Вы тут

Налета насельніцтва стане плаціць за электрычнасць у поўным аб'ёме?


А бла­кіт­нае па­лі­ва для кра­і­ны ста­не кры­ху тан­ней

Спе­цы­я­ліс­ты пад­лі­чы­лі, што па вы­ні­ках гэ­та­га го­да жы­ха­ры на­шай кра­і­ны бу­дуць па­кры­ваць больш за 80% вы­дат­каў на элект­рыч­ную энер­гію. Аб гэ­тым учо­ра па­ве­да­міў на­мес­нік мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі Ва­дзім За­крэў­скі.

18-37

За­кра­на­ю­чы тэ­му змя­нен­ня та­ры­фаў на элект­рыч­насць, на­мес­нік мі­ніст­ра не вы­клю­чыў, што ў на­ступ­ным го­дзе на­сель­ніц­тва бу­дзе пла­ціць па іх больш і пач­не цал­кам кам­пен­са­ваць вы­дат­кі на элект­ра­энер­гію. Та­кая ве­ра­год­насць са­праў­ды ёсць, лі­чыць кі­раў­ніц­тва «Бел­энер­га». У гэ­тым вы­пад­ку сі­ту­а­цыя з та­ры­фа­мі бу­дзе за­ле­жыць ад та­го, як Мі­нэ­ка­но­мі­кі ў якас­ці рэ­гу­ля­та­ра ў гэ­тай га­лі­не бу­дзе пла­на­ваць ін­дэк­сы рос­ту та­ры­фаў на па­слу­гі ЖКГ, зы­хо­дзя­чы з рос­ту рэ­аль­най зар­пла­ты. «На­коль­кі да­зво­ляць ад­па­вед­ныя тэм­пы рос­ту зар­пла­ты, та­кія ра­шэн­ні і бу­дуць пры­ня­ты», — удак­лад­ніў па­зі­цыю мі­ніс­тэр­ства Ва­дзім За­крэў­скі.

У пры­ват­нас­ці, ён на­га­даў, што ў кра­і­не вы­зна­ча­ны кры­тэ­рыі рос­ту та­ры­фаў на па­слу­гі ЖКГ, якія скла­да­юць не больш за 5 до­ла­раў на год плюс ін­дэк­са­цыя ў за­леж­нас­ці ад ін­дэк­са змя­нен­ня цэн. Для цеп­ла­вой энер­гіі ўзро­вень вы­дат­каў, што кам­пен­су­юц­ца на­сель­ніц­твам, на ка­нец го­да скла­дзе 23%. Пра­ду­гле­джа­на, што ў 2017 го­дзе гэ­ты па­каз­чык пла­ну­ец­ца да­вес­ці да 40%.

Ва­дзім За­крэў­скі асоб­на па­ве­да­міў, што кант­ракт на па­стаў­ку ра­сій­ска­га га­зу ў Бе­ла­русь мо­жа быць пад­пі­са­ны ў блі­жэй­шы час. Па­коль­кі курс ра­сій­ска­га руб­ля зні­жа­ец­ца, то з пер­шых дзён сту­дзе­ня ца­на на газ для на­шай кра­і­ны па­він­на кры­ху зні­зіц­ца. На­га­да­ем, што сён­ня мы пла­цім ка­ля 168 до­ла­раў за 1 ты­ся­чу ку­біч­ных мет­раў пры­род­на­га га­зу. Пла­ну­ец­ца, што цэн­нік на гэ­тае па­лі­ва на­ле­та бу­дзе ка­ля 154–155 до­ла­раў. Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не аб пра­гно­зах зні­жэн­ня цэн на газ для рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, Ва­дзім За­крэў­скі пра­ін­фар­ма­ваў, што іх пла­ну­юць за­ха­ваць на іс­ну­ю­чым узроў­ні. Тут спе­цы­я­ліст на­га­даў, што цэ­мент­ныя за­во­ды і прад­пры­ем­ствы шкля­ной пра­мыс­ло­вас­ці ма­юць прэ­фе­рэн­цыі на та­ры­фы і па элект­ра­энер­гіі, і па га­зе. Па­доб­ная льгот­ная та­рыф­ная па­лі­ты­ка па­він­на за­ха­вац­ца па ад­зна­ча­ных кі­рун­ках і на­ле­та, лі­чыць на­мес­нік мі­ніст­ра.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.