Вы тут

Пастаўскі карагод


Гэ­ты фо­та­рэ­пар­таж зроб­ле­ны ў Мін­ску, але наз­ва яго звя­за­на з го­ра­дам, які лі­чыц­ца ра­дзі­май Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю на­род­най му­зы­кі «Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік».

18-23

 

Ме­на­ві­та з Па­ста­ваў, дзе больш за два дзе­ся­ці­год­дзі пра­во­дзіц­ца гэ­тае ўні­каль­нае му­зыч­нае свя­та, у Мінск пры­еха­лі са­мыя вя­до­мыя яго ўдзель­ні­кі. На­прык­лад, за­слу­жа­ны ама­тар­скі ка­лек­тыў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь фальк­лор­ны ан­самбль «Па­азер'е». Удзель­ні­каў гэ­та­га ка­лек­ты­ву на па­стаў­скай зям­лі ве­да­юць усе. А вось у ста­лі­цу са­ма­дзей­ным ар­тыс­там па­шчас­ці­ла пры­ехаць з на­го­ды но­ва­га куль­тур­на­га пра­ек­та — прэ­зен­та­цыі фес­ты­ва­лю «Зві­няць цым­ба­лы і гар­мо­нік». Іх ча­ка­ла су­мес­нае вы­ступ­лен­не з даў­ні­мі зна­ё­мы­мі — лаў­рэ­а­та­мі мі­ну­ла­год­ніх фес­ты­ва­ляў.

18-22

На дум­ку гле­да­чоў, якія за­ня­лі ўсе мес­цы ў вя­лі­кай за­ле Па­ла­ца куль­ту­ры Мінск­ага трак­тар­на­га за­во­да, му­зыч­ны фэст удаў­ся. Акра­мя ама­та­раў на­род­най му­зы­кі, да ар­тыс­таў (ма­ю­чы сваю за­ці­каў­ле­насць) пры­гля­да­лі­ся кі­раў­ні­кі ту­рыс­тыч­ных ар­га­ні­за­цый. За мі­ну­лыя га­ды на па­стаў­скім свя­це вы­сту­пі­лі твор­чыя ка­лек­ты­вы з больш чым дзе­ся­ці кра­ін све­ту. Хі­ба гэ­та не дае перс­пек­ты­ву для раз­віц­ця фес­ты­валь­на­га ту­рыз­му?

У па­стаў­скі ка­ра­год бы­лі за­про­ша­ны леп­шыя ама­тар­скія ка­лек­ты­вы і ін­ды­ві­ду­аль­ныя вы­ка­наў­цы. По­бач з «Кру­піц­кі­мі му­зы­ка­мі» з Мінск­ага ра­ё­на вы­сту­паў ан­самбль ста­ра­даў­няй му­зы­кі «Па­ста­раль» з Дзяр­жын­ска, фальк­лор­ны ан­самбль «Ду­да­ры­кі» з Мін­ска. Ве­се­ла спа­бор­ні­ча­лі-пе­ра­клі­ка­лі­ся па­між са­бой са­ліс­ты-гар­ма­ніс­ты...

18-24

Фес­ты­ва­ляў роз­ных уз­роў­няў ва­кол нас шмат, але не кож­на­му га­ра­джа­ні­ну і вяс­коў­цу ўда­ец­ца па­зна­ё­міц­ца з іх раз­на­стай­ны­мі пра­гра­ма­мі. Но­вы куль­тур­ны пра­ект дае маг­чы­масць на­ват пас­ля фес­ты­валь­на­га се­зо­на ўба­чыц­ца з вя­до­мы­мі вы­ка­наў­ца­мі, ад­крыць для ся­бе но­вых та­ле­на­ві­тых спе­ва­коў, му­зы­кан­таў, тан­цо­раў.

Яў­ген Пя­сец­кі.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.