Вы тут

Капітал да запатрабавання


Ка­лі на пра­ця­гу трох га­доў пас­ля 18‑год­дзя дзі­ця­ці баць­кі не звер­нуц­ца ў вы­кан­кам, гро­шы пойдуць у бюд­жэт

Раз­мо­вы на­конт ся­мей­на­га ка­пі­та­лу па­ча­лі­ся ўжо даў­но. Вы­ву­чэн­не мэ­та­згод­нас­ці та­ко­га за­ха­ду бы­ло пра­ду­гле­джа­на ў На­цы­я­наль­най пра­гра­ме дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі, якая ця­пер рэа­лі­зу­ец­ца.

18-40

Ад­на з пры­чын — зні­жэн­не коль­кас­ці жан­чын дзе­та­род­на­га ўзрос­ту (па пра­гно­зах, у на­ступ­ныя пяць га­доў іх ста­не менш на 163 ты­ся­чы), якое ад­па­вед­на мо­жа вы­клі­каць спад на­ра­джаль­нас­ці. Да та­го ж, згод­на з пе­ра­пі­сам на­сель­ніц­тва 2009 го­да, больш за па­ло­ву бе­ла­рус­кіх сем'­яў за­ста­юц­ца ад­на­дзет­ны­мі. Шмат­дзет­ных толь­кі шэсць пра­цэн­таў. Гэ­та зна­чыць, што ў на­ступ­ным па­ка­лен­ні коль­касць сем'­яў мо­жа ска­ра­ціц­ца на трэць. Та­му іс­на­ва­ла не­аб­ход­насць у да­дат­ко­вых за­ха­дах, якія б спры­я­лі па­вы­шэн­ню на­ра­джаль­нас­ці і рос­ту даб­ра­бы­ту сем'­яў з дзець­мі. І ад­па­вед­ны Указ кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб ся­мей­ным ка­пі­та­ле стаў ла­гіч­ным пра­ця­гам пла­на­мер­най ра­бо­ты.

— Мы пай­шлі ўслед ра­сій­ска­му во­пы­ту, дзе ўвя­дзен­не ма­ця­рын­ска­га ка­пі­та­лу да­зво­лі­ла за во­сем га­доў уз­няць су­мар­ны ка­э­фі­цы­ент на­ра­джаль­нас­ці з 1,3 да 1,7, — ка­мен­туе кан­суль­тант ад­дзе­ла на­ро­да­на­сель­ніц­тва, ген­дар­най і ся­мей­ная па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най абароны Свят­ла­на БЯ­ЛАШ.— Ад­нак ад­роз­нен­ні ёсць. У Ра­сіі ка­рыс­тац­ца гра­шы­ма мож­на па за­кан­чэн­ні трох га­доў з дня на­ра­джэн­ня дру­го­га ці на­ступ­на­га дзя­цей. У нас ся­мей­ны ка­пі­тал з'яў­ля­ец­ца ме­рай доў­га­тэр­мі­но­вай пад­трым­кі. Гэ­та аб­умоў­ле­на тым, што сіс­тэ­ма за­ха­даў, якая ця­пер іс­нуе, за­бяс­печ­вае ўсе­агуль­ны ахоп іль­го­та­мі і га­ран­ты­я­мі. А вось пас­ля паў­на­лец­ця дзі­ця­ці срод­кі ся­мей­на­га ка­пі­та­лу як­раз і бу­дуць ма­тэ­ры­яль­най пад­трым­кай сям'і.

10 ты­сяч до­ла­раў баць­кі атры­ма­юць пас­ля на­ра­джэн­ня трэ­ця­га ці на­ступ­на­га дзі­ця­ці. Су­ма і пра­цэн­ты, што «на­бя­гуць» за 18 га­доў, бу­дуць ля­жаць на спе­цы­яль­ным ра­хун­ку, які трэ­ба ад­крыць у Бе­ла­рус­бан­ку. Ка­пі­тал не аб­кла­да­ец­ца па­да­ход­ным па­дат­кам. Но­вай фор­май да­па­мо­гі мож­на ска­рыс­тац­ца толь­кі адзін раз і на­кі­ра­ваць гро­шы на па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў, атры­ман­не аду­ка­цыі, ме­ды­цын­скіх ці са­цы­яль­ных па­слуг. Вы­ка­рыс­таць срод­кі ра­ней да­зва­ля­ец­ца толь­кі пры тэр­мі­но­вай не­аб­ход­нас­ці плат­на­га ля­чэн­ня. Ка­лі на пра­ця­гу трох га­доў пас­ля 18‑год­дзя дзі­ця­ці баць­кі не звер­нуц­ца ў вы­кан­кам, гро­шы пойдуць у бюд­жэт.

Пры­яры­тэт, як і ў сіс­тэ­ме дзяр­жаў­най да­па­мо­гі, ад­да­ец­ца ма­ці, але ка­лі жан­чы­на не мае на гэ­та пра­ва (на­прык­лад, не з'яў­ля­ец­ца гра­ма­дзян­кай Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь), то ка­пі­тал пры­зна­чаць баць­ку. Як рас­хо­да­ваць гро­шы, вы­ра­ша­юць усе паў­на­лет­нія чле­ны сям'і. Ка­лі па­між імі не бу­дзе да­сяг­ну­та зго­ды, срод­кі раз­мяр­ку­юць па­роў­ну на кож­на­га ча­ла­ве­ка.

Па пад­лі­ках мі­ніс­тэр­ства, у на­ступ­ным го­дзе пра­ва на ся­мей­ны ка­пі­тал атры­ма­юць пры­клад­на 16 ты­сяч сем'­яў.

— Ме­ра раз­лі­ча­на на пяць га­доў (з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да да 31 снеж­ня 2019 го­да). Ці бу­дзе яна по­тым па­доў­жа­на, па­куль ка­заць ра­на. Гэ­та за­ле­жыць ад эфек­тыў­нас­ці нор­мы, фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў дзяр­жа­вы, — ка­жа Свят­ла­на Мі­ка­ла­еў­на.

Да­рэ­чы, ра­сій­скі ма­ця­рын­скі ка­пі­тал на­ліч­ва­ец­ца ў руб­лях. На­ват з улі­кам што­га­до­вай ін­дэк­са­цыі, су­ма ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це па­мен­шы­ла­ся. Ка­лі на­па­чат­ку яна скла­да­ла амаль дзе­вяць з па­ло­вай ты­сяч до­ла­раў, то ця­пер — менш за во­сем ты­сяч. Ня­даў­на, праў­да, Мі­ніс­тэр­ства эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Ра­сіі пра­па­на­ва­ла ад­мо­віц­ца ад ма­ця­рын­ска­га ка­пі­та­лу і сэ­ка­но­міць 300 міль­яр­даў руб­лёў за год. На дум­ку мі­ніс­тэр­ства, ка­пі­тал не па­вя­ліч­вае коль­касць дзя­цей, а толь­кі зруш­вае ка­лян­дар на­ра­джэн­няў.

На­тал­ля ЛУБНЕЎСКАЯ

ДА­ВЕД­КА

Бе­ла­рус­кая сіс­тэ­ма мер эка­на­міч­най пад­трым­кі сем'­яў, што вы­хоў­ва­юць дзя­цей, да­зво­лі­ла да­сяг­нуць са­мых вы­со­кіх па­каз­чы­каў на­ра­джаль­нас­ці за апош­нія двац­цаць га­доў. Ка­лі ў 1995 го­дзе на свет з'я­ві­ла­ся 101 ты­ся­ча дзя­цей, то ў 2013 — на 17 ты­сяч больш. Су­мар­ны ка­э­фі­цы­ент на­ра­джаль­нас­ці вы­рас да 1,67. Ад­нак гэ­та­га не­да­стат­ко­ва: для прос­та­га ўзнаў­лен­ня на­сель­ніц­тва не­аб­ход­ны ка­э­фі­цы­ент 2,15.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.