Вы тут

Інтэрнэт-рэсурсы прыраўнялі да СМІ


Учо­ра Па­ла­та прад­стаў­ні­коў пры­ня­ла ў пер­шым і дру­гім чы­тан­нях пра­ект за­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі». Сён­ня гэ­ты за­ко­на­пра­ект раз­гля­да­ец­ца ў Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі.

18-38

На­ва­цыя пра­ек­та — у рас­паў­сюдж­ван­ні дзе­ян­ня За­ко­на аб СМІ на ін­фар­ма­цый­ныя рэ­сур­сы (іх склад­ні­кі), раз­ме­шча­ныя ў гла­баль­най кам­п'ю­тар­най сет­цы ін­тэр­нэт, на якіх раз­ме­шча­на пра­дук­цыя СМІ, за вы­клю­чэн­нем па­тра­ба­ван­няў аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі.

«Ро­біц­ца гэ­та з мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва гра­ма­дзян на атры­ман­не най­больш поў­най і праў­дзі­вай ін­фар­ма­цыі, з мэ­тай аба­ро­ны дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх ін­та­рэ­саў, а так­са­ма з мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі ў ін­фар­ма­цый­най сфе­ры», — пад­крэс­лі­ла мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч.

Ад­но з са­мых га­лоў­ных па­тра­ба­ван­няў за­ко­на­пра­ек­та да­ты­чыц­ца ад­каз­нас­ці ўла­даль­ні­каў ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў за раз­ме­шча­ны на іх рэ­сур­сах змест.

«Ін­тэр­нэт-рэ­сур­сы, якія рас­паў­сюдж­ва­юць пра­дук­цыю СМІ, дэ-фак­та — срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. За­кон за­ма­цоў­вае за ўла­даль­ні­ка­мі ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў аба­вя­зак не да­пус­каць вы­ка­ры­стан­ня сва­іх ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў для рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фар­ма­цыі, змест якой су­пя­рэ­чыць па­тра­ба­ван­ню за­ка­на­даў­ства», — па­тлу­ма­чы­ла Лі­лія Ана­ніч.

Та­кім чы­нам, прын­цы­пы дзей­нас­ці СМІ, за­ма­ца­ва­ныя ў ар­ты­ку­ле № 4 ад­па­вед­на­га за­ко­на (праў­дзі­васць, за­кон­насць, па­ва­жан­не пра­воў і сва­бод ча­ла­ве­ка, раз­на­стай­насць ду­мак, раз­віц­цё на­цы­я­наль­най куль­ту­ры, аба­ро­на ма­ра­лі, за­ха­ван­не нор­маў пра­фе­сій­най эты­кі жур­на­ліс­таў) рас­паў­сюдж­ва­юц­ца на ін­тэр­нэт у Бе­ла­ру­сі.

Аб­вяр­жэн­не ін­фар­ма­цыі, рас­паў­сю­джа­най у ін­тэр­нэ­це, пра­па­ну­ец­ца ажыц­цяў­ляць на тым жа ін­фар­ма­цый­ным рэ­сур­се, на якім бы­ла раз­ме­шча­на не­дак­лад­ная ін­фар­ма­цыя, не паз­ней за дзень, які ідзе за днём па­ступ­лен­ня па­тра­ба­ван­ня аб аб­вяр­жэн­ні. Пры гэ­тым ін­фар­ма­цый­нае па­ве­дам­лен­не або ма­тэ­ры­я­лы, якія аб­вяр­га­юц­ца, вы­да­ля­юц­ца.

У вы­пад­ку вы­ня­сен­ня ўла­даль­ні­ку ін­фар­ма­цый­на­га рэ­сур­су ў ін­тэр­нэ­це на пра­ця­гу го­да двух і больш пісь­мо­вых па­пя­рэ­джан­няў з бо­ку Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, пра­ду­гледж­ва­ец­ца аб­ме­жа­ван­не до­сту­пу да гэ­та­га рэ­сур­су. Па­ра­дак та­ко­га аб­ме­жа­ван­ня бу­дзе вы­зна­ча­ны спе­цы­яль­на ўпаў­на­ва­жа­ным дзяр­жаў­ным ор­га­нам у сфе­ры бяс­пе­кі вы­ка­ры­стан­ня на­цы­я­наль­на­га сег­мен­та ін­тэр­нэ­ту су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі Бе­ла­ру­сі.

«Пра­па­на­ва­ныя зме­ны ў част­цы ін­тэр­нэ­ту ста­нуць дзейс­ным ін­стру­мен­там рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­кі», — лі­чыць мі­ністр.

Ра­зам з ад­каз­нас­цю для ўла­даль­ні­каў ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў, за­ко­на­пра­ект пра­піс­вае і пра­ва на атры­ман­не ад­па­вед­на­га ста­ту­су жур­на­ліс­та­мі, якія пра­цу­юць на гэ­тыя рэ­сур­сы. Раз­мо­ва ідзе пра маг­чы­масць акрэ­ды­та­цыі і атры­ман­ня ін­фар­ма­цыі.

«Я лі­чу, што гэ­та пос­пех дзяр­жа­вы — ка­лі на­цы­я­наль­ная ін­фар­ма­цый­ная пра­сто­ра па­чы­нае ак­тыў­на рэ­гу­ля­вац­ца за­ко­нам, бо мы ба­чым, што ін­тэр­нэт мае да­лё­ка не толь­кі па­зі­тыў­ны фак­тар у раз­віц­ці гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, але ня­се ў ся­бе шмат не­бяс­пе­кі і па­гроз, — ска­за­ла жур­на­ліс­там мі­ністр ін­фар­ма­цыі.

За­кон аб СМІ быў пры­ня­ты яшчэ ў 2008 го­дзе, і ўжо та­ды ён змя­шчаў нор­му, згод­на з якой Са­вет Мі­ніст­раў па­ві­нен быў вы­зна­чыць па­ра­дак рэ­гіст­ра­цыі ін­тэр­нэт-СМІ. Пра­па­ноў пра тое, як рэ­гу­ля­ваць рас­паў­сю­джан­не ма­са­вай ін­фар­ма­цыі праз ін­тэр­нэт, бы­ло шмат, па­ве­да­мі­ла мі­ністр, па­куль, на­рэш­це, не са­спе­ла пра­па­на­ва­ная ў но­вым за­ко­на­пра­ек­це фор­ма.

Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі і сён­ня атрым­лі­вае шмат­лі­кія зва­ро­ты гра­ма­дзян, ар­га­ні­за­цый, ор­га­наў дзяр­жаў­на­га ўпраў­лен­ня пра не­праў­дзі­вую ін­фар­ма­цыю і аб­ра­зы ў ін­тэр­нэ­це, але вы­му­ша­на ад­каз­ваць, што па­куль ін­тэр­нэт не з'яў­ля­ец­ца срод­кам ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, мі­ніс­тэр­ства не мо­жа на яго ўплы­ваць. З пры­няц­цем но­ва­га за­ко­на сі­ту­а­цыя зме­ніц­ца. Ус­туп­лен­не яго ў сі­лу ча­ка­ец­ца 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Так­са­ма Лі­лія Ана­ніч ад­зна­чы­ла, што пры­няц­це гэ­та­га пра­ек­та да­ку­мен­та ак­ту­аль­нае ў су­вя­зі з не­аб­ход­нас­цю гар­ма­ні­за­цыі за­ка­на­даў­ства Бе­ла­ру­сі з за­ка­на­даў­ства­мі кра­ін — парт­нё­раў па ЕА­ЭС. У пры­ват­нас­ці, за­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае за­ба­ро­ну на ўскла­дан­не функ­цый рэ­дак­цыі СМІ на юры­дыч­ную асо­бу, ак­цыі якой або до­ля ў ста­тут­ным фон­дзе 20 пра­цэн­таў і больш на­ле­жыць за­меж­ным дзяр­жа­вам, за­меж­ным і між­на­род­ным юры­дыч­ным асо­бам, за­меж­на­му гра­ма­дзя­ні­ну, асо­бе без гра­ма­дзян­ства. Гэ­тая на­ве­ла, на дум­ку кі­раў­ні­ка Мі­нін­фар­ма, дасць маг­чы­масць эфек­тыў­на аба­ра­ніць кра­і­ну ад дэ­струк­тыў­на­га знеш­ня­га ўплы­ву.

Так­са­ма Мі­нін­фарм увя­дзе дзярж­рэ­ест­ры рас­паў­сюдж­валь­ні­каў пра­дук­цыі дру­ка­ва­ных, ра­дыё­вя­шчаль­ных і тэ­ле­ві­зій­ных СМІ. «Гэ­ты ме­ха­нізм уво­дзіц­ца ўпер­шы­ню і дасць маг­чы­масць за­бяс­пе­чыць дзяр­жаў­ныя пры­яры­тэ­ты ў раз­віц­ці на­цы­я­наль­най пра­сто­ры ў пы­тан­нях рас­паў­сюдж­ван­ня СМІ», — ска­за­ла Лі­лія Ана­ніч. У пры­ват­нас­ці, дзей­насць рас­паў­сюдж­валь­ні­каў дру­ка­ва­ных мас­ме­дыя не ад­рэ­гу­ля­ва­на, да­да­ла яна.

Акра­мя та­го, Лі­лія Ана­ніч ад­зна­чы­ла, што ў па­праў­ках у но­вай рэ­дак­цыі вы­кла­дзе­ны ар­ты­кул, у якім га­во­рыц­ца пра ін­фар­ма­цыю, за­ба­ро­не­ную да рас­паў­сюдж­ван­ня СМІ. За­ба­ра­ня­ец­ца рас­паў­сюдж­ваць ін­фар­ма­цыю, на­кі­ра­ва­ную на пра­па­ган­ду вай­ны, эк­стрэ­місц­кай дзей­нас­ці, што змя­шчае за­клі­кі да та­кой дзей­нас­ці. Тое ж са­мае да­ты­чыц­ца пар­наг­ра­фіі, гвал­ту, жорст­кас­ці і ін­шай ін­фар­ма­цыі, рас­паў­сюдж­ван­не якой мо­жа на­нес­ці шко­ду на­цы­я­наль­ным ін­та­рэ­сам Бе­ла­ру­сі.

Ка­лі на пра­ця­гу го­да рас­паў­сюдж­валь­ні­ку СМІ вы­не­се­на два або больш пісь­мо­вых па­пя­рэ­джан­няў на­конт рас­паў­сюдж­ван­ня за­ба­ро­не­ных за­ка­на­даў­ствам ма­тэ­ры­я­лаў, то та­кі рас­паў­сюдж­валь­нік мо­жа быць вы­клю­ча­ны з дзярж­рэ­ест­ра. «Дзей­насць рас­паў­сюдж­валь­ні­каў без уклю­чэн­ня ў дзярж­рэ­ест­р не да­пус­ка­ец­ца», — рас­тлу­ма­чы­ла Лі­лія Ана­ніч. Пры гэ­тым пла­ну­ец­ца, што ін­фар­ма­цыя аб тым, хто ўне­се­ны ў рэ­ест­р, бу­дзе раз­мя­шчац­ца ў ад­кры­тым до­сту­пе на сай­це Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што пры рас­пра­цоў­цы за­ко­на­пра­ек­та вы­ка­ры­ста­ны між­на­род­ны во­пыт рэ­гу­ля­ван­ня ме­ды­яс­фе­ры. «Дзяр­жа­ва вы­бу­доў­вае адэ­кват­ную су­свет­най прак­ты­цы ін­фар­ма­цый­ную па­лі­ты­ку», — так аха­рак­та­ры­за­ва­ла яна да­ку­мент.

Акра­мя та­го, учо­ра ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў быў пры­ня­ты бюд­жэт­ны па­кет за­ко­на­пра­ек­таў у дру­гім чы­тан­ні, па­праў­кі ў Кры­мі­наль­ны ко­дэкс, зме­ны ў За­кон аб асноў­ных кі­рун­ках унут­ра­най і знеш­няй па­лі­ты­кі Бе­ла­ру­сі, пра­ект за­ко­на «Аб рын­ку каш­тоў­ных па­пер» і шэ­раг ін­шых за­ко­на­пра­ек­таў.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.