Вы тут

Агульная праблема


Як не пры­вес­ці пла­не­ту да клі­ма­тыч­най ка­та­стро­фы, а яе не­ба­га­тых жы­ха­роў — да све­чак і лу­чы­ны

Мно­гія не на жарт за­не­па­ко­е­ны тым, што ў Бе­ла­ру­сі ўмо­вы на­двор'я ста­лі не­ста­біль­ныя. Зі­мы ста­лі ня­звык­ла цёп­лы­мі і віль­гот­ны­мі, ле­там час­та зда­ра­юц­ца пра­цяг­лыя за­су­хі, ад­на з якіх ад­бы­ла­ся як­раз гэ­тым ле­там. Па­зі­тыў­ныя за­клі­кі ра­да­вац­ца та­му, што са зме­най пры­род­ных умоў мы змо­жам эка­но­міць, спа­жы­ва­ю­чы мен­шую коль­касць энер­га­рэ­сур­саў на аба­гра­ван­не зі­мой, не зна­хо­дзяць на­леж­на­га вод­гу­ку ў сэр­цах тых, хто па­ку­туе ад рэз­кіх пе­ра­па­даў тэм­пе­ра­ту­ры і не­стан­дарт­ных умоў на­двор'я. Зме­ны, якія ад­бы­ва­юц­ца, тры­во­жаць нас у Бе­ла­ру­сі. А што ска­заць пра за­не­па­ко­е­насць у тых кра­і­нах, дзе зме­ны на­двор'я пры­во-
д­зяць да па­вы­шэн­ня коль­кас­ці та­кіх пры­род­ных ка­та­кліз­маў, як смер­чы і цу­на­мі, па­вод­кі і се­лі? Шмат­лі­кія ах­вя­ры і раз­бу­рэн­ні да­зва­ля­юць га­ва­рыць на­ват не пра за­не­па­ко­е­насць, а ўжо і пра па­ні­ку ў су­вя­зі з тым, што гэ­тая тэн­дэн­цыя бу­дзе за­хоў­вац­ца. Праб­ле­ма не толь­кі ў ты­ся­чах ах­вяр, але і ў тым, што пры­род­ныя ка­та­стро­фы па­кі­да­юць міль­ё­ны лю­дзей без жыл­ля, пры­чым у бед­ных кра­і­нах дзяр­жа­ве цяж­ка ака­заць ім на­леж­ную да­па­мо­гу. Да­дат­ко­вай пад­ста­вай для тры­во­гі з'яў­ля­ец­ца і рост плошчаў пус­тынь з-за па­вы­шэн­ня тэм­пе­ра­ту­ры ў гла­баль­ных маш­та­бах, што ў бу­ду­чы­ні зні­шчыць міль­ё­ны гек­та­раў вор­ных зя­мель, па­гор­шыць праб­ле­му не­да­хо­пу хар­ча­ван­ня.

У ад­па­вед­нас­ці з мер­ка­ван­нем вя­ду­чых су­свет­ных экс­пер­таў, пры­чы­най кар­ды­наль­ных змен у на­двор'і ста­ла па­вы­шэн­не коль­кас­ці шкод­ных вы­кі­даў у ат­мас­фе­ру вуг­ля­кіс­ла­га га­зу як не­па­збеж­на­га спа­да­рож­ні­ка пра­грэ­су ча­ла­ве­чай цы­ві­лі­за­цыі. У ад­па­вед­нас­ці з дак­ла­дам Між­ура­да­вай гру­пы экс­пер­таў па змя­нен­ні клі­ма­ту ААН, уз­ро­вень пар­ні­ко­вых га­заў у ат­мас­фе­ры да­сяг­нуў мак­сі­маль­най ад­зна­кі за 800 ты­сяч га­доў. Да ча­го гэ­та мо­жа пры­вес­ці? Экс­пер­ты па­ло­ха­юць тым, што да кан­ца гэ­та­га ста­год­дзя не­га­тыў­ныя на­ступ­ствы мо­гуць стаць не­зва­рот­ны­мі ў су­вя­зі з тым, што тэм­пе­ра­ту­ра па­вы­сіц­ца на ча­ты­ры гра­ду­сы, ка­лі тэр­мі­но­ва не пры­няць жорст­кія ме­ры па ска­ра­чэн­ні вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу. Вы­ні­кам ін­дуст­ры­яль­на­га раз­віц­ця за апош­нія 132 га­ды ўжо ста­ла па­вы­шэн­не тэм­пе­ра­ту­ры ў све­це амаль на гра­дус. Экс­пер­ты, якія пра­цу­юць у рам­ках Гла­баль­на­га пра­ек­та па вуг­ля­ро­дзе, па­пя­рэдж­ва­юць аб тым, што ў 2014 го­дзе на Зям­лі бу­дзе да­сяг­ну­ты но­вы сум­ны рэ­корд у 40 міль­яр­даў тон вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу.

Для па­спя­хо­вай ба­раць­бы з праз­мер­ным вы­кі­да­мі вуг­ля­кіс­ла­га га­зу як га­лоў­най кры­ні­цы пар­ні­ко­вых га­заў ёсць свае сур'­ёз­ныя аб­ме­жа­ван­ні. Для пе­ра­хо­ду да та­кіх ві­даў энер­ге­ты­кі, якія не за­брудж­ва­юць ат­мас­фе­ру па­доб­ным чы­нам, не­аб­ход­ныя сур'­ёз­ныя за­тра­ты. На­прык­лад, мэ­та­згод­на за­крыць усе стан­цыі, якія пра­цу­юць на ву­га­лі. Але, па­коль­кі яны раз­ме­шча­ны ў роз­ных кра­і­нах све­ту, як бед­ных, так і ба­га­тых, да­лё­ка не ў кож­на­га ўра­да ёсць не­аб­ход­ныя срод­кі для па­доб­най ак­цыі.

Ус­ту­па­юць у сі­лу і ін­шыя аб­ме­жа­ван­ні: су­свет­ная энер­ге­ты­ка не га­то­ва за­бяс­пе­чыць аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі ў вы­пад­ку ма­са­ва­га за­крыц­ця ву­галь­ных стан­цый. Дзвю­ма най­больш тан­ны­мі аль­тэр­на­ты­ва­мі з'яў­ля­юц­ца атам­ная энер­ге­ты­ка і пры­род­ны газ. Але пас­ля ава­рыі на Фу­ку­сі­ме мно­гія кра­і­ны све­ту на­столь­кі на­па­ло­ха­ны, што не га­то­вы мя­няць ву­галь­ныя стан­цыі на атам­ныя.

Што ты­чыц­ца га­зу, як пры­род­на­га, так і слан­ца­ва­га, то тут га­лоў­ным аб­ме­жа­валь­ні­кам з'яў­ля­ец­ца ўсё яшчэ не вы­бу­да­ва­ная інф­ра­струк­ту­ра яго па­ста­вак па ўсім све­це. Сі­ту­а­цыю па­ляп­шае ак­тыў­нае бу­даў­ніц­тва за­во­даў па звад­ка­ван­ні га­зу для па­ста­вак яго ту­ды, ку­ды не мо­жа быць па­стаў­ле­ны газ у звы­чай­ным ста­не. Але гэ­та ўсё ж та­кі спра­ва яшчэ мно­гіх га­доў. Зноў жа, на­ват ка­лі бу­дзе па­вя­лі­ча­на зда­бы­ча га­зу і вы­бу­да­ва­на гла­баль­ная інф­ра­струк­ту­ра па яго звад­ка­ван­ні, да­стаў­цы і раз­рэ­джван­ні, у вы­пад­ку ад­мо­вы ад ву­га­лю газ не­па­збеж­на рэз­ка па­да­ра­жэе, што зро­біць яго за­над­та да­ра­гой аль­тэр­на­ты­вай ву­га­лю ў бед­ных кра­і­нах.

Што ты­чыц­ца та­кіх аль­тэр­на­тыў ву­галь­най энер­ге­ты­цы, як элект­ра­стан­цыі на со­неч­най энер­гіі і вет­ра­ныя элект­ра­стан­цыі, то тут так­са­ма ёсць свае аб­ме­жа­ван­ні. Па­куль што яны праз­мер­на да­ра­гія для ма­са­ва­га вы­ка­ры­стан­ня. Тэ­а­рэ­тыч­на на­ват бед­ная кра­і­на мо­жа на­браць крэ­ды­таў для ма­са­ва­га пе­ра­хо­ду на аль­тэр­на­тыў­ную энер­ге­ты­ку, але, каб рас­пла­ціц­ца па іх, ёй да­вя­дзец­ца ўста­на­віць та­кія цэ­ны на энер­гію, якія мо­гуць стаць не­пад'­ём­ны­мі для боль­шас­ці жы­ха­роў.

Не­су­мнен­на, што та­кі сцэ­на­рый вы­гля­дае пры­ваб­на для мно­гіх экс­пер­таў з ба­га­тых кра­ін. Яны за­клі­ка­юць да паў­сюд­на­га ўка­ра­нен­ня вы­со­кіх цэн на элект­ра­энер­гію, каб, штуч­на аб­ме­жа­ваў­шы яе спа­жы­ван­не, ска­ра­ціць вы­кі­ды пар­ні­ко­вых га­заў. Але ім лёг­ка ка­заць, атрым­лі­ва­ю­чы за­ра­бот­ную пла­ту ў па­ме­ры, да­стат­ко­вым для апла­ты на­ват да­ра­гой энер­гіі. А што ра­біць, на­прык­лад, шмат­дзет­най сям'і ў ін­да­не­зій­скіх тру­шчо­бах, ка­лі ў яе не бу­дзе гро­шай для асвят­лен­ня сва­ёй ква­тэ­ры па пра­па­на­ва­ных стаў­ках?

Сён­ня ад­ной з са­мых ча­ка­ных па­дзей з'яў­ля­ец­ца пад­пі­сан­не праз год у Па­ры­жы па­гад­нен­ня, у ад­па­вед­нас­ці з якім дзяр­жа­вы па­він­ны бу­дуць узяць на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы па рэз­кім ска­ра­чэн­ні вы­кі­даў пар­ні­ко­ва­га га­зу да 2050 го­да, каб да кан­ца ста­год­дзя не ад­бы­ло­ся жах­лі­ва­га па­вы­шэн­ня тэм­пе­ра­ту­ры на ча­ты­ры гра­ду­сы. Каб пад­ба­дзё­рыць кра­і­ны, якія су­мня­ва­юц­ца, у каст­рыч­ні­ку на са­мі­це Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за лі­да­ры кра­ін ЕС да­мо­ві­лі­ся зні­зіць вы­кі­ды пар­ні­ко­вых га­заў на 40% да 2030 го­да. Ра­біц­ца гэ­та бу­дзе ў тым лі­ку і шля­хам па­вы­шэн­ня до­лі ад­наў­ляль­най энер­ге­ты­кі ў эка­но­мі­цы Еў­ра­са­ю­за. 13 снеж­ня гэ­та­га го­да атры­ма­ла­ся да­сяг­нуць і да­лей­ша­га пра­грэ­су на шля­ху да па­рыж­ска­га да­га­во­ра 2015 го­да ў агуль­на­су­свет­ных рам­ках. Па вы­ні­ках до­сыць ня­прос­тых пе­ра­моў у Лі­ме кра­і­ны — удзель­ні­цы Ра­мач­най кан­вен­цыі ААН па змян­шэн­ні вы­кі­даў вуг­ля­кіс­ла­га га­зу ў ат­мас­фе­ру змаг­лі ўзгад­ніць і пад­пі­саць па­гад­нен­не аб фар­ма­це аба­вя­за­цель­стваў, якія бя­руць на ся­бе асоб­ныя дзяр­жа­вы па ра­шэн­ні гэ­тай агуль­най за­да­чы.

Ап­ты­мізм з гэ­тай на­го­ды ўсё ж да­во­дзіц­ца пра­яў­ляць стры­ма­ны: ад­на спра­ва, што дзяр­жа­вы па­абя­ца­юць зра­біць, а ін­шая, што змо­гуць ажыц­ця­віць, ка­лі ўліч­ваць тыя праб­ле­мы, якія прый­дзец­ца вы­ра­шаць.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА, док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.