Вы тут

Ад музыкі да магіі — адзін крок, або Як баяніст у... фокуснікі падаўся


Так па­вя­ло­ся, што, вы­бі­ра­ю­чы мес­ца для раз­мер­ка­ван­ня, мо­ладзь спы­ня­ец­ца на ад­ным з двух ва­ры­ян­таў — аль­бо блі­жэй да ста­лі­цы, аль­бо да род­на­га го­ра­да. А сям'я му­зы­кан­таў Паў­ла і Ка­ця­ры­ны ЛА­ВЕЦ, скон­чыў­шы на­ву­чан­не, най­перш шу­ка­ла мес­ца для ства­рэн­ня ўтуль­на­га ся­мей­на­га гняз­дзеч­ка — і ім па­шан­ца­ва­ла ў Ма­зы­ры. Больш за год ма­ла­дыя жы­вуць і пра­цу­юць на но­вым мес­цы, і за гэ­ты час са­мым га­лоў­ным да­сяг­нен­нем па­ры стаў су­мес­ны «пра­ект» — дач­ка Ма­ша. З Паў­лам Іга­ра­ві­чам, вы­клад­чы­кам Ма­зыр­ска­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га ка­ле­джа, мы па­гу­та­ры­лі і да­ве­да­лі­ся, як жы­вец­ца ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там у па­лес­кім го­ра­дзе.

18-14

«Вы­пад­ко­ва» вы­браць су­жэн­ца

Па­вел па­хо­дзіць з Мё­раў, слаў­ных бе­ла­рус­кіх мяс­цін, вя­до­мых сва­і­мі азё­ра­мі. Яго жон­ка Ка­ця­ры­на на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла на ра­дзі­ме Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, у га­рад­скім па­сёл­ку Ву­ша­чы. Хло­пец пай­шоў па шля­ху свай­го баць­кі. Той скон­чыў Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію му­зы­кі па спе­цы­яль­нас­ці «Ба­ян-акар­дэ­он», а пас­ля за­стаў­ся пра­ца­ваць у Мёр­скай му­зыч­най шко­ле, ку­ды пры­вёў і ма­лень­ка­га сы­на. Яшчэ ў дзя­цін­стве Па­ша іг­раў у ар­кест­ры, а па­ста­ле­ўшы, вы­ра­шыў пра­доў­жыць ся­мей­ную тра­ды­цыю. Ву­чыў­ся ён ра­зам са ста­рэй­шай сяст­рой Ка­ця­ры­ны. Дзяў­чы­на доў­га не маг­ла вы­браць па­між ме­ды­цы­най і му­зы­кай, і, у рэш­це рэшт, спы­ні­ла­ся на дру­гім ва­ры­ян­це.

Ка­жуць, быц­цам іс­нуе ка­хан­не з пер­ша­га по­зір­ку. А ў на­шых ге­ро­яў атры­ма­ла­ся ка­хан­не з пер­шай раз­мо­вы па тэ­ле­фо­не... Па­зна­ё­мі­лі­ся яны во­сем га­доў та­му пад­час ву­чо­бы ў На­ва­по­лац­кім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джы. Ка­ця­ры­на вы­пад­ко­ва на­бра­ла ну­мар Паў­ла, і яны раз­га­ва­ры­лі­ся. Пас­ля гэ­тая «па­мыл­ка» пе­ра­рас­ла ў ка­хан­не.

За­кон­чыў­шы ка­ледж, Па­вел па­сту­піў у Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію му­зы­кі на фа­куль­тэт на­род­ных ін­стру­мен­таў па спе­цы­яль­нас­ці «Ба­ян-акар­дэ­он», а яго абран­ні­ца — у БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка на спе­цы­яль­насць «Му­зыч­нае мас­тац­тва; спе­цы­яль­ныя му­зыч­ныя дыс­цып­лі­ны».

— Ка­ця на два га­ды ма­ла­дзей­шая за мя­не, — рас­па­вя­дае Па­вел. — І ў яе бы­ло ска­ро­ча­нае на­ву­чан­не — уся­го тры га­ды. Яна вель­мі здоль­ная і да ву­чо­бы заўж­ды ста­ві­ла­ся ад­каз­на — у ад­роз­нен­не ад мя­не, скон­чы­ла ВНУ з дып­ло­мам з ад­зна­кай і маг­ла б па­сту­піць і ў кан­сер­ва­то­рыю. У та­кім вы­пад­ку мне б да­вя­ло­ся ча­каць яе два га­ды. А так мы ў адзін год атры­ма­лі дып­ло­мы і ад­ра­зу ажа­ні­лі­ся.

Ва­ры­ян­таў — ку­ды па­ехаць па раз­мер­ка­ван­ні — у ма­ла­дой сям'і бы­ло ня­шмат: Ла­гойск і Ма­зыр. У Ла­гой­ску Паў­ла і Ка­ця­ры­ну ад­ра­зу ж па­ста­ві­лі пе­рад фак­там: тут жыл­ля не знай­сці. За­тое ў Ма­зы­ры пра­да­стаў­ля­лі ін­тэр­нат — як­раз цераз да­ро­гу ад Му­зыч­на­га ка­ле­джа. Так Лаў­цы пе­ра­бра­лі­ся на Па­лес­се і пра свой вы­бар не па­шка­да­ва­лі. Ад­пра­ца­ваў­шы ўся­го год па раз­мер­ка­ван­ні, сям'я ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў атры­ма­ла служ­бо­вае жыл­лё — двух­па­ка­ёў­ку ў но­вым ра­ё­не. Ім вель­мі па­шан­ца­ва­ла, бо свое­ча­со­ва па­да­лі за­яву: ка­лі б за­цяг­ну­лі з гэ­тай спра­вай, ква­тэ­ра бы­ла б арэнд­най і, акра­мя «ка­му­нал­кі», да­вя­ло­ся б пла­ціць яшчэ і за арэн­ду. Ра­ён, дзе яны жы­вуць, пра­зва­лі «ма­ла­дзёж­ным», бо ў но­ва­бу­доў­лі ўяз­джа­юць ад­ны ма­ла­дыя.

18-13

Ці слу­ха­юц­ца дзе­ці «зя­лё­на­га» на­стаў­ні­ка?

За­раз Па­вел вы­кла­дае ба­ян і акар­дэ­он як да­дат­ко­выя ін­стру­мен­ты ў му­зы­кан­таў-дам­рыс­таў, а чац­вёр­та­курс­ні­каў ву­чыць на слых ана­лі­за­ваць ме­ло­дыю, яе рыт­міч­ныя асаб­лі­вас­ці. Ад­нак на вы­клад­чыц­кай дзей­нас­ці яго пра­ца не за­кан­чва­ец­ца: так­са­ма іг­рае ў ан­самб­лі на­стаў­ні­каў у дзі­ця­чай шко­ле мас­тац­тваў, якая зна­хо­дзіц­ца пад Ма­зы­ром, у вёс­цы Ко­зен­кі. Зар­пла­та ў ка­ле­джы — 3 міль­ё­ны. Жон­ка атрым­лі­вае да­па­мо­гу па до­гля­дзе дзі­ця­ці — 2,2 міль­ё­на руб­лёў. Не так і мно­га на тра­іх, та­му ма­ла­ды та­та за­ня­ты з вось­май ра­ні­цы да дзя­вя­тай ве­ча­ра. І пры гэ­тым па­спя­вае вы­сту­паць у му­зыч­ным ан­самб­лі на­род­най му­зы­кі «Явар».

Ка­ця­ры­на за­ня­та вы­ха­ван­нем да­чуш­кі. Да дэ­крэт­на­га ад­па­чын­ку яна пра­ца­ва­ла ў ма­зыр­скай дзі­ця­чай му­зыч­най шко­ле №1. Па­вел жон­ку хва­ліць:

— Са­ма яна вы­дат­ні­ца, ха­ця гэ­та не га­лоў­нае. Ка­ця доб­ра ад­чу­вае ма­лых і ўмее ла­дзіць з імі. Не па­ве­ры­це, але вуч­ні пла­ка­лі, ка­лі жон­ка сы­хо­дзі­ла ў дэ­крэт.

У Паў­ла Іга­ра­ві­ча сі­ту­а­цыя больш «скла­да­ная»: яго вуч­ні — пад­лет­кі ад 15 да 19 га­доў.

— Ёсць і ма­лай­цы, і гуль­таі, — ах­вот­на дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі ма­ла­ды вы­клад­чык. — У мя­не свая вы­ха­ваў­чая ме­то­ды­ка яшчэ не на­ла­джа­на, але я ве­даю, што пад­му­рак уся­го — да­вер. Ста­ра­юся быць па­блаж­лі­вым, бо ра­зу­мею: сам ня­даў­на быў та­кім жа «зя­лё­ным», як і мае вуч­ні. Са­мі ба­чы­це, вы­гля­даю я мо­ла­да і не заўж­ды вуч­ні пры­зна­юць ува мне на­стаў­ні­ка, ста­рэй­ша­га за іх.

За­тое ў ка­лек­тыў ма­ла­ды вы­клад­чык «уліў­ся» ад­ра­зу. Так ужо за­ве­дзе­на ў ка­ле­джы: ка­лі пры­хо­дзіць ма­ла­ды спе­цы­я­ліст, за ім ад­ра­зу за­ма­цоў­ва­юць ку­ра­та­ра, які да­па­ма­гае на­віч­ку хут­ка асво­іц­ца на но­вым мес­цы.

Цвік у но­се і... пра­гра­ма­ван­не

На маё пы­тан­не — ці не за­дум­ва­ла­ся ма­ла­дая сям'я му­зы­кан­таў ства­рыць улас­ны пра­ект — Па­вел хіт­ра­ва­та ўсміх­нуў­ся:

— Ве­да­е­це, яшчэ пяць га­доў та­му я за­ха­піў­ся на­пі­сан­нем му­зы­кі для рэ­кла­мы ў пра­гра­ме Cubаse — атрым­лі­ва­юц­ца фо­на­выя ме­ло­дыі, якія мы чу­ем і ў кі­на­стуж­ках, і ў звы­чай­най рэ­кла­ме. Пі­шу фа­наг­ра­мы для му­зыч­най шко­лы. Не­вя­лі­кі пры­бы­так з гэ­тай дзей­нас­ці ёсць, але яшчэ трэ­ба ўдас­ка­наль­вац­ца. Не ха­пае па­мяш­кан­ня і ча­су, ха­ця для та­кой му­зы­кі па­тра­бу­ец­ца мі­ні­мум аб­ста­ля­ван­ня: кам­п'ю­тар, спе­цы­яль­ная кла­ві­я­ту­ра, сту­дый­ныя ма­ні­то­ры і гу­ка­вая карт­ка.

Праў­да, ёсць і ад­ва­рот­ны бок ме­да­ля: жон­ка ста­ла пра­ці­віц­ца за­хап­лен­ню, бо муж «зні­кае» за ма­ні­то­рам на га­дзі­ны. Але му­зы­ка ака­за­ла­ся не адзі­най «жарс­цю» ў жыц­ці Паў­ла.

— Люб­лю фо­ку­сы па­каз­ваць, — ад­зна­чае хло­пец. — З дзя­цін­ства за­хап­ляў­ся май­стэр­ствам Дэ­ві­да Ко­пер­філь­да. Ка­лі ву­чыў­ся ў Мін­ску, то па­зна­ё­міў­ся з ілю­зі­я­ніс­там Ар­се­нам Мел­ка­ня­нам і ён на­ву­чыў мя­не не­ка­то­рым кар­тач­ным хіт­ры­кам. На­прык­лад, з яго да­па­мо­гай я асво­іў трук «ня­бач­ная ка­ло­да»: гля­дач за­гад­вае пра ся­бе сваю кар­ту, а пас­ля яна аказ­ва­ец­ца адзі­най пе­ра­ку­ле­най кар­тай у но­вай, цал­кам за­пя­ча­та­най ка­ло­дзе.

Фо­ку­сы ста­лі не прос­та хо­бі, а яшчэ і пад­пра­цоў­кай: у ста­лі­цы Па­вел дэ­ман­стра­ваў сваю ма­гію на вя­сел­лях. Ад­ной­чы яны ра­зам з парт­нё­рам сва­ёй ілю­зі­яй «за раз» за­ра­бі­лі вя­лі­кую су­му — і хло­пец на­быў за­ру­чаль­ныя пярс­цён­кі. Пра ўсе свае за­хап­лен­ні ён мо­жа рас­па­вя­даць га­дзі­на­мі і та­му пад­час гу­тар­кі за­зна­чыў: «Бу­дзе, хут­чэй, ма­тэ­ры­ял пра фо­ку­сы, а не пра мя­не». Са­праў­ды, у ін­тэр­нэт-пра­сто­ры за­хоў­ва­ец­ца ві­дэа з Паў­лам «Цвік у но­се», дзе му­зы­кант вы­кон­вае ці­ка­вы трук.

Ака­за­ла­ся, што Па­вел пла­нуе ву­чыц­ца і да­лей: ма­ла­ды вы­клад­чык хо­ча атры­маць ква­лі­фі­ка­цыю пра­гра­міс­та і та­му збі­ра­ец­ца па­сту­паць у БДУ­ІР на пе­ра­пад­рых­тоў­ку на ба­зе вы­шэй­шай аду­ка­цыі па спе­цы­яль­нас­ці «Вэб-ды­зайн і кам­п'ю­тар­ная гра­фі­ка». У яго столь­кі за­ня­ткаў, што воль­на­га ча­су амаль ня­ма. Леп­шы ад­па­чы­нак — до­ма, ра­зам з жон­кай і дач­кой... Па­куль Па­вел і Ка­ця­ры­на вы­ра­шы­лі за­стац­ца ў Ма­зы­ры, а там — як «кар­та ля­жа».

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА.

Мінск — Ма­зыр — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.