Вы тут

З пазіцыі дыялогу


Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі раз­ліч­вае, што Еў­ро­па бу­дзе ра­зум­на па­ды­хо­дзіць да ад­но­сін з пост­са­вец­кі­мі кра­і­на­мі, перш за ўсё з Ра­сі­яй

Пра гэ­та Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на су­стрэ­чы з прэ­зі­дэн­там Фон­ду між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Ра­ма­на Про­дзі, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Уліч­ва­ю­чы, што мы з ва­мі еў­ра­пей­цы, што на­шы кра­і­ны зна­хо­дзяц­ца ў Еў­ро­пе, мы вель­мі за­ці­каў­ле­ны ў нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін з на­шы­мі еў­ра­пей­скі­мі парт­нё­ра­мі. Але вы па­він­ны дак­лад­на ра­зу­мець, што мы га­то­вы да гэ­тай нар­ма­лі­за­цыі на ўза­е­ма­па­важ­лі­вых прын­цы­пах, га­то­вы на прын­цы­пах раў­на­праўя грун­та­ваць на­шы ад­но­сі­ны», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мы аб­са­лют­на, да­рэ­чы, як і вы, не пры­ма­ем мо­ву санк­цый і раз­ліч­ва­ем, што Еў­ро­па бу­дзе ра­зум­на па­ды­хо­дзіць да ад­но­сін з рэс­пуб­лі­ка­мі бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за, і перш за ўсё — з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй. Нель­га тут нам дзей­ні­чаць з па­зі­цый санк­цый, па­гроз і гэ­так да­лей. Су­час­ны свет гэ­та­га не цер­піць», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў дум­ку, што фонд, які за­сна­ваў Ра­ма­на Про­дзі, па­са­дзей­ні­чае вы­ра­шэн­ню мно­гіх пы­тан­няў між­на­род­на­га па­рад­ку дня.

Га­во­ра­чы пра двух­ба­ко­выя бе­ла­рус­ка-італь­ян­скія ад­но­сі­ны, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі звяр­нуў ува­гу на вы­со­кі ўзро­вень су­пра­цоў­ніц­тва. Па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да та­ва­ра­зва­рот па­між Бе­ла­рус­сю і Іта­лі­яй склаў ка­ля $2 млрд. «Уліч­ва­ю­чы, што вы ня­ма­ла зра­бі­лі для Іта­ліі, па­ві­нен ска­заць, што тыя асно­вы су­пра­цоў­ніц­тва, якія бы­лі за­кла­дзе­ны ў тым лі­ку і ў ваш час, да­лі маг­чы­масць сён­ня вый­сці на сур'­ёз­ны ўзро­вень та­ва­ра­зва­ро­ту, — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. — Та­му ў мя­не ёсць пад­ста­вы па­дзя­ка­ваць вам за тыя на­ма­ган­ні, якія бы­лі пры­кла­дзе­ны ва­мі ў свой час па нар­ма­лі­за­цыі ад­но­сін з Бе­ла­рус­сю, па­глыб­лен­ні гэ­тых ад­но­сін».

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.