Вы тут

Кацярына Галкіна: «Жорсткія дыеты і злосныя трэнеры ў гімнастыцы — гэта не міф»


Пра спар­тыў­нае дзя­цін­ства, стаў­лен­не бе­ла­ру­саў да мас­тац­кай гім­нас­ты­кі і япон­ца, які «хва­рэе» ме­на­ві­та за Бе­ла­русь

Ця­пер у га­лоў­ных гра­цый на­шай кра­і­ны ў са­мым раз­га­ры трэ­ні­ро­вач­ны пра­цэс. Старт се­зо­на ўжо не за га­ра­мі — у па­чат­ку на­ступ­на­га го­да ён ад­кры­ец­ца тур­ні­рам у Лос-Ан­джэ­ле­се, а пра­цяг­нец­ца, па тра­ды­цыі, эта­па­мі Куб­ка све­ту і Гран-пры. А вось чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы ў 2015 го­дзе пры­ме Мінск. Чым не пад­ста­ва па­зна­ё­міц­ца з на­шы­мі «мас­тач­ка­мі» блі­жэй? На­ша гос­ця — ад­на з най­леп­шых гім­нас­так Бе­ла­ру­сі, май­стар спор­ту між­на­род­на­га кла­са, не­ад­на­ра­зо­вы ся­рэб­ра­ны пры­зёр чэм­пі­я­на­таў Еў­ро­пы і ся­рэб­ра­ны пры­зёр чэм­пі­я­на­ту све­ту 2014 го­да Ка­ця­ры­на Гал­кі­на.

17-12

Пра дзя­цін­ства

Ва ўзрос­це пя­ці га­доў я са­ма пры­ня­ла ра­шэн­не зай­мац­ца мас­тац­кай гім­нас­ты­кай. Мая энер­гіч­насць не да­ва­ла ні­ко­му спа­кою. Па тэ­ле­ба­чан­ні ў дзя­цін­стве вель­мі лю­бі­ла гля­дзець спар­тыў­ныя спа­бор­ніц­твы, ка­лі па­каз­ва­лі мас­тац­кую гім­нас­ты­ку або фі­гур­нае ка­тан­не, спра­ба­ва­ла паў­та­раць за спарт­смен­ка­мі, вы­раб­ля­ла ўся­кія тру­кі прос­та пе­рад тэ­ле­ві­за­рам. Баць­кі, гле­дзя­чы на гэ­та, не за­ста­лі­ся абы­яка­вы­мі і вы­ра­шы­лі на­кі­ра­ваць маю энер­гію ў па­трэб­нае рэ­чы­шча — ад­вя­лі ў спар­тыў­ную за­лу, там я і па­ча­ла зай­мац­ца мас­тац­кай гім­нас­ты­кай. Тое, што дай­ду ў сва­ім за­хап­лен­ні да на­цы­я­наль­най ка­ман­ды, бу­ду вы­сту­паць на чэм­пі­я­на­тах све­ту і Еў­ро­пы, вя­до­ма, ні­хто не ду­маў.

Ні­я­кіх пе­ра­шкод і скла­да­нас­цяў у дзі­ця­чую па­ру не ад­чу­ва­ла­ся, але дзя­цін­ства скон­чы­ла­ся ў 5 га­доў, з тых ча­соў ду­маць пра неш­та, акра­мя гім­нас­ты­кі, я прос­та не маг­ла. Мас­тац­кая гім­нас­ты­ка — гэ­та мая лю­бі­мая спра­ва, та­му мне заў­сё­ды ха­це­ла­ся гэ­тым зай­мац­ца. Адзі­ны мі­нус — гэ­та не­да­хоп ча­су, та­му што пры­свя­чаю ўсё гэ­тай пра­цы. Пе­ра­лом­ныя мо­ман­ты, ка­лі хо­чац­ца кі­нуць спорт, бы­ва­юць ва ўсіх, і ў мя­не не раз та­кое бы­ва­ла.

На сён­няш­ні мо­мант сва­ім га­лоў­ным да­сяг­нен­нем лі­чу ўдзел у чэм­пі­я­наце све­ту, які ў гэ­тым го­дзе прай­шоў у ту­рэц­кім Із­мі­ры. У ка­манд­ных спа­бор­ніц­твах мы ста­лі дру­гі­мі. Але на гэ­тым не спы­ня­ю­ся, а іду на­пе­рад. Ужо тое, што ста­ла чле­нам на­цы­я­наль­най збор­най, для мя­не — ве­лі­зар­ны пос­пех.

Пра гім­нас­ты­ку

Мас­тац­кая гім­нас­ты­ка заў­сё­ды бы­ла спа­лу­чэн­нем спор­ту і мас­тац­тва. На гім­нас­тыч­ным ды­ва­не пры да­па­мо­зе му­зы­кі мы ства­ра­ем роз­ныя воб­ра­зы. Мне больш за ўсё па­да­ба­ец­ца вы­сту­паць пад ду­шэў­ныя, сур'­ёз­ныя кам­па­зі­цыі. Гэ­та, на­пэў­на, тро­хі ад­люст­роў­вае мой ха­рак­тар — я шмат ду­маю (смя­ец­ца). Пе­рад вы­ступ­лен­нем пра­дум­ва­ем ма­кі­яж, са­мі яго ро­бім, як і пры­чос­кі. Трэ­нер мо­жа толь­кі па­ра­іць, унес­ці па­праў­ку. А вось ку­паль­ні­кі — гэ­та су­мес­ная пра­ца швач­кі, трэ­не­ра і гім­наст­кі.

Што ты­чыц­ца лю­бі­мых прад­ме­таў у гім­нас­ты­цы, вы­лу­чаць іх на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні, на мой по­гляд, не вель­мі пра­віль­на, та­му што ўсё роў­на не­аб­ход­на вы­сту­паць з усі­мі. Звы­чай­на та­кія пы­тан­ні за­да­юць у дзі­ця­чым уз­рос­це, дык вось у мя­не, на­прык­лад, у дзя­цін­стве не атрым­лі­ва­лі­ся прак­ты­ка­ван­ні з мя­чом. З ім у мя­не бы­лі вя­лі­кія праб­ле­мы, а по­тым па­сту­по­ва ўсё на­ла­дзі­ла­ся.

З ча­сам мас­тац­кая гім­нас­ты­ка мя­ня­ец­ца, 10 га­доў та­му, на­прык­лад, бы­ло ўсё зу­сім па-ін­ша­му. Апош­ні раз пра­ві­лы мя­ня­лі­ся два га­ды та­му, та­ды наш від быў на­сы­ча­ны скла­да­ны­мі тэх­ніч­ны­мі эле­мен­та­мі, ця­пер жа ўсе спра­бу­юць зра­біць гім­нас­ты­ку больш зра­зу­ме­лай, ус­пры­маль­най для гле­да­ча. Уклю­ча­юць больш тан­ца­валь­ных кро­каў, каб з іх да­па­мо­гай па­ка­заць му­зы­ку. Сён­ня хо­чуць зра­біць неш­та ся­рэд­няе, каб у вы­ступ­лен­ні бы­ла і тэх­ні­ка, і кам­па­зі­цыя. У гэ­тых зме­нах ня­ма ні­чо­га дрэн­на­га, та­му што ад­но і тое ж не­ці­ка­ва як са­мім спарт­сме­нам, так і гле­да­чам.

Пра ўва­гу бе­ла­ру­саў

Бе­ла­рус­кія гім­наст­кі ўжо даў­но не вяр­та­юц­ца з буй­ных між­на­род­ных тур­ні­раў без ме­да­лёў, але, як бы крыўд­на і сум­на не бы­ло гэ­та пры­зна­ваць, на­шы лю­дзі не вель­мі ці­ка­вяц­ца гім­нас­ты­кай. Гэ­та доб­ра бы­ло ві­даць па за­паў­нен­ні тры­бун на эта­пе Куб­ка све­ту, які пра­хо­дзіў у маі гэ­та­га го­да ў Мін­ску. Усё ж та­кі ў на­шай кра­і­не га­лоў­ныя ві­ды спор­ту — гэ­та ха­кей і фут­бол, хоць вы­ні­кі там і не вель­мі… Вя­до­ма, ёсць лю­дзі, якія спра­бу­юць нам да­па­ма­гаць, пі­я­рыць, але па­куль гэ­та не пра­цуе. Я не ве­даю, у чым пры­чы­на та­кой не­за­ці­каў­ле­нас­ці.

Час­та нас не па­зна­юць у род­ным го­ра­дзе, але вы­дат­на ве­да­юць у твар у той жа Іта­ліі або Іс­па­ніі. Гэ­та не вель­мі пра­віль­на. На­шы гім­наст­кі не та­кія ме­дый­ныя асо­бы, як тыя ж ра­сі­ян­кі. Маг­чы­ма, пры­чы­на ў гэ­тым. У нас доб­ра ве­да­юць Ме­лі­ці­ну Ста­ню­ту. А яна па­чы­на­ла пра­соў­ваць ся­бе са­ма. Яе ця­пер ак­тыў­на зды­ма­юць у рэ­кла­ме, а мне да­па­ма­гае ад­на з буй­ных кас­ме­тыч­ных ма­рак.

А на­огул у све­це ў на­шай збор­най ёсць адзін ці­ка­вы пры­хіль­нік. Ён япо­нец. Гэ­ты ча­ла­век пры­сут­ні­чае на ўсіх буй­ных між­на­род­ных тур­ні­рах. Кры­чыць з тры­бун нам сло­вы пад­трым­кі, ся­дзіць з бе­ла­рус­кім сця­гам, пас­ля спа­бор­ніц­тваў мо­жа па­ды­сці па­га­ва­рыць, усе дзяў­ча­ты яго ве­да­юць.

Са­мая пры­ем­ная пуб­лі­ка — у Іта­ліі і Іс­па­ніі, там вель­мі лю­бяць мас­тац­кую гім­нас­ты­ку. Цёп­ла пры­ма­юць не толь­кі сва­іх спарт­сме­нак, але і ўво­гу­ле ўсю элі­ту мас­тац­кай гім­нас­ты­кі. Так­са­ма кам­форт­на вы­сту­паць у Япо­ніі.

У Мін­ску нам ужо даў­но абя­ца­юць но­вы па­лац, які ўсё ні­як не мо­гуць да­бу­да­ваць. Апош­ні раз ка­за­лі, што праз 30 ме­ся­цаў ён бу­дзе га­то­вы, по­тым зноў што-не­будзь зда­ра­ла­ся і тэр­мі­ны пе­ра­но­сі­лі­ся. Гэ­та ба­лю­чая тэ­ма для нас. Ча­сам уз­ні­кае ад­чу­ван­не та­го, што на­ша пра­ца ні­ко­му не па­трэб­на.

Пра збор­ную

Ста­сун­кі ў ка­лек­ты­ве заў­сё­ды з'яў­ля­юц­ца важ­ным склад­ні­кам пос­пе­ху. У нас у ка­ман­дзе вы­дат­ныя ад­но­сі­ны. Усе ста­ра­юц­ца ад­на ад­ной да­па­маг­чы. Ка­лі неш­та не атрым­лі­ва­ец­ца, трэ­ба ў пер­шую чар­гу сес­ці і аб­мер­ка­ваць, ча­му ўзні­ка­юць праб­ле­мы, а ў дру­гую — пра­ца­ваць больш ста­ран­на. Да гэ­та­га ча­су па­мя­таю сваю пер­шую трэ­ні­роў­ку ў на­цы­я­наль­най ка­ман­дзе, ні­хто ко­са на мя­не не гля­дзеў. Ды і, ве­да­е­це, ка­лі пер­шы раз трап­ля­еш на та­кі ўзро­вень, ду­ма­еш толь­кі аб тым, як зра­біць усё пра­віль­на і не рас­ча­ра­ваць трэ­не­ра.

Мас­тац­кая гім­нас­ты­ка для мя­не — гэ­та лю­боў да та­го, што ты ро­біш: мя­не заў­сё­ды гэ­та­му ву­чы­лі. Жорст­кія ды­е­ты і злос­ныя трэ­не­ры ў гім­нас­ты­цы — гэ­та не міф. Ну а як па-ін­ша­му? Ка­лі трэ­нер бу­дзе «доб­рай цёт­кай», з гэ­та­га ні­чо­га не вый­дзе, і гэ­так усю­ды, не толь­кі ў гім­нас­ты­цы. Што ты­чыц­ца ды­ет, вя­до­ма, трэ­ба гля­дзець ся­бе, гэ­та адзін з са­мых га­лоў­ных ас­пек­таў. Та­му што пер­шае, на што звяр­та­юць ува­гу — гэ­та знеш­ні вы­гляд. Жорст­кія ды­е­ты пе­ра­сле­ду­юць нас на пра­ця­гу ўсёй кар'­е­ры.

Пра хва­ля­ван­не і за­ба­бо­ны

Па­куль я не ха­чу га­ва­рыць пра Алім­пі­я­ду ў Рыа, усё ж та­кі яшчэ шмат ча­су да гэ­тай па­дзеі. На­огул ад­даю пе­ра­ва­гу не за­гад­ваць: гэ­та жыц­цё, у ім усё што за­ўгод­на мо­жа ад­быц­ца. Жы­ву па прын­цы­пе: «Мы ду­ма­ем, а Бог ро­біць».

На кож­ных спа­бор­ніц­твах хва­ля­ван­не пры­сут­ні­чае, і ўсю­ды яно роз­нае. Спарт­смен сам па­ві­нен умець ся­бе на­строй­ваць, гэ­та пры­хо­дзіць з во­пы­там. Ка­лі ка­заць аб пры­кме­тах, у га­ла­ву пры­хо­дзіць толь­кі ад­на — не вяр­тац­ца ў гас­ці­ні­цу, ка­лі неш­та за­быў. Мой та­ліс­ман — гэ­та мядз­ве­дзік, які аб'­ез­дзіў са мной ужо ўвесь свет.

Пра ся­бе

На­огул лі­чу, што мой ха­рак­тар мо­жа апі­саць толь­кі бліз­кі мне ча­ла­век. Са­мой га­ва­рыць пра гэ­та, на­пэў­на, ня­пра­віль­на. На­за­ву, ма­быць, толь­кі не­каль­кі рыс. Па ўсход­нім га­ра­ско­пе я — Бык, та­му вель­мі упар­тая. Ка­лі гэ­та на­кі­роў­ва­ец­ца ў доб­рае рэ­чы­шча — доб­ра, але бы­вае і не вель­мі. Ад­на­знач­на ўпар­тасць да­па­ма­гае мне ў спор­це. З не­га­тыў­ных на­зва­ла б тое, што па на­ту­ры я пер­фек­цы­я­ніст­ка. Гэ­та так­са­ма ў ней­кай ме­ры плюс, а ў ней­кай — мі­нус. Мож­на ней­кую пра­цу зра­біць доб­ра, а мож­на вель­мі доб­ра, але асаб­лі­вай роз­ні­цы ві­даць не бу­дзе. Тым не менш ча­су ты па­тра­ціш у два ці тры ра­зы больш. Я шмат ду­маю, бы­вае ка­рыс­на вы­клю­чыць мозг, пай­сці па­спаць, ад­клю­чыц­ца, а мне так шмат ду­мак пры­хо­дзіць, усе пе­ра­ду­маю. Скла­да­на так жыць (смя­ец­ца).

Люб­лю чы­таць, але не заў­сё­ды ха­пае ча­су на гэ­та. Кні­га, якая мне вель­мі спа­да­ба­ла­ся, — «Да су­стрэ­чы з та­бой» Джо­джа Мо­ес. Яна мя­не ўра­зі­ла і пры­му­сі­ла на­ват па­ру ра­зоў за­пла­каць. Я ўво­гу­ле вель­мі люб­лю кні­гі, якія пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца, якія здоль­ны па­мя­няць твой по­гляд на жыц­цё, на­ву­чыць ча­мусь­ці.

Вы­хад­ны ў нас толь­кі адзін — ня­дзе­ля; у гэ­ты дзень зай­ма­ю­ся усі­мі на­за­па­ша­ны­мі за ты­дзень спра­ва­мі. З пры­ем­на­га: люб­лю су­стрэц­ца з сяб­ра­мі, на­ве­даць са­лон пры­га­жос­ці.

У лю­дзях ца­ню да­бры­ню, сум­лен­насць, шчы­расць. Мя­не мо­гуць пры­му­сіць за­хап­ляц­ца са­мыя прос­тыя ўчын­кі, асаб­лі­ва рап­тоў­ныя, ад чыс­та­га сэр­ца і ад ду­шы.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.