Вы тут

Багатае цвіценне фіялак


Дзя­ку­ю­чы пры­го­жым кве­тач­кам, фі­ял­кі (сен­по­ліі) за­ня­лі лі­дзі­ру­ю­чыя па­зі­цыі ў ама­та­раў па­ка­ё­вых рас­лін. Яны цві­туць прак­тыч­на бес­пе­ра­пын­на. Ка­лі сен­по­ліі на штось­ці «па­крыў­дзі­лі­ся» і цві­туць не так, як ха­це­ла­ся б, трэ­ба звяр­нуць ува­гу на ўмо­вы ўтры­ман­ня. SONY DSC СВЯТ­ЛО Ня­пра­віль­ны свет­ла­вы рэ­жым мо­жа паў­плы­ваць на цві­цен­не фі­я­лак. Доб­рае асвят­лен­не яго сты­му­люе, сін­тэ­зуе энер­гію. У рас­лін ад не­да­хо­пу свят­ла хвос­ці­кі вы­цяг­ва­юц­ца, а ліс­точ­кі ста­но­вяц­ца дроб­ны­мі. Фі­ял­кі лю­бяць яр­кае свят­ло, але пе­ра­грэў яны не пе­ра­но­сяць. Рас­лі­ны лепш рас­туць і цві­туць на пад­акон­ні­ку.  Ка­лі ня­ма шы­ро­ка­га акна, фі­ял­кі мож­на вы­рошч­ваць пад штуч­ным асвят­лен­нем. Рас­лі­нам вар­та за­бяс­пе­чыць пра­цяг­лы свет­ла­вы дзень (па 10-12 га­дзін за су­ткі). Але пад ха­лод­ны­мі бе­лы­мі лям­па­мі пыш­насць цві­цен­ня па­сту­по­ва бу­дзе змян­шац­ца. Фі­та­лям­па па­він­на зна­хо­дзіц­ца над фі­ял­кай на ад­лег­лас­ці 25-30 см. У за­леж­нас­ці ад ста­ну сен­по­лій трэ­ба рэ­гу­ля­ваць ад­лег­ласць ад фі­та­лям­пы да ра­зет­кі ліс­ця. Ка­лі за­гус­цеў цэнтр ра­зет­кі, ліс­то­та стра­ці­ла зя­лё­ны ко­лер — зна­чыць, рас­лі­не за­шмат свят­ла. Ка­лі ліс­та­выя ча­ран­кі вы­цяг­ну­лі­ся — рас­лі­на па­ку­туе ад не­да­хо­пу свят­ла. ВА­ДА Рас­лі­не не­аб­ход­ны пра­віль­ны рэ­жым па­лі­ву. Зям­ля па­він­на быць віль­гот­най, але без праз­мер­нас­ці. Пад­час з'яў­лен­ня бу­то­наў нель­га да­пус­каць пе­ра­сы­хан­ня зем­ля­но­га ка­мя­ка, інакш яны за­сох­нуць. Зям­ля пад­час цві­цен­ня пе­ра­сы­хае хут­чэй. У вы­пад­ку пе­ра­ўвіль­гат­нен­ня ў спа­лу­чэн­ні з ха­лод­ным па­вет­рам мо­жа ад­быц­ца за­гні­ван­не ка­ра­нё­вай сіс­тэ­мы і вер­ха­ві­ны рас­лі­ны. Рас­лі­ну мож­на пе­ра­вес­ці на кно­та­вы па­ліў, мож­на па­лі­ваць звер­ху, ліць ва­ду ў пад­дон. Да­сяг­нуць пыш­на­га і ба­га­та­га цві­цен­ня фі­я­лак мож­на ў па­мяш­кан­ні з віль­гот­ным па­вет­рам. Пры су­хім па­вет­ры бу­то­ны па­чы­на­юць за­сы­хаць або па­воль­на рас­кры­ва­юц­ца. Па­вет­ра ва­кол рас­лі­ны трэ­ба па­ста­ян­на ўвіль­гат­няць. УГНА­ЕН­НІ Ад пра­цяг­ла­га цві­цен­ня фі­ял­кі вы­сіль­ва­юц­ца і па­ра­да­ваць бу­то­на­мі зноў ужо не ў сі­лах. Рас­лі­нам не­аб­ход­ная па­ста­ян­ная тэм­пе­ра­ту­ра, доб­рае асвят­лен­не і па­ста­ян­ная пад­корм­ка роз­ны­мі мі­не­раль­ны­мі і ар­га­ніч­ны­мі ўгна­ен­ня­мі. Фі­ял­кі мож­на пад­корм­лі­ваць як раз на ме­сяц, так і пры кож­ным па­лі­ве. Кан­цэнт­ра­цыя угна­ен­няў у кож­ным вы­пад­ку роз­ная. Для па­ста­ян­на­га па­лі­ву вар­та па­мен­шыць кан­цэнт­ра­цыю угна­ен­няў у 5-6 ра­зоў, чым для па­лі­ву 1 раз на ме­сяц. Ка­лі рас­лі­на пе­ра­ве­дзе­на на кнот­ны па­ліў, не­аб­ход­на зра­біць па­жыў­ны рас­твор. Ума­ца­ван­ню ка­ра­нёў спры­яе фос­фар, а ка­лі ў рас­лі­ны доб­ра раз­ві­та ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма, зна­чыць, яна бу­дзе ба­га­та цвіс­ці. У пе­ры­яд рос­ту ра­зет­кі фі­ял­кі не­аб­ход­ныя ар­га­ніч­ныя ўгна­ен­ні, у пе­ры­яд цві­цен­ня — ка­лій­ныя. СУБ­СТРАТ Фі­ял­кі ад­да­юць пе­ра­ва­гу лёг­кай зям­лі. Грунт па­ві­нен быць па­вет­ра­пра­ні­каль­ным. Каб за­бяс­пе­чыць ка­ра­ням лёг­кі до­ступ да па­жыў­ных рэ­чы­ваў, трэ­ба ў грунт да­да­ваць пер­літ і вер­мі­ку­літ. Раз­рых­ляль­нік да­да­юць у гле­бу як па­асоб­ку, так і ра­зам. Пры па­ру­шэн­ні ба­лан­су рН (па­ві­нен скла­даць 6,8 ) рас­лі­на не мо­жа за­свой­ваць у поў­ным аб'­ёме па­жыў­ныя рэ­чы­вы. Трэ­ба пра­ве­рыць кіс­лот­насць гле­бы і лік­ві­да­ваць праб­ле­му. Не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць ад­ноль­ка­вую тэм­пе­ра­ту­ру, са­чыць за ўзроў­нем кіс­лот­нас­ці і пра­віль­на пад­бі­раць па­мер ва­зо­на, та­ды і ка­ра­ні ў рас­лі­ны заў­сё­ды бу­дуць зда­ро­вы­мі. У вя­лі­кім гарш­ку ка­ра­ні не асвой­ва­юць усю пра­сто­ру, та­му пры най­мен­шым пе­ра­ўвіль­гат­нен­ні гле­бы прос­та за­гні­ва­юць. Ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма фі­ял­кі мае толь­кі 1/3 ад па­ме­ру са­мой рас­лі­ны. Ка­лі ра­зет­ка фі­ял­кі 30 см, зна­чыць, са­мы зруч­ны для яе гар­шчок — дыя­мет­рам 10 см. ТЭМ­ПЕ­РА­ТУ­РА Рас­лі­ны доб­ра ся­бе ад­чу­ва­юць пры тэм­пе­ра­ту­ры ад 18 °С да 24 °С. Пры больш ніз­кай нач­ной тэм­пе­ра­ту­ры па­чы­на­ец­ца ад­мі­ра­нне ка­ра­нёў. Пры вы­со­кай — рас­лі­на не­ах­вот­на цві­це. ЗДА­РО­ВЫЯ РАС­ЛІ­НЫ Фі­ял­ка мо­жа не цвіс­ці з-за па­шко­джан­ня ра­зет­кі шкод­ні­ка­мі і мік­ра­ар­га­ніз­ма­мі. За рас­лі­на­мі трэ­ба ўваж­лі­ва на­зі­раць і пры пер­шых жа пры­кме­тах па­шко­джан­ня трэ­ба пры­маць за­ха­ды. Унут­ры, у квет­ках, мож­на вы­явіць трып­саў. Яны вель­мі ма­лень­кія, але ка­лі па­тры­во­жыць рас­лі­ну, то яны ста­нуць пе­ра­мя­шчац­ца па ёй, і іх мож­на за­ўва­жыць. Рас­лі­на вы­сы­хае і вы­сіль­ва­ец­ца, ка­лі яе па­біў муч­ніс­ты чар­вец, бо ён сіл­ку­ец­ца со­кам фі­ял­кі. Ка­лі рас­лі­на па­шко­джа­на цык­ла­мен­ным кля­шчом, цэнтр ра­зет­кі ўшчыль­ня­ец­ца, квет­кі драб­не­юць і дэ­фар­му­юц­ца. Са­мым рас­паў­сю­джа­ным за­хвор­ван­нем фі­ял­кі з'яў­ля­ец­ца муч­ніс­тая ра­са. Ліс­точ­кі і квет­ка­но­сы вы­гля­да­юць, быц­цам аб­сы­па­ныя му­кой. Та­кое за­хвор­ван­не раз­ві­ва­ец­ца ў рас­лін, ка­лі ў па­мяш­кан­ні за­над­та віль­гот­нае па­вет­ра і сла­бое пра­вет­ры­ван­не. Рас­лі­ну трэ­ба 3 ра­зы апра­ца­ваць яда­хі­мі­ка­та­мі з ін­тэр­ва­лам 7 дзён. Да апра­цоў­кі трэ­ба аба­рваць усе па­шко­джа­ныя ліс­точ­кі і вы­да­ліць квет­ка­но­сы. ГЕ­НЕ­ТЫ­КА Вар­та ве­даць, што ба­га­тае цві­цен­не фі­я­лак за­кла­дзе­на на ге­не­тыч­ным уз­роў­ні. Га­тун­кі рас­лін ад­роз­ні­ва­юц­ца квет­ка­мі, па­ме­рам і фор­май ра­зе­так, афар­боў­кай ліс­ця. Ка­лі рас­лі­не на­ка­на­ва­на вы­пус­ціць 3 квет­ка­но­сы, то, як ні ста­рай­ся, да­маг­чы­ся пыш­на­га цві­цен­ня не атры­ма­ец­ца. Трэ­ба куп­ляць пра­ве­ра­ныя не­па­тра­ба­валь­ныя га­тун­кі з ба­га­тым цві­цен­нем. Для фі­я­лак трэ­ба ства­рыць ап­ты­маль­ныя ўмо­вы, за­бяс­печ­ваць ім рэ­гу­ляр­ны до­гляд і прос­та лю­біць! Яны ад­ка­жуць вам уза­ем­нас­цю і бу­дуць ра­да­ваць пыш­ны­мі квет­ка­мі... Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.