы­я­ліст ра­зам з вя­лі­кай коль­кас­цю фут­ба­ліс­таў па­кі­нуў ка­лек­тыў.

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.