Вы тут

Агаляюцца ўсе!


На­пры­кан­цы го­да за­ве­дзе­на пад­во­дзіць яго свое­асаб­лі­выя вы­ні­кі: што бы­ло, што ра­да­ва­ла або за­сму­ча­ла, ча­го не ад­бы­ло­ся ў жыц­ці. Не бу­дзем ад­сту­паць ад гэ­та­га ня­пі­са­на­га пра­ві­ла і мы. Ну, па­га­дзі­це­ся, не за­слу­жыў «эра­тыч­ны фронт» та­го, каб пра яго за­моўч­ва­лі! Ды і хі­ба ж гэ­та са­праўд­нае жыц­цё, ка­лі ў ім ня­ма са­мі ве­да­е­це ча­го?! Дык вось, як ча­ла­ве­ку, які мае з той пры­чы­ны не толь­кі за­да­валь­нен­не, але і ка­ва­лак хле­ба (у сэн­се, пі­ша на азна­ча­ную тэ­му), і та­му па­ві­нен ад­соч­ваць са­мыя яск­ра­выя тэн­дэн­цыі, кі­ну­ла­ся ў во­чы на­ступ­нае. Ка­лі пе­ра­фра­зі­ра­ваць сло­вы ад­на­го з ге­ро­яў ка­ме­дыі «Іван Ва­сіль­е­віч мя­няе пра­фе­сію»: ага­ля­юц­ца ўсе! У тым сэн­се, што за апош­ні ад­нос­на не­вя­лі­кі пра­ме­жак ча­су «гра­дус» вы­стаў­ле­най на­па­каз га­ліз­ны імк­лі­ва «за­шка­ліў». Ку­ды ні глянь, усю­ды — це­ла. Яшчэ ня­даў­на па­чэс­на бы­ло быць ня­бач­ным бай­цом «эра­тыч­на­га фрон­ту», а за­раз...

18-10

Не, з кі­но ўсё зра­зу­ме­ла. Гэ­та мас­тац­тва, пры­га­жосць... рэй­тын­гі. Ні­хто не за­ўва­жыў, на­прык­лад, як у ад­мі­ніст­ра­та­ра рэ­ста­ра­на Вік­то­рыі Сяр­ге­еў­ны з се­ры­я­ла «Кух­ня» з рос­там яго па­пу­ляр­нас­ці спад­ні­цы і су­кен­кі ста­на­ві­лі­ся ўсё больш ад­кры­ты­мі? А што, акт­ры­са пры­го­жая, нож­кі — так­са­ма... Як тут не пры­га­даць у тэ­му эпі­зод пра­сле­да­ван­ня «МУ­Раў­ца­мі» «Сту­дэ­бе­ке­ра», на якім спра­ба­ваў уця­чы Фокс, з са­вец­кай стуж­кі «Мес­ца су­стрэ­чы змя­ніць нель­га». Па­мя­та­е­це, Глеб Жаг­лоў вы­соў­ва­ец­ца з на­га­нам з акна аў­то­бу­са і кры­чыць су­пра­цоў­ні­ку, каб той тры­маў яго за но­гі? «Ва­ня, Па­сюк, тры­май мя­не!» — «Як тры­маць, Глеб Яго­ра­віч?» — «Пя­шчот­на!» Ну дык і Вік­то­рыю Сяр­ге­еў­ну мно­гія, на­пэў­на, ха­це­лі б гэ­так жа па­тры­маць... Пры­га­жосць — пры­га­жос­цю, але пе­ра­бор з на­ту­рай на эк­ра­не за­ўва­жы­лі і КВЗшні­кі. Ад­на з ка­манд па­жар­та­ва­ла пра Дзміт­рыя На­гі­е­ва, ка­лі той ся­дзеў у жу­ры ў сек­су­аль­най май­цы пад пін­жа­ком, на­зваў­шы яго «муж­чы­нам з дэ­каль­тэ». А гэ­тыя хлоп­цы, як вы ве­да­е­це, жар­та­ваць уме­юць — ска­за­на як звя­за­на.

Мы ра­ней пі­са­лі пра «мо­ду» ў дзяў­чат зды­мац­ца аго­ле­ны­мі не­дзе ў люд­ных, гра­мад­скіх мес­цах. Гэт­кая апе­ра­цыя «шок і дры­жы­кі». Пра эра­тыч­ныя ка­лен­да­ры так­са­ма га­ва­рыць, ма­быць, не вар­та: «пе­ра­хва­рэ­лі» ўсе, хто ха­цеў. Пры су­час­ных тэх­на­ло­гі­ях гэ­та — дзі­ця­чая за­баў­ка. Ві­дэа ў ін­тэр­нэт — вось гэ­та па-на­ша­му! Па­мя­та­е­це пра на­ва­год­ні кар­па­ра­тыў і Лю­бу — зор­ку YouTuba ў Ся­мё­на Сле­па­ко­ва? «Рас­плес­ка­ло Лю­бу по ноч­но­му клу­бу, раз­бро­са­ло Лю­бу да по стуль­ям и сто­лам. А под пес­ню Леп­са на колени влез­ла к ше­фу и очки с не­го сня­ла...» Там яшчэ шмат ча­го бы­ло, але га­лоў­нае ў ін­шым. «Но не зна­ла Лю­ба, что под­ру­га Лю­да праздник весь сня­ла на те­ле­фон...» Пад­ста­ві­лі Лю­бу, якая ака­за­ла­ся пас­ля гэ­тай гіс­то­рыі «за па­ляр­ным кру­гам». А вось з «зо­рак» Га­лі­ву­да, у якіх ад­нос­на ня­даў­на ха­ке­ры вы­цяг­ну­лі з ар­хі­ваў і вы­кла­лі ў ад­кры­ты до­ступ іх эра­тыч­ныя (і не толь­кі) здым­кі, на­коль­кі я ве­даю, ту­ды ні­хто не пад­аў­ся. Па­абу­ра­лі­ся кры­ху для вы­гля­ду і пры­ціх­лі. Ма­быць, за­раз яшчэ і га­на­рац­ца са­бой.

«Трэнд» апош­ня­га ча­су — роз­на­га кштал­ту сэл­фі. Ве­да­е­це анек­дот, чым ад­роз­ні­ва­юц­ца фо­та­аль­бо­мы ба­буль і іх уну­чак? У пер­шых: 1946 год — пай­шла ў шко­лу (1 фо­та), 1956 — скон­чы­ла шко­лу (2 фо­та), 1961 — скон­чы­ла ўні­вер­сі­тэт (1 фо­та), 1964 год — вый­шла за­муж (3 фо­та). У дру­гіх: 19.38 — прый­шла ў ка­вяр­ню (29 фо­та), 19.41 — пры­нес­лі ме­ню (18 фо­та), 19.52 — пры­нес­лі за­каз (41 фо­та), 19.59 — пай­шла ў пры­бі­раль­ню (123 фо­та), 20.03 — вы­хо­дзя­чы з яе, су­стрэ­ла сяб­роў­ку (52 фо­та), 20.11 — пры­нес­лі дэ­серт (28 фо­та), 20.25 — пры­нес­лі ра­ху­нак (12 фо­та). Пры­чым зняць са­мо­га ся­бе на­ват з эра­тыч­ным пад­тэкс­там ужо не­да­стат­ко­ва. Та­му, на­прык­лад, на­стаў­ні­ца му­зы­кі ро­біць пі­кант­ныя фа­та­гра­фіі не до­ма, а на ра­бо­чым мес­цы — у кла­се, з яко­га, маг­чы­ма, толь­кі што вый­шлі яе вуч­ні. Ці дзяў­ча­ты кі­да­юць вы­клік ад­на ад­ной і пе­ра­да­юць эс­та­фе­ту зняц­ца ў воб­ра­зе... стра­ка­зы. Ве­да­е­це, як гэ­та ро­біц­ца? Трэ­ба ага­ліц­ца, а ста­нік на­цяг­нуць са­бе на га­ла­ву. Яго «ча­шач­кі» быц­цам імі­ту­юць во­чы на­ся­ко­ма­га. Фа­та­гра­фію вы­клас­ці ў се­ці­ва і спы­таць у не­каль­кіх сяб­ро­вак ці зна­ё­мых: «А вам так «сла­бо»?..»

І вось апош­няя па ча­се на­ві­на ў тэ­му. Ад­на італь­ян­ка ства­ры­ла ў се­ці­ве рэ­сурс пад наз­вай «Гру­дзі за на­ву­ку» (так і хо­чац­ца ўслед за ад­ным з пер­са­на­жаў са стуж­кі «Брат» гэ­так жа пра­кры­чаць: «Сва­бо­ду Ан­жэ­ле Дэ­віс!»). Сут­насць у на­ступ­ным. Жан­чы­ны мо­гуць пуб­лі­ка­ваць на ім свае фа­та­гра­фіі ў спод­няй бя­ліз­не ці ўво­гу­ле без яе. Ад­нак пры гэ­тым зды­мак аба­вяз­ко­ва па­ві­нен су­пра­ва­джац­ца таб­ліч­кай, дзе ка­ра­цень­ка па­ве­дам­ля­ец­ца пра які-не­будзь на­ву­ко­вы факт («Ста­расць — гэ­та ка­лі ўсё менш сту­дэн­так вы­бі­ра­юць ця­бе сва­ім на­ву­ко­вым кі­раў­ні­ком»). У кан­цы пуб­лі­ка­цыі раз­мя­шча­ец­ца спа­сыл­ка, па якой мож­на атры­маць больш пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю па за­кра­ну­тай на­ву­ко­вай тэ­ме («Сё­ма, што вы ма­е­це ска­заць за ста­расць?» — «Ста­расць — гэ­та ка­лі з ін­тым­ных ор­га­наў за­ста­лі­ся толь­кі во­чы. Але по­зірк — цвёр­ды!»). У пра­ек­та ёсць афі­цый­ны дэ­віз: «Дзе ро­зум не пра­цуе, у гру­дзей ёсць шанц». Ства­раль­ні­ца рэ­сур­су тлу­ма­чыць сваю не­звы­чай­ную іні­цы­я­ты­ву так: удзель­ні­цы спра­бу­юць да­нес­ці да гра­мад­ства сут­насць шэ­ра­гу на­ву­ко­вых ад­крыц­цяў, уз­мац­ніць ці­ка­васць да на­ву­кі ў цэ­лым. («Ня­даў­нія да­сле­да­ван­ні вы­яві­лі, што жан­чы­ны, якія ма­юць ліш­нюю ва­гу, жы­вуць даў­жэй, чым муж­чы­ны, якія звяр­ну­лі на гэ­та ўва­гу»). Да­рэ­чы, сцвяр­джа­ец­ца, што ў апош­ні час муж­чы­ны так­са­ма ста­лі пуб­лі­ка­ваць свае фа­та­гра­фіі на сай­це («Гэ­та толь­кі ў каз­ках ця­бе лю­бяць за ба­я­вы ха­рак­тар. А ў жыц­ці — за боршч, ка­рун­ка­вую бя­ліз­ну і маў­чан­не»). Што ж, яшчэ адзін спо­саб па­ра­зу­мец­ца. Пры­нам­сі, ад­кры­ты. У лю­бым сэн­се гэ­та­га сло­ва...

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.