Вы тут

Аснова поспеху — упартая праца


Мы не ад­мо­ві­лі­ся ад сва­іх прын­цы­паў доб­ра­су­сед­ства, за­ха­ва­лі мір і ста­біль­насць у гра­мад­стве

 

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на цы­ры­мо­ніі ўру­чэн­ня дзяр­жаў­ных уз­на­га­род, якая на­пя­рэ­дад­ні ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят ужо ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй, па­коль­кі ка­нец го­да — гэ­та час пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, бе­ла­ру­сы год­на пра­жы­лі год, хоць і не абы­шло­ся без цяж­кас­цяў і праб­лем. Мно­га­га ўда­ло­ся да­сяг­нуць ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы та­му, што ў гра­мад­стве за­ха­ва­ны мір і ста­біль­насць. Са­бра­ны ня­дрэн­ны ўра­джай збож­жа­вых і ін­шых куль­тур, за­бяс­пе­ча­на хар­чо­вая бяс­пе­ка кра­і­ны. Уве­дзе­ны ў строй но­выя і ма­дэр­ні­за­ва­ныя прад­пры­ем­ствы, у вы­ні­ку ча­го пра­мыс­ло­вы па­тэн­цы­ял па­вя­лі­ча­ны амаль на паў­та­ры ты­ся­чы ар­га­ні­за­цый. «У бе­ла­рус­кай ста­лі­цы і рэ­гі­ё­нах за год па­бу­да­ва­ны жы­лыя ма­сі­вы і са­цы­яль­на-куль­тур­ныя аб'­ек­ты. Упер­шы­ню за ўсю гіс­то­рыю су­час­най Бе­ла­ру­сі мы пры­ма­лі ў ся­бе буй­ное між­на­род­нае пер­шын­ство — чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі», — да­даў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што Бе­ла­русь сва­і­мі да­сяг­нен­ня­мі аба­вя­за­на тым, хто ўпар­та пра­цуе, каб зра­біць на­ша жыц­цё леп­шым. Дзяр­жаў­ных уз­на­га­род уда­сто­е­ны прад­стаў­ні­кі роз­ных пра­фе­сій. Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных — прад­стаў­нік ад­на­го з флаг­ма­наў ай­чын­на­га ма­шы­на­бу­да­ван­ня і су­свет­на вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га брэн­да — ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Бе­лАЗ». Аг­ра­пра­мыс­ло­вы комп­лекс на ме­ра­пры­ем­стве прад­стаў­ляў кі­раў­нік фі­лі­яла «Сер­ва­люкс Аг­ра» су­мес­на­га за­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Сер­ва­люкс» Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на. Сло­вы па­дзя­кі Прэ­зі­дэнт ад­ра­са­ваў бе­ла­рус­кім бу­даў­ні­кам, у пры­ват­нас­ці, ка­лек­ты­вам «Грод­на­жыл­бу­да», Бя­лы­ніц­кай пе­ра­соў­най ме­ха­ні­за­ва­най ка­ло­ны № 241, Брэсц­ка­га бу­даў­ні­ча­га трэс­та № 8, Мінск­ага ўпраў­лен­ня ме­ха­ні­за­цыі № 79.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў так­са­ма да­сяг­нен­ні ме­ды­цын­скіх ра­бот­ні­каў, ад­каз­ную пра­цу су­пра­цоў­ні­каў Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, прад­стаў­ні­коў Уз­бро­е­ных Сіл і МНС. Га­на­ро­вых зван­няў і дзяр­жаў­ных уз­на­га­род уда­сто­е­ны так­са­ма вя­ду­чыя пе­да­го­гі, ра­бот­ні­кі СМІ, дзяр­жаў­ныя слу­жа­чыя і дзея­чы куль­ту­ры. Ад­зна­ча­ны пос­пе­хі бе­ла­рус­кай вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Ад­да­дзе­на да­ні­на па­ва­гі і тым, хто пра­слаў­ляе Бе­ла­русь спар­тыў­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі.

Прэ­зі­дэнт па­дзя­ка­ваў усім за шмат­га­до­вую кар­пат­лі­вую пра­цу і ад­каз­нае стаў­лен­не да спра­вы, за тое, што лю­дзі свае та­лен­ты і здоль­нас­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­юць на ка­рысць Ра­дзі­ме.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.