Вы тут

Чаму пустуе дом?


На Гро­дзен­шчы­не сён­ня пус­туе 67 да­моў, па­бу­да­ва­ных з пад­трым­кай дзяр­жа­вы, з вы­ка­ры­стан­нем іль­гот­ных крэ­ды­таў. Вы­ра­ша­на ра­за­брац­ца з сі­ту­а­цы­яй па кож­ным бу­дын­ку і пры­няць за­ха­ды, каб усе яны ў пер­шым квар­та­ле на­ступ­на­га го­да бы­лі за­се­ле­ны.

18-42

Аб гэ­тым стар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ па­ве­да­міў жур­на­ліс­там на прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Шчу­чы­не. Ён так­са­ма за­зна­чыў, што сё­лет­няе за­дан­не па бу­даў­ніц­тве жыл­ля (160 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў) у воб­лас­ці бу­дзе вы­ка­на­на. Да­рэ­чы, усё жыл­лё ця­пер бу­ду­ец­ца толь­кі на ўмо­вах дзяр­жаў­на­га за­ка­зу.

Яшчэ ад­на пры­яры­тэт­ная за­да­ча — пе­ра­адо­лець спад вы­твор­час­ці сві­ні­ны з‑за хва­ро­бы жы­вё­лы і ў на­ступ­ным го­дзе вый­сці на ўзро­вень 2012‑га. Гэ­та скла­да­на, але рэ­аль­на, лі­чыць Ула­дзі­мір Краў­цоў, і бу­дзе ра­біц­ца па шэ­ра­гу кі­рун­каў аб­лас­ной пра­гра­мы. Гэ­та і за­паў­нен­не жы­вё­лай пус­ту­ю­чых па­мяш­кан­няў, і па­шы­рэн­не дзей­ных комп­лек­саў, і бу­даў­ніц­тва но­вых. На­прык­лад, у Ка­рэ­ліц­кім ра­ё­не бу­ду­ец­ца су­час­ны рэ­пра­дук­тар на 27 ты­сяч па­рсючкоў.

Да­ход­ная част­ка аб­лас­но­га бюд­жэ­ту на гэ­ты год пла­на­ва­ла­ся ў па­ме­ры 13 трыль­ё­наў руб­лёў — пе­ра­вы­ка­нан­не скла­дае ка­ля 1 трыль­ё­на руб. Гэ­тыя срод­кі на­кі­ра­ва­ны на па­ве­лі­чэн­не зар­пла­ты ра­бот­ні­кам са­цы­яль­най сфе­ры (ура­чам, пе­да­го­гам), а так­са­ма на шэ­раг са­цы­яль­ных аб'­ек­таў. У пры­ват­нас­ці, уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю хі­рур­гіч­ны комп­лекс дзі­ця­чай аб­лас­ной баль­ні­цы, за­вер­ша­на рэ­кан­струк­цыя аб­лас­ной ін­фек­цый­най баль­ні­цы, па­бу­да­ва­ны ме­ду­ста­но­вы ў Гро­дзен­скім, Лід­скім, Мас­тоў­скім і Во­ра­наў­скім ра­ё­нах, не­каль­кі школ і дзі­ця­чых сад­коў.

Эка­но­мі­ка рэ­гі­ё­на вы­кон­вае прак­тыч­на ўсе пра­гноз­ныя па­каз­чы­кі, але апош­нім ча­сам ды­на­мі­ка за­ма­ру­дзі­ла­ся, за­зна­чыў стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма. Гэ­та звя­за­на най­перш з дэ­валь­ва­цы­яй ра­сій­ска­га руб­ля, бо ме­на­ві­та на Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю раз­лі­ча­на 60% экс­пар­ту Гро­дзен­шчы­ны. А па мя­са-ма­лоч­най пра­дук­цыі — 96%. Зра­зу­ме­ла, усе экс­пар­цё­ры ня­суць стра­ты, не­ка­то­рыя прад­пры­ем­ствы бы­лі на­ват вы­му­ша­ны пры­пы­ніць па­стаў­кі та­ва­ру ў Ра­сію.

Больш упэў­не­на ў гэ­тай сі­ту­а­цыі ад­чу­ва­юць ся­бе прад­пры­ем­ствы з шы­ро­кай, ары­ен­та­ва­най не толь­кі на Ра­сію, геа­гра­фі­яй экс­пар­ту. А так­са­ма тыя, хто, па­стаў­ля­ю­чы га­то­вую пра­дук­цыю на ра­сій­скі ры­нак, ад­туль жа атрым­лі­вае сы­ра­ві­ну. Прык­лад — Шчу­чын­скі за­вод «Аў­та­про­вад» (сё­ле­та най­буй­ней­шы пе­ра­пра­цоў­шчык ме­дзі ў Бе­ла­ру­сі), дзе па­бы­ва­лі жур­на­ліс­ты пе­рад прэс-кан­фе­рэн­цы­яй. Прад­пры­ем­ства доб­ра ма­дэр­ні­за­ва­на.

— Ка­лі сі­ту­а­цыя з ра­сій­скім руб­лём бу­дзе па­гар­шац­ца, то цу­ду і ў нас, на­пэў­на, не ад­бу­дзец­ца. Па­куль жа хоць і цяж­ка, але «зма­га­ем­ся». Пра­цу­ем па пя­ці­дзён­цы, за вы­клю­чэн­нем цэ­ха аў­та­трак­тар­ных кам­плек­таў — ён пра­цуе ча­ты­ры дні, па­коль­кі на сне­жань і на­ступ­ны ме­сяц ня­ма за­ка­заў ад МА­За. Каб не­як кам­пен­са­ваць гэ­тыя стра­ты, пра­вя­лі пе­ра­мо­вы і ўжо зра­бі­лі проб­ныя жгу­ты для ра­сій­скіх сне­га­хо­даў. Што­ме­сяц ад­праў­ля­ем дзве фу­ры са сва­ім та­ва­рам у Ка­зах­стан, кры­ху — у Чэ­хію. Вы­раб­ля­ем і экс­клю­зіў­ную пра­дук­цыю, — ка­жа ды­рэк­тар за­во­да «Аў­та­про­вад» Ге­надзь СКІ­ТАЎ.— Ця­пер, на­прык­лад, вы­кон­ва­ем за­каз з Ча­чэн­скай Рэс­пуб­лі­кі на вы­раб ка­бе­лю для фан­та­наў.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.