Вы тут

Інфляцыя за 11 месяцаў — 15,5%


Ме­ды­ка­мен­ты за гэ­ты час па­да­ра­жэ­лі на 24,1%

Ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн на та­ва­ры і па­слу­гі ў ліс­та­па­дзе ў па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам склаў 100,6%, са снеж­нем 2013 го­да — 115,5%. Ба­за­вы ін­дэкс спа­жы­вец­кіх цэн, які вы­клю­чае змя­нен­не цэн на асоб­ныя та­ва­ры і па­слу­гі, схіль­ныя да ўплы­ву фак­та­раў ад­мі­ніст­ра­цый­на­га і се­зон­на­га ха­рак­та­ру, — 100,6% і 114,1% ад­па­вед­на.

Па звест­ках На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, у мі­ну­лым ме­ся­цы ў па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам больш за ўсё па­да­ра­жэ­лі буль­ба, а так­са­ма кру­пы і ба­бо­выя — рост кош­таў на гэ­тыя пра­дук­ты склаў 4,7% і 3%. На 2,3% вы­рас­ла ца­на на га­род­ні­ну, на 2% па­да­ра­жэ­лі кан­ды­тар­скія вы­ра­бы, на 1,9% — рыб­ныя кан­сер­вы. Па ас­тат­ніх па­зі­цы­ях рост склаў менш за 1%. Пры гэ­тым са­да­ві­на па­тан­не­ла ў ліс­та­па­дзе на 1,9%, ры­ба і хар­чо­выя мо­рап­ра­дук­ты — на 0,8%, мя­са і птуш­ка — на 0,4%, ма­ка­рон­ныя вы­ра­бы — на 0,3%. У цэ­лым жа хар­чо­выя та­ва­ры ў мі­ну­лым ме­ся­цы па­да­ра­жэ­лі на 0,4%, у па­раў­на­нні са снеж­нем 2013 го­да — на 18,2%.

Цэ­ны на не­хар­чо­выя та­ва­ры ў ліс­та­па­дзе ў па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам вы­рас­лі на 0,3%, са снеж­нем мі­ну­ла­га го­да — на 7,5%. Больш за ўсё па­да­ра­жэ­лі ме­ды­ка­мен­ты — на 2,4% у па­раў­на­нні з каст­рыч­ні­кам (на 24,1% у па­раў­на­нні са снеж­нем 2013‑га). Па­тан­не­лі ў ліс­та­па­дзе абу­так і пісь­мо­выя пры­ла­ды — на 0,1%.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.