Вы тут

Рыгор Лавыш: «З думкай, што ты — бездар, трэба пераспаць...»


Ёсць афа­рызм, што за кож­ным па­спя­хо­вым муж­чы­нам ста­іць жан­чы­на. Пры­кла­дам та­му мо­жа быць гіс­то­рыя Ры­го­ра Ла­вы­ша, удзель­ні­ка трэ­ця­га се­зо­на ра­сій­ска­га шоу «Го­лас». Яго жон­ка Анас­та­сія ад­пра­ві­ла ад імя му­жа за­яў­ку на кас­тынг — і гэ­та ака­заў­ся шчас­лі­вы бі­лет на сцэ­ну. На сля­пых пра­слу­хоў­ван­нях Ры­гор па­ка­рыў го­ла­сам тра­іх на­стаў­ні­каў і дай­шоў да трэ­ця­га ту­ра шоу. У вы­ні­ку хоць і па­кі­нуў пра­ект, але атры­маў сты­мул за­няц­ца соль­най кар'­е­рай. Па­ра­лель­на ён пра­цуе са­ліс­там у Гро­дзен­скім аб­лас­ным эст­рад­на-сім­фа­ніч­ным ар­кест­ры, вы­сту­пае з ка­лек­ты­вам «Fat Band» і вы­хоў­вае трох­га­до­ва­га сы­на. Мы су­стрэ­лі­ся з ма­ла­дым ар­тыс­там і па­ці­ка­ві­лі­ся, якім бы­ло са­мае скла­да­нае вы­пра­ба­ван­не на шоу, ці ўда­ец­ца яму ад­па­чы­ваць ад му­зы­кі і хто яго най­пер­шы кры­тык...

18-21

— Ры­гор, вы­ступ­лен­не на сля­пых пра­слу­хоў­ван­нях ад­бы­ло­ся аку­рат на твой дзень на­ра­джэн­ня. Ці не ўспры­няў та­кое су­па­дзен­не як па­да­ру­нак лё­су?

— На­са­мрэч я вы­сту­паў 52-м са 150 ча­ла­век. Суд­дзі пра­слу­хоў­ва­лі кан­ды­да­таў, якія ха­це­лі тра­піць на шоу, тры дні. Я быў на дру­гі дзень дру­гім. Мы ве­да­лі толь­кі тое, што эфі­ры бу­дуць з 5-га ве­рас­ня, і, ві­даць, рэ­жы­сё­ры вы­ра­шы­лі зра­біць мне та­кі па­да­ру­нак.

— У мо­мант, ка­лі да ця­бе раз­вяр­ну­лі­ся тры на­стаў­ні­кі пра­ек­та, што ад­чу­ваў?

— Я быў ша­кі­ра­ва­ны, бо не ча­каў, што хоць нех­та па­вер­нец­ца. Я вель­мі са­ма­кры­тыч­ны і чуў за ку­лі­са­мі шмат лю­дзей з больш моц­ны­мі га­ла­са­мі, чым у мя­не. Кан­ку­рэн­цыя бы­ла та­кая, што сло­ва­мі не пе­ра­даць! Та­му па­ста­віў са­бе план­ку прос­та вы­сту­піць год­на. Нам ка­за­лі так: з усіх прэ­тэн­дэн­таў па тэ­ле­ві­за­ры па­ка­жуць толь­кі 56 ча­ла­век. І  ары­ен­та­ва­лі нас на тое, каб бы­ло больш эмо­цый пад­час вы­ступ­лен­ня, бо та­ды ці­ка­ва гля­дзець. Вось я і па­ду­маў: трэ­ба вы­сту­піць, каб хоць жон­ка ўба­чы­ла маё вы­ступ­лен­не. І по­тым, ка­лі да мя­не трое па­вяр­ну­лі­ся, то ўнут­ры бы­ла прос­та іс­тэ­ры­ка.

— Ты не­як за­зна­чыў, што ка­лі ка­заць пра за­ку­ліс­се шоу, то там кож­ны зма­га­ец­ца перш за ўсё з са­мім са­бой...

— Усё, што ад­бы­ва­ец­ца, цяж­ка вы­тры­маць перш за ўсё ма­раль­на. На ця­бе ідзе па­ста­ян­ны ціск з бо­ку рэ­жы­сё­ра, му­зыч­ных рэ­дак­та­раў, твай­го на­стаў­ні­ка. А яшчэ род­ныя і зна­ё­мыя... Ты не ма­еш пра­ва пад­вес­ці на­огул ні­ко­га. Ба­іш­ся эле­мен­тар­на за­хва­рэць, ка­лі на­двор'е мя­ня­ец­ца. Па­між са­бой у нас ні­хто не зма­гаў­ся, а, на­ад­ва­рот, мы ста­ра­лі­ся адзін ад­на­го пад­трым­лі­ваць, бо ра­зу­ме­лі, што ад нас ужо ні­чо­га не за­ле­жыць.

18-20

— А на­огул зма­гац­ца з са­мім са­бой у што­дзён­ным жыц­ці час­та да­во­дзіц­ца?

— Што да­ты­чыц­ца му­зы­кі, то ў мя­не не бы­вае та­ко­га, каб ле­на­ваў­ся, на­прык­лад, іс­ці на рэ­пе­ты­цыю. Бо му­зы­ка — гэ­та ўсё маё жыц­цё. Дзя­ку­ю­чы ёй я маю маг­чы­масць кар­міць сям'ю. Ча­сам кла­дзеш­ся спаць з дум­кай, што ты без­дар, а ра­ні­цай пра­чы­на­еш­ся і ро­біш но­выя кро­кі. Твор­чыя лю­дзі скла­да­ныя. Я, на­прык­лад, ма­гу цэ­лы дзень быць не ў гу­мо­ры, ча­сам на­ват пры­крык­ну на жон­ку аль­бо на сы­на, а по­тым ад­пус­кае — і пра­шу пра­ба­чэн­ня...

— Пад­трым­ка род­ных да­па­ма­гае та­бе ў твор­час­ці?

— Мне на­огул вель­мі пры­ем­на ад­чу­ваць пад­трым­ку ін­шых, асаб­лі­ва з бо­ку ста­рон­ніх лю­дзей. У тым жа ін­тэр­нэ­це шмат пі­шуць. Але са­мае га­лоў­нае для мя­не — мер­ка­ван­не сям'і. Сва­іх род­ных я заў­сё­ды пра­шу вы­каз­вац­ца ад­кры­та. І мая жон­ка не ста­не маў­чаць, ка­лі неш­та бу­дзе не так. Ме­на­ві­та яе кры­ты­кай і мер­ка­ван­ня­мі я най­больш да­ра­жу.

— Час­та са з'яў­лен­нем но­ва­га ар­тыс­та яго бія­гра­фія па­чы­нае аб­рас­таць роз­ны­мі чут­ка­мі. Ты ўжо з гэ­тым су­тык­нуў­ся?

— Пі­са­лі не­як, што ў мя­не ёсць ня­вес­та, ха­ця я жа­на­ты ча­ла­век. І сы­на на­зва­лі Яў­ге­нам, а май­го за­вуць Іван. На­огул той факт, што стаў ад­чу­ваць да ся­бе больш ува­гі, ус­пры­маю адэ­кват­на. Ні­я­кай «зор­кі» не зла­віў. Ра­зу­мею, я не за­стра­ха­ва­ны ад та­го, што нех­та бу­дзе ста­віць мне «пал­кі ў ко­лы». І не за­хо­ча дзя­ліц­ца са мной сва­ім мес­цам на сцэ­не. Я гэ­та­га аб­са­лют­на не ба­ю­ся, бо вы­ра­шаць, хто год­ны быць на сцэ­не, па­він­ны слу­ха­чы...

— Як дэ­ман­стра­ваў свой та­лент у дзя­цін­стве?

— У мя­не баць­кі звя­за­ны з мас­тац­твам: та­та — гу­ка­рэ­жы­сёр і спя­вае, а ма­ці ра­ней пра­ца­ва­ла рэ­жы­сё­рам у тэ­ат­ры. Доб­ра па­мя­таю свой пер­шы вы­хад на сцэ­ну. Мне бы­ло га­ды ча­ты­ры. На ад­ным з кан­цэр­таў, дзе вы­сту­паў мой баць­ка, быў і я з ім. Я Ры­гор Ры­го­ра­віч, та­му, па­чуў­шы, як аб'­яві­лі, што «ця­пер на сцэ­ну вы­хо­дзіць Ры­гор Ла­выш», вы­бег ту­ды з мік­ра­фо­нам.

18-18

— А по­тым, ма­быць, кла­січ­ны сцэ­на­рый: му­зыч­ная шко­ла, ка­ледж...

— У му­зыч­най шко­ле я пра­ву­чыў­ся толь­кі год. На­огул ха­цеў іг­раць на гі­та­ры, а па­коль­кі на гэ­ты ін­стру­мент не на­бі­ра­лі, то мя­не на фар­тэ­пі­я­на «за­пі­са­лі». Вы­тры­маў толь­кі год на­ву­чан­ня. Сяб­ры гу­ля­лі ў фут­бол пас­ля ўро­каў, а для мя­не іс­на­ва­лі толь­кі за­ня­ткі ў шко­ле, «му­зы­кал­ка» і хат­нія за­дан­ні. Та­кі рас­клад мя­не хут­ка ста­міў, і я па­пра­сіў у ма­мы на дзень на­ра­джэн­ня па­кі­нуць на­ву­чан­не. За­раз вель­мі шка­дую пра тое ра­шэн­не, бо не зра­бі та­ды я та­кі крок, сён­ня ру­хаў­ся б знач­на хут­чэй. Ця­пер шчыль­на зай­ма­ю­ся са­ма­на­ву­чан­нем.

— У вы­ба­ры му­зы­кі якім сты­лям і вы­ка­наў­цам ад­да­еш пе­ра­ва­гу?

— У дзя­цін­стве та­та слу­хаў гур­ты АВВА і QUEEN — уя­ві, якая бы­ла су­месь! Ка­лі я пад­рос, то пэў­ны час за­хап­ляў­ся рэ­пам. А за­тым гус­ты змя­ні­лі­ся, і я па­чаў ці­ка­віц­ца ро­кам. Да­рэ­чы, і сён­ня за­ста­ю­ся фа­на­там гэ­та­га кі­рун­ку ў му­зы­цы, хоць ужо і не на­шу доў­гія ва­ла­сы і апра­на­юся зу­сім па-ін­ша­му. Для мя­не рок ста­іць на ад­ным уз­роў­ні з кла­сі­кай, бо так­са­ма дае ба­га­тую пра­сто­ру для твор­час­ці. Ка­лі вы­бі­раю кам­па­зі­цыі для ўлас­на­га вы­ка­нан­ня, то імк­ну­ся не ка­пі­ра­ваць ар­тыс­та, а пры­ўно­сіць сваё ба­чан­не і эмо­цыі. Ха­чу вы­пра­ца­ваць свой стыль.

— Знеш­не ты зу­сім па-ін­ша­му вы­гля­да­еш, але не­як аб­мо­віў­ся, што ў ду­шы за­ста­еш­ся вя­лі­кім дзі­цем...

— Ка­лі ў воль­ную хві­лін­ку са­джу­ся за ві­дэа­гуль­ні, то сам гэ­та ад­чу­ваю. Бы­вае, на­ват з сы­нам спра­ча­ем­ся, хто бу­дзе ся­дзець за кам­п'ю­та­рам. Але толь­кі так мне ўда­ец­ца ад­клю­чыць мозг ад ду­мак пра му­зы­ку, а ча­сам гэ­та вель­мі па­трэб­на. Іна­чай мож­на прос­та звар'­я­цець. Гуль­ні мя­не ра­ту­юць. Я сы­хо­джу ў ін­шы свет, а ка­лі вяр­та­ю­ся, то зноў га­то­вы брац­ца за твор­часць з но­вы­мі сі­ла­мі.

— Як ча­ла­век твор­чы, ма­быць, і бу­ду­чую жон­ку за­ва­ёў­ваў пры­го­жа?

— Сім­па­тыя ў нас бы­ла ўза­ем­най. Як ка­жуць, ка­хан­не з пер­ша­га по­гля­ду. Ця­пер я ве­ру, што яно бы­вае. Мы пра­ца­ва­лі по­бач: я пад­пра­цоў­ваў му­зы­кан­там, а яна — афі­цы­янт­кай. Ней­кі час пры­гля­да­лі­ся і маў­ча­лі, а по­тым па­ча­лі сяб­ра­ваць. І ў ад­ной з раз­моў жар­там за­га­ва­ры­лі пра тое, што вось мож­на і жа­ніц­ца. Але я ска­заў: «Не бу­ду ра­біць пра­па­но­ву, хі­ба што са­ма ад­ва­жыш­ся». І На­сця зра­бі­ла гэ­та ў SMS-па­ве­дам­лен­ні. Я па­га­дзіў­ся.

— Без уся­ля­кіх су­мнен­няў? Маў­ляў, ра­на яшчэ...

— Мне быў 21 год, я ву­чыў­ся ў ка­ле­джы на трэ­цім кур­се. А праз год на­ра­дзіў­ся сын Іван. Та­ды быў на­пру­жа­ны пе­ры­яд, бо днём я ву­чыў­ся, ноч­чу пра­ца­ваў, а трэ­ба бы­ло яшчэ і жон­цы з сы­нам да­па­маг­чы, і да дзяр­жаў­ных іс­пы­таў рых­та­вац­ца... Ка­лі з'яў­ля­ец­ца дзі­ця, то хо­чаш аль­бо не, але ты па­ста­ле­еш і бу­дзеш ужо зу­сім па-ін­ша­му ся­бе па­во­дзіць. Я з'яў­ля­ю­ся пры­кла­дам для сы­на, та­му па­ві­нен са­чыць, што раб­лю і як га­ва­ру. Але быць баць­кам клас­на.

— Жон­ка не скар­дзіц­ца, што ты ў па­ста­ян­ных раз'­ез­дах, па­глыб­ле­ны ў твор­часць?

— Зда­ра­юц­ца не­па­ра­зу­мен­ні, але гэ­та нар­маль­на і свед­чыць пра тое, што яна не­абы­яка­ва ста­віц­ца да ма­ёй пра­цы. Ка­лі б На­сця маў­ча­ла, то вар­та бы­ло б не­па­ко­іц­ца. Яна ра­зу­мее: так трэ­ба, гэ­та мой вы­бар. Ве­да­ла ж за ка­го за­муж вы­хо­дзі­ла.

— Жыц­цё ар­тыс­та ця­бе са­мо­га ўсім за­да­валь­няе?

— У лю­бой пра­фе­сіі ёсць свае ню­ан­сы, і да іх трэ­ба пры­вы­каць. Мне на па­чат­ку бы­ло скла­да­на пры­звы­ча­іц­ца да па­ста­ян­ных раз'­ез­даў. Ча­сам зда­ра­ец­ца, што вяр­та­еш­ся з ад­ной па­езд­кі, на­чу­еш до­ма і зноў збі­ра­еш­ся ў да­ро­гу... У пра­цы зда­ра­юц­ца роз­ныя сі­ту­а­цыі, але твор­часць не мо­жа на­да­ку­чыць, бо дае та­бе ўні­каль­ную маг­чы­масць шу­каць ся­бе на сцэ­не...

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.