Вы тут

Браканьерамі аказаліся тыя, хто павінен ім супрацьстаяць


Су­пра­цоў­ні­кі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­най бяс­пе­кі за­тры­ма­лі гру­пу па­ляў­ні­чых, якая скла­да­ла­ся з больш чым дзя­сят­ка ча­ла­век, ся­род якіх бы­лі служ­бо­выя асо­бы шэ­ра­гу струк­тур. У тым лі­ку — два су­пра­цоў­ні­кі… Го­мель­скай аб­лас­ной і між­ра­ён­най ін­спек­цый ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту.

Гэ­тая гру­па пад­час пра­вя­дзен­ня па­ля­ван­ня па рэ­гу­ля­ван­ні коль­кас­ці дзі­ка ў рам­ках ба­раць­бы з АЧС зда­бы­ла не менш за тры ла­сі. Ад­бы­ло­ся гэ­та на тэ­ры­то­рыі з ра­ды­я­цый­ным за­брудж­ван­нем.

— Шко­да скла­дае 135 міль­ё­наў руб­лёў за кож­ную асо­бі­ну. За здзейс­не­нае пра­ва­па­ру­шэн­не ўдзель­ні­кам не­за­кон­на­га па­ля­ван­ня па­гра­жае да ча­ты­рох га­доў па­збаў­лен­ня во­лі з забаронай зай­маць пэў­ныя па­са­ды ці зай­мац­ца пэў­най дзей­нас­цю, — па­ве­да­мі­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч.— Ра­ней кі­раў­ніц­твам Дзярж­ін­спек­цыі ад­зна­ча­лі­ся не­да­хо­пы ў кі­раў­ні­чай дзей­нас­ці Го­мель­скай аб­лас­ной ін­спек­цыі. За ўпу­шчэн­ні ў ра­бо­це ў каст­рыч­ні­ку па вы­ні­ках пра­ве­дзе­най пра­вер­кі на­чаль­нік аб­лас­ной ін­спек­цыі быў ад­хі­ле­ны ад па­са­ды і паз­ней зволь­не­ны. Для нар­ма­лі­за­цыі ста­но­ві­шча ў Го­мель­скую аб­лас­ную ін­спек­цыю ў па­чат­ку снеж­ня быў пры­зна­ча­ны но­вы кі­раў­нік.

Дня­мі ка­ле­гія Дзярж­ін­спек­цыі пры­ня­ла ра­шэн­не аб зваль­нен­ні на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка Го­мель­скай аб­лас­ной ін­спек­цыі, па­ні­жэн­ні ў па­са­дзе на­чаль­ні­ка Го­мель­скай між­ра­ён­най ін­спек­цыі, а так­са­ма пры­цяг­нен­ні да дыс­цып­лі­нар­най ад­каз­нас­ці на­чаль­ні­ка Кар­мян­скай між­ра­ён­най ін­спек­цыі, на тэ­ры­то­рыі якой бы­ло здзейс­не­на пра­ва­па­ру­шэн­не, і на­чаль­ні­ка апе­ра­тыў­на-ана­лі­тыч­на­га ад­дзе­ла Го­мель­скай аб­лас­ной ін­спек­цыі. Су­пра­цоў­ні­кі, якія зна­хо­дзяц­ца пад след­ствам, бу­дуць зволь­не­ны з за­ха­ван­нем вы­зна­ча­ных пра­цэ­дур у рам­ках кры­мі­наль­най спра­вы.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.