Вы тут

З пошты «Чырвонкі»


Зра­бі пра­віль­ны вы­бар!

Мар­га­ры­та МА­ЛА­ШКА, ву­ча­ні­ца 11 кла­са СШ №12 г. Слуц­ка:

У га­рад­скім До­ме куль­ту­ры мо­ла­дзі на­ша­га го­ра­да прай­шло ток-шоу «Я не ха­чу па­мі­раць» у рам­ках пра­гра­мы «За зда­ро­вы лад жыц­ця». На яго быў за­про­ша­ны ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ны ча­ла­век, які вы­сту­паў ана­нім­на, сха­ваў­шы твар пад мас­кай.

Ён рас­ка­заў, што не­ка­то­ры час ужы­ваў нар­ко­ты­кі, не зда­гад­ва­ю­чы­ся, які­мі мо­гуць быць на­ступ­ствы. Ад­ной­чы яму да­вя­ло­ся зда­ваць ана­лі­зы. Вы­ні­кі бы­лі сум­ныя: ура­чы па­ве­да­мі­лі, што ён ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ны.

Па­ву­чаль­ным для пры­сут­ных хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак быў не толь­кі апо­вед гэ­та­га ча­ла­ве­ка, але і сцэн­ка «На ро­ста­нях». У ёй рас­каз­ва­ла­ся пра хлоп­ца, які ўжы­ваў нар­ко­ты­кі, меў вы­пад­ко­выя бяз­лад­ныя па­ла­выя су­вя­зі. Але, су­па­ста­віў­шы ўсе «за» і «су­праць», у вы­ні­ку зра­біў пра­віль­ны вы­бар: трэ­ба вес­ці зда­ро­вы лад жыц­ця.

 

За бу­ду­чае без нар­ко­ты­каў

Крыс­ці­на БА­РЫ­СА­ВА, сту­дэнт­ка І кур­са ка­фед­ры жур­на­ліс­ты­кі МДУ імя А. Ку­ля­шо­ва:

«У на­ві­нах пе­рад­алі, што ў кра­і­не ўчо­ра ад ужы­ван­ня спай­су па­мёр яшчэ адзін хло­пец. Гля­дзі! Бу­дуць не­зна­ё­мыя лю­дзі пра­па­ноў­ваць ка­мусь­ці неш­та пе­ра­даць — ад­маў­ляй­ся. Пад­ста­вяць так — уба­чыш «не­ба ў кле­тач­ку!» Гэ­так, ма­быць, ужо ў пя­ты раз за апош­ні час вы­га­вор­ва­ла мне ба­бу­ля, ка­лі мы ў чар­го­вы раз се­лі піць гар­ба­ту.

«Так, я ве­даю пра не­бяс­пе­ку, ве­даю, ба­бу­ля! Не­як і без іх мя­не за­да­валь­ня­юць жыц­цё­выя ра­дас­ці. Не тур­буй­ся», — гэ­так жа ў пя­ты раз ад­каз­ваю ёй.

З роз­ных кры­ніц да­ве­да­ла­ся, што да­во­лі шмат хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак, якія што­дня трап­ля­юц­ца мне на во­чы, па­спе­лі па­спра­ба­ваць гэ­ты дур­ман. Мно­гіх з іх ве­даю аса­біс­та, та­му па­ду­маць не маг­ла, што ім спат­рэ­біц­ца ГЭ­ТА! Не бу­ду ка­заць, што ра­ней не ўсве­дам­ля­ла, чым не­бяс­печ­ныя спай­сы, але, пра­чы­таў­шы пас­ля раз­мо­вы з ба­бу­ляй не­каль­кі ар­ты­ку­лаў па тэ­ме, доў­га су­па­кой­ва­ла «му­ра­шак» на ску­ры. Дум­ка, што з кім-не­будзь са зна­ё­мых, якіх я ве­даю, мож­а зда­рыц­ца тое ж, што і з хлоп­цам з вы­пус­ку на­він, не да­ва­ла спа­кою.

Што ста­іць за гэ­тай праблемай: ад­сут­насць ува­гі з бо­ку баць­коў, ліш­нія гро­шы ці прос­та ці­каў­насць да ўся­го за­ба­ро­не­на­га? Ма­быць, усё пе­ра­лі­ча­нае ў той ці ін­шай сту­пе­ні. Пы­тан­не ў ін­шым: як спы­ніць? Баць­кі, сяб­ры, баль­ні­цы не вы­ра­шаць праб­ле­му за са­мо­га ча­ла­ве­ка. Вы­бар — толь­кі за ім.

 

На­ша мо­ладзь — са­праўд­ны фе­но­мен су­час­нас­ці

Кан­стан­цін КАР­НЯ­ЛЮК, пе­да­гог, г. Ві­цебск:

Гэ­та прос­та цу­доў­ная на­ві­на, што но­вы 2015 год аб­ве­шча­ны ў на­шай кра­і­не Го­дам мо­ла­дзі. Нель­га не за­ўва­жыць, што на­ша мо­ладзь — ня­ўрымс­лі­вая і крэ­а­тыў­ная, яна не ста­іць на мес­цы і па­ста­ян­на раз­ві­ва­ец­ца і ўдас­ка­наль­ва­ец­ца, увесь час пры­дум­ва­ю­чы но­выя ідэі і пра­ек­ты. І та­кім чы­нам на­за­па­шва­ю­чы той са­мы да­рос­лы во­пыт і ня­рэд­ка ў мно­гім аб­га­ня­ю­чы нас, да­рос­лых.

Мне ўзгад­ва­ец­ца вы­па­дак, ка­лі вы­пуск­нік тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та за ты­дзень зра­біў пра­ект, над якім «кар­пе­лі» амаль квар­тал «во­пыт­ныя» ін­жы­не­ры пра­ект­на­га ін­сты­ту­та... А коль­кі ка­рыс­ных спраў пра­во­дзіць БРСМ, ня­гле­дзя­чы на тое, што зна­хо­дзіц­ца шмат тых, хто кры­ты­куе гэ­тую ар­га­ні­за­цыю! Вель­мі доб­ра, што ма­ла­дых су­ай­чын­ні­каў хва­люе, як зра­біць сваё жыц­цё яшчэ больш ду­хоў­на раз­на­стай­ным і на­сы­ча­ным, скі­ра­ва­ным на зда­ро­вы лад жыц­ця і ка­рысць кра­і­не, раз­віц­цё твор­ча­га па­тэн­цы­я­лу.

Як пе­да­гог, я пе­ра­ка­на­ны: мо­ладзь — ге­не­ра­тар мно­гіх важ­ных ідэй. Ды і дзяр­жа­ва па­ста­ян­на кла­по­ціц­ца аб тым, каб раз­ві­ваць твор­чы, на­ву­ко­вы і пра­фе­сій­ны па­тэн­цы­ял мо­ла­дзі, ак­тыў­на пры­цяг­ваць ма­ла­дых да здзяйснення шмат­лі­кіх са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў. Мы, да­рос­лыя, пе­да­го­гі, па­він­ны ак­тыў­на што­дзён­на да­па­ма­гаць юна­кам і дзяў­ча­там, ста­на­віц­ца для іх ду­хоў­ны­мі на­стаў­ні­ка­мі, вы­хоў­ваць у юных вы­са­ка­род­ныя па­чуц­ці па­тры­я­тыз­му і гра­ма­дзян­скай ад­каз­нас­ці. І вель­мі доб­ра, што ў нас ме­на­ві­та ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка з'яў­ля­ец­ца пры­яры­тэт­ным кірункам дзяр­жаў­най дзей­нас­ці. Упэў­не­ны: мо­ладзь Бе­ла­ру­сі — гэ­та са­праўд­ны фе­но­мен су­час­нас­ці, не­звы­чай­ны згус­так энер­гіі, зда­ро­вага праг­ма­тызму і ін­тэ­ле­кту­аль­насці.

Ліс­ты чы­таў Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.