Вы тут

У валанцёра — добрае сэрца


У За­ле алім­пій­скай сла­вы На­цы­я­наль­на­га алім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь прай­шла ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Ва­лан­цёр го­да — Доб­рае Сэр­ца».

18-5

Сё­ле­та пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Леп­шы ва­лан­цёр­скі атрад» пры­зна­ны атрад «Рух на­пе­рад» («Продвижение») пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ Ост­рын­скай СШ імя А.С. Па­шке­віч Шчу­чын­ска­га ра­ё­на. У на­мі­на­цыі «За аса­біс­ты ўклад» ад­зна­ча­на На­тал­ля Зуб­рыц­кая, кі­раў­нік ва­лан­цёр­ска­га атра­да «Юны ва­лан­цёр» пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі СШ №3 г. Шчу­чы­на. Па мер­ка­ван­ні ар­га­ні­за­та­раў кон­кур­су, «Леп­шае ма­са­вае ме­ра­пры­ем­ства» сё­ле­та пра­вёў ва­лан­цёр­скі атрад «Эра мі­ла­сэр­нас­ці» пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ Ня­свіж­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа імя Яку­ба Ко­ла­са, за што і быў уз­на­га­ро­джа­ны ў ад­па­вед­най на­мі­на­цыі. Ва­лан­цёр­скі атрад «Фі­зік» пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ з пра­ва­мі ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ф. Ска­ры­ны быў уша­на­ва­ны ў на­мі­на­цыі «Леп­шая са­цы­яль­ная рэ­кла­ма». «Ва­лан­цёр­скія спра­вы — у фо­та­аб'­ек­ты­ве» най­лепш атры­ма­ла­ся ад­люст­ра­ваць у ва­лан­цёр­ска­га атра­да «Мы — дзе­цям!» пяр­віч­най ар­га­ні­за­цыі БРСМ з пра­ва­мі ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Па сло­вах пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК БРСМ Іга­ра Бу­зоў­ска­га, ва­лан­цёр­скі рух — пры­яры­тэт­ны кі­ру­нак дзей­нас­ці гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня. Па­чы­на­ю­чы са сту­дзе­ня гэ­та­га го­да, у роз­ных эта­пах кон­кур­су «Ва­лан­цёр го­да — Доб­рае Сэр­ца» ўзя­лі ўдзел 380 ва­лан­цёр­скіх атра­даў БРСМ. Ва­лан­цё­ры аказ­ва­юць шэф­скую ад­рас­ную са­цы­яль­ную пад­трым­ку ве­тэ­ра­нам і ін­ва­лі­дам вай­ны і пра­цы, адзі­но­кім па­жы­лым лю­дзям, дзе­цям-ін­ва­лі­дам, дзе­цям-сі­ро­там, зай­ма­юц­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем хра­маў і ма­нас­ты­роў.... Пра­ца­ва­лі ва­лан­цё­ры і на чэм­пі­я­на­це све­ту па ха­кеі ў Мін­ску.

А ў ве­рас­ні гэ­та­га го­да БРСМ атры­маў акрэ­ды­та­цыю ў Еў­ра­пей­скай ва­лан­цёр­скай служ­бе.

Сяр­гей СТА­РЫ­НАЎ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.