Вы тут

«Тэсціруем» новую прафесію


Па­коль­кі жыц­цё сту­дэн­таў тэх­ніч­най ВНУ лёг­кім не на­за­веш, кам­па­нія A1QA (ЗАТ «Тэх­на­ло­гіі якас­ці») вы­ра­шы­ла спрас­ціць за­да­чу не толь­кі ім, але і са­бе: дня­мі ў БДУ­ІР ад­крыў­ся су­мес­ны ву­чэб­ны цэнтр па пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў у тэс­ці­ра­ван­ні пра­грам­на­га пра­дук­ту і кант­ро­лю якас­ці пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня.

18-2

18-2

 

Сён­ня па­трэ­ба ІТ-кам­па­ній у та­кіх спе­цы­я­ліс­тах над­звы­чай вы­со­кая, ад­нак у бе­ла­рус­кіх ВНУ пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка тэс­ці­роў­шчы­каў па­куль не на­ла­джа­на. Пра­сцей ка­жу­чы, для та­го, каб стаць тэс­ці­роў­шчы­кам, прос­та дып­ло­ма БДУ­ІР бу­дзе не­да­стат­ко­ва. Усё роў­на вы­пуск­ні­кам, якія бу­дуць прэ­тэн­да­ваць на гэ­ту ра­бо­ту, да­вя­дзец­ца да­дат­ко­ва на­ву­чац­ца ў аду­ка­цый­ным цэнт­ры ці на кур­сах. На­прык­лад, пры кам­па­ніі A1QА дзей­ні­чае аду­ка­цый­ны цэнтр «Пла­не­та тэс­ці­ра­ван­ня», ад­нак сту­дэн­там ку­ды больш зруч­на атрым­лі­ваць да­дат­ко­вую спе­цы­яль­насць, так бы мо­віць, па­ра­лель­на з асноў­най ву­чо­бай. А кі­раў­ніц­тва кам­па­ніі, у сваю чар­гу, атрым­лі­вае маг­чы­масць не толь­кі ак­тыў­на рэ­кла­ма­ваць пра­фе­сію тэс­ці­роў­шчы­ка, але і пры­гле­дзець для ся­бе най­больш перс­пек­тыў­ных сту­дэн­таў.

— Тэс­ці­ра­ван­не — гэ­та но­вая пра­фе­сія. Тэс­ці­роў­шчы­кі пра­цу­юць по­бач з пра­гра­міс­та­мі, але за­да­чы ў іх ін­шыя, — пад­крэс­лі­ваеды­рэк­тар кам­па­ніі A1QА Свят­ла­на Праў­дзі­на. — Па­коль­кі ка­рыс­таль­ні­ка­мі пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня з'яў­ля­юц­ца і хат­нія гас­па­ды­ні, і дзе­ці, і лю­дзі твор­чых пра­фе­сій, усіх іх трэ­ба зра­зу­мець, ад­чуць, на­коль­кі ім кам­форт­на бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­ваць тую ці ін­шую но­вую пра­гра­му. Та­му ў пра­фе­сіі тэс­ці­роў­шчы­ка ёсць ні­ша і для лю­дзей без вы­шэй­шай тэх­ніч­най аду­ка­цыі, але з ана­лі­тыч­ным мыс­лен­нем.

У сту­дэн­таў, якія прой­дуць гэ­ты спец­курс, бу­дзе маг­чы­масць ад­чуць на са­бе ўсе ню­ан­сы ра­бо­ты тэс­ці­роў­шчы­ка і вы­зна­чыц­ца з тым, ці па­ды­хо­дзіць та­кая ра­бо­та для іх. У лю­бым вы­пад­ку атры­ман­не да­дат­ко­вых ве­даў ста­не доб­рым кро­кам на­пе­рад у па­бу­до­ве іх кар'­е­ры.

Ву­чэб­ны цэнтр, да сло­ва, ад­крыў­ся на ка­фед­ры ін­жы­нер­най псі­ха­ло­гіі і эр­га­но­мі­кі фа­куль­тэ­та кам­п'ю­тар­на­га пра­ек­та­ван­ня, але пры­зна­ча­ны ён для прак­тыч­ных за­ня­ткаў сту­дэн­таў уся­го ўні­вер­сі­тэ­та.

— Асноў­ны трэнд БДУ­ІР — гэ­та прак­ты­ка­а­ры­ен­та­ва­ная пад­рых­тоў­ка, — на­гад­вае пер­шы пра­рэк­тар Ана­толь ВО­СІ­ПАЎ. — І гэ­та ўжо 39-ы су­мес­ны пра­ект БДУ­ІР з вя­ду­чы­мі бе­ла­рус­кі­мі і за­меж­ны­мі кам­па­ні­я­мі. З за­да­валь­нен­нем за­зна­чу, што наз­ва кам­па­ніі ЗАТ «Тэх­на­ло­гіі якас­ці», якая ста­ла парт­нё­рам БДУ­ІР, вель­мі па­суе на­шай ідэа­ло­гіі якас­ці.

Пер­шыя 30 сту­дэн­таў ВНУ ўжо прай­шлі двух­ме­сяч­нае на­ву­чан­не ў цэнт­ры і атры­ма­лі сер­ты­фі­ка­ты між­на­род­на­га ўзо­ру. Што­год тут пла­ну­ец­ца на­ву­чаць не­каль­кі сот­няў сту­дэн­таў, ас­пі­ран­таў і ма­гіст­ран­таў. Акра­мя та­го, спе­цы­яль­ны курс бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны для па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі вы­клад­чы­каў ВНУ. У су­мес­ным ву­чэб­ным цэнт­ры бу­дуць так­са­ма пра­хо­дзіць май­стар-кла­сы, «круг­лыя ста­лы» і ін­шыя на­ву­чаль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Да­вед­ка «ЧЗ»

Аба­вяз­кі тэс­ці­роў­шчы­ка:

— кант­роль якас­ці пра­грам­ных пра­дук­таў;

— вы­яў­лен­не і ана­ліз па­мы­лак і праб­лем, якія ўзні­ка­юць у ка­рыс­таль­ні­каў пры ра­бо­це з пра­грам­ны­мі пра­дук­та­мі;

— рас­пра­цоў­ка аў­та­тэкс­таў;

— рас­пра­цоў­ка сцэ­на­ры­яў тэс­ці­ра­ван­ня;

— да­ку­мен­та­ван­не зной­дзе­ных дэ­фек­таў;

— скла­дан­не тэх­ніч­най да­ку­мен­та­цыі на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.